Сотні тысяч вачэй увап’ юцца ў высі: Можа там бел-чырвоная зоранька блісьне?» Пяцьдзесяты ,сьцягі ў высь узьняў Сакавік. Над Гудзонам кагаркі: «квік... квік... квік...». Гэты верш паэт Міхась Кавыль напісаў 14 гадоў назад з нагоды 50-й гадавіны Акту 25 Сакавіка.' Сёлятнюю, 74 гадавіну беларусы Саўт Рывэру сьвяікавалі як і заўсёды ўрачыста. Ужо ўвашло ў традыцыю, што напярэдадні сьвяткаваньня мэр гораду запрашае прадстаўнікоў беларускай калёніі ў Саўт Рывэру да сябе. У гэтым годзе прыняцьцё адбылося 21 сакавіка ў ратушы. Пасьля прывітаньня мэра гораду на флагшток паднялі беларускі сьцяг. Пазьней адбыўся пачастунак. У нядзелю, 22 сакавіка, у царквесьвЕўфрасіньні ПолацкаепротапрасьвіцсрСьвятаслаў Коўш з а.Мечыславам Брынкевічам пасьля сьв.Літургіі адслужылі малебен. Янка Золак, Уладзімір Сітнік і Мікола Манцівода ўнесьлі беларускі сьцяг. Айцы Сьвягаслаў і Мечыслаў прывіталі зь сьвяіам і сказалі прыгожую казань. A 3 й гадзіне пачалася сьвяточная акадэмія, якую адчыніў і вёў Міхась Бахар. Рэфэраі прачытаў Расьціслаў Завістовіч. Былі зачытаныя прывітальныя тэлеграмы ад губэрнатара і мэра гораду, a таксама прывітаньні зь беларускіх арганізацыяў ЗША, Канады, Англіі, Аўстраліі, Нямеччыны. У мастацкай часцы прынялі ўдзел кампазытар Аўген Магаліф з сваёй 8 гадовай дачушкай Кацяй, якая грала на фартэп’яна і сьпявала. Янка Золак і Віла Саўчанка дэклямавалі сваевершы. Кампазыіар Пёіра Ііядзьвецкі пад гііару прасьпяваў песьні. Ян Альхоўскі выканаў на акардыёне папуры на тэму беларускіх мэлёдыяў. Вядомы саўтрывэрскі хор «Каліна» прасьпяваў беларускі і амэрыканскі гімны. Кліўленд Урачыстая акадэмія, прысьвечаная,74 угодкам Вялікага Сакавіка адбылася на «Полацку» 29 сакавіка. Сьв. Літургію і малебен адслужыў а. Якуб. Пасьля службы ўсе прайшлі ў сьвяточна аформленую залю. дзе чакаў абед, прыгатаваны Лідзіяй Лазар Ханенка,Крысьціпай Каваленкай, Марусяй Альдрэтэ й інш. У малой залі экспанавалася выстаўкамайстроўбеларускай графікі, фатаграфіі і плякаіаў «Змагары беларускага Адраджэньня», якую падрыхтавала Сьвяглана Белая. Акадэмію адкрыў старшыня кліўлендзкай БАЗА Янка Ханенка. Ён прывітаў гасьцей, якія прыйшлі, каб разам адзначыць з кліўлендцамі гэтую падзею: Прэзыдэнта Рады БНР др. Язэпа Сажыча, прадстаўніка кабінэту губэрнатара шт.Агаё August В Pust, Special Assistant for Multicultural Affairs office of the Governor G.Voinovich, прадстаўнікоў амэрыканска польскага асяродку Mrs. and Mr. Push, Arthur Push. Вялі акадэмію Янка Ханенка і Лідзія Лазар -Ханенка. Вядучы зачытаў сьпіс арганізацыяў, якія даслалі віншаваньні і праклямацыі з нагоды 25 Сакавіка. Кліўлендцы атрымалі тэлеграмы ад Галоўнай Управы БАЗА, Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, Беларускай Цэнтральнай Рады, Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага. аддзелаў БАЗА ў Каліфорніі, ўНьюЁрку. Прэзыдэнт Рады БНР др. Я.Сажычасабісга прывітаў прысутных. 3 рэфэраіам выступіў Міхась Белямук. Прадстаўнік кабінэту губэрнатара шт.Агаё August В Pust, Special Assistant for Multicultural Affairs office of the Governor G.Voinovich перадаўЯнкуХаненкупраклямацыюад губэрнатара Джорджа Вайновіча, у якой гаварыцца, што дзень 25 сакавіка аб’яўлены ў шіаце Агаё нацыянальным днём Беларусі. Пасьля слова ўзяў а. Міхась Страпко. —Сьв. царква. — адзначыў ён-праслаўляе сваіх выдатных сьвятых айцоў, бо яны несьлі і нясуць у народ сьвятло Хрыстовай навукі. Беларускі народ мае сваіх айцоў і верных сыноў, што паднялі высока сьветач 25 сакавіка, на якім запалілі незгасальнае сьвятло незалежнасьці Беларусі. Мы часта чуем ў Евангельскім