Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
дзяцінства у нашых дзецях пачуцьця на цыянальнага патрыятызму дапаможа стварыць нацыянальнае беларускае войска.
Споўнілася 70 гадоў з часу стварэньня Інстытуга Беларускай культуры. Сёньня цяжка нава г уявіць, сколькі зроблена Інбел культам за кароткі пэрыяд дзейнасьці. Толькі ў галіне мовазнаўстава была рас-працаваная беларуская навуковая тэрміна лёгія, выдадзеныя «Беларуска—расейскі слоўнік» М.Байкова, «Працы Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага пра-вапісу і азбукі», «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» П. Бузука і шмат іншых неабходных выданьняў.
Скарынаўскі цэнтр, якім кіруе вядомы беларускі вучоны Адам Мальдзіс, урачыста адзначыў юбілей Інбелкульта на сваім пасяджэньні.
Нацыянальны Беларускі навукова асьветніцкі цэнтр імя Скарыны, фонд сла-вянскага пісьменства і славянскіх культур, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Баці?каў шчына» і арганізацыйна-метадычны цэнтр Міністэрства інфармацыі Беларусі зьвяр-таюцца да суйачыньнікаў, якія жывуць за межамі. Бацькаўшчыны. У звароце гаво-рыцца, што ў РэспубліцыБеларусь вядзецца работа над 130-томнай гісторыка-да-кумэнтальнай хронікай «Памяць», у якой мяркуецца адлюстраваць лёс усіх рэгіёнаў нашай Бацькаўшчыны ад глыбокай ста-ражыінасьці да сёньняшніх дзён. Копіі гіс-гарычных дакумэнтаў пра Беларусь. навуковую і мэмуарную літаратуру, публікацыі ўсіх часоў зэмігранцкай прэсы, фотаілюсрацыйныя матэрыялы, успаміны аб жыцьці на Радзіме і за яе межамі, арганізатары просяць высылаць на адрас: 220617, Рэспубліка Беларусь, Менск, ГСП, праспект Машэрава, 11, «Памяць», ..................................  ;	j
25 лютага ў Менск прыехалі мітрапаліт Мікалай, Мікалай Ганько, старшыня Згур-таваньня Беларусаў Канады, Васіль Русак, сябра кансысторыі БАПЦ. 26 лютагаадбы ласясустрэчамітрапалітаў Філарэта ІМІ калая. 27 лютага мітрапаліт Мікалай на-ведаў Магілёў і Слаўгарад, дзе спаткаўся з архіяпіскапам Максімам.29 лютага Ула дыкам Мікалаем была адслужана паніхіда ў Хатыні іКурапатах.1 сакавіка мітрапаліт Мікалай адслужыў па-беларуску сьв. Лі-тургію ў эпархіяльнай царкве мітрапаліта Філарэта, а вечарам малебен ў Петрапа-лаўскай царкве. 3 сакавіка ЎладыкаМікалай наведаў Полацак, дзе спаткаўся з япіскапам Дзімітрыем і наведаў жаночы Спаса-Еў-фрасіньнеўскі манастыр. 6 сакавіка адбыўся візыт у мужчынскі манастыр у Жыровіцах. 7 сакавіка Ўладыка Мікалай разьвітаўся зь мітрапалітам Філарэтам. 8 сакавіка міт-рапаліт Мікалай, М.Ганько, В.Русак адляцелі ў Польшчу, дзе спаткаліся зь мітрапалітам Васілём і архіяпіскапам Савам.
У Менску, у Дзяржаўным мастацкім му зэі зь вялікім посьпехам праходзіць выс-таўка мастачкі Галіны Русак. Больш за не-калькі тысяч наведвальнікаў пабывалі на гэтай незвычайнай для Беларусі выстаўцы.
11 сакавіка пачалася чарговая сэсія Вя-рхоўнага Савету Беларусі. У парадку сэсіі болей як 50 пытаньняў. Адно з асноўных— рэарганізацыя Вярхоўнага Савета Беларусі.
14 лютага пры ініцыятыве Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў створаны Ан-тыкрызысны камітэт, у які ўвайшлі 29 па літычных партыяў і рухаў, грамадзкіх арганізацыяў, дзяржаўных ворганаў, кі раўнікі парлямэнту і ўраду. Абарона сувэрэнітэта Беларусі ігая пагроза, якая 20
можа ўзьнікнуць для гэтага сувэрэнітэту па прычыне непрадказальных працэсаў, што адбываюцца на тэрыторыі былога СССР—вось мэта стварэньня Антыкрызыснага камітэту. На сходзе вйбрана выканаўчая рада, у склад якой увайшлі прадстаўнікі мініс-тэрстваў, унутраных справаў, інфармацыі, замежных справаў, Камітэту дзяржбясьпекі, БНФ, свабодных прафсаюзаў, БЗВ. Старшынёй рады абраны В.Кебіч.
