«Р« ВЫДАНЬНЕ БЕЛАГУСКАГА КУЛЬТУРНА-асьветніцклга цэнтра КЛІЎЛЕНД ЗША №2 (12), 1992 Polacak Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры—Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott), LydiaLazar-Chanenka, Yanka Chanenka, Jan Solowienuk Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо. Прозвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence shoud be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. (216) 651-3451 100 год з часу нараджэньня Рыгора Шырмы. Успаміны Антона Шукелойца аб Р.Шырме чытайце на 6.35-36. ♦^♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦❖♦❖♦❖❖❖♦♦♦❖❖♦♦❖❖❖❖❖^❖❖♦^ Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе ўсіх чытачоў з надыходзячым Вялікаднём! Хрыстос Уваскрос! Роіасак Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Ус Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры—Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members — Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott), LydiaLazar-Chanenka, Yanka Chanenka, Jan Solowienuk Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо. Прозвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence shoud be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. (216) 651-3451 ♦♦♦♦❖♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦❖♦❖❖♦❖❖♦♦♦❖♦♦❖♦❖❖❖❖❖❖❖❖❖❖❖❖❖^ Пад бел-чырвона-белым сьцягам Расьціслаў Завістовіч. Распад імпэрыі і беларуская незалежнасьць.........3 Васіль Супрун. Яны змагаліся за Беларусь.................................7 3 архіваў КДБ Аляксандр Цьвікевіч: «Ліквідацыя БНР не была манэўрам»..................10 Мікалай Сташкевіч. Юры Смірноў Палітычны партрэт Зьміцера Жылуновіча.... 14 Згукі з Бацькаўшчыны Анатоль Старадарожскі. Напярэдадні 25 Сакавіка......................... 18 Наша гісторыя Уладзімір Содаль. He адзін Гаўрыла ў Полацку............................20 Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвінаў (Працяг)..........................................23 Міхась Белямук. Эмблема на шчыце герба «Пагоні» (Працяг)................28 Балонкі эмігранцкіх выданьняў Васіль Захарка......................................................... 31 Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць........................ 34 Антон Шукелойц. Сустрэчы зь Віленскім Маэстра.......................... 35 Ул. Лойка, Іваноўскі. Разьвітаньне......................................37 Памяць зямлі Лявон Шыман. Мая няволя (Працяг)........................................38 Успаміны Яўгена ЦІхановіча (Працяп......................................41 Роднае слова Масей Сяднёў. Пра адно пашкоджаньне.....................................48 Далёкае і блізкае Кастусь Мерляк. Беларусы ў Аргентыне (Працяг)...........................49 Лісты і вершы Ўладзіміра Караткевіча (Працяг).......................... 55 Дісты з Бацькаўшчыны Ігар Бараноўскі. Навіны Берасьцейшчыны..................................58 3 жыцьця эміграцыі......................................................59 Распад імпэрыі і беларуская незалежнасьць Расьціслаў Завістовіч 25 Сакавіка Андрэй Карпук. Мастацкая распрацоўка макета вокладкі.