Энцыкляпэдычнасьць всдаў, ягоны палі тычны вопыт, дасьледчая цікавасьць, пісь-меньніцкі талент, здольнасьці арганізатара культурнага будаўніцтва пры тагачасным недахопе адукаваных партыйцаў, гэта паў плывала на частыя перамены працы і павы шэньні ў партыйна-дзяржаўнай структуры. У ліпені 1924 г. на просьбу самога 3. Жылуновіча ЦК КП(б)Б яго вызвалілі ад працы ў Істпарце. ЦК КП(б)Б. 26 сьнежня 1925 г. зацьвердзіла З.Жылуновіча сябрам прэзыдыюма Інбелкульта і навуковым сак-ратаром камісіі па дасьледваньню рэва люцыйнага руху ўБеларусі. Інбелкульт як ведама, стаўся калыскай Акадэміі Навук, Ён пусьціў парасткі дрэва беларускай культуры. Як пісьменьнік Цішка Гартны, зь вял ікай павагай адносіўся да кніжнае справы, ра-зумеў значэньне яе ў рэспубліцы і дзеля гэтага ўкладаў свой талент і энэргію, каб пасьпяхова працавала выдавецтва ў бела-рускай рэспубліцы. Ён да 2 чэрвеня 1928г. знаходзіўся ў кіраўніцтве беларускага Дзяржаўнага выдавецтва. Адна з заслу-гаў З.Жылуновіча, што беларуская кніжка стала масавай і даступнай кожнаму чытачу. Прадметам я го клопатаў была моладзь. Усё, што нараджалася й узрастала на ніве культуры, ён імкнуўся перадусім зрабіць яе здабыткам хлопчыкаў і дзяўчынак, аса бліва для тых, хто паходзіў з рабоча-ся лянскіх сем’яў. Ён, несумніўна, меў ар-ганізацыйна-пэдагагічныяздольнасьці й іх заўважылі. У 1928 г. на просьбу наркам проса рэспублікі 3. Жылуновіч пераходзіць на працу ў сыстэму наркамата і ЦК КП(б)Б зацьвердзіў яго заступнікам народнага камісара асьветы, ( ЦПА КПБ, Ф.4., ап. 3, сп. 29л л. 810) Аднак нельга сказаць, каб жыцьцё на роднага паэта, акадэміка, выдатнага палі .16______________________________ _____ тычнага i грамадзкага дзеяча было бяс хмарным. Менавіта па сваёй шчырасьці й адданасьці справе, асабліва за спрыяньне нацыянальнаму адраджэньню, ён больш ад іншых пападаў пад крытыку з боку яўных і схаваных зласьліўцаў, партыйных дагма-тыкаў ікарьерыстаў. Да таго-ж палітычныя й ідэялягічныя абставіны ў якіх праводзі лася беларусызацыя, былі спалучаны ня толькі зь цяжкасьцямі аб’ектыўнага пара-дку, але недахопам кадраў, вастрынёйзма-ганьня розных груповак як у сярэдзіне са-мой Кампартыі Беларусі, так і навонкі яе. У сярэдзіне 20-х гадоў, спачатку спа-кваля, затым больш інтэнсыўнастаў выяў-ляцца і дыктавацца цэнтрам сталінскі па-дыход да пытаньняў нацыянальна куль-турнага будаўніцтва, уласьцівы яму неда-вер і скрайняя падазорнасьць у адносінах да ўсяго, што магло паспрыяць росту на цыянальнай самасьвядомасьці. Імпульсы недаверу і дыктату, каторыя выходзілі з сталінскага кола, адчуваліся і ўБеларусі. Шмат хто з партыйных функцыянераў успры няў іх як дырэктывы Цэнтру, якія былі «прнзывом к бднтельностн н борьбе». Адным зь першых усплёскаў рэакцыі ў Менску быў сход актыву менскай гарадзкой пар тыйнайарганізацыі, які адбыўся ў верасьні 1925 г. 3 дакладам на ім выступіў сакратар ЦК КП(б)Б А. Крыніцкі. У ягоным дакладзе і рэзалюцыі, якую падрыхтавалі загадзя, празьвінелі пагромныя ноткі, штучнамусі-раваўся тэзіс аб існаваньні нацыяналіс-тычных тэндэнцыяў у партыі. Магчыма, што ўпершыню тут была зробленая спроба прадставіць праблемутак званага нацыя нал-дэмакратызму і вытокі небясьпекі ад яго партыі. Улічваючы такую небясьпеку, вынесьлі пастанову прысьпешыць падрых-тоўкукадраў маладой савецкай інтэліген цыі, а таксама перакоўку старой інтэліген ₽■ цыі ў кірунку ідэялягічнай дагматыкі, што пачала складацца. Характэрна, што інтэ-лігенцыя падзялялася на тых, хто цьвёрда стаяў на пазыцыях рабочага кляса ( ў Кам партыі, камсамоле); тых, хто на паўпуці набліжаўся да партыі; і тых, хто супрацоў-нічаў з савецакай уладай, але не пазбавіўся дробнабуржуазных звычак (ЦПА КПБ ф. 4, an. 1. сп. 15, лл. 19-32) .