Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
Прыйшоўшы да ўлады ў 1985 годзе і бу-дучы адданым марксыстам-ленінцам, Гарбачоў, аднак, бачыў, што савецкая дзяр-жава хварэе, як эканамічна так і палітычна, і што дзяржаўныя выдаткі, створаныямілі-тарысцкай замежнай палітыкай ягоных папярэднікаў, збанкрутавалі атрыманую ім ў спадчыну імпэрыю. Для палепшаньня становішча Гарбачоў I ягоныя партыйныя паплечнікі вырашылі прызнаць існаваньне
цяжкасьцяў і назваць гэта «гласнасьцю» (адчыненасьцю), зрабіць рэформы ў сваёй камуністычнай паргыі, назваўшы гэіа псрабудовай, і,нарэшце, выкарыстаць пар тыю для ўстанаўленьня мякчэйшай формы камунізму, назваўшы гэта дэмакратыза цыяй. Аднак, праўдзівая дэмакратызацыя была заўсёды несумяшчальнаю з каму-ністычнай ідэялёгіяй. Гарбачоў прабаваў палепшыцьстансавецкай імпэрыі неадмаў ляючыся ад гэтае ідэялёгіі, якая рабіла ўсялякае палепшаньнебезнадзейным. Чым болын ён намагаўся латаць паргыю і са вецкую сыстэму, тым больш рабілася відавочным, штолатаньне гнілой сыстэмы ўжоне ўратуе. Напрацягу ўсяе перабудовы Гарбачоў заставаўся перакананым каму ністам і ў сваіх частых прамовах, асабліва на эканамічныя тэмы, ён не любіў раскі двацца праўдаю. Стаўшы прэзыдэнтам Савецкага Саюзу пры дапамозе лёзунгаў барацьбысупроцьбюракратыі і хлусьлівых маніпуляцыяў, якія ня йшлі далей мас-карадных дзеяньняў і якія ён называў гучным словам «рэформы», Гарбачоў хацеў стварыць сваю камандна адміністрацый-ную сыстэму й утрымаць стары Савецкі Саюз, назваўшы яго Саюзам Сувэрэнных Рэспублік. У сваіх прамовах на гэтую тэму, ён паказаў сябе чалавекам вельмі непераканаўчым. Наведаўшы Менск ў лютым мінулага году, і асабліва ў сваіх выступленьнях на вуліцах Вільні ў студзені 1990 году, у якіх ён угаворваў літоўцаў не адкідаць гэтак званы «сацыялістычны выбар» і адмовіцца ад барацьбы за неза-лежнасьць, Гарбачоў паказаў быў сябе чалавекам пазбаўленым лёгікі, няўдалы.м акцёрам, хворым на нетрыманьне мовы. Ніякае гарбачоўскае шматслоўе не магло для слухачоў забяліць крыві людзей, замучаных савецкаю сыстэмаю.
Ж«ЖЖ^^	5
Яшчэ ў першай паловс мінулага сіа годзьдзя, французкі патрыёт, паэт і філёзаф Эдгар Кінэ, які падтрымоўваў народы Эўропы ў іх барацьбе за волю, казаў шго «народы ўзварушацца толькі тады, калі адчуюць усю глыбіню свайго ўпадку». Дык вось, народы Савецкага Саюзу гэта адчулі й таму, пасьля правалу перавароту ў Маскве ў жнівені мінулага году, амаль ўсе рэспублікі калішняга Савецкага Саюзу адразу абвесьцілі сваю самастойнасьць.
