Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
Як выглядае, свас назіраньні і ўражаньні Гільбэрт дэ Ланой занатоўваў па дарозе і толькі пазьней апрацаваў іх. Напрыклад. будучы праездам з Кёнігсбэргу ў Лібаву (Ліспая) праз Жамойць, ён зьдзіўлена запі саў, чаму ўзьбярэжжа Балтыйскага мора (ад вусьця Нёману і далей на поўнач) на зывалася «Літоўскім берагам», нягледзячы на тое, шіо тут знаходзілася «Жамойцкая краіна» ’4. Дэ Ланой пашкадаваў Жамойць, бо мясьціны, празь якія ён праязджаў, бы лі спапялёныя і бязьлюдныя.
3 кантэксту «Падарожных запісак» Гіль бэртадэЛаной вынікае, штомовў жамойцаў ён таксама адрозьніваў ад мовы ліцьвіноў. Праўда, і пра мову ліцьвіноў ён гаварыў агульна, коратка занатаваўшы, што ў Літвс будуецца шмаі цэркваў, тут налічваецца 12 япархіяў і народ гэтай краіны «мае сваю ўласную мову».15 Крыху далей, паве-дамляючы пра тое, што ў Троках жылі та-тары, немцы, ліцьвіны, рускія і шмат яў-рэяў, дэ Ланой дадаў, uno «ўсе яны кары стаюцца адметнай мовай». 16
Так што з паведамленьняў таго фран цузскага рыцара нельга зрабіць высновы. чым, напрыклад, магла адрозьнівацца мова
23
§ тых «ліцьвіноў» і «рускіх» з Грокаў, якіх | ённазваў. Хоць. праўда,аб’яднаўшы ў адно | цэлае каталіцкія і праваслаўныя япархіі | ВКЛ, дэ Ланой, магчыма, аб’ядноўваў моўна | і народ, зь якім ён сустрэўся ў «каралеў-| стве Літвы». Але вырашыць гэтую праблему | дапамагаеколалюдзей,зьякімі ёнсустра | каўся 1 меў нагоду пагутарыць.
У Вільні Гільбэрт дэ Ланой вялікага | князя Вітаўта не застаў.Аднак, маючы рэка-g мэндацыі, там ён сустракаўся зь дзьвюмя g сёстрамі жонкі Вітаўта і бачыўся зь імі, на | пэўна, у сямейным асяродзьдзі. Можна | дапусьціць, што прыймаўся ён і на нейкай g урачыстасьці, бомужам адной з сёстраў — g Ульяны — быў Віленскі ваявода Альбэрт g Монвід. Іншая з гэтых сёстраў жонкі Вітаўта g звалася Агрыпінай, і яна была жонкай князя g Івана Альгімунтавіча Гальшанскага.
Пльбэрт дэ Ланой не застаў Вітаўта і ў § Троках, а таму яму давялося паехаць у g замак над Нёманам, дзе вялікі князьадпачы g ваў і займаўся паляваньнем. Французскі g госьць апісаў таксама і гэты замак. 17 У ім | ён меў нагоду пазнаёміцца ня толькі зь g Вітаўтам, але і зь ягонай жонкай кнігіняй g Ганнай і дачкой Соф’яй, што прыехала з g Масквы пагасьціць у бацькоў. Прысутні-g чала і ўнучка Ганна, якая была дачкой Co g ф’і і Маскоўскага вялікага князя Васіля I.
А цяпер падкажам у згодзе з аўтарам | ведамай «Хронікі Быхаўца», што першая g жонка Вітаўта княгіня Ганна, якая памерла g ў 1418 годзе, была дачкой Смаленкага кня g зя Сьвятаслава Іванавіча. Як вынікае, такім g чынам, пры тых сутрэчах у Вільні і ў гэтым g замку над Нёманам Гільбэрт дэ Ланой мог g пачуць толькі славянскую або старабела | рускую мову. Але, скажучы, будучы «ліць g вінам», а не «русінам», сам Вітаўт мог g карыстацца летувіскай ш жамойцкай мо | вай.Пастрабуемадказацьі нагэтуюзаўвагу.