Такі падзел быў умоўна-прыблізны і, галоўнае, што ў ім адлюстроўваецца не рэчаіснасьць, але ўмоўлены працэс партыйнай дагматыкі. Згушчэньне атмасфэры недаверу да носьбітаў нацыянальна-дэмакратычных па глядаў і тэндэнцыяў ўсёмацнейнаціскала на 3. Жылуновіча. Дзеячы, падобныя яму, рабіліся небясьпечнымі для апаратных ідэёлягаў. Сыгналам пачатку франтавой атакі супроць дэмакратычнай інтэлігенцыі стаў кастрычнічкі пленум ЦК КП(б)Б 1925 г. Адзначыўшы памылковасьць тлумачэньня і скажэньні нацыянальнай палітыкі з боку яўрэйскай і польскай інтэлігенцыі, а так-сама дробнабуржуазных элемэнтаў, пле-нум падкрэсліў неабходнасьць змаганьня з любымі праяўленьнямі нацыяналізму, які інтэрпрэтаваўся агульна і бяздоказна. Якбачым, ідэялягічнае становішча ўжо зь сярэдзіны 20-х гадоў ускладнілася. Праўда, што ўКП(б) дзейнічалі розныягра-мадзкія групоўкі, зачастую з супраць-леглымі імкненьнямі. Нават паміж тых, хто прытрымоўваўся лініі камуністычнай пар-тыі, асабліва ў пытаньнях нацыянальнай праблематыкі, часамі наступалі разьбежна-сьці. Па-рознаму разумеўся сэнс і значэнь не ідэі беларусызацыі, асабліва па гар-манізацыі міжнацыянальных адносін і стварэньні ўмоваў разьвіцьцю моваў і культуры нацыянальных меншасьцей. Частка працаўнікоў,утымліку і камуністаў, не адмежавалася ад ідэялёгіі і палітыкі «ваеннага камунізму», ад надзеіперамогі пралетарскай рэвалюцыі ў сусьветныммаш табе. Прынцып інтэрнацыяналізму прыз наваўся імі толькі фармальна тэарэтычна, бо ў практыцы ён трактаваўся прымітыўна-палітызавана. Назіралася схільнасьць ўсё нацыянальнае браць пад нагляд, адносіцца зь недаверам і сачыць. Прычым часта зда ралася, што «ухіл да нацыяналізму» бачылі там, дзе былі зацікаўленасьць мінулымі стагодзьдзямі або клопаты аб разьвіцьці нацыянальнае культуры і мовы, аб заха ваньні нацыянальных традыцяў і гіста-рычных помнікаў. Вульгарна-нігілістычны падыход да праяваў нацыянальных, зразумела, ня меў нічога агульнага з праўдзівай на-цыянальнай палітыкай. Дэмакратычна думаючыя людзі, нацыянальнае ядро старой і новай беларускай інтэлігенцыі, улучаючы выдатных дзяржаўных і партыйных дзеячоў рэспублікі (3. Жылуновіч, А.Чарвякоў, В.Ігнатоўскі, А. Баліцкі ды іншыя) не па-дзялялі гэтых поглядаў, яны супраць-ставіліся ім. З.Жылуновіч у сваіх працах і выступленьнях стараўся псраканаць, шго інтэрнацыянальнае немагчыма без нацыя нальнага, бо ў сваёй глыбока народнай аснове нацыянальнае поўнасьцю супадае з ідэялёгіяй адзінства і братэрства людзей усіх нацыяў. Зразумела, што бяды, а тым больш якой колечы грамадзкай небясьпекі ў тым не было, але яе знаходзілі і на свой лад раздувалі найболыіі ярыя адэпты нара дзіўшагася сталінізму. Менавіта яны ўсё больш агрэсыўна ўводзілі ў практыку ідэялягічнайбарацьбыўстаноўкі і прынцы пы. якія фактычна перакрэсьлівалі гума-ністычныя вартасьці дэмакраіыі і нацыя нальнага адраджэньня. (Працяг у наступным нумары) U ^ звкі Бацшшчыны ^ ' Напярэдадні 25 Сакавіка Анатоль Старадарожскі :^ж«:^а№^^ Рэспубліку Беларусь прызналі 72 краіны сьвету. Нямеччына, Чэха-Славакія, Латвія, Летува, Фінляндыя, Турцыя і Ўкраіна пад-пісалі дакумэнты аб аднаўленьні пры-знаньня Беларусі як незалежнай дзяржавы. Вечарына, прысьвечаная 74 гадавіне 1-га Усебеларускага Кангрэса адбылася ў тэатры Янкі Купалы. Аб тым, як адбываўся Кангрэс, які лёс стаўся зьягоўдзельнікамі, расказвалі Віталь Скалабан і Зянон Пазьняк. 