Павінен сказаць, што пазыцыя беларускай інтэлігенцыі не здавалася мне моцнай, 12 прынамсі, гэтай сілы не было бачна. Рабочы кляс, партыя, дзяржаўны апарат, гаспадарка краіны і г.д. далёка стаялі ад тых пытаньняў і задач, якія цікавілі кіраўнічую групу ін тэлігенцыі. Тая цікавілася пытаньнямі на-цыянальна-культурнага будаўніцтва. I тут яна была, безумоўна, моцнай. У яеасяродзь-дзі на пастах культурнага фронту былі ня толькі беспартыйныя. але і партыйцы, такія як, напрыклад, Ігнатоўскі, Жылуновіч і г.д. Група, якая канцэнтравалася вакол Купалы, была згуртаванаяў нацыянальна-культур ным сэнсе. У ёй сабраліся аднадумцы. Гэта я убачыў адразу пасьля прыезду ў Менск. Але тады я ня бачыў і не ацаніў яе ўпыву. Ці мог я ў той час назваць гэтую групу контррэвалюцыйнай? Прызнаюся, падобная характарыстыка мне тады ніяк не магла прыйсьці ў галаву. Як я мог назваць контр: рэвалюцыянерамі Янку Купалу, камуніста Ігнатоўскага, наркама адукацыі Якуба Коласа, наркама земляробства Прышчэпава, прызнаных пралетарскіх пісьменьнікаў М.Чарота і Жылуновіча і г.д. Ці былі ў мяне хістаньні у тым сэнсе, каб зрабіць выбар паміж варожымі двумя лягерамі, якія рэпрэзэнтаваліся «Савецкай Беларусьсю» і «Звездой». Амаль не было. Я бачыў, што, напрыклад, A. I. Крыніцкі зусім ня быў тым, кім яго лічылі сярод нагаданай беларускай інтэлігенцкай групы і дзе на яго па ўсякаму лаялі. Я бачыў, наадварот, што ён шчыра і сурьёзна працуе і думае над праблемамі беларускага культурнага будаўніцтва, што яго не разумеюць і про-ста ня хочуць разумець. Я бачыў, што пытаньне было аб барацьбе за ўзьдзеяньне. Ня бачыў я нічога адыёзнага і ў пазыцыі «Звезды», але адно тое, што яна выдавалася на расейскай мове, ставіла яе пад удар беларускай нацыяналістычнай інтэлігенцыі. Да восені 1926 г. я зыііжтожыўпершапачаі ковую дэзарыентацыю і поўнасьцю стаў на пункт гледжаньня беларускай інтэлігенцкай групы. Інакш і быць немагло: маёнацыяна-лістычнае «нутро», мае нацыянальныя на строі і накіраванасьць, натуральна, штур-халі мяне ў нацыянальны лягер. У гэтым і праявілася мая контррэвалюцыйная сут-насьць. Я ня мог і ня ў сілах быў адмовіцца ад салідарнасьці з тымі, якія духоўна былі блізкі мне, якія былі прызнанымі кіраўнікамі нацыянальна-культурнага беларускага руху, як напрыклад, Янка Купала й Якуб Колас. 3 гэтага моманту, г.зн. з канца 1926 г. пасьля акадэмічнай канфэрэнцыі, не было ужо і мінулага недаверу да мяне, хаця, усё-такі ў «сьвятая сьвятых» групы, якую узначаліў Я. Купала-Лёсік, мяне не дапу-скалі, г.