шрыфтоў і заставак рубрык. Мікола Рыжы. Да 115-годзьдзя нараджэньня В. Захаркі. Плякат «Васіль Захарка» На першай бачыцы вокладкі. Пашпарт, выдадзены Урадам БНР. На чацьвёртай бачынцы вокладкі. «Змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны» Паштоўнка, выдадзеная эміграцыяй у Нямеччыне, 1948 г. Расьціслаў Завістовіч 25 сакавіка. Мы ўрачыста, шмЭглюдна сьвяткавалі гэты дзень на эміграцыі, невя лічкімі групамі «нацыяналістаў»у сябедо-ма,у Беларусі. I заўсёды спадзяваліся, што 25 сакавіка мы будзем калісьці адзначаць у вольнай краіне прыгожа, сьвяточна, як і тады, у першую, другую, пятую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Як і паэтка Н. Арсеньнева, мы верылі, што: Ён прыйдзе, гэты дзень! Ён ня прыйсьці ня можа! Ён прыйдзе — й загудзе вясновы буралом, пакрышыць, разьмяце, раскідае, зьнічтожыць усё, што нам шляхі да хаты замяло! I гэтая мара, спадзяваньні споўніліся, нашая барацьба не прайшла дарэмна. Ён ідзе — Вялікі Сакавік! Ідэе.. й пад ногі рунь Яму кладзецца, таіць Сьнягі, на паплавох зяленіцца трава... Радзіма! БеларусЫ Каханая, Сьвятая! Багаславі нас жыць і веру захавацЫ Сёлета 25 сакавіка адзначалася на Баць-каўшчыне як сьвята. У Менску, у Доме лі-таратараў адбылася ўрачыстая вечарына На ёй выступілі Зянон Пазьняк, Васіль Быкаў, Адам Мальдзіс, Станіслаў Суднік і іншыя адраджэнцы Беларускага руху. У выканань -ні вядомых беларускіх калектываў прагу чалі нацыянальны і вайсковыя беларускія гімны, песьні змагароў за волю і свабоду нашай Бацькаўшыны. 25 сакавіка цяпср ніколі ня зьнікне з календара людзкой памяці. I будзе адноль кава урачыста адзначацца як у Менску, Горадні, Полацку, Віцебску, Вільні, так і Саўт Рывэры, Гайлснд Парку, Нью-Ёрку, Чыкага, Кліўлендзе. Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе усіх чытачоў зь Вялікім Сакавіком. Мы жадаем яшчэ мацней аб'ядноўваць нашыя рады, бо наперадзе вялікая праца. ПрапануемВашайувазеартыкул старшы-ні Бсларускага Кангрэсавага Камітэту ў АмэрыцыРасьціслава Завістовіча, прачыга ны 22 сакавіка ў Саўт Рывэры, на ўра чыстай акадэміі, прысьвечанай Дню аб вяшчэньня незалежнасьці. ОЖШЖв»^ 3 Напрацягу звыш 70-ці гадоў пасьля кастрычніцкага перавароту ў Расеі ў 1917 годзе, Савецкі Саюз увесь час павялічваў сваю тэрыторыю. Крамлёўскія кіраўнікі, не спыняючыся, гаварылі пра беспаварот насьць гэтак званага сацыялістычнага выбару, пра беззваротнасьць сыстэмы прыватнай уласнасьці ў савецкай імпэрыі. I дэёлягічнае настойваньне савецкіх лідэраў пра безпаваротнасьць сацыялізму было нічым іншым, як выяваю гістарычнага мэсыянскага расейскага нацыяналізму ў гэтым стагодзьдзі. Як некалі іх царскія папярэднікі, бальшавіцкія лідэры трымаліся аднаго палітычнага перакананьня, што акупаваная імі чужая тэрыторыя ніколі не павінна быць выпушчаная з рук. У 1983 годзе, перад прыходам да ўлады, Міхаіл Гарбачоў быў выказаў гэапалітычны пагляд, падобны да таго, які калісьці аб-вяшчала яго далёкая папярэдніца Каця-рына II, якая казала пра беспаваротнасьць гістарычных працэсаў. Гарбачоў гаварыў крышачку больш дакладней. У прамове ў дзень нараджэньня Леніна ён тады сказаў: «Нельга парушыць гістарычны працэс, якім уся людзкасьць ідзе да сацыялізму». 