Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
Можна меркаваць. што ў той «славянскі манастыр» пад Кракавам і ў царкву, якая існавала пры ім, неаднойчы наведваўся і сам Ягайла.
Калісьці польскі гісторык Ян Фіялэк зрабіў закід ведамаму італьянскаму гу-маністу Энэю Сільвію Пікаламіні, што гэты проста фальшаваў рэчаіснасьць. калі пра Літву пісаў як пра славянскую краіну, за-лічаў і мову ліцьвіноў да моваў славян-скіх народаў. Маўляў, Энэй Сільвій Пі-каламіні толькі здалёку мог пачуць пра Літву, і ў гэтым кантэксьце Ян Фіялэк прыгадаў паляка Эразма Цёлка,” які ў якасьці сакратара вялікага князя Аляк-сандра ў 1501 г. наведаўся ў Рым і там , у Ватыкане, абвясьціў, што паводля яго, ліцьвіны захоўвалі ўласную мову, але звы чайна карысталіся мовай русінаў, бо яна была больш зграбнай і лёгкай для ўжытку. Што-ж тычыцца канцэпцыі Яна Фіялэка, то
1
ён быў упэўнены ў тым, што Энэй Сільвій Пі каламіні, гаворачы пра мову ліцьвіноў як мову славянскую, меў, напэўна, на ўвазе моўную сытуацыю ў ВКЛ і канкрэтна ў Літве, якую ў Рыме намаляваў прыгаданы Эразам Цёлак. Інакш кажучы, італьянскі гу-маніст зыходзіў толькі з факту моўнай асы міляцыі ў ягоным часе сучасных летувісаў.
У згодзе з паведамленьнем Энэя Сільвія Пікаламіні, Ян Фіялэк быў зьвярнуў належ-ную ўвагу на асобу доктара і прафэсара тэалёгіі Гераніма з Прагі. Гэта не той Гера-нім з Прагі, які быў толькі магістрам тэалёгіі, належаў да пасьлядоўнікаў Яна Гуса й аднолькава ў 1416г. быў спалены на вогнішчыўКанстанцы. Гэты «ерэтык»гусіт у 1413 г. праз Кракаў прыехаў у ВКЛ, дзе ў сьвеце вялікага князя Вітаўта наведаў Віцебск I Полацак. Тое ягонае наведваньне гэтых гарадоў, дыспуты ў праваслаўных цэрквах і выказваньне сымпатыяў да «пра-васлаўнае веры», таксама былі адным з пунктаў абвінавачаньня магістра Гераніма з Прагі на Канстанцкім у царкоўным саборы вось у гэтай сьмяротнай «ерасі»’2.
Іншы Ян Геранім з Прагі быў заядлым прапаведнікам хрысьціянства і каталіцызму у праватнасьці. Як меркаваў Ян Фіялэк, зьявіўся ён у Кракаве дзесьці каля 1394 г„ дзе пры каралеўскім двары стаўся асабіс-тым прапаведнікам і спавядальнікам Ула-дыслава-Ягайлы. Адсюль празь нейкі час ён трапіў у Вялікае княства Літоўскае, каб тут, магчыма на жаданьне Вітаўта, узяць удзел у хрысьціянізацыі яшчэ паганскага насельніцтва. Можна дадаць, звычайнага насельніцтва, бо баярскія сем’і былі ахры-шчаныя раней. Як занатаваў у сваім тракта-це Энэй Сільвій Пікаламіні33, гэты Геранім з Прагі нагэтулькі «шчыра» узяўся за справу хрышчэньня ліцьвіноў, што пачаў выпаль-ваць «сьвятыя лясы». Вітаўт, палохаючыся
абурэньня ў народзе, змушаны быў папра сіць тэоляга з Прагі пакінуць межы краіны. g
Ян Фіялэк выказаў абгрунтаваную думg ку, ійто Ян Геранім з Прагі ў сваёй Місія| нерскай дзейнасьці ў Літве мог карыстацца g толькі славянскай ці «рускай» мовай або g гой мовай, якую ён ужываў у споведзях і ў g магчымых гутарках на рэлігійныя тэмы з g каралём. Дарэчы, у часе, калі Ян Геранім з g Прагі знаходзіўся ў ВКЛ, справа хрышчэньня g тычылася толькі ліцьвіноў, а не жамойцаў. g
13 Oeuvres de Ghillebert de Lannoy. Recueillies
et publiees par Ch. Potvin. Louvain, 1878.
14 Там-жа, c.28-29
15 Там-жа, c. 39-40
16 Там-жа, c. 41
17 Там-жа, c. 42.
18 SRP. t.2. Leirpig, 1863, pp. 712-714.
19 Codex Ecclesiae Vilnensis, Nr. 55, pp. 84-86.
20 Скурат К.У. Даўнія беларускія меры. Мн. 1974
21 Constantine Porphyrodenitus. De administrando imperio, Edited by Gy. Moravcsik & R.J.H. Jenkins. Budapest, 1949, p. 63
22 Румянцава B.B. Эмблемы земель н гербы городов Левобережной Укранны пернода феодалнзма .К. 1986, с. 33,36.
23 Codex Ecclesiae Vilnensis Nr. 56, pp. 86-88.
24 Скурат К.У. Цыт. праца, с. 119-115.
25 Там-жа. с.17-19, 72-73
26 Die Chronik Wigands won Marburg, In. SRP, t.2.
Leipzig, 1863, pp. 544-545.
27 Ibidem, p. 623.
28 Jadwiga Krzyzaniakowa, Jerzy Ochmanski, Opus cit., p.13,
29 Ibidem, p. 266-267.
30 Jan Dlugosz, Opus cit., ks .10, p.238-240
31 J.Fijalek .Uchrzescijanie Litwy przez Polske.. In:
Polka i Litwa w dziejowym stosinku, Kr, 1914, s.50-52
32 Das Conzill zu Konstanz in den J ahren 1414-1418. Nach Ulrich eon Kirchentals handschriftlicher Chronik bearbeitet von J. Marmor. Kon., 1874, s. 88-115.
33 Aeneas Sylvius. De Lituania regione. In: SRP. L.
1870, pp.237-239.
26
Эмблема на шчыце герба «Пагоня»
Міхась Белямук
ПІасьціканцовыя патрыаршыя крыжы знаходзім у вонкавых сьценах храмаў. У Вільні за князя Гедыміна пабудавалі драў ляную царкву. Юльяна, жонка кн.Альгерда, на месцы драўлянай пасіавіла мураваную царкву сьв. Мікалая. Над уваходам,высока на дзьвярыма, былі з цэглы выкладзеныя два патрыарышя крыжы на Галгофе.
Царква сьв. Мікалая
Царква сьв.Міколы без рамонту была да 1514 г. Пасьля рамонту царква прастаяла да XX ст. П.Н. Бацюшкаў аглядаў і сфа таграфаў яе. Ён зазначыў, што крыжы ў за хадняй сьцянезьберагліся (54,6.51; 55 6.85 і вып. У)
Працяг. Пачатак ў №8 1(H)
У Ноўгарадзе ў 1374 г. змуравалі царкву сьв. Спаса. Царква ў першапачатковым вы глядзе зьбераглася да ХХ-га ст. На за-хадняй сьцяне, высока над уваходам, былі выкладзеныя з цэглі шасьціканцовыя кры-жы.
Царква сьв. Спаса ў Ноўгарадзе
4
Ігар Грабар кажа, што вонкавыя сьцены ўпрыгожаны разнаякімі крыжамі, а таксама нішамі, якія стваралі ўражаньне зало жаных вокнаў. Усё гэта было апошнім водгалоскам бізантыйскіх уплываў. У 1378 г. вонкавыя сьцены распісаў Феафан «Грэчын», гэты роспіс у поступных ста
годзьдзях затынкавалі. Трэба адзначыць, што царква сьв. Мікалая ў Вільні апрача крыжоў мела вонкавыя нішы, як і царква сьв.Спаса ў Ноўгарадзе. (56, б. 209 і Таб. 20)
Сьвятаславау крыж
Цікавым помнікам зьяўляецца сабор у Юр’еве Польскім, пабудаваны Юрыям Даўгарукім у 1330-1334 гг. Вонкавыя сьцены сабору аздобілі скульптурай, якая ў су-часнасьці крыху пераблытаная ў сувязі з рамонтам сабору ў 1471 г.
Вельмі цікавым ёсьць і крыж Расьпяцьце (Сьвятаславаў крыж), які шасьціканцовы без падножжа, Галгофы, адамавай галавы (чэрапа). Над галавой Хрыста зьмешчаная этімасія, якая падказвае пра запазыча-насьць уплыву з Ноўгараду. Варта зьвяр нуць увагу на кампазыцыю пяціфігурнага Дзеісуса, дзе архангелы трымаюць сфэры на якіх шасьціканцовы крыж наГалгофе, Над адной з каменных плітаў зьмешчаны Хрыстос зь Евангельлем і на Евангелі шась-ціканцовы крыж. На паўдзённым фасадзе кампазыцыя Маці Божай «Аранты», дзе сьвя-тыя воіны маюць шчыты з шасьціканцовым крыжом. Неабходна зрабіць заўвагу, што на адным шчыце спрабавалі шасьціканцовы крыж падрабіць на васьміканцовы, але зра-білі няўдала. У самым версе над «Арантай» архангел з сфэрай на якой шасьціканцовы крыж. (57, таб. 111,1У, XI , XXII)
БМКІ ЭМІГрЯНЦКІХ ММ
Васіль Захарка
Бібліяграфія
54.	Батюшков П.Н. Белоруссня н Лнтва СПб. 1890 г.
55.	Батюшков П.А. Памятннкн русской старнны в западных губернях нмпернн. Вып. У. СПб. 1870, 1872 гг.
56.	Грабар Нгорь. Нсторня русского нсскуства т.1, М,1909.
57.	Вагнер Г.К. Скульптура Владнмнро Суздальской Русн. M.1964.
(Працяг у наступным нумарыі
У першым урадзе БНР В.Захарка займае становішча дзяржаўнага скарбніка, а по-тым ува ўсіх кабінэтах ураду меў розныя міністэрскія партфэлі і дэлегаваўся на найбольш далікатныя становішчы. 2 чэрвеня 1920 г., калі бальшавікі выказалі жаданьне весьці перагаворы з урадам БНР, Захарка быў вызначаны гэтым урадам за старшыню Надзвычайнай Беларускай Дыпляматычнай Місіі. He дагаварыўшыся, аднак, з бальшаві-камі, Захарка вяртаецца з Масквы і вядзе далейшае змаганьне за незалежнасьць Бела -русі.Ён бескампрамісовы да ўсіх прэтэндэн таў на беларускія землі, змагаецца зь імі ня толькі, як дыплямат, але і як рэвалю-цыянер, як адважны вайскавік. Ён уцякае пазьней з польскае турмы, кідае разам з П. Крэчэўскім гасьцінную Коўню за прэтэнзіі Летувісаў да Вільні і пераяжджае ў Прагу.
8 сакавіка 1928 г. Захарка пераймаеста-новішча Прэзыдэнта Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пасьля сьмерці Пётры Крэчэўскага, намесьнікам якогаён зьяўляў ся з 1-га сьнежаня 1919 г. Пераймае гэтае найадказьнейшае становішча Захарка ў най-крытычнейшы мамэнт нашага вызвольнага змаганьня.У гэным годзе чэхаславацкі ўрад, з прызнаньнем СССР, прыпыняе афіцыяльныя дыпляматычныя дачыненьні з урадам БНР , як з урадам вызнаваным да гэтага часу «дэ юрэ». Але Захарка не ўпадае на духу. Па сяліўшыся з сваёй канцэлярыяй Прэзыдэнта рады БНР у скромнай хатцы ў ваколіцы Прагі, Захарка не спакарыўся і не спакусіўся СССР
6 сакавіка 1943 г. Захарка перадаў тэста-мэнтам свае паўнамоцтвы Прэзыдэнта Рады БНР інж. Мікалаю Абрамчыку. Сухоты, гэтая «нацыянальная беларуская хвароба»,як прывыклі ўжо казаць, дагрызалі рэшткі ягоных лёгкіх, але хто адведваў яго ніхто ня мог падумаць, што лютая сьмерць нам хутка яго забярэ. Ён ніколі ні аб чым ня гу-тарыў і ні аб чым ня пераймаўся, як толькі аб Беларусі.
14 сакавіка 1943 г. аддаў Богу душу, дуіну бунтарную, маладую духам, хоць і на 66 м годзе свайго жыцьця.
Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе 19 сакавіка. не дачакаўся толькі адзінаццаці дзён да 25-гадовага юбілею аб вешчаньня Незалежнасьці Беларусі ,адным з найболыпых тварцоў і абароньнікам якой ён зьяўляўся праз усё сваё жыцьцё.
Паховіны ў гых абставінах адбыліся больш, чым «скромна». Гэсіапо забараніла ўсякія прамовы над магілай. Шматлікія дэлегацыі адрозных народаў, ппозьявіліся забозам вянкоў, з сумам і ціхім абурэньнем даведаліся, uno разьвітальнага слова з Прэзыдэнтам Беларусі ім сказаць ня можна. Атмасфэра была нязвычайна цяжкая. Яна асабліва згусьцілася, калі пачалі спускаць труну ў дамавіну. У гэты мамэш інж М.Аб рамчык, прарваўшыся да магілы, аднак прамовіў. За ім. гэткім-жа «рэвалюцыйным» спосабам, прамовіў прадстаўнік ад украін скай моладзі. У радох навакол магілы хтось забегаў. Замягусіліся. Прафэсар Мазэпа (пазьнейшы прэм’ер украінскага эгзыльнага ўраду), што быў прыгатаваўся гаварыць, сказаў толькі наступныя словы: «Нічога, мы шчэ будэмо маты сказыю промовіты інпіым разом».
Зашарахцелі аб пясок рыдлі. Міхал За бэйда-Суміцкі зь інж. Васілём Русаком вы носілі на руках самлеўшую Ларысу Гэніюш.
Нямецкая цэнзура абрэзала артыкулы нэкралёгі ў беларускіх газэтах, выкідаючы зь іх усё гое, шіо сьветчыла аб велічы За харкі, каб не зварухнуліся мацней сэрцы Беларусаў, а да Беларусі — «Гэнэралько місарыяту фюр Вайсрутэньэн» -не дапусьцілі нічога.