зн. за раўнага, старэшага не лічылі. Але я гэтага не дабіваўся. Калі я гляджу назад і асэнсоўваю, што дзейнасьць той групы беларускай інтэлі-генцыі, да якой я належыў, была па сут-насьці контррэвалюцыйнай, нягледзячы што да яе належылі сябры партыі, ці магу я абасабліваць сябе ад яе й адмаўляцца ад той адказнасьці, якая на яе падае? Hi ў якім разе. Я не магу адмаўляцца ад сваёй правіны і ў нечым сгладжваць яе. Наадва-рот, я абавязаны з усёй пасьлядоўнасьцю заклейміць свае паводзіны, не апраўдвацца тым, што «іншыя таксама так рабілі», што ў мяне не было іншага прыкладу, што так аб’ектыўна склаліся абставіны ў Менску, у якіх я й апынуўся. Ня магу я апраўдоў-ваць свае паводзіны і тым, што я не раза-браўся ў гэтых абставінах, якія склаліся да мяне і безь мяне. Адно толькі тое, што я ня выракся сваіх нацыянальных установак і настрояў, ужо штурхала мяне на контррэвалюцыйны шлях. Бо я не сустрэў пратэстам некарысны для справы сацыялістычнага будаўніцтва прын- цып адзінства і ўзаемнай паді рымкі нацыя нальна настроеных беларусаў. Я не пад-парадкаваў адразу і безумоўна нацыя-нальны пачатак і інгарэсы нацыянальна культурнага будаўніцтва — пачатку кляса-ваму, інтарэсам узмацьненьня дыктатуры пралетарыяту. У сваіх паводзінах я, бе-зумоўна, не падпарадкоўваўся дырэкты-вам партыі і ейнаму разуменьню кіраў-ніцтва нацыянальнай палітыкай. Кры тыкаваў іх і шукаў сваіх рашэньняў, вы думляючы свае папраўкі да іх, чым сьвя дома шкодзіў справе сацыялістычнага будаўніцгва беларускай культуры. У пры ватнасьці, я не магу скідваць зь сябе ад-казнасьці за акадэмічную канфэрэнцыю, якую я актыўна абараняў і праводзіў. Я цалком прызнаю яе контррэвалюцыйны характар, які выявіўся ў дэкарацыі залі, у адсутнасьці партрэіа Леніна, хаця асабіста я гэтае і не рабіў. Я павінен падзяліць адказнасьць за той пад’ем і кансалідацыю нацыянал-дэмакратычных настрояў, які праяўляўся падчас акадэмічнай канфэ рэнцыі. Я не магу сказаць, каб я быў поў-ным і дакладным паўторам іншых тава рышаў з той групай інтэлігенцыі, да якой я належыў, каб я быў у курсе іх поглядаў, перакананьняў і падзяляў іх. He, у мяне былі свае погляды, ва многім адрозныя на падзеі, але і ў агульным, і ў галоўным г.зн. у пытаньнях кулыурнага будаўніцтва, я быў з гэтай групай салідарны, бо быў за-раджаны нацыяналізмам, несумяшчальным з дыктатурай рабочага кляса. Ліквідацыя гэтай контррэвалюцыйнай сутнасьці майго я — мой абавязак перад Савецкай уладай. Я многага ўжо збавіўся і павінен збавіцца да канца. Як я разумеў разьвіцьцё бела-рускай культуры, і як пагэтаму я ўяляў сабе будучае Беларусі? (Заканчэньне ў наступным нумары) Палітычны партрэт Зьміцера Жылуновіча Мікалай Сташкевіч Юры Смірноў 25 сакаваіка Зьміцер Жылуновіч, Цішка Гартны, сябра Зьмятрок. У гэтым годзе спаўняецца 105 гадоў з часу ягонага нараджэньня. Ма-штабнасьць яго асобы — палітыка, мысь ліцеля, мастака, чалавека —драмуяго жыць ця можна параўнаць з маштабнасьцю і дра -матычнасьцю працэсаў, якія прайшлі праз сэрца і розум гэтага аднаго з самых адда-ных барцоўза новую Беларусь. На жаль, мы толькі нядаўна пачалі асэнсоўваць