Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
літаратура часоў панаваньня соцрэалізму стаіць пад знакам твораў-калекаў. Іх зьня вечыла соцрэалістычная лакіроўка, у гэтых творах мастацтва перад палітыкай ад-ступала на задні плян. Гэтым талентам не давала свабодна дыхнуць ярмо соцрэаліз му. Скінуць яго з сваёй пясьнярскай шыі ў іх не было адвагі й ў выніку— што-б мы ні гаварылі — іхныя таленты зазналі пашко-джаньне.
Нашая літаратура нібы баялася прыходу магутнага таленту, не дапушчала яго, нібы, слабая, баранілася ад яго. Ёй лягчэй было жыць з пакладзістымі талентамі.
Надыйшоў час навукова асэнсаваць па шкоджаньне, спрачыненае нашай літара-туры соцрэалізмам, не баючыся, што аналіз гэтага пашкоджаньня зьбедніць нашую літаратуру. Ад гэтага яна не зьбяднее, наадварот, падвядзе патрэбную рысу пад выдаткамі й адчыніць шлях да якасна новага разьвіцьця нашай нацыянальнай літаратуры.
Апынуўшыся на эмігрцыі,Кастусьмоцна заангажаваўся ў арганізацыі Беларускай калёніі ў Аргентыне і зарыентаваўся, што гэта вельмі цяжка рабіць бязь ніякае жыць-цёва практычнай базы, якая-б прыцягала і трымала разам людзей. Адразу пабачыў, што нават моцная нацыянальная сьведа-масьць і патрыятызм ня ёсьць дастаткова моцным цэмэнтам, каб трымаць людзей стала пры арганізацыі, тым больш актыўна працаваць для грамадзтва ў той час, калі асабістыя патрэбы моцна стаяць на пера-шкодзе.
Аналізуючы арганізацыйнае жыцьцё бе-ларускае міжваеннае эміграцыі, стала віда-вочна, што ў яе нечага не хапала. Ня мала людзей стварылі шмат арганізацыяў, нават сваю цэнтралю, а посьпехаў і дасягненьяў ніякіх. Пры першым варожым наступе ўсе разьбегаліся бязь ніякага супраціву. Дык чаму тадыкалёніі іншых нацыянальнасьцей трымаюцца моцна разам і паступова разь-віваюца, багацеюць матэрыяльна, пара-лельна як багацеюць іхнія людзі?
Досьледы паказалі, што калёніі другіх нацыянальнасьцей былі арганізаваныя пры цэрквах. Напрыклад, палякі пры каталіцкіх, славакі— пры праваслаўных і каталіцкіх місыях, харваты й летувісы вылучна пры каталіцкіх цэрквах, украінцы пераважна пры грэка-каталіцкіх і таксама пры пра васлаўных храмах, а беларусы гэтага ня мелі.
(Працяг. Пачаіак у № K1D
Праваслаўныя беларусы, ня маючы сваей царквы, наведвалі расейскую, а каталікі прымкнуліся да польскай каталіцкай царквы. Належачы да чужых цэркваў, хочаш ты тагоабо не хочаш, прыходзіцца належыць і да іхніх арганізацыяў.
Пераканаўшыся, што беларуская калён ія доўга не ўтрымаецца бяз свае царквы ( пры ходуі Кастусь пачаў прэлімінарную працу ў гэтым кірунку. У пачатку 1949 года пры ехалі ў Аргентыну два беларускія права слаўныя сьвятары: а. Мікалай Макарэвіч і а.Васіль Вячорка. Айцец Васіль зь сям’ею пасяліўся ў горадзе Беразатэгі, якіх 60 км ад Буэнос Айрэс.
Найперш Кастусь пазнаёміўся з а. Міка лаем і пачаў яго нагаварваць, кабзарганіза ваць прыход Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Айцец Мікалай, навучэнец духоўнае сэмінарыі ў Парыжы, служыў на Палесьсі ,быў вывезены ў Сібір, адтуль ірапіў у Польскі корпус генэрала Андэрса, дзе быў вайсковым капэлянам. Прыехаў у Аргентыну з Англіі з матушкай, дзяцей у іх ня было.
Пэрспэкгыва жыць у Аргентыне і пачаць аднічога арганізоўваць прыход, будаваць царкву ды яшчэ БАПЦ, да якое а.Мікалай ня меў сэрца, яму не імпанавала. Разьведаўшы дакладна сыгуацыю ён прыйшоў да высновы, што яму тут сьвятарскай кар’еры няма. Ён сабраўся й вярнуўся назад уАнглію, пра быўшы ў Буэнос Айрэс каля году.