чытаньні аб наймітах. Каб ня стаць імі, перш за ўсё трэба моцна любіць свой народ, матчыну мову й сваю культуру. Служба Бацькаўшчыне, служба Богу, часта вымагае шмат сілаў і ахвяраў, Няхай жа Сьветач 25 сакавіка, аьсвятляе наш жыцьцёвы шлях. Няхай моцным агнем гарыць у сэрцах беларусаў любоў да свайго народу, да роднай Беларусі. Мастацкая частка акадэміі была вельмі цікавай і сьвяточнай. У першай яе частцы выступіў кліўлендзкі хор «Васілёк» пад кіраўніцтвам КастусяКалошы. Пад акампанімэнт Вольгі Дубаневіч былі выкананыя песьні «Родны край», «Родная мова», «Поле», «За ракой за рэчкаю». Вольга Лукашэвіч і Люба Блізыіюк разам прасьпявалі песьню «Палескія прасторы», якую прысьвяцілі ўсім жанчынам Палесься. Потым Люба Блізьнюк выканала жартоўную народную песьню «Дзед і бабка». У другой часгцы праграмы выступілі вядомыя і папулярныя, як на Бацькаўшчыне так і эміграцыі, Валянтына Пархоменка і Алесь Казак. Як і заўсёды яны зь вялікім посьпехам выканалі вянок беларускіх народных песьняў. Ускалыхнула дуіпу песьня «Чарнобыль», словы якой напісаў 21 гадовы ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС Алесь Гнілякоў (Музыка А. Мацюха, пераклад з расейскай мовы Р.Завістовіча). Лёс гэіа маладога чалавека, як і многіх беларусаў, вельмі трагічны. Сёньня яны хварэюць на малакроўе, рак шчытавіднай залозы. Што будзе далей, як пяецца ў песьні, ведае толькі Гасподзь. Зварот да заступніцы беларускага народу Жыровіцкае Божае Маці прагучаў у песьні на словы Барыса Данілюка «Пачуй, о ласкавая маці». Закончылася сьвяткаваньне агульным сьпевам нацыянальнага гімну. Але кліўлендцы не разыходзіліся. Разам з Валянтынай Пархоменка й Алесям Казаком, у цесным сяборўскім коле яны сьпявалі разам яшчэ не адну гадзіну. Застаецца дадаць, што на сьвяткаваньні было шмат гасьцей ня толькі з Дэтройгу, Беластоку, але і зь Менску. Павіншаваць беларусаў таксама прыйшлі суседзі ўкраінцы, палякі, расейцы. Чыкага У царкоўнайзалі сьв. Юрыя 29 сакавіка адбылася акадэмія, прысьвечанаяабвяшчэньню незалежнас^ці Беларусі.Пасьлясьв.Літургіі, малебну, якія адслужыўа. Міраслаў Кулік, адбыўся абед, падрыхтаваны сястрыцтвам. Пасьля яго сіаршыня Нацыянальнае Рады МіхасьКаленік прывітаў прысутныхз74 гадавінай Ак гу 25 Сакавіка. С.Морг, які нядаўна прыехаў зь Беларусі ў Чыкага, прачытаў рэфэрат. У ім дакладчык даў аналіз падзеяў у Беларусі з 1918 па 1991 год і коратка ахарактэрызаваў падзеі апошніх часоў. У мастацкай частцы выступілі Мікалай Латушкін і Міхась Каленік. Яны выканалі песьню «Як шырока і далёка». Іна і Юры Пячоркі, у мінулым навучэнцы Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, якія прыехалі зь Менску, пад акампанімэнт фартэп’яна на высокім прафэсыйным узроўні прасьпявалі некалькі народных песьняў. На акадэмію сабраліся госьці беларускага паходжаньня з Геры, Ракфарду, штату Вісконсын. Атрыманы шматлікія прывітаньні ад беларускіх арганізацыяў 3I1IA, Канады, Аўстраліі. Усім гасьцям і старшыням арганізацыяў, што прыслалі прывітаньні, На цыянальная Беларуская Рада Чыкага шчыра дзякуе.____________ Падзяка Валянтына Пархоменка і АлесьКазак папрасілі праз часопіс «Полацак» выказацьсваю падзяку Кліўлендзкаму аддзелу БАЗА за запрошаньне на сьвяткаваньне 25 Сакавіка , a таксама ўсі.м кліўлендцам за цёплы, сардэчны прыём і падтрымку. Асаблівую падзяку Валянтына Пархоменка і Алесь Казак складаюць старшыні Кліў лендзкага аддзелу БАЗА Янку Ханенку, Кліўлендскаму жаночаму камітэту й асабісіа Валі Яцэвіч і Тацьцяне Кананчук, якія ахвяравалі з фонду жаночага камітэту 500 даляраў на набыцьцё музычнага інстумэнта.