23 лютага на пл Перамогі адбыўся мітынг, на якім была прынята пастанова аб зборы подпісаў у справе рэфэрэндуму. Неабходна сабраць 350 тысячы подпісаў. Кожны дзень на плошчы Скарыны можна бачыць людзей, якія растлумачваюцьменчукам, чаму ўзьні-кла неабходнасьць правядзеньня рэфэрэн-думу, й як грэба адказаць на пытаньне: 18 _____________ «Ц1 лічыце Вы неабходным пра вядзеньне ўвосень 1992 году выбараў у вярхоўны ворган дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь на падставе Закона аб вы-барах народных дэпутатаў Беларусі, праэкт якога ўнесены апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце, і ў сувязі з гэтым датэрміновы роспуск цяперашняга Вярхоўнага Савета?» 2 лютага у Беларусі створаны блёк «Но вая Беларусь». Ягоная мэта—аб’яднаць усе дэмакратрычныя партыі і групіроўкі ў Беларусі. У блёк ўвайшлі прадстаўнікі 17 палітычных партый, рухаў і клюбаў, пра-фсаюзаў і грамадзкіх арганізацый рэспуб-лікі: Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Сялянская партыя, Нацыянальна дэмакратычная партыя, Хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць, Фэдэрацыя прафсаюзаў, Свабодны прафсаюз, Саюз прад-прымальнікаў, Прафсаюз працаўнікоў аўта-сельгасмашынабудаваньня, Прафсаюз працаўнікоў радыяэлектроннай прамысло-васьці, Беларускі сацыяльна-экалягічны Саюз Чарнобыль, Згургаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», гісторыка-куль-турны клюб « Спадчына» й іншыя арганізацыі. Блёк ставіць сваёй мэтай: Стварэньне й умацаваньне незалежнага, нейтральнага, дэмакратычнага, заможнага жыцьця беларускай дзяржавы. Фарміраваньне сучаснай эканамічнай сыстэмы на асноверозных форм уласнасьці. Сацыяльную абарону насель-ніцтву.Мінімалізацыю вынікаў чарнобыльскай катастрофы. Адраджэньне духоўнай культуры ўсіх этнічных груп насельшціва Беларусі. Створана Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій. Яго Прэзыдэнтам вы браны вядомы беларускі вучоны Юры Шты-хаў. У сваёй прадмове на Устаноўчым зьез-дзе ён адзначыў: «Паводля папярэдніх ня поўных дадзеных, якія ўжо праходзілі ў друку, у Беларусі было рэпрэсыравана каля 2 мільёнаў чалавек... Аднаўленьне праўды жыцьця, праўды гісторыі, займае адно з важных месцаў сярод вечных маральных каштоўнасьцей чалавецтва. Мы маем ма-ральнае права гаварыць пра трагедыю, зла чынствы, якія былі учыненыя бальшавікамі ў адносінах да беларускай нацыі». 100-годзьдзе з часу нараджэньня Адама Станкевіча адзначалася ў Менску ў кась-цёле Сьвятой Тройцы. Пра жыцьцё і дзей-насьць беларускага сьвятара, лідэра Бела-рускай хрысьціян-дэмакратычнай злуч насьці, літаратара Адама Станкевіча раска-залі сабраўшымся на гэтае сьвята ксёндз Міхаіл, гісторык Анатоль Сідарэвіч, літара-туразнаўца Алесь Бяляцкі. Выйшаў у сьвет новы часопіс драматургіі і тэатральнага мастацтва «Тэатральная Беларусь». Яго рэдактар —вядомы бела рускі маставазнаўца Анатоль Сабалеўскі. У Менску створаны міжнародны вышэй-шы коледж па радыёэкалёгіі імя А. Сахарава Ягорэктарам назначаны Аляксандр Люцко. Вурокі патрыятызму неўзабаве адбу дуцца ў школах і прафэсыйна-тэхнічных вучылішчах Беларусі. Вучні, будучыя аба-ронцы Бацькаўшчыны, даведаюцца аб слаўнай беларускай вайсковай гісторыі, аб мужных змагарах за Беларусь. Арганіза-тар вурокаў—Беларускаезгуртаваньне вай скоўцаў (БЗВ) —лічыць, што выхаваньне зь