Айцец Васіль жыў пры сваёй сям’і. Ен пачаў арганізоўваць прыход, сабраў не-калькі сем’яў беларусаў, казакоў і іншых. Нанялі гараж ды ўсе разам абсталявалі царкву. Пратаярэй Васіль некаторы час не належыў да ніякае юрысдыкцыі. Падчас літургіі ўспамінаў канстантынопальскага патрыярха й сьвягых беларускае зямлі. Да расейскае зарубжнае царквы, пры ўсёй яго прыхільнасьці да расейшчыны,нехацеў на лежаць, бо меў нейкія засьцярогі да мітрапаліта Панцелеймана,а да Паўночна Амэрыканскаемітраполіі яго не дапускалі прыхаджане не беларусы. Да БАПЦ ягоад гаварваў Пёгра Саўчыц, ужываючы ўсякія неверагодныя аргумэніы супраць БАПЦ
У гэтым часе распачалася карэспан дэнцыя між управайЗБА, япіскапамВасілём (БАПЦ у Нямеччыне) й а. Васілём Вечоркаю. Сябры ЗБА зрэдку наведвалі прыход а. Васіля, але ўправа ЗБА заўсёды запрашала яго на сьвяткаваньні. Адбылося некалькі канфэрэнцыяў, адна зь іх з удзелам а. Барыса Арыйчука УАПЦ, але нічога не па магло. Айцец Васіль не адважыўся парваць з расейшчынай і перайсьці на бок БАПЦ.
Праўда, была зроблена яшчэ адна спроба, каба.Васіль беспасрэдна пайшоў пад апеку Ўсяленскага патрыярха. Кастусь дабіўся аўдыенцыі ў вікарыя Грэцкай праваслаўнай царквы монсіньёра Фотыёса Пантоса, які абяцаў справу палагодзіць, калі аірымае афіцыяльнуюзаяву ад а. Васіля. АлеВасіль Вечорка адказаў, што ніякае заявы пісаць ня будзе. На гэтым справа і скончылася.
Управа ЗБА, каб забясьпечыць духовую апеку длясяброў арганізацыі, зьвярнулася з просьбай да прыходу сьв Пакровы УАПЦ, каб прынялі іх пад сваю апеку да часу зарганізаваньня свайго прыходу, на што управапрыходу інастаяцельБарыс Арыйчук ахвотна згадзіліся. Управа ЗБА ў чэрвені
1952 года сваім камунікатам аб гэтым паведаміла праваслаўных беларусаў.
Па прыездзе ў Аргентыну, Кастусь такса-ма адразу стаў цікавіцца старой эмі-грацыяй, вывучаючы яе сацыяльны склад, нацыянальную сьведамасьць, месца пахо джаньня ды сучасныя абставіны, у якіх яны жывуць. Аказалася, што большая частка зь іх былі малазямельныя праваслаўныя людзі, якія выехалі на эміграцыю, шукаючы лепшыя ўмовы жыцьця. Будучы мала сьвя домымі нацыянальна, яны лёгка паддаліся камуністычнай прапагандзе падчас і пасьля вайны. Меншая частка беларускіх эмігран таў гэтага пэрыядускладалася з каталікоў і была больш нацыянальна сьведамая. Мно-гія зь беларусаў мелі свае прадпрыемствы. Але яны належылі да польскай каталіцкай царквы, а тым самым і да польскіх арга-нізацыяў. Такім чынам, пасрэдна або беспрасрэдна дапамагалі палякам.
Кастусь зразумеў, што толькі з гэтаю групай беларусаў можна гутарыць. Ён са сваімі сябрамі пачалі вышукваць і навязваць знаёмствы. Кастусь пазнаёміўся із сп. Нядзелька, быўшым сакратаром гарадзкога суду ў Наваградку, грамадаўцам, які ў доўгіх гутарках расказваў пра грамадзкае жыцьцё беларусаў пад Польшчай. Сп. Нядзелька моцна зацікавіўся Кастусём, бо той толькі што прыехаў у Аргентыну, a ўжо ведаў мову й працаваў у параплаўнай галандзкай кампаніі. Гэта было нязвычай-ным здарэньнем сярод беларускае эмі-грацыі. Нядзелька дапамог пашырыць кола знаёмстваў, пазнаёміў зь сем’ямі: Гай-левіча, Паўлоўскага, Ількевіча, Меш-коўскага, Хроля, Фарына, Станкевіча, Скіпара. Лойкі, Сьвірковіча й іншых.
На прапанову ўсупіць у ЗБА яны ад-казалі, што яны ўжо даўно зьбіраліся зла-жыць Беларускі камітэт, залажыць грошы
і купіць адпаведны будынак, дзе б мясь ціўся беларускі культурны цэнтр. «Калі-б тут быў беларускі каталіцкі сьвятар, ды ён быў-бы нам гарантыяй, што ня станецца з намі, так як сталася з Славянскім саюзам. У Аргентыне ўлада часта мяняецца, а гэтым самым і палітычная кан’юктура».
Яшчэ у 1951 годзе Касутсьзьвярнуўся да старшыні рады БНР інжынера М.Абрам чыка аб патрэбе каталіцкага сьвятара бела-руса ў Буэнос Айрэс. У гэтай справе пайшл 1 лісты да пралата Пётра Татарыновіча ў Рым, да а. Льва Гарошкі ў Парыж, да а.Ч. Сі-повіча ў Лондан, да яго эксцэленцыі біс-купа Б.Слосканса, апостальскага візытатара для беларусаў на чужыне і Б.Рагулі ў Лювэне.
Спачатку была зроблена прапанова, каб зьвярнуцца да сьвятароў, якія знаходзяцца ў Аргентыне, а менавіта да а. Альфонса Падзявы (Салезьняніна). Айцец Падзява пражываў у горадзе Мэндоза й працаваў настаўнікам у школе «дон Боско». Таксама да а.Грышанса (Марыяніна), у горадзе Ро зарыё, які па нацыянальнасьці быў латы шом, але добра ведаў беларускую мову. Айцец Падзява на просьбу Управы БНР, адказаў, што згадзіўся-б пераехаць ў Буэ-нос Айрэс, калі-б яго ўлады на гэта далі дазвол. Управа ЗБА зьвярнулася да генэ ральнага інспэктара Салезьянаў дона Люіса Ваўлі ў горадзе Кордова з просьбай дазволіць а.Падзяве зьмяніць месца рэлігійнага жыцьця, але ніякга адказу так і не атрымала.
Што тычыцца айца Грышанса, то той на запрос ЗБА адказаў, што яго гэта не цікавіць. Зьвяртаньне да кандыдатаў у Эўропе, а менавіта да а.Маскаліка, а.Салаўя, і а. Чарняўскага, вынікаў таксама не прынесла. Кожны зь іх меў нейкія першкоды, каб выехаць у Аргентыну.
Грамадзкая дзейнасьць Кастуся Мер-ляка праводзілася ад імя Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Аднаго дня атрымаў ён за подпісам старшыні Рады БНР М.Абрамчыка Мандат Рады Беларускае НароднаеРэспублікі, якісьведчыў, штоён, спадар Мерляк Канстантын, народжаны 25 сьнежня 1919 г. у в.Дзетамля, зьяўляецца сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з дня 5. 8. 1948. 3 таго часу па-літычная дзейнасьць Кастуся ў Аргентыне адбывалася ад імя Сэктару Рады БНР і ад імя Прадстаўніцтва УрадуБНРў Аргентыне, 3 разьвіцьцём беларускага грамадзкага жыцьця ў Аргентыне былі прыняіыя ў Ра ду БНРяшчэ двасябры: Уладзімір Другавец і Мікалай Данкевіч. Такім чынам, у 1949 1954 гадах існаваў Сэктар Рады БНР у Ар-гентыне, старшынёю якога зьяўляўся К.Мерляк. Дзейнасьцьсэктару зьвязвалася зьдзейнасьцюЗБА 1 ПрадстаўніцтвамУраду БНР у Аргентыне.
12 студзеня 1949 года Кастусю Мерляку быў выдадзены дакумэнт наступнага зьмесгу: «Мы, Урад Беларускае Народнае Рэспублікі, гэтым сьведчым, што Спадар Мерляк Канстантын зьяўляецца Прад-стаўніком Ураду БНР у Аргентыне.
Усе ўстановый арганізацыі, прыязныя Беларускаму Народу, просяцца мець да Спадара Мерляка Канстантына поўны давер і аказваць яму ўсю магчымую дапамогу й падтрымку ў выкананьні ім сваіх абавяз каў.»
Дакумэнт быў важны да 31-га сьнежня 1949 году. 1 падпісаны Прэм’ер -міністрам Ураду БНР А.Каханоўскім і Дзяржаўным Сакратаром Ураду БНР Г.Паланевічам.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСІІУБЛІКІ
М а н д а т .
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
УРАД БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
KEPUBLIQUI DEMOCKATIQUE BIELOKUSSIENNE GOUVERNEMENT DE LA REPUBLIQUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE
№ *>lw .. / at	Гаспода .!&•£• 1949
Гэ?ы> сы.атчацца, ато сш^ар ы Е ? Л ." К КавчтантБН , народ аы. 25 сыіемяя 1919 г. у ь. Д з е т а і: д я, зьяўляецца ся.Орак Гад^ ЕедарускаС Ні.рс£ііьй Гэсауолікі з дня 5.8.1948.