1 вось у верасьні мінулага году Савецкі Саюз упершыню трошачку паменьшаў— балтыцкія краіны здабылі сабе волю. 3 палі тычнага і псыхалягічнага пункту гледжань-ня іхняя незалежнасьць стала канцом пашырэньня імпэрыі, як за часоў царскага, так і камісарскага панаваньня. Для Расеі настаў быў час выбару: альбо заставацца таталітарнаю дзяржаваю, у якой расейскі народ будзе прадоўжваць жыць у крайняй беднасьці ў параўнаньні з народамі дэмакратычных краінаў з шырокаразгор-нутай прамысловасьцю, а яго дзяржава бу-дзе мець міжнародны статус вялікай дзяр-жавы, дзякуючы выключна атамнай зброі, альбо палепшыць узровень жыцьця расей-скага народу, перайшоўшы на дэмакра-тычны лад і вольны рынак. Выбраўшы дэмакратычны варыянт, Расея, трэба спадзявацца, ня будзе магчы забіраць другія народы, а гэтым самым зробць вольным і свой народ. Калішні літоўскі міністр замежных справаў Юозас Урбшыс у сваіх мэмуарах пісаў, як ён аднойчы запытаўся ў Сталіна пра тое, ці маюць рэспублікі рэальнае права выхаду з Савецкага Саюзу. Зьедліва ўсьміхнуўшыся, Сталін на гэта адказаў станоўча, але дадаў, што паколькі каму-ністычная партыя стаіць пры ўладзе ў кож-най рэспубліцы, дык ён ня думае, што якая з рэспублік захоча пакінуць Саюз. Празь некалькі дзён, апоўначы 15-га чэрвеня 1940 году, Савецкі Саюз уручыў Урбшысу ўль-тыматум, вымагаючы ад Літвы згоды на разьмяшчэньне неабмежанай колькасьці савецкіх войскаў на літоўскай зямлі. Літоўцам было дадзена 10 гадзін для прыняцьця ўльтыматыму. За часоў Сталіна савецкія ўплывы па шыраліся накраіны Эўропы й Азіі. Хрушчоў і Брэжнеў пашырылі савецкія ўплывы на краіны гэтак званага трэцяга сьвету I ства рылі цэлую сетку спадарожнікаў, ад Нікарагуа праз Эфіопію да В’етнаму. Дактрына безпаваротнасьці сацыялізму й непадзельнасьці гэтак званай супольнасьці камуністычных краінаў ужывалася для апраўданьня савецкай вайсковай інтэр вэнцыі ў краіны ўсходняй Эўропы й трэцяга сьвету. Здэнак Млынар, чэскі камуніст і супрацоўнік Дубчэка ў 1968 годзе, гаворачы ў сваіх успамінах пра Брэжнева, казаў, што той лічыў, што фактычна заходняя савецкая мяжа праходзіць па Эльбе, бо падчас Другой сусьветнай вайны савецкія жаўнеры дайшлі да гэтае мяжы. Напрацягу доўгага часу Савецкі Саюз заўсёды паказваў, што ён быў гатовы на ўсякія ахвяры й цёмныя ўчынкі дзеля абароны сваіх межаў. Калі карэйскі пасажырскі самалёт, заблу дзіўшыся, праляцеў над Камчаткаю I Саха-лінам у верасьні 1983 году, яго адразу зьбілі. Савецкія лідэры апраўдвалі свае дзеяньні сьвятасьцю сваіх межаў. Вывад савецкіх войскаў з Афганістану ў лютым 1989 г. быў пераломным пунктам у напорыстым руху савецкага імпэрыяліз-му. Ён стаўся першай трэшчынай у савецкай захопніцкай сыстэме, сьведчаньнем таго, што камунізм ня ёсьць безпаваротным. Аф-ганістан быў вельмі важным кальцом ўва ўсім заблытаным экспансыўным ланцугу, бо ён зьвярнуў увагу народаў савецкай ім-пэрыі на праўдзівую ролю савецкага войска. Празь дзевяць месяцаў пасьля выхаду савецкіх войскаў з Афганістану, раскі-далася Бэрлінская сьцяна, і народы ўсхо-дняй Эўропы вызваліліся ад савецкай акупацыі. Утрыманьнебалтыцкіх краінаў у савецкай імпэрыі сталася немагчымым. У дадатак да страты важных (з стратэгічнага пункту гледжаньня) партоў у Балтыцкім моры, незалежнасьць балтыцкіх краінаў зрабіла вялікі ўплыў на Расею ў палітычным аспэкце — прычынілася крыху «вакно на захад», якое намагаўся высекчы Пятро I у ХУІІІ стагодзьдзі, і гэтым самым палітычны цэнтр Pace! перамясьціўся на ўсход.