Паспрачаўйіыся зь Ягайлам і ягоным брагамСкіргайлам,князьВітаўт Кейстута віч другі раз уцёк у Прусію да крыжакоў на пачатку1490 году. Там ён змушаны быў напісаць тлумачальную запіску і падаць прычыны гэтых сваіх уцёкаў і канфлікту з каралём Польшчы Ягайлам і ягоным намесь нікам у ВКЛ вялікім князем Скіргайлам. Гісторыкі пішуць, што Вітаўт ведаў ня-мецкую мову, але тая запіска магла быць напісаная пад ягоную лістоўку. Дык Вітаўт апісвае тыя крыўды, што гэта пад ціскам Скіргайлы з «хрысьціянскай веры» ён перайшоў у «рускую веру», а Ягайла здрад-ным чынам спрычыніўся да сьмерці ягонага бацькі князя Кейстута. Ягайла не вярнуў яму спадчынныя землі, што належалі Кейстуту, адмаўляўся і пацьвердзіць пры-вілей на землі, дзе калісьці княжыў Вітаўтаў дзядзька Любартды якіяён, Вітаўт, атрымаў ад самога Ягайлы. Тычылася гэта Луцкай і Ўладзімірскай земляў на Валыні. Мала таго, без дазволу Вітаўта кароль Ягайла арыштоўваў ягоных баяраў, кідаў у цямніцы і катаваў іх рознымі спосабамі. Адным словам, у той нямецкі тэкст былі ўплеценыя гэткія беларускіятэрміны: «баяры»,«ваяво-да», «цямніцы». 18
Было і слова «jsen », але ў слоўніку стара нямецкай мову аўтару не ўдалося адшу каць, што мог азначаць ужыты дзеяслоў «smitten». У сувяЗІ з тым, што ў тэксьцебы ла гаворка і пра катаваньне Вітаўтавых баяраў вадою, дык слова гэтае магло азна чаць стараславянскае ез ці яз — запруду. плеценую перагародку папярок ракі для затрыманьня і лоўлі рыбы. Да гэтых язаў у вадзе і маглі прывязваць тых баяраў.
У дароўнай грамаце Вітаўта, датаванай 20 красавіка 1411 г., што давалася на просьбу Віленскага каталіцкага япіскапа Мікалая, тэкст на лацінскай мове’9. Як адзін зь сьвед-
каў грамату падпісаў таксама Віленскі ваявода Альбэрт Монвід і падпісаў яе як раз як ваявода, а не palatinus. Апрача таго, у грамаце была ўжытая яшчэ гэткая тэр-міналёгія: "Triginta pudis mellis", "duabus pullis alias stawna lukna mellis", "stacionis poludze appellato".
Бяспрэчна, ёсьць яшчэ больш падобных дароўных граматаў вялікагакнязяВітаўта і ня толькі Вітаўта, але таксама звычайных ліцьвіноў, пра што, аднак, будзе асобная гаворка. А тут растлумачым, што 30 пудоў мёду, гэта было 30 пудоў мёду, «стаўное», а, праўдзівей, «устаноўное лукно» таксама было адзінкай вымярэньня пераважна мёду або падатку, які павінны былі сплачваць бортнікі. Вымяраўся гэты падатак якраз пудамі або «устаўнымі» (акрэсьленымі вагою) вёдрамі, вушаткамі ці бочкамі. 20 «Палюдзьдзе» (полюдье)— гэта таксама пры-гожы стараславянскі тэрмін, што пазьней будзе называцца «стацыяй» і станезапазы-чаньнем з лацінскай мовы праз польскую. Пра гэтае палюдзьдзе, якое збіралася кня-зямі Кіеўскай Русі, пісаў бызантыйскі ім пэратар Канстантын Парфірародны21, і яно першапачаткова азначала збор даніны з на-сельніцтва і васалаў князя, а пазьней — за-бесьпячэньне прадуктамі харчаваньня і фу ражом сьвіты вялікага князя ды іншых вя-лікіх афіцыйных асобаў, калі яны наведва-ліся ў ту ці іншую мясьціну сваёй дзяржавы.
Пячаткі вялікага князя Вітаўта з надпі-самі на іх на славянскай мове не захава-ліся. Але такімі пячаткамі карысталіся бацька Вітаўта князь Кейстут і вялікі князь Альгерд. 22 Захавалася яшчэ пячатка Вітаўтава брата князя Жыгімонта, а гэта з выявай Пагоні і надпісам вакол яе: «Печать Князя Жнкгнмонта». Гэтай пячаткай князь Жыгімонт замацоўваў сваю дароўную гра мату для касьцёлу ў Геранонах, грамата
была датаваная 11 лістападам 1411 году.3' g У той грамаце князя Жыгімонта Кейстута-віча, таксама напісанай на лацінскай мове, g аднолькава была ўжытая наступная тэрмі g налёгія: "pullam mellis, que vulgariter dicitur szesczipanthne pudlo", "unum lapidem cere vulgariter dicitur pud vosku", g "pullam mellis quinque palmorum vulgariter g dicitur panczipanthne pudlo”.
«Пуд воску» зразумелы моўны выраз, a g «пудлямёду»,маглобыцьвытворнымтэрмі g нам ад пуда, пудоўні ці пуньдзеля24, бо ла g цінскі выраз "Pullam melellis" азначаў вы g мярэньне мёду на пуды: "duodecem pullas g alias pudow mellis". Славянскімі метрыч g нымі адзінкамі былі гаксама чатырохярпна^ лукно або бочка, пяціпяднае лукно або бочка і шасьціпяднае лукно або бочка25 . Прыметнік пядны ўтварыўся ад назоўніка пядзя, што было старой мерай даўжыні.
У князя Кейстута Гедым інаві ча быў яшчэ сын на імя Патрык ці Патрыкій. Ён княжыў у Гародні. Пра яго і расказаў гэткі эпізод у сваёй «Прускай хроніцы» Віганд з Map бургу. Вялікі маршалак Прускага тэўтон-скага ордэну Генінг Шындэкопф зарганіза-ваў у 1384 г. напад на Гародзенскую зямлю і самую Гародню, рабуючы і зьнішчаючы ўсё на сваім шляху. Таму князь Патрыкій успупіў у перамовы з маршалкам, выйшаў з сваёй жонкай і дзецьмі насустрач яму і запрапанаваў напііак зь мёду, пры гэтым выпіваючы першую чашу сам. Як занатаваў Віганд, зрабіў гэта князьПагрыкій «паводля звычаю русінаў». Гэткі ўчынак сына не спадабаўся Кейстуту, і на другі год ён пе-равёў Патрыка далей «у рускую зямлю».26
Як будзем бачыць далей, увогуле ў сваёй хроніцы Віганд з Марбургу часта не адрозьніваў «ліцьвіноў» ад «русінаў», і. напрыкалд, Вільню гаксаманазываў «рускім горадам» 27
25
124
Захавалася адна пячатка вялікага князя § Ягайлы, якою карыстаўся ён псрад тым, як | стаўся каралём Польшчы. Тая ягоная пя-| чатка таксама мела выяву Пагоні, але з I надпісам вакол Пагоні на лацінскай мове: «Jagal dey gracia rex in Lettov». Аднак-жа I ведама, што ў канцылярыі князя Ягайлы | пісаліся акты на старабеларускай мове.
Мы ўжо прыгадвалі кнігу «Уладыслаў II I Ягайла»,аўтары якойЯдзьвігаКжыжанякова I і Ежы Ахманьскі пішуць пра цікавыя рэчы, | якія могуць характарызаваць Ягайлу. | Напачатку свайго гаспадарыньня ў Польшчы | Ягайла наведаўся ў Познань, дзе ўзяў удзел I у набажэнстве. Як кажа паданьне, заната-g ванае ў крыніцах, у караля запыталіся, g чаму ён пажадаў Богу паставіць сьвечку, a g д’яблу два агаркі? Ужываючы «рускую» I прымаўку, на гэта Ягайла быццам адказаў: | «Служы Богу, а д’ябла не гняві!»28
У 1420 г. пасьлядоўнікі Яна Гуса выра-| шылі карону Чэхіі запрапанаваць якраз | Уладыславу—-Ягайлу і выслалі да яго ад-g мысловае пасольства. Апрача іншых рэфор | маў у царкве, гусіты, як ведама, абаранялі | таксама права свайго народу ў богаслу-жэньнях карыстацца роднай мовай. Дык у пасольскай інструкцыі была гаворка пра небясьпеку для славянскіх краінаў і сла вянскіх моваў нямецкага засільля, а зьвяр-таючыся да Ягайлы, чэшскія паслы харакіа рызавалі яго як «прыроджанага прыхіль-ніка» чэшскай мовы і абаронцу славянскіх моваў увогуле. 29
Пад ціскам польскіх царкоўных іэрархаў Ягайла быў адмовіўся пайсьці насустрач чэхам, што, аднак, у згодзе зь Ягайлам зрабіў вялікі князь Вігаўт, неўзабавс накіраваўшы ў Чэхію ў якасьці свайго намесьніка князя Жыгімонта Карыбутавіча.
Ведамы польскі гісторык Ян Длугаш не далюбліваў Ягайлу. Алс ён пахваліў учынак
Ягайлы, які з сваёй жонкай, каралевай Ядзьвігай, адважыўся заснаваць у Польшчы чыста славянскі манастыр. Гэта быў ма-настыр манахаў—бенедыктыйцаў, I ён быў заснаваны пад Кракавам у 1390 годзе на ўзор падобнага манастыра, што дасюль існаваў у Празе. Для манастыра Сьвятога Бенедыкта каля Кракава былі запрошаныя тады таксама першыя манахі з той-жа чэш-скай Прагі. Пра ўсё гэта пісаў Ян Длугаш, з захапленьнем паведамляючы, што ў тым, паводля яго, «Славянскім манастыры» над ракой Рудавай усе абрады спраўляліся на славянскай мове «набажэнствы і малебны, тайныя прычасьці, чытаньне царкоўных кнігаў і царкоўныя сьпевы». Длугаш яшчэ пісаў, што, маўляў, было жаданьнем Бога ўшанаваць гэткім чынам годнасьць сла вянскай мовы ў царкоўным жыцьці30, бо звычайна ў польскіх касьцёлах таго часу панавала лацінская мова.