веліч-насьць ягонай асобы. Дзякуючы дасьлед-ваньням Мікалая Сташкевіча й Юрыя Смір-нова, якія працавалі ў архівах КДБ, мы толькі зараз можам даведацца аб той вя-лізарнай трагедыі, якаяздарыласяз Ц. Гар-тынм. Прапануем чытачам урывак з гіста-рычнага нарыса «Драма жыцьця» Да 1924 г. мы не сустракаем дакумэнтаў, якія-б мелі крытычныя заўвагі й якія-б да-тычіліся дзейнасьці Зьміцера Жылуновіча, а тым болей негатыўную ацэнку ягонай дзейнасьці. Паколькі ён знаходзіўся за мя-жой падчас чысткі ў партыі, пытаньне пра ягоную «ндейную выдержанность» разгля-далася пасьля ягонага павароту ў БССР. Неабходна адзначыць, што 26 верасьня 1922 г. Кантрольная Камісія КП(б)Б заць-вердзіла Жылуновічаў партстаж з каст рычніка 1918 г.Затым на пасяджэньнях ЦКК КП(б)Б ад 8 студзеня і 14 лютага 1924 г. разглядалі справу аб «банкеце, зладжаным ў ягоны гонар як паэта Беларусі сябрамі партыйцамі» і вынесьлі пастанову: вымову «за неправнльность формы чествовання банкета». 4 ліпеня 1924 г. Кантрольная Камісія выключыла З.Жылуновіча на адзін год з партыі за адарванасьць ад мас і «абывацельскую псыхалёгію». Абывацель скую псыхалёгію ўгледзелі ў тым, што З.Жылуновіч прыняў удзел у паховінах швагра, а таксама ў тым, што ён «прнлнчно одевался». 3, Жылуновіч падаў апэляцыію і 21 ліпеня 1924 г. ЦКК КП(б)Б скараціла вы ключэньне на 6 месяцаў, Пасьля паўторнай апэляцыі ў ЦКК РКП(б) Цэнтральная Кан трольная Камісія КП(б)Б ад 27 верасьня 1924 г. адклікала сваю ранейшую пастанову і 3. Жылуновіча «восстановнлн членом партнн», але зрабілі строгую вымову з па-пярэджаньнем за нявытраманасьць. З.Жылуновіч быў адным з тых беларускіх інтэлігентаў-партыйцаў, якія імкнуліся ўдзельнічаць у розных сфэрах духоўнага жыцьця.Зусім зразумела, што 3. Жылуновіч адчуваў мажлівасьці сказаць сваё слова, выявіць свой уплыў на тыя ці іншыя пра цэсы сацыяльнага і нацыянальнага адра-джэньня ў Беларусі. Як асоба, ён стаяў ля вытокаў беларус -кага рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху і як адзін з заснавальнікаў БССР выяўляў вялікую зацікаўленасьць у кірунку разь-віцьця грамадзкіх навук. Гэтак падчас сваёй працы ў парткаме ЦК КП(Б)Б ў 1924 г. ён прадбачыў хвалю дагматызацыі і вульга-рызацыі грамадазнаўства, таму стараўся паставіцца супроць надыходзячых ня шчасьцяў. Дзякуючы ягонай ініцыятыве, быў распрацаваны плян, які прадугле-джваў выданьне шматлікіх дакумэнтаў зь гісторыі Беларусі, зь яе грамадзкіх ру-хаў, культурна-гістарычных традыцыяў і каштоўнасьцей. Ён непасрэдна прымаў удзел ў ажыцьцяўленьні распрацаванага пляну. Паралельна ў кароткім часе на ста ронках «Савецкай Беларусі» і ў часопісе «Полымя» зьявіліся артыкулы, гістарычная праблематыка загаварыла поўным голасам. Такім парадкам была зьвернутая ўвага грамадзтва на грамадазнаўчыя навукі рэс-публікі. Неабходна адзначыць, што наву-ковая, дасьледчая вартасьць гэтых пуб-лікацыяў была неаднолькавай. Побач з больш удалымі спосабамі навуковага асэн-саваньня падзеяўмінуўшчыны, трапляліся публікацыі схэматычна-вульгарызатарскія па свайму характару, падтасаваныя пад смак і погляды апаратных чыноўнікаў. З.