У гэтым годзе беларускі народ ня толькі адзначае 74-я ўгодкі абвяшчэньня неза лежнасьці свае Бацькаўшчыны 25 сакавіка 1918 года, але і сьвяткуе новаздабытую незалежнасьць, якую Беларусь аднавіла 25 жнівеня мінулага году. Вядома, uno для здабыцьця поўнае незалежнасьці, патрэбны час. Хочацца верыць, што на гэі ы раз ён працуе на карысьць нашай Бацькаўшчыны. Беларусь, як незалежная дзяржава, была прызнаная ўжо шматлікімі дзяржавамі сьвету. У недалёкай будучыні яна, напэўна. стане сябра.м Міжнароднага Валютнага фонду, Сусьветнага Банку й іншых важных эканамічна—фінансавых цэнтраў сьвету. Аднак, каб ажыцьцявіць усё гэта, Беларусь павінна ўвесьці свае грошы, правесьці поўную прыватызацыю і паказаць свой нацыянальны твар, ства-рыўшы сваё нацыянальнае войска. Пра вядзеньне грашовай рэформы, вяртаньне сялянам адабранае ад іх зямлі і прыва тызацыя вытворчасьці пя толькі адкінуць нечалавечы бальшавіцкі падыход да гас падаркі краіны.але вернуць нашаму народу ягоную працавітасьць, пачуцьцё годнасьці й зробяць яго гаспадаром свае будучыні. Беларускае войска патрэбнае нашай Баць каўшчыне ня голькі для таго, каб яію ста лася дзяржаўнаю структураю, адказнаю за лёс і бясьпеку свайго народу, алс каб
яно было беларускаю нацыянальнаю шко-лаю, сродкам адраджэньня нацыянальнай годнасьці. Без правядзеньня гэтых рэформаў Беларусь ня зможа самастойна вырашаць свае нацыянальныя пытаньні й таму пра праўдзівую незалежнасьць гаварыць будзе немагчыма. Супольнасьць Незалежных Дзяржаваў можа стацца для Беларусі нічым іншым, як новым «Старым Саюзам», улада якога будзе толькі павя-лічвацца. Вядома, напрыклад, што Беларусь і другія дзяржавы Супольнасьці (акрамя Украіны) дамаўляюцца, каб Расея сталася гарантам усіх гандлёвых пагадненьняў у Супольнасьці, у якіх будуць ужывацца чу-жыя крэдыты. Такія дамоўленасьці і маг-чымая залішняя залежнасьць Беларусі ад Расеі ў вайсковых справах ня можа не вы-клікаць непакою. Зьдзіўляючым ёсьць і тое, што Беларусь вельмі паволі рухаецца ў кі-рунку ўсталяваньня дыпляматычных да-чыненьняў з другімі дзяржавамі. Праўда, у гэтым цяжка пахваліць і заходні дэмакра тычны сьвет. Ён таксама чамусьці не сьпя-шаецца. Робіцца ўражаньне, што яму цяжка пазбавіцца ўплываў, няпэўнага для захаду (ў палітычным значэньні) і чужога (ў эка намічным аспэкце) гэтак званага «новага мысьленьня» й незразумелай цягі да цэнтру.
Аднак, хочацца верыць, што ўсё гэта тлумачыцца пераходнымі цяжкасьцямі. Бо хто-ж мог прадбачыць такія вялікія пераме-ны, такую вялічэзную радасьць? Спадзяемся. што недалёка той час, калі беларускія бел-чырвоны-белыя сьцягі, якія мы моцна й беражліва трымалі ў сваіх руках праз усе эмігранцкія выпрабаваньні, будуць лунаць ўва ўсіх краінах сьвету. Недалёка той час, калі наш народ, як той волат, выпрастаецца і гучным голасам на поўныя грудзі вымавіць, што ажыла на сьвеце праўда, што жыве Беларусь!
Яны змагаліся за Бацькаўшчыну
Васіль Супрун
25 Сакавіка
Раньняй вясной 1946 г. ў Слоніме была створана падпольная беларуская патрыя-тычная арганізацыя з канспіратыўнай назвай «Чайка». Заснавальнікамі —арганізатарамі яе былі МіхасьРакевіч, АляксандрГардзей-ка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леа-кадзія Кавальчук, Ніна Карач 1 аўтар гэтага артыкула. Зразу-ж была распрацавана і прынята праграма дзейнасьці арганізацыі, вызначаны палітычны напрамак — сацыял-дэмакртычны й абрана кіраўніцтва. Рас-шырэньне колькаснага складу членства арганізацыі зь інтэлігенцыі, духавенства і студэнтаў праводзілася ўважлівымпадбо-рам з найбольш сьвядомых і адданых патрыётаў.
Галоўная-ж мэта арганізацыі—абарона нацыянальных правоў і свабод, барацьба за захаваньне і разьвіцьцё беларускай куль-туры, мовы і гісторыі. Арганізацыя павінна была аб’яднаць усю найбольш сьвядомую і перспэктыўную беларускую інтэлігенцыю і з дапамогай яе ўплываць на абуджэньне і разьвіцьцё сьвядомасьці народу, яго на-
цыянальнай годнасьці. Затым распрацоўg валіся гаспадарчыя і структурна-палітыч-ныя праекты будовы незалежнай і вольнай | Беларусі.
Арганізацыя хутка расла. Згодна з умо вамі канспірацыі, кожны з членаў не павінен | быў ведаць больш за 6 чалавек з падполь ля і ў сваю чаргу, кожны з удзельнікаў g павінен быў ствараць толькі яму вядомую g групу, угвараючы такім чынам канспіра тыўнае падпольнае кола.