15 сакавіка, у Менску, на плошчы Не-залежнасьці сабраўся шматлюдны мі-тынг, арганізаваны Менскім гарадзкім са ветам руху за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць, вядомы сваёй камуністычнай накіраванасьцю. Падставай для яго сталі ўгодкі з дня правядзеньня рэфэрэндуму, арганізаванага кіраўніцтвам былога Саюза.СССР ужо няма, але людзі ўпарта неслі з сабой ягоную камуністычную атрыбутыку: чырвоныя сьцягі, партрэты Леніна. Выступленьні, які прагучалі на мі-тынгу, былі прасягнуты ідэяй служэньня справе вялікагаКастрычніка і адданасьцію да былога Савецкага Саюза.
Напярэдадні 25 Сакавіка беларуская прэса зьмясьціла зварот: «Грамадзяне! Віншуем вас са слаўнаю датаю 25 Сакавіка! Заклікаем ўсіх, хто можз, вывесіць у гэты дзень бел-чырвона-белыя сьцягі на дамах, балконах, лёджыях, на будынках прад-прыемстваў і ўстановаў. Няхай наш сьцяг пасьведчыць: мы памятаем пра Акт 25 Сакавіка 1918 году, мы помнім абзмагарах за незалелжнасьці і дэмакратыю!» Наш бел-чырвона-былы сьцяг, годна лунаў 25 Са кавіка 1992 года над некаторымі будын-кам, хатамі, плошчамі Бацькаўшчыны.
Так што жыве Беларусь!
няша «я
He адзін Гаўрыла ў Полацку
Уладзімір Содаль
Гэтую прымаўку, ведае ўся Беларусь. Яна надзвычай даўняя. Мабыць, сягае з таго часу, калі Полацак быў сталіцаю першай Беларускай дзяржавы, асяродкам разьві той культуры, славіўся шматлікімі ў сьвеце імёнамі, асьвечанымінавукай людзьмі. Кожны зь іх у тыя часы лічыў за гонар на-зываць сябе палачанінам. Згадайма найперш нашую старажытную асьветніцу і кніжніцу Еўфрасіньню. Яна першая ўвайшла ў нашу гісторыю зь імем Полацкай. Славуты Франь цішак Скарына, наш першадрукар, слынны доктар у лекарскіх навуках, таксама неад
нойчы ў сваёй Бібліі падкрэсліваў, што па ходзіць не адкуль небудзь, а з слаўнага горада Полацка. Прозьвішча Полацкі пры жылося й яшчэ за адным слынным палачані нам—вядомымасьветнікам Пятроўскім Сіт някевічам. Назоў Сымон Полацкі стаў яго другім прозьвішчам. Зь і.м ён ўвайшоў у айчынную гісторыю. А яшчэ былі слаўны князі Ўсяслаў Полацкі, Уладзімір Полацкі, Андрэй ПолацкііПамяць пра тое, што Полацак калісь быў сталіцаю першай беларускай дзяржавы, асяродкам асьветы. багатым асьвечанымі навукай людзьмі, ніколі ў народзе не забывалася. У 1888 1889 гадах псэўданім Гаўрыла Полацкі падпісваў свае публікацыі супрацоўнік «Віленского вестннка» Войслаў Са віч—Заблоцкі, які ў той часбыў рэдактарам замежных навін.
Ведаў пра славу Полацка і Франьцішак Багушэвіч. У сваёй слыннай прадмове да «Dudki Bialaruskay», вызначаючы межы Беларусі, ён не забыўся згадаць Полацак.
Упадабала асобу Гаўрылу з Полацка як постаць неардынарную і наша паэтка Цётка
Алёйза Пашкевіч, хоць родам яна была зь Лідчыны. Шматлікія свае всршы яна падпісвала менавіта гэтым псэўданімам. Пад ім яна выдала ў 1906 годзе зборнічак верніаў «Скрыпка Беларуская». На ім імя аўтара так і значыцца — «Гаўрыла зь Палацка».
На колішнюю славу Полаччыны ўзіраліся і браты Луцкев ічы: I ван і Антон. Адраджаючы беларускую культуру на пачатку стагодзь дзя, яны найперш патурбаваліся, каб у старажытную беларускую сталіцу вярнуць беларускае друкаванае слова. Менавіта ў Полацку яны заснавалі адну зь першых беларускіх кнігарняў. I натхнілі на гэты клопат маладую паэтку Кастусю Буйлянку.
Духам Полаччыны быў асьвечаны й яшчэ адзін вялікі кніжнік Браніслаў Эпімах —Шы-піла. Памяць пра колішнюю славу Полацка пакіравала ім на заснаваньне ў Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». Так што сапраўды не адзін Гаўрыла ў Полацку! Аўтар гэтай прымаўкі быў Прарок і, пэўна-ж, таксама палачанін.
Полацкая зямля заўсёды была багатая на таленты, на патрыётаў. Яна і сёньня дае нам новых новых песьняроў, якімі гана-рыцца Беларусь, увесь сьвет. To хай увесь сьвет ведае і згаданую прымаўку «Не адзін Гаўрыла ў Полацку». Яна і пра таленаві-тасьць нашага народу, і пра разнастайнасьць ішматфарбнасьць народных талентаў. Не-здарма мусіць, за ўсёй нашай беларускай зямлёй замацавалася назва Белая Русь.
22 Ё
Белая — гэта значыць, сьветлая, асьвечаная навукай, незалежнасьцю. I назва гэтая пайшла, між іншым, з Полаччыны, на якую, як сьведчаць, шматлікія прыклады, лепшыя сыны нашага народу заўсёды глядзелі як на ўвасабленьне ідэі нацыянальнага згур-таваньня беларусаў у адзінай дзяржаве. Старажытны Полацак, яго колішняя неза-лежнасьць празстагодзьдзі жывілі і жывяць дух беларускай нацыі. 3 Полаччыны вытокі нашае дзяржаўнасьці, нашай навукі, нашай асьветы. Думаецца, Гаўрылы ў Полацку не перавядуцца. Полацкая грамада, трэба спадзявацца, дасьцьБеларусі, сьвету яшчэ не аднаго слаўнага дзеяча культуры, асьветы, навукі, якія з гонарам побач з сваім сапраўдным прозьвішчам паставяць найменьне, утворанае ад назвы слаўнага месца, Полацка. Гістарычная традыцыя павінна жыць, не перапыняцца.
На здымках: князь Уладзімір По-лацкі, фрагмэнт з вокладкі кнігі Цёткі, Сымон Полацкі. Фота з архіва У.Содаля.
'Ш
Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці
Чарговай важнай крыніцай для зра зуменьня нацыянальнага характару Вялікага княства Літоўскага зьяўляюцца «падарожныя запіскі»13 французскага рыцара, а пазьней і дыплямата Гільбэрта дэ Ланой. Ён наведаўся ў гэтае Княства два разы: узімку 1414 году ў якасьці цікаў нага рыцара-авантурніка й у 1421 годзе ў якасьці дыплямата караля Англіі і Генрыха Ланкастра. Зьявіўся ён на ўсходзе ў 1413 годзе дзеля таго, як пісаў дэ Ланой, каб на баку Тэўтонскага ордэну крыжакоў узяць удзел у змаганьні супраць «няверных» і сарацынаў». Гэтыя ягоныя акрэсленьні мо-гуць добра сьведчыць пра тое, як пасьля перамогі 1410 г. ў Грунвальдзкай бітве на Захадзе распаўсюджвалася нянавісьць у дачыненьні да Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. 1 ГільбэртдэЛанойбраў удзел у гэткім «змаганьні» ў жніўні 1413 году. А гэта ў экспэдыцыі крыжакоў, скіра-ванай у асноўным супраць Памараніі — тагачаснай саюзьніцы Польшчы, ды што здарылася ўжо пасьля падпісаньня Торунь-скага мірнага пагадненьня.
Дарэчы, дэ Ланой з Прусіі выехаў у Лі-вонію таксама дзеля таго, каб і там далу-чыцца да падобнага «змаганьня». Відавочна, супроць ВКЛ абосупраць Ноўгарадзкай рэспублікі. Але там, у Лівоніі, таксама асу-дзілі ягоны рыцарскі парыў, а таму дэ Ланой наважыўся наведаць Ноўгарад, Пскоў, а затым Вільню з Трокамі.
«Падарожныя запіскі» Пльбэрта дэ Ла-ной яшчэ цікавыя тым, што ён быў назі ральным чалавекам. Апісваў ён тагачасную
Вільню і зьдзіўляўся, чаму яна бсзабарон-ная без гарадзкіх муроў. Пахваліў новы замак у Троках. Зана гаваў, ш го ён збудаваны на французкі ўзор. а таксама, што ў тым часе каля Трокаў быў вялікі зьвярынец, «абгароджаны парк», у якім трымалася разнасіайная дзікая і хатняя жывёла. Прык-меціў, штоў ВКЛ вельмі добраставіліся да чужынцаў і шчодра апякаваліся імі.