Полацак №2, 1992

Полацак №2, 1992

48.57 МБ
Аказваецца нясьмешна, калі зараз ра-шэньнем Вярхоўнага Суда сувэрэннай Рэс-публікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года, судовай калегіяй па крымінальных справах ў складзе старшыні Н.Герменчука і членаў Е.Смірнова й I. Федарынчыка ня толькі ад-моўлена мне ў рэабілітацыі, але і беспад-стаўна зьменена рашэньне Прэзыдыюма Вярхоўйага Савета СССР № 43 ад 7 чэрвеня 1956 году, якое было зачытана мне пры вы-зваленьні зканцлягера ўВаркуце. Вярхоўны Суд дэманстратыўна падтрымлівае рашэньні бэрёўскіх ваенных трыбуналаў і дадзенай яму ўладай працягвае душыць тых, хто, не шкадуючы свайго жыцьця, змагаўся супроць сталінска -бэр’еўскага антычалавечнага рэжыму, за незалежнасьць Беларусі.
Так, мы і сёньня ў вольнай Беларусі страшны для іх, і яны імкнуцца ўраз’юша-насьці працягваць справу сваіх папярэдні-
каў і насгаўнікаў. Лднак, гісторыі ім ня сьцерці і не падпарадкаваць судам ганебных «троек» і ваенных трыбуналаў!
На жаль, многіх з былых падпольшчыкаў ужо няма ў жывых. Імёны іх схаваны ў тоўстых папках архіваў КДБ. Назаву нека-торых зь іх. Гэта згаданы ўжоГенадзьКазак, Аўген Лішко, МайсейСтома, Адам Шабоцька, Фёдар Даўгач. Вячаслаў Краскоўскