ная наіўнасьць, ці вера дзяўчыны ў камсамольскі білет, як у ідэю, якую калі згу біш, дык панясеш кару. Тым часам мы падыйшлі да Уручча. Пару дзён назад тут стаяла савецкая вайсковая часьць, зараз нямецкая ахова ля брамы. Ды не адзін вартавы, а пяць чалавек у адзеньні, падобным па колеру на савецкую ўніформу. Былі яны ■ ў масках і з матацыкламі. Уздоўж шашы цягнуўся ў два метры вышынёю плот, пафарбаваны ў зялёны колер — гэта ага рожа вайсковага гарадка. Раптам над плотам узьнікла фігура нямецкага сал дата, якая хутка схавалася за агарожу. Пачулася: «Камрат!»— і нешта паляцела пад мае ногі. Усе спачатку перапалоха ліся, можа, граната. Але я ведаў, што ка мрат азначае прыяцель. Гэты прыяцель кінуў нам добры кавалак кракаўскай каў басы. Я падзякаваў яму за яе, а сам падумаў, толькі каб яна ня была з атру таю. Нарэшце, мы ў Менску. На былым ста дыёне нічога няма акрамя цэмэнтовага, пафарбаванага ў срэбраную фарбу, ману мэнта таварышу Сталіну. Той трымаў ў руцэ нямецкі штандар з свастыкай на бе лым крузе і чырвоным палотнішчы. Так, гэта быў бязьвінны нямецкі жарт. I вось мы ў роднай хаце. Даю кошцы кавалачак каўбасы для пробы. Каўбаса ёй спадабалася, і мы сьмела самі частуемся падараункам камрата разам з кашай з гарохавага брыкету, які выпадко ва знайшлі па дарозе ў Менск. Усе дзеці Галубка і яго ўнукі па троху разьмясьціліся ў драўляных да мах-камуналках і пакоях, якія нехта пакінуў. Што за ўмовы жыцьця былі тады, зараз цяжка сабе ўявіць. Набліжалася першая зіма пасьля захопу Менска, ні табе дроў, а ні торфу, ні газы не было. Hi купіць, ні ўкрасьці нельга. Хадзілі ўначы зь пілою ды зь сякераю на польскія могілкі — Залатую горку, рубілі і піла валі шматгадовыя бярозы ды сосны, вядома, што пад сакрэтам. Ды і ня голькі мы, усе хто жыў на Камароўцы. Цягнулі з будоўлі на Круглым пляцу будаўнічы лес і ўсё, што гарыць у печы. Рубілі фруктовыя сады, якіх хапала на Кама роўцы, там дзе згарэлі хаты і не было жыхароў; Ну а далей, Багуслава пераеха ла ў мястэчка Узда й узяла з сабою сястру Эмілію зь яе сынам Сярожам ды немаўляткай Ларысай. Эмілія забрала з сабою таксама хворую маці. На плечы Багуславы леглі клопаты аб сям’і ў скла дзе шасьці чалавек. Толькі тое, што яна была па прафэсіі доктарам, і выцягнула з галечы сям’ю, бо на вёсцы доктар чалавек, якога нікім не заменіш. А ў Менску стала вядома, што пар тызаны забілі галаву горада Менска — прафэсара Іваноўскага. Было яшчэ няцёмна, калі на Іваноўскага, што ехаў зь сваім рамізьнікам, наскочылі два чалавекі. Адбылося гэта каля Нямігі, дзе была мяжа яўрэйскага гета. Білі яго ней кімі мэталічнымі прэнтамі, каб было ціха, бо ніякага стрэлу не было чутно. Іваноўскі езьдзіў у калымажцы безь якой-небудзь аховы. Аднойчы я бачыў яго на нашым Нізкім завулку, калі ён наведваў сваю каханку, былую актрысу ра дыяцэнтру. Стары чалавек зь сівою баро дкаю выглядаў неяк мала сур’ёзна. Быц цам школьнік, а не галава горада сядзеў і чакаў ён сваю выбраньніцу. У Менскай газэце пісалася, што партызаны не па шкадавалі старога прафэсара, простага і дэмакратычнага чалавека, які быў вель мі даступны. Хавалі Іваноўскага пыш на, бо трэба было падкрэсьліць, якога каштоўнага чалавека забілі «лясныя зло дзеі». А на самой справе Іваноўскага забілі гестапаўцы, што наехалі з Смаленску. Забілі яго, каб пераканаць народ ў бандыцкай сутнасьці партызанаў. Гаўляйтэр Кубэ быў падарваны на ангельскай міне з гадзіньнікавым разьлі кам, замацаванай у ложаку. Зьнешнасьць яго ніяк і нічым не адрозьнівалася ад звычайнага бауэра: рыжы і лысы, ружовы твар, ніжэй сярэдняга ўзросту. Бачыў я яго толькі аднойчы. Ён ішоў каля Сьві слачы, а зь ім усяго адзін чалавек, у такой-жа як і ён вопратцы, з свастыкай на рукаве. Пэўна, што гэты другі быў нехта з аховы, бо ня магло такога быць, каб Кубэ абыходзіўся безь яе. Казалі, што гаўляйтэр меў значок з залатым колам і малым нумарам, што азначала яго блізасьць да фюрэра. Алена Мазанік, якая падклала міну, працавала пакаёўкай у Кубэ ў яго асабняку на вуліцы Энгельса. Мазанік была вельмі прыгожай жанчынай, ёй яшчэ не было трыццаці гадоў. Партызаны скарысталі яе блізасьць да Кубэ і пад пагрозай сьмерці прымусілі зрабіць дывэрсыю па ліквідацыі гаўляйтэра. Дывэрсія адбы лася ў канцы верасьня 1943 года, а праз тры гады, у 1946 годзе, жанчыну прыня лі ў партыю. У дывэрсіі прымала ўдзел і Марыя Осіпава. Яна стала сябрай КПСС, калі ёй было 19 гадоў. Гэтым жанчынам прысвоілі званьне Герой Савецкага Саюза ў тым жа 1943 годзе. Забойства аднаго гаўляйтара Кубэ каштавала нашаму народу тысячы ні ў чым непавін ных ахвяраў. Пасьля зьнішчэньня гаўляйтэра наступілі цяжкія дні для ўсіх жыхароў Мен ска. Ніхто ня ведаў, што прыдумаюць за помсту немцы. Таму большасьць людзей нейкі час сядзелі па хатах. Тая хваля пакараньняў пракацілася адразу і вель мі шырока абвяшчалася праз лістоўкі на беларускай і нямецкай мовах, што расклейваліся на тэлеграфных слупах ды на сьценах руінаў. Бралі заложнікаў па розных прычынах: ня меней чым сто чалавек за псаваньне лініі электраперадач ці лініі тэлеграфных правадоў. Вядома, што зьнішчылі людзей, не маючых ніякага дачыненьня да дывэрсіяў. За гэтыя ахвяры нясуць адказнасьць тыя партыза нскія кіраўнікі, якія рабілі гэтыя нязнач ныя дыверсіі, ведаючы, што будуць пакараныя нявінныя жыхары гарадоў і вёсак. Такім кіраўнікам было ўсё роўна, колькі людзей загіне абы рапартаваць партыйным абкамам, што вядзецца ба рацьба зь нямецкімі захопнікамі, з нарастаючай колькасьцю эфэктыўных дывэ рсыяў. Мне карцела распазнаць, што будзе далей пасьля забойства гаўляйтара Ку бэ, і я пайшоў да Петэра Грэйвена, у яго будаўнічы батальён. Ён бліснуў сваіма чорнымі вачыма, падыйшоў да мяне, сха піў за каўнер і прабурчаў: «У гестапа». Я ўжо казаў, якіх поглядаў трымаўся гэты інжынер. Відаць было, што ён не надта сумуе па Кубэ, і гэтага ён не хаваў ад мяне. Але і тут ён падкрэсліў немэтазгоднасьць акцыі тэрору супроць адзінак, няхай сабе і высокастаячых асобаў з фашысцкае эліты. Афіцэры і салдаты Вермахта ня толькі не паважалі, a хутчэй ставіліся з пагардаю да партыйных кіраўнікоў у Вермахце, як пра прапагандыстаў стукачоў, якіх ніколі не было ў нямецкай арміі да Гітлера. Калісьці тэрор народнай волі супроць цара і генерал-губэрнатараў быў асуджаны, бо замест нябожчыка губэрнатара ставілі іншага, можа больш каварнага. Так адбылося і з Кубэ. Замест яго прыслалі генерала Готвальда. (Працяг у наступным нумары) «6 СЛ08Л зь жыір амшцыі 71-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня 3 «Масеевай кнігі» Масей Сяднёў «Новая земля» Якуба Коласа Прачытаў яшчэ раз гэты твор —като ры раз! — і ўбачыў у ім, чаго ня бачыў раней: вялікага Якуба Коласа, найболь шага мастака слова, які толькі існаваў у беларускай літаратуры, і баюся— ці заіснуе калі-небудзь наогул. Баюся, што гэта апошняе слова беларуса, якое ён сказаў вуснамі свайго вялікага песьня ра. Ня будзе Беларусі, але — памёрлая —яна навечна застанецца ў гэтым тво ры, як засталіся «Іліяда», «Адысея», «Пан Тадэуш». Страціць беларус дарэшты ўсе свае нацыянальныя прызнакі, уключна з мовай, але цікаўны патомак знойдзе гэтыя прызнакі ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» — у ёй знайшоў беларус найбольш глыбокае, найбольш праўдзівае, найбольш таленавітае адлю страваньне свайго характару. Будучы гісторык пашкадуе, што зьнікла, як тая Атлантыда, прыгожая зямля — Беларусь і народ, які жыў на ёй. Да болю яму будзе крыўдна, што гісторыя была такою бязьлітасна бязбожнай да беларуса, што ніхто, абсалютна ніхто не прыйшоў на дапамогу яму, калі ён гінуў, зьнікаў. Чарнобыль спустошыць зямлю нашу, і толькі па «Новай зямлі» Якуба Коласа патомак даведаецца, якою яна была пры гожай у сапраўднасьці. Мініятуры Янкі Брыля ў «Полымі» (Жнівень, 1990) нагадалі мне адно выка званьне Максіма Багдановіча. Усьлед за Буало ён сказаў, што добра напісаны санэт варты цэлай паэмы. Па аналёгіі сказаў-бы, што празаічныя мініяцюры Янкі Брыля вартыя цэлага рамана. «Жыцьцё па-за культурай» Амаль усё сваё жыцьцё мне, эмі гранту, давялося жыць па за культурай. Я жыў у розных культурах, але ніводнай зь іх не спасьцігнуў. Колькі-б ты ні ста раўся ўвайсьці ў чужую культуру, у яе, нават пры вялікім намаганьні і здоль насьці, ня ўвойдзеш: у ёй трэба нарадзіцца. Інакш яна заўсёды ловіць цябе на тваёй недасканаласьці. I гэта балюча. Я нарадзіўся ў беларускай — у шы рокім сэньсе — культуры, але быў пазбаўлены яе. Адсюль мая недастатковасьць і надлом. ўрачыста адзначаліся 8 сьнежня ў новай залі «Полацак», якая была ўдэкаравана сым балічнай магілкай. Літургію і паніхіду адпраўлялі пратаярэй а.Міхась Страпко з ера * манахам Якуба. Пасьля багаслужбы адбылася акадэмія. Яе адкрыў камандзір Бела руска-Амэрыканскіх Вэтэранаў Кліўленда Я.Каваленка. Ад імя ўкраінцаў акадэмію прывітаў пратаярэй а.Багдан Бандарчук. Потым Я.Каваленка зачытаў пісьмовыя прывітаньні і запрасіў Міхася Белямука зрабіць даклад. Дакладчык ахарактэрызаваў сытуацыю падзей у Слуцку і прычыны ўпадку паўстаньня. —Заходнія дзяржавы дапамогі нам тады не далі.Яны хацелі зьберагчы імпэрыю Раманавых. Амэрыка і сёньня ня хоча прызнаць Рэспубліку Беларусь. Мы выразна бачым, што амэрыканскі ваенны-індустрыальны комплекс ёсьць супроць падзелу СССР на нацыянальныя і незалежныя рэспублікі. Ідэі гэтага комлексу відавочныя, падзел СССР і ліквідацыя камуністычнага таталітарызму падзейнічае на грамадзян ЗША й яны будуць дамагацца скарачэньня ваеннага бюджэту. Амэрыканскім ваенным ак цыянерам гэтае не падабаецца, бо ліквідацыя пагрозы ваеннага канфлікту ліквідуе акцыянерныя прыбыткі. Аднак трэба спадзявацца,—сказаў дакладчык, —што кроў, пралітая случакамі, дарэмна не прападзе. Камуністычная імпэрыя развальваецца і бел-чырвона белы сьцяг, пад якім Слуцак змагаўся, стаў дзяржаўным сьцягам Беларусі. Нас наведаў паэт Генадзь Бураўкін з жонкай Юліяй. Падарыў «Полымя» з падборкай маіх вершаў і ягоным словам пра мяне. Гэта было прыемна. За абедам трохі выпілі. Гутарка была лятучай. Доў га яны не заседжваліся — сьпяшаліся наведаць яшчэ некага. У гутарцы з маёй жонкай сп.Юлія зазначыла, што пазнаёміўшыся з тым ці іншым паэтам асабіста, дзівуешся, наколькі ён не адпавядае таму ўяўленьню аб ім, якое складваецца пры чытаньні іхных вершаў: «Яны ня гэткія»