Жылуновіч на гэтым стракатым фоне, хаця і ня быў прафэсыйным гісторыкам, але да гэтага часу стаў вядомым, дзякую-чы шэрагу арыгінальных гісторыка-пу бліцыстычных артыкулаў. Яго цанілі за артыкулы аб праблемах вызваленчага зма-ганьня ў беларускім рэгіёне, за ўмаца-ваньне савецкай улады ў Беларусі й утва- рэньне БССР, за артыкулы ў якіх насьвят-лял іся розныя спэктры разьвіцьця культуры й яе ролі ў жыцьці народу, за нарысы аб заслугах беларускай інтэлігенцыі ў на-цыянальна вызваленчай, рэвалюцыйнай барацьбемінулага стагодзьдзя і далучэнь-ні яе ў сучаснасьці. Тады ж узьніклі да-волі вострыя дыскусыі адносна вытокаў бальшавізму ў Беларусі і сфармаваньня КП(б) 3. Жылуновіч у сваіх публікацыях падзяляў канцэпцыю двухкарэннага паходжаньня КП(Б), з аднаго боку ад РСДРП і Бунда, з другога— ад БСГ і Бунда. Ад-значым, што у пазьнейшым часе, гэтая па-зыцыя разам зь іншымі столь-жа сур’ёзнымі правінамі была пастаўлена яму ў віну. Пажадана, аналізуючы спадчыну З.Жылуновіча, не забываць аб асаблівасьцях таго пэрыяду, у якім ён жыў і пісаў. Перад намі стаіць хутчэй за ўсё пу-бліцыст, які ўзяўся за вельмі цяжкую прафэсію дась-ледчыка 1 гэта толькі таму, бо абставіны і час пат-рабавалі гэтага. He выключаным ёсьць тое, што аса-бістыя перажываньні ўзьдзейнічалі на ягоны парыў у дасьледваньні праблем. Шмат чаго прапусьціў ён праз сваё сэрца. Нямала выцерпеў ён прыкрасьцей. Неаднойчы мучылі яго сумненьні. Хістаўся ён, а ча-самі, рабіў памылкі. Аднак у галоўных, прынцыповых пытаньнях, ён прытрымліваўся дэмакратычных по-глядаў. Будзе слушным, калі скажам, што 3. Жылу-новіч не ігнараваў марксісцкія пастуляты, але ён ім-кнуўся іх спалучыцьз тойсыстэмайагульнадэмакра-тычных вартасьцяў, каторыя былі для яго прыроджа-най якасьцю. Таксама справяліва і тое, што ён як і іншыя грамадзка-палітычныя дзеячы той пары не пазьбегнуў уплыву ў шэрагу вульгарна-сацыяльных схэм, далёкіх ад навуковай сыстэмы паглядаў. Таму ня дзіўна, што ў ягоных артыкуалах на гістарычную тэматыку сустракаюцца часамі штампы і стэрэатыпы вылучна суб’ектыўныя, перабольшваньні, ідэалізацыя. Разам з гэтым своеасаблівые гістарычные нарысы 3. Жылуновіча адрозьніваюцца публіцыстычнасьцю, палемічнай вастрынёй. Яны напісаны зь вялікай па-чуцьцёвасьцю, як толькі можа пісаць змагар за са-цыяльнае вызваленьне беларускага народу, як асоба якой неабыякавы лёс народу, які шчыра быўадданы ідэі гуманізму і дэмакрацыі. Ягоныя заслугі ў галіне навукі быліацэненыяграмадзкасьцюрэспублікі. У 1928 г. яго абралі акадэмікам АН БССР.