У гэтым палку (ён кватэраваўся у Горкім) я праслужыў год. Тады нас пе радалі ў 969 артылерыйскі полк, я там быў ужо старшынёй дывізіёна. Лрацяг. Пачатак у №1(11), 1992 У гэтым палку мяне ўзялі ў футбольную каманду. На заняткі я не хадзіў, а толькі гуляў у футбол за палкавую каманду цэн-тральным абараняючым. Яшчэ ў час гульняў да мяне прыглядзелася жонка падпал-коўніка асобага аддзелу Марыя Іванаўна. Нам, футбалістам, дазвалялі хадзіць на танцы ў Дом афіцэраў. Там мы зь ёй і зьблізіліся. Але сустрэчы доўга не працягваліся. Аднойчы ноччу мяне забралі з ложка і пасадзілі ў зямлянку пад варту. Зьнялі папругу і пагоны, пасадзілі пад сьледства. Давалі ў суткі кілаграм хлеба і літр вады. Спаў я на голых нарах. Вокан у зямлянцы не было, толькі ў кутку гарэла электрычная лямпачка. Цэлы месяц я сядзеў, ніхто мяне нікуды не выклікаў і нічога не пыталіся. Праз месяц прывялі ў суседнюю зямлянку да ваеннага сьледчага, старшага лейтэнанта Залацько. Першае ягонае пытаньне было: «Раскажы мне ўсё, што ты рабіў у час нямецкай акупацыі, і як ты здраджваў Радзіме». Для мяне такое пытаньне здалося дзіўным, ія пачаў падрабязна расказваць, што каб не ехаць у Нямеччыну на працу, я ўчас нямецкай аку-пацыі вучыў дзяцей у пачатковай школе ў вёсцы Заскавічы. Ён мяне перабіў, маўляў, штотымнелапшу на вушы вешаеш, раскажы, як ты служыў у немцаў паліцаем. Я яму даводзіў, што мне было ў той час пят наццаць гадоў. Але той мяне прыстрашыў: «Будзеш сядзець у гэтай яме да той пары, пакуль ва ўсім не прызнаешся». Пасьля гэтага мяне зноў не дапытвалі цэлы месяц. Кармілі, як і раней: кілаграм хлсба і літр вады. Два разы на тыдзень пад аўтаматам выводзілі на паўгадзіны на прагулку. Прайшоўмесяц, мянезноў выклікалі на допыт. Сьледчым быў маёр Славуцін. Ён пачаў абыходзіцца ветліва, гаварыў, калі я прызнаюся, тады мяне зводзяць у баню, пастрыгуць маю рыжую бараду, будуць лепей карміць, часьцей будуць выводзіць на прагулку. Але я маўчаў. Праз тыдні два зьявіўся Залацько. Як я потым даведаўся, ён дапрасіў у маёй вёсцы амаль усіх аднавяскоўцаў. Ніхто ня даў яму на мяне ніякіх дрэнных паказаньняў. Тады ён выклікаў Андрэя Шымана, былога солтыса, які пагражаў адправіць мяне ў Нямеччыну, Паўла Рака, які працаваў стрэлачнікам пры нямецкай акупацыі, і Паўла Шымана. Перасьцярог іх і сказаў, калі яны ня хо-чуць папасьці на Салаўкі, то няхай даюць на мяне абвінаваўчыя паказаньні. Тыя паказалі, што ў паліцэйскай форме мяне не бачылі, але чулі, што я, будучы настаўнікам, хадзіў па вёсках, перапісваў дзяцей і скаціну і дапамагаў немцам адпраўляць людзей у Нямеччыну. Маўляў, я быў нямецкім шпіё нам і служыў немцам верай і праўдай. Следчы Залацько зачытаў пратаколы іх допытаў. Але я сказаў, што гэтыя людзі самі працавалі на немцаў. Допыты зноў прыпынілі. Пачалі браць зморам. Бывалі дні, калі не кармілі зусім. Выклікалі на допыт, нічога не пыталіся, а ставілі на стойку «смірна» каля сьценкі і трымалі па 18 гадзінаў. Калі я павалюся, падымалі і аблівалі вадой. Пасьля, даўшы добрую лупцоўку кулакамі інагамі, ставілі на ногі, каб я зноў стаяў каля сьцяны. За 5 месяцаў я аброс барадой, бялізна і гімнасьцёрка прапіталіся потам, завяліся вошы, якія не давалі пакою. Засынаў на кароткі пэрыяд, прачынаўся і ўвесь час церабіўся. Ад усяго гэгага я ўжо стаў губляць розум. Івось пад канец шостага месяца з Масквы прыехаў сьледчы па асоба важых справах у чыне падпалкоўніка. Прывялі мяне да яго. Ён пытаецца: «Колькі табе гадоў?» «Двадцаць адзін». «Падпішы мне восьгэтыя трыаркушы чыстай паперы. Ня бойся, сьмяротная кара адмененая. Дадуць табе дзесяць гадоў і адправяць у лягер. Калі будзеш працаваць, то яшчэ пажывеш, а калі не падпішаш, го так і згінеш у гэтай зямлянцы». Я папрасіў у яго суткі на роздум. Следчы загадаў мя не лепш пакарміць, каб працавала галава. На наступны дзень я на трох аркушах паперы напісаў зьнізу: «Запісана з маіх слоў праўдзіва, што і пацьвярджаю». Так я сам падпісаў сабе прыгавор. На трэція суткі мяне пад канвоем пе равезьлі ў Горкаўскую турму, пасадзілі ў адзіночную камеру. Праз тры дні выклікаў пракурор. Перад ім я ад усяго пачаў адмаўляцца. Расказаў, у якіх умовах без ягонай санкцыі яны мяне ірымалі ў яме і пры якой абстаноўцы я падпісаў тры аркушы чыстай паперы. Пракурор на гэта не зьвярнуў ніякай увагі, сказаў. што ў нас на следстве ня мучаюць і ня бьюць. У Горкаўскай турме мяне больйі нікуды не выклікалі. За іры дні перад адпраўкай пад ваенны трыбунал далі прачытаць мне ўсю маю справу, што яны напісалі за шэсьць месяцаў. Столькі было напісана, што чытаў я яе два дні, як кнігу. Дужа моцна я спадзяваўся, што на судзе раскажу ўсю праўду і мяне не асудзяць. Але не так яно было. 3 Горкаўскай турмы мяне этапам пры везьлі ў г.Уладзімір, дзе судзілі ваенным трыбуналам I га гвардэйскагастралковага корпусу Маскоўскага ваеннага округа. Судбыў закрытым і працягваўся два дні. На трэці дзень вынесьлі мне прыгавор па арт. 39 58 ІОа— 15 гадоў катаржных працаў. Далі 74 гадзіны на абскарджаньне. Адвакат напісала скаргу ў Вярхоўны Савет СССР і цераз два тыдні прыйшоў адказ. Катаржныя працы замянілі на працоўныя і 10 гадоў пазбаў-леньня правоў пасьля адбыцьця пакарань ня. На судзе я хацеў пераканаць судзей, што я не вораг народу. Што ў час вайны мне было 15 гадоў. Я ву чыў дзетак на беларускай мове і ніякай палітыкі ня вёў супроць свайго народу. Але нічога не дапамагло. Мяне адвезьлі ў палітычную турму г.Уладзіміра. Пасадзілі ў даэтапную камэру. Запусьцілі наседку. Васіля Блахіна. Гэта быў такі ж самы вязень як і я, розьніца была толькі ў тым, што яго судзілі па ар г. 5810 за балбатню. Васіль справакаваў мяне на размову супроць чэкістаў. А пасьля на вочнай стаўцы ўсё гэта пры мне расказаў следчаму. Пасьля, у камеры,я надзеў яму на галаву парашу і біў нагамі да і ых пор, пакуль не змарыўся. За гэта мне авансам далі шэсьць месяцаў барака ўзмоцьненага рэжыму. Тут вадзілі вязьняў на працу з падвоеным канвоем і сабакамі. Пакараныя выконвалі самую цяжкую працу. Пасьля суда я даў свайму адвакату адрас бацькі Тая адправіла на маю радзіму паштоўку, у якой паведамлялася, дзе я знаходжуся і што са мной. Бацька, як ат-рымаў паштоўку, адразу прыехаў у г. Уладзімір, каб сустрэцца з мною. Сустрэча нашая адбылася вельмі драмаіычна.Яе дазволілі нам пасьля доўгіх хадайніцтваў перад турэмнымі начальнікамі. Бацька стаяў па адным баку жалезнай рашотчаіай перагародкі, а я па другім. Паміж гэтымі перагародкамі хадзіў назіральнік. Мяне перасьцераглі, што ў час сустрэчы я магу спытацца пра здароўе мацеры і сям’і. ІІі ў якім разе не павінен быў сказаць, які мнс далі тэрмін. Вывелі мяне аброслага барадой, 40 карэлага і страшнага. Бацька, як толькі ўбачыў мяне, згубіў прытомнасьць, пава-ліўся на падлогу і ляжаў, не прыходзячы ў сябе, пакуль ня скончыўся час нашага спатканьня. Колькі я ні крычаў, ён нічога не пачуў. Пяць хвілінаў прайшло, мяне адвялі ў камэру. Бацьку вывелі на вуліцу і пасадзілі на лаўку. Пасьля падыйшлі да яго людзі, разварушылі яго, гаворачы, ш то турма не магіла, што ня трэба так убівацца, дасьць Бог, сын адбудзе пакараньне і вернецца.Бацька прывёз мне прадукты, але нічога ад яго не прынялі. Прадукты бацька раздаў прахожым, а сам ні з чым паехаў дамоў. Праз тыдзень нас пагрузілі ў сталы-пінскія вагоны і, прычапіўшы да пасажыр-скага цягніка, адправілі далей на ўсход. Высадзілі ноччу на станцыі Сухабезводнае Горкаўскай чыгункі. Лічылі вылазячых з вагонаў па аднаму, б’ючы па спіне, a то і па галаве драўлянымі доўбнямі. Ачапілі зьняволеных салдаты ў чырвоных пагонах. Аззаду сабачнікі з аўчаркамі. Ішлі мы пеш-шу кіламетры чатыры. Нарэшце, падыйшлі да плоту з калючага дроту, за якім стаялі хілыя баракі. На прахадной нас сустрэў кірпаносы сяржант, якому нас і здаў па ліку начальнік канвою. Выклікалі па прозь вішчу. Адказваць трэба было сваё імя й імя па бацьку. Гаварыць пункт крымінальнага кодэксу і тэрмін, на які ты асуджаны. Праходзячы праз браму, кожны атрымоўваў зноў палкай па спіне. Як толькі ўвайшоў на тэрыторыю лягера, як мяне сустрэлі 4 старажылі, зьнялі з но-вага нявольніка яшчэ моцную шынэль, боты і далі рваны бушлат і стаптаныя боты, сказаўшы, што нас усё роўна будуць апранаць. Загналі нас у барак і трымалі да раніцы. На двары было ўжо холадна, а ў бараку яшчэ халадней. Ляглі мы спаць на дашчатай падлозе, прыціснуўшыся адзін да аднаго, каб сагрэцца. Як пазьней высьвет л ілася, гэта быў перасыльны лягерны пункт. Тут мы прабылі пяцера сутак. Жылі ў агульным бараку пакуль не сабралося 500 чалавек. Давалі нам па 500 грамаў хлеба, 500 грамаў супу і 300 грамаў кашы. На пяты дзень зноў пагрузілі ў цяплушку і павезьлі на поўнач у бок Кастрамской вобласьці. Ад станцыі Сухабязводная на поўнач была пракладзена чыгунка. Па абодва бакі праз кожныя 7-10 кіламетраў былі лягерныя пункты. На кожным прыпынку разгружалі па 25-30 чалавек. Мяне выгрузілі на восьмым лягерным пункце. Трэба было прайсьці 7 км пешшу ўглыблесу, і толькі тады мы ўбачылі свой лягер. Вакол яго — двайны плот з ка лючага дроту. Па кутках знаходзіліся ча-тыры вежы. На кожнай быў устаноўлены пражэктар, які асьвятляў паласу паміж платамі. Вакол гэтага плоту звонку быў яшчэ плотз паласой, па якой лёталі аўчаркі. На кожнай вежы быў устаноўлены яшчэ звон. Вартаўнікі праз кожныя 10 хвілінаў перазваньваліся паміж сабою. Калі званіў звон на першай вежы, то праз 10 хвілінаў павінен званіць на другой і так па чарзе. Вартаўнікоў мянялі праз кожныя дзьве гадзіны. Лягер ахоўвалі вайскаўцы Са-вецкай арміі-, і што характэрна, сярод іх не было ніводнага славяніна. У большасьці гэта былі таджыкі, казахі і людзі іншых нацыянальнасьцей, якія слаба размаўлялі, a то і зусім не маглі гаварыць па расейску. На прахадной нас сустрэў афіцэр у чыне старшага лейтэнанта. Як пасьля мы даве-даліся, гэта быў намесьнік начальніка ля-геру па палітычнай частцы. Зноў выклікалі па прозьвішчу, і кожны павінен быў назваць сваё імя й імя па бацьку, на колькі гадоў асуджаны і па якому пункту крымінальнага кодэксу. У гэтым этапе з 25 чалавек толькі я адзін быў асуджаны як вораг народу тэрмінам на 15 гадоў. Усе іншыя мелі па 25 гадоў і яшчэпапяцьгадоў пазбаўленьня ў правах пасьля адбыцьця тэрміну зьня воленьня. У асноўным былі пакараныя за крадзсж. Траіх адбывалі за бандытызм.