Гэткае было разьвітаньне Беларусаў з сваім Прэзыдэнтам «Бацькаўшчына», № Ю 11.1953 г. 31 Сьвятлана Белая Беларуская гімназія. Беларускі музэй Дуцкевіча. Беларуская Друкарня імя Ф Скарыны. Беларускі Студэнцкі Саюз. Усё гэта гісторыя нашай Вільні... Пасьля падзеяў 1939 года, калі былі забароненыя ўсе арганізацыі беларусаў ў гэтым спрадвечыным беларускім горадзе пачалася гісторыя Вільнюса... I забыцьцё гісторыі Вільні. Раскіданыя па музэях бяс цэнныя экспанаты Беларускага музэя I. Луцкевіча. Іншыя кнігі на іншай мовепачалі друкавацца ў былой Беларускай Друкарні. Зьнішчаны дакумэнты першых беларускіх навучальных установаў... Засталася толькі памяць, звычайная людзкая памяць, наш дапамочнік і выра тавацель. Але й яна нявечная. Час не шануе ні яе, ні яе носьбітаў. Многія зь іх грапілі зь Вільні ў лягеры ГУЛАГа. Другім паш часьціла болый: яны ня зьведалі сталін скага тэрору, але іаксама знайшлі апошні прытулак на чужой зямлі. I толькі зусім маленькая група тых беларускіх віленчу коў, хто помніць беларускую Вільню. хто змагаўся за яе беларускасьць, сёньня з на мі. Некаторыязь іх жывуцьу Амэрыцы. Але з кожным годам іх становіцца ўсс менш.... Таму і нарадзілася ў мяне ідэя сабраць успаміны тых, хто вучыўся ў Вільні ў Беларускай гімназіі,Віленскім унівэрсытэце і выдаць іх асобай кнігай. Ужо першыя сустрэчы, якія адбыліся ў Нью-Йорку, Стэмфарце, Глен Коў, Монта-доры з др. Вітаўтам Тумашам, сп. Антонам Шукелойцам, сп-й Раісай Галяк, сп-й Воль-гай Сяднёвай, др. Міколам Шчорсам пе-раканалі, які бясцэнны скарб мог быць зьнікнуць ад нас назаўсёды. I як прыкра было-б нам, нашчадкам, калі-б гэтыя каш-тоўныя ўспаміны не захаваліся. Фінансавыя прычыны пакуль не дазволілі мне адведаць беларускіх віленчукоў, які пражываюць у Чыкага, Лос Анжэлесе, Мінапал ісе, Таронта, Дэтройце. Небяспечна, што праз некаторы час гэтыя сустрэчы наогул ня змогуць адбыцца, бо былым гімназістам і студэнтам сёньня ўжо пад восемдзесят гадоў. Працанад кнігай успамінаў працягваец ца. Фрагмэнты зь іх мы будзем друкаваць у «Полацку.» Сёньня чытачоў чакае сус трэча з сп. Антонам Шукелойцам і ягонымі ўспамінамі аб Р. Шырме, 100 годзьдзе з часу нараджэньня якога мы адзначалі 20 студзеня 1992 г. Сустрэчы з Віленскім Маэстра Антон Шукелойц Маё знаёмства з Рыгорам Шырмам і яго славутым хорам адбылося ў 1935 годзе. У гэты час я паступіў на аддзел славянскай філялёгіі й этнаграфіі гуманістычнага факультэту Віленскага Ўнівэрсытэту і ўступіў у Беларускі Студэнцкі Саюз. (Б.С.С.) На першай сустрэчы вечарыне з новымі студэнтамі сябрамі Б.С.С. Віктар Войтэнка, студэнтмэдыцыны расказаў пра Студэнцкі хор Рыгора Шырмы і запрасіў нас, студэн-таў першага курса ў хор. Нічога дзіўнага ў гэтым не было, бо, вядома, студэнты сьпяваюць у хоры чатыры пяць гадоў і адыходзяць, а хору заўсёду патрэбны но-выя сьпевакі. Доўга мяне агітаваць не прыйшлося. Аб гэтым хоры я чуў яшчэ ў час вучобы ў Ашмянскай гімназіі. Таму неўзабаве я пайшоў на пробу. Першая сустрэча з Рыгорам Шырмам адбылася на яго кватэры, што знаходзілася у царкоўным будынку Прэчысьцінскага сабору, дзе ён служыў рэгентам. Я прыйшоў у той момант, калі нейкія два «голасы» мелі пробы. Пакуль яны сьпявалі, я слухаў. У невялікім пакоі сядзела некалькі дзяўчат і хлапцоў. Некаторых я ведаў. Тым часам Шырма скончыў пробу і падыйшоў да мяне. Mae знаёмыя прадставілі мяне. Шырма прыемна ўсьміхнуўся і запытаўся, ці сьпя ваў я калі небудзь раней? Пачуўшы станоўчы адказ, пацікавіўся, дзе я сьпяваў і якім голасам. Гаварыў ён на добрай беларускай мове, але з палескім акцэнтам. Выдзяляў літару «о». Напрыклад, слова карова выхо дзіла ў ягоным вымаўленьні як «корова». Шырма цудоўна ведаў літаратурную беларускую мову і добра пісаў на ёй. (Ён скончыў Сядлецкі настаўніцкі інстытут і па спэцыяльнасьці быў настаўнікам гімназіі). Ды толькі ён сьвядома ўжываў палескі дыялект, хацеў, каб гэтая мілагучная гаворка захавалася. Ён быў яе шчырым і вялікім прапагандыстам. Было ў нашым хоры на той час каля 40 асобаў. Як кіраўнік хора Рыгор Шырма быў вельмі па грабавальны. Кожны сьпявак мусіў хоць трох і ды ведаць ноі ы. Малейшы фальш Шырма, як музыкан і. чуў вельмі добра. Та му пастаянна праходзілі ў нас пробы новых партыяў. Але веданьне нотаў, было для яго ня самым галоўным. Памятаю такі выпадак. У нашым хоры сьпяваў студэнт мэдычнага факультэта М. Ён меў вельмі рэзкі тэнар і бывала, наў мысна, не сьпяваў. а крычаў ім. I хаця ён нотную грамату ведаў добра і наваг граў на скрыпцы, Шырма папрасіў яго пакінуць хор. «Табе, сказаў ён, — ірэба лепш сола сьпяваць, чым у хоры высіупаць». А восьзсапраўдных салістаў язапомніў студэнтаў Савіцкагаібыў ён, здаецца, расей цам, меў прыгожы голас, бас-барытон) і Ян ку Хвораста, які ня толькі добра сьпяваў тэнарам, але й арганізаваў групу народных танцаў. У студэнцкім хоры мы сьпявалі на родныя песьні. 1 песьні на словы паэтаў: Танка, Коласа, Купалы. Былі ў нашым рэпертуары і складаныя музычныя творы кампазытараў Кошыца, Галкоўскага, Гай вароньскага, Грэчанінава, Рагоўскага, Сьвешнікава й інш. Рэпэтыцыі адбываліся весела, на Шырмаўскай кватэры пры Прычысьцінскім саборы. Зьбіраліся па га ласах. Звычайна раз на тыдзень. Агульная рэпэтыцыя цэлага хору адбывалася недзе адзін-два разы на месяц. Песьні развувчалі пад скрыпку, на якой заўсёды граў Шырма. Акрамя гаго Шырма кіраваў хорам Пры чысьцінскага сабору. Гэта была вельмі ста ражытная царква белага духавенства. Яна мела вялікую царкоўную залю, у якой магло зьмясьціцца больш за 400 чалавек. Тут мы і ладзілі канцэрты рэлігійнай му зыкі. Сьпявалі на царкоўнаславянскаймове, старажытнабеларускія і расейскія рась певы. У царкоўным хоры акрамя студэнтаў былі і прыхажане парафіі Прычысьцінскай царквы. Але ня ўсе, хто ўдзельнічаў у студэнцкім хоры, належылі да царкоўнага. 35 Ііаогул, хор Шырмы сьпяваў ня толькі беларускія песьні, але і расейскія, украін скія, польскія. У Вільні часта праходзілі вечары Славянскай песыіі з галоўным удзелам нашага хору. Выступаць студэнцкаму хору прыхо дзілася нямала. Ладзіліся выступленьні на вечары, прысьвечаным 25-годзьдзю беларускага тэатру, які праходзіў 25лютага 1935 г. у залі Віленскай Кансэрваторыі, на юбілейнай акадэміі, у гонар 15-годзьдзя існавананьня Беларускага Студэнцкага Саюзу (1 сьнежня 1935 г.), на вечары бе ларускай паэзіі і песьні, які адбыўся ў залі Сьнядэцкіх 15сакавіка 1936 г. і інш. імпрэзах. Чамусьці мне больш за ўсё запомніліся выступленьні на радыё. Сьпявалі мы не-пасрэдна ў студыі. Хор стаяў на сцэне. Наперадзе — дыктар з такім прыгожым голасам. (У Полынчы заўсёды дыктары былі вельмі дабраныя). I Шырма з сваёй скры пачкай. Заціхала усё. Загараліся каляровыя лямпачкі, што азначала: мы на «паветры». I пачыналася песьня. Але перад ёй пера- важна рабіўся літаратурны ўспут. Па польску або па-беларуску чытаўся невя лікі рэфэрат, у якім гаварылася пра бела-рускую песьню або пра беларускі фальклёр. А потым гучалі песьні. Запісваліся мы на радыё даволі часта, але праз нейкі час нам гэтыя выступленьні забаранілі, бо, ведаеце, гэіа была вялікая прапаганда Беларускай ідэі Сталася гэтае ў 1939 годзе, калі ўсе арганізацыі былі зачыненыя за выняткам Беларускага музэя і Б.С.С. Але правы Б. С.С. былі ўжо абмяжаваныя. 1 гэта вельмі моц-на адчувалася. Памятаю, на 3 чэрвеня 1939 г, ў нас быў заплянаваны канцэрт, але ён так і не адбыўся, бо быў забаронены поль скімі ўладамі. Было гэта за часы рэктара Вуйніцкага. Неўзабаве, дзейнасьць студэн-цкага хора наогул прыпынілася. У кастры чніку 1939 г., пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР, Шырма перабраўся ў Бе ласток на сталае жыхарства і арганізаваў там Беларускі ансамбль песьні і танцу. A пры харавым ансамблі Янка Хвораст зараганізаваў танцавальную групу. У Заходняй Беларусі Р; Шырму ведалі і як выдатнага грамадзка-палітычнага дзея ча. У часы маёй бытнасьці ў Вільні ён быў душой Таварыства Беларускай Школы ды кіраваў акцыяй змаганьня за Беларускую шко лу. Зь яго кватэры студэнты развозілі дэклярацыі з дамаганьнем вызваленьня беларускіх школаў ад польскіх уладаў на правінцыі. Ён быў рэдактрам часопісу ТБШ «Беларускага Летапісу», рэдактарам і вы-даўцом зборнікаў маладых беларускіх паэ-таў ЗаходняйБеларусі, у тым ліку іпершых зборнікаў Максіма Танка. А перадусім Шыр ма быў апякуном, бацькам беларускай мо-ладзі з Палесься, якая ў Вільні здабывала асьвету ўБеларускай гімназіі, тэхнічных ппколах і ў Вілёнскім Унівэрсытэце. Сл У.Лойкі Муз. Іванова Вы -вай мой рсйтны кут 1 зьвяз, ^^^Ё^^ вы лугі І ГО * НІІ- вас а -пош-ні раз, пад энагкам слау-вав да На здымку: Рэдкалегія часопіса «Маладая Беларусь» Зьлева направа: Стась Станкевіч Мікалай Шчорс, Рыгор Шырма, Максім Танк. 1937 г. Фота з архіва др. Мікалая Шчорса. Разьвітаньне Я сам пайду за край. народ, Упорна зь песьняй роднай звонкай, Пад буру жудкіх непагод Мяне, пгго мучаюць старонку. Мо лягу дзесьці я ў далі, Пад грудзьдзю хмараў неба белыХ' — Паўстануць тысячы з зямлі, — Пад сьцягам бел-чырвона-белым! Бывай, мой родны кут і зьвяз, Бывайце вы, лугі і гоні! Іду ад вас апошні раз. Пад знакам слаўнае Пагоні. За волю ў бой жыцьцё заве Мяне змагарнае дарогі; Купальскай кветкі не сарве Ніхто ў душы мне бяз трывогі. Ні.пад энакам слаў-ва 37 паыяць rt Мая няволя Лявон Шыман У палку нас было 4 тысячы чалавек На грэцюю мінамётную роту, дзе я апынуўся, была адна вялікая зямлянка.у ён разьмя шчалася 200 вайскоўцаў. Мы пачалі курс малодшага камандзіра. Мне, камсамольцу, цераз месяц прысвоілі званьне яфрэйіара, прычапілі адну лычку і прызначылі ка мандзірам мінамётнага разьліку, які скла-даўся з 10 чалавек. Цераз 3 месяцы нам усім прысвоілі званьне малодшых каман дзіраў. Хто добра вучыўся — сяржанта, a хто трохі горйі — малодшага. 9 травеня1945 г. прыйшла вестка, што скончылася вайна. Уся наіііа дывізыя выст раілася на вучэбным пляцу. Выступіў ка мандзір дывізыі падпалкоўнік Абдурашытаў. Пасьля ягонага выступленьня мы прайшлі трыумфальным маршам перад трыбунай. Пасьля наіп полк выехаў у калгасы да памагаць сялянам сеяць жыта, садзіць буль бу. Вясна была вельмі галодная. Дюдзі ха дзілі па полі і капалі мінулагоднюю мёр злую бульбу. Спачатку яе сушылі, а пась ля размачывалі і выпякалі чорныя дранікі. Восеньню 1945 г. наш полк абмундзіравалі ва ўсё новенькае і павялі для праход жаньня далейшай службыза мяжу, у Румы нію. Усіх, хтобыў пад нямецкай акупацыяй, пакінулі ў Расеі і перадалі ў 1285 полк пяхоты, які вярнуўся зь Нямеччыны.