«Чайка» была неадзінокай у сваёй g барацьбе. Ужо вясной яна выйшла на пад польную слаба канспіратыўную групу g патрыётаў у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. Празпэўнычас, пераправерыўшы g надзейнасьць групы праз студэнта інсты-тута У.Салаўя, кіраўніцтва «Чайкі» пайшло g на аб’яднаньне зь ёю.	|
У пачатку чэрвеня 1946 года ў Баранавіg чы выехаў М.Ракевіч, У.Салавей (як сьвязны) і я. Прадстаўнікамі Баранавіцкага падполь ля былі Аляксандр Барэйка, Міхась Агейка g й Аляксандр Шапавал. Пасьля аб’яднаньня, g для агульнай каардынацыі руху было g выбрана кіраўніцтва ўскладзе 3-х асоб — | кіраўніка і двух намесьнікаў (В.Супруна, | А.Бярэйкі і М.Ракевічаі, работа больш за-кі ывізавалася. Мы знайшлі падпольную гру -пу Берасьцейскага чыгуначнага тэхнікума g іарганізатары М.Ракевіч і М.Макарэвіч) і g наваградзкую падпольную арганізацыю g «Саюз вызваленьня Беларусі» (СВБ). Рабіліся g спробы злучыцца зь Менскам і Горадней.
Наваградзкая група, кіраўніком якой | быў Генадзь Казак, канспіратыўна не ад павядала нашым патрабаваньням ітаму было g вырашана ўстрымацца ад аб’яднаньня, але g
пастанавілі трымаць яе ў полі зроку. Аднак сябры нашага палпольля па нявопытнасьці ўвайшлі ў наваградзкую групу СВБ, дзе ўжо працаваў агент МДБ. Аб апошнім стала вядома пасьля суда.
Летам 1946 года быў створаны Цэнтр беларускага вызваленчага руху (ЦБВР), з 6 асоб, у склад якога ўвайшлі (былі выбраны) В.Супрун—кіраўнік, А.Барэйка, М.Ракевіч, М.Агейка, У.Салавей і М.Макарэвіч. Паміж сябрамі Цэнтру былі разьмеркаваны абавязкі і выбраны напрамкі дзейнасьці.
У канцы 1946 года былі створаны пад-польныя групы пры Жыровіцкім сель-скагаспадарчым тэхнікуме, Ганцавіцкім педвучылішы, а ў пачатку 1947 года ў Ма-ладэчанскай і Менскай вобласьцях.
У 1947 годзе беларускае патрыятычнае падпольле ўжо фактычна існавала на тэры торыі былых Баранавіцкай, Берасьцейскай Маладэчанскай і Пінскай вобласьцяў.Ры хтаваўся выхад на Горадзенскую і Менскую вобласьці. 3 мэтай ускладненьня канспі-рацыі, арганізацыйна падпольле будавалася наступным чынам. Усёй працай кіравала кі-раўніцтва Цэнтру. Вакол Цэнтру было ство-рана так званае Першае кола падпольля— гэта вабласныя структуры кіраваньня. Кіраўнікамі па вабласьцях былі прызначаны: у Баранавіцкай вобласьці —Аляксандр Барэйка, Берасьцейскай—Мікалай Макарэ-віч, Маладэчанскай—Сяргей Яноўскі, Пін-скай — Мікалай Ляскавец. Ад Першага кола адыходзілі перэфэрыйныя групы, якія ўтварылі Другое кола—раённыя цэнтры пад-польля, а ад іх—Трэцяе кола і г.д. На тэры-торыіСлонімшчыны існавалі групыТрэцяга кола, якія, дзякуючы канспірацыі, не былі схопленыя чэкістамі, але дзейнічаць эфэк-тыўна не змаглі.
Мы ня ведалі, што за многімі з нас ужо сачыла спэцгрупа МДБ. Правяралася ліста-
ваньне і сустрэчы, вяліся пошукі вядомых «стукачу» прозьвішчаў падпольшчыкаў. Цэтрам-жа ў зашыфраванай форме ажыць-цяўлялася сувязь нават афіцыйным ліста-ваньнем праз пошту. Толькі лісты вы-сылаліся зь іншых гарадоў із фальшывым зваротным адрасам.
Арышты пачаліся ў пачатку чэрвеня 1947 году і працягваліся да жніўня. I хоць у прыгаворах трыбуналаў значылася, што падольле рыхтавала ўзброенае паўстаньне з мэтай выхаду Беларусі з складу СССР, пры арыштах і вобысках ні ў воднаго з пад-польшчыкаў зброі не выяўлена, не зафікса вана ні воднага Злачынства, учыненага сяб рамі падпольля. Праўда, у кагосьці пры вобыску ў падстрэшшы знойдзены быў штык, якім калолі сьвіней. Ён і фігуруе як зброя падпольля, якой мы павінны былі закалоць СССР. Перад судом я пытаў у следчага: ці ня смешна будзе чытаць калісьці аб такой узброенай контррэвалюцыі супраць СССР?