Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
Як паведаміла баранавіцкая газэта «Наш край». у Баранавічах зьявіўся першы
Ігар Бараноўскі
ш
незалежны прафсаюз авіяработнікаў, які ўжо рыхтуе дакумэнт да рэгістрацыі. Яго лідэрам стаў інжынер тэхнёляг сп.Родзін. У незалежны прафсаюз ўвайшло ўжо 250 работнікаў авіярамонтнага заводу, якія пакінулі афіцыйны прафсаюз у сувязі з незадаволенасьцю дзеяньнямі апошняга.
4 сакавіка, на Папялец, у берасьцейскім касцьёле сьвятога Крыжа-ўзьвіжаньня кс. Зьбігнеў Кароляк вёў богаслужэньне па-беларуску. Пакуль што гэта адбываецца толькі ў час вялікіх сьвятаў. Але іншыя ка-нфэсіі ў горадзе не спяшаюцца і гэта ра-біць. Наступная служба па-беларуску адбудзецца на другі дзень Вялікадня.
Па старой беларускай традыцыі ля кож-нае вёскі жыхары ставілі драўляны крыж. У 60-я гады большасьць зь іх была зьнішча ная па загаду бальшавіцкае партыі ваяўні-чых бязбожнікаў. Час зьмяніўся, усё па-ступова становіцца на свае месцы. Але-ж ня ўсім гэта да спадобы. У пасёлку Жам-чужны, што ў Баранавіцкім раёне, ня так даўно жыхары з згоды мясцовае ўлады ўстанавілі крыж. Але знайшоўся нейкі бяз-божнік, які сьпілаваў яго. Ці не прыхільнікі адроджанае зноў Партыі камуністаў Бе-ларусі зрабілі гэтае злачынства?
У Пінску пачала зноў дзейнінаць, праўда, у трохі іншым выглядзе, царква Сьв.Стэфана. Асьвяціў яе мітрапаліт Філарэт. На ась вячэньні храма прысутнічалі і кіраўнікі го-рада: старшныя гарсавету з намесьнікамі.
1 ЖЬЦВ ШЦЫІ
Перавыбарчы царкоўны сход
адбыўся ў царкве Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе 27 люгага. Як і заўсёды, ён прайшоў у гарачых дыскусіях. У сваім справаздачным дакладзе старшыня царкоўнага камітэту Сяргей Карніловіч падкрэсліў, што царква ўтрымоўвае сям’ю маленькага Ра мана Дзільдзіна, які бясплатна лечыцца ў Кліўлендзкай клініцы. Царкоўны камітэт пералічыў грошы для выдавецкай дзейнасьці Беларускага Інстытуту Навукі і Мастаціва. таксама на выданьне часопіса «Полацак». Разам з жаночым камітэтам былі ахвяра-
ваны БНФ грошы на закупку будынку для офісу.
Пасьля бурнага абмеркаваньня дакладу старшыні і рэвізыйнай камісіі адбыліся выбары ў царкоўны камітэт. Ён амаль не зьмяніўся. Зь мінулагодняга камітэту у новы увайшлі: Сяргей Карніловіч —старшыня, Вольга Дубаневіч, — сакратар, сябры— Віктар Страпко, Лёля Міхальчык, Валянтына Ягаўдзік, Астап Яраховіч, Адам Пракаповіч. Ад моладзі ў царкоўны камітэт увайшлі Пётр Васілеўскі— заступнік старшыні і Язэп Радзюк сябра.
ЖФХ«ФЙШЖ^»$а&Ж^
За беларускі і сэрбскі народ
за дабрабыт і моц Беларускай і Сэрбскай дзяржаваў, незалежнасьць і свабоду гэтых двух краінаў горача маліўся а. Аляксандр Раданковіч і ўсе прысутныя на нядзельнай сьв.Літургіі. Служба адбылася 16 лютага ў царкве вялікамучаніка сьв. Юрыя, у г.Неапаль, Флярыда.
:^ж#і#^^^^
Аб Беласточчыне і Вільні,
аб сытуацыі беларусаў на гэтых карэнных беларускіх землях расказалі Ян Максімюк і Сяргей Шупа на сустрэчы з кліўлендцамі. Адбылося гэтае спатканьне з прыхажанамі царквы Жыровіцкае Божае Маці 14 сакавіка.
Ян Максімюк, журналіст «Нівы» прыехаў у ЗША з Беластоку каля 6 месяцаў назад па запрашэньню Камітэту Гімназіі імя Янкі Купалы. Яму прызначана стыпэндыя з фонду I. Любачкі. Камітэт запрасіў Яна Максімюка для напісаньня манаграфіі па гісторыі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, якая была заснаваная 22 сьнежня 1945 году ў Рэгэнсбургу, у Нямеччыне. Гімназія існавала на чужыне ўсяго пяць гадоў, але яна адыграла значную ролю ў выхаваньні беларускае нацыянальнае моладзі. За час існаваньня Пмназіі, поўны афіцыяльны назоў якой быў Першая Беларуская Гімназія імя Янкі Купалыў Баварыі, 44 яе навучэнцаў атрымалі пасьведчаньні сталасьці. Пераважная большасьць выхаванцаў гімназіі пасьля заканчэньня навукі скарыстала права гімназіі

на паступленьне ў вышэйшыя навуковыя ўсіановы й агрымала вышэйшуюадукацыю. Усе, хто скончыў гімназію, сёньня прымаюць актыўны ўдзел у жыцьці беларускай эміграцыі.
На жаль, многіх зьіх ужоняма разамзнамі. Тамуперад Янам Максімюком паўстала задача: сабраць як мага болей зьвестак аб жыці>ці гімназістаў, запісаць іх успаміны. 3 гэтай мэтай ён і прыехаў у Кліўленд, дзе меў інтэрв’ю з сп яй Інай Каханоўскай, выкладчыцай гімназіі, а таксама з былымі гімназістамі Сяргеем Карпіловічам, Кастусём Калошам, Янкам Раковічам. Як сказаў Ян Максімюк, стыпэндыст фонду I. Любачкі, у асноўным, матэрыялы кнігі падрыхтаваныя для друку. Манаграфія будзе выдавацца ў Польшчы за сродкі фонду Любачкі і выйдзе у сьвет да XX й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыцы, якая адбудзецца 5,6,7 верасьня сёлета.
Сяргей Шупа прыехаў зь Вільні на запрашэньне старшыні Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўта Кіпеля. Ведама, што В.Кіпель доўгія гады зьбіраў інфармацыю аб беларускай эміграцыі ў 3II1A. Заразён вырашыў апрацаваць гэтыя зьвес ткі і выдаць Гісторыю беларускай эміграцыі у двух мовах —беларускай і ангельскай. Паколькі С.Шупа скончыў інстытут замежных моваў, спэцыялізаваўся ў вывучэньні ангельскае мовы, яго запрасілі ў мінулым годзе, каб апрацаваць сабраныя матэрыялы. Працы з напісаньнем гэтай кнігі яшчэ багата, таму Сяргей Шупа ня змог сказаць нічога канкрэтнага, калі-ж мы пабачым гэтую паірэбную кнігу,
Ж«Х#Х*Х#Ж4І«Ж«Ж#Ж*Ж«^^
Сустрэча міністра замежных справаў
і актыву беларускай эміграцыі
адбылася 21 сакавіка ў фундацыі імя П.Крэчэўскага. У невялікім пакоі фундацыі з розных раёнаў Нью-Ёрку, Гайленд Парку, Саўт Рывэру, Глен Коў, Кліўленду, Балтымору, Дэтройту сабралося болыіі за 60 асобаў. (Толькі з Кліўленду прыехалі 8 чалавек: Сьвятлана Белая, Міхась Белямук, Ірына Каляда, Сяргей і Слава Карніловічы, Янка Раковіч, Аўген Кабяка, Янка Ханенка.) ІІа сустрэчу зь беларускімі актывістамі замежжа прыйшлі таксама амбасадар Генадзь Бураўкін з жонкай Юляй і дачкой Сьвятланай, генэральны консуль Уладзімір Сакалоўскі з жонка Эмай, прадстаўнікі амбасады і кансулята Уладзімір Герасімовіч, Генадзь Бабарыка, Юрый Ягораў, Міхась Хвастоў, прэзыдэнтБеларускай акадэміі навук акадэмік УладзімірПлатонаў. дэпутаі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Уладзімір Заблоцкі й інш.
Пасьля прывітаньня сабраўшыхся старшыня Галоўнай Управы БАЗА Антон Шукелойц перадаў слова мінісіру замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Пётр Краўчанка пазнаёміў прысутных з палітычнай сытуацыяй Рэспублікі Беларусь і падзяліўся пэрспэкіывамі стварэньня Беларускай дзяржавы.
— Палітычна, —сказаў Пётр Краўчанка, Беларусь незалежная дзяржава. Мы змаглі атрымаць незалежнасьць, дзякуючы пэўным гістарычным абставінам. Да 19 сакавіка Рэспубліку Беларусь прызналі 72 дзяржавы сьвету. Паміж гэтымідзяржавамі зьФінлян дыяй, Турцыяй, Нямеччынай ды іншымі краінамі падпісаны дагаворы аб аднаўленьні
прызнаньня нашае незалежнасьці. Гэта вельмі важна, бо Акт 25 сакавіка адноўленыды пляматычна і замацаваны юрыдычна. Аднак, эканамічна Беларусь залежная ад краінаў Садружнасьці.
У мінулыя гады мы атрымоўвалі 40 мільёнаў бочак паліва для пераапрацоўкі. 25 мільёнаў ішло на выкарыстаньне, а рэшту экспартавалі. У гэтым годзе пастаўка на 30% скарацілася. Мы ж сваіх залежаў ня маем. Беларуская электронная прамысловасьць патрабуе 30 000 кілаграмаў плятыны, золата, срэбра. У гэтым годзе мы гэтых мэталаў не атрымалі, і нашая прамысловасьць знаходзіцца ў крызыснай сытуацыі. Наогул, калі параўнацьБеларусь і Ўкраіну, то Беларусь у 8 разоў больш залежная, як Украіна. Дзеля гэтага палітыка Беларусі ня можа быць падобнай да палітыкі Украіны. Мы павінны трымацца нейкай сярэдняй лініі.
Беларусь, бяручы на ўлік колькасьць войска, ёсьць вельмі змілітарызаваная краіна. Выдаткі на ўтрыманьне гэтага войска раўняюцца амаль паловс дзяржаўнага бюджэту Беларусі. Нам такая армія непатрэбная, хопіць 50 000 70 000 вайскоўцаў, але прэзыдэнт Ельцын, ведаючы, што Беларусьэканамічна залежная не хоча пагадзіцца на дэмабілізацыю. Яго падтрымоўваюць рэспублікі, бо маюць праблемы з памешканьнем і працай.
Наступная праблема, якая дасталася нам у спадчыну — даўгі былога СССР. Беларусь уносіла шостую частку ва Ўсесаюзны бюджэт СССР. Зараз ўсю былую маёмасьць СССР забрала Расея, і ня зычыць паступіцца адной шостай. Калі ў самы бліжэйшы час перадачы маёмасьці не адбудзецца, мы змушапы гэтую справу перадаць у міжнародны суд у Гагу.
Пётр Краўчанка падкрэсліў, што Беларусі няма патрэбы шукаць Э ўропы, бо яна была і ёсьць ў Эўроопе, у Цэнтральнай Эўропе. Дзеля гэтага палітычны лад і эканоміка Беларусі павінны быць эўрапейс'кія Паколькі некалькі стагодзьдзяў Беларусь была адсэпэраваная дык патрэбны час, каб палітычна й эканамічна Беларусь заняла пачэсны пасад сяродэўрапэйскіх дзяржаваў. Гэта будзе мажлівым у наступным і ысячагодзьдзі. Беларусь ужо склала просьбу аб прыняцьці яе ў міжнародныя фінансавыя інстытуцыі. Каб даць мажлівасьць пасьпяхова беларускай эканоміцы разьвівацца патрэбная самастойная банкаўская сыстэма і свае ўласныя грошы, цану якім вызначыць між-народная біржа. Беларусь перажывае крызысны пэрыяд, але трэба верыць, што цяжкасьці пераадолім. 14 сакавіка створаны Антыкрызысны камітэт. Яго стварэньне сьведчыць, што паміж левымі і правымі наступіла згода, бо паўстала пагрэба ратаваць Бацькаўшчыну.
Пасьля дакладу міністр замежных справаў адказаў на шматлікія пытаньні, якія сьведчылі, што прыстуныя ўспрынялі даклад Пятра Краўчанкі сардэчна, паверылі ягонай шчырасьці, рахманасьці, адданасьці ідэі незалежнасьці Беларусі. I рохгадзінная размова перапынілася толькі на час, калі міністр замежных справаў перадаў беларускім асяродкам і араганізацыям, нацыянальныя вырабы беларускіх майстроў: тканыя габэлены, дэкаратыўныя талеркі, плякаты з выявамі, роднымі для сэрца кожнага беларуса Пасьля гэтага размова пачалася зноў. Яна скончылася а поўначы.
Сакавіковыя матывы
Саўт Рывэр
Колькі вёснаў на ростань ліствой нам махалі? Дзесьці зорка, жаданая, блудзіць ў далі, Пяцьдзесяты ,сьцягі ўвысь ўзьняў Сакавік, Над Гудзонам кагаркі распачлівы крык «КВІК...КВІК... квік...» Бы ў адказ ёй, ці нам віншаваньне са сьвятаі Разарвецца ў джунглях «марына» граната;
Зашуміць на падмостках Нью Ёрку «Каліна»:
«0, Беларусь, мая шыпшына»,..
У Сыднэі, Таронто, Рыо Дэ-Жанэйра
Чаркі падымуць былыя жаенеры...
Бы малітву, паўтораць паэт зь не паэтам:
«Люблю наш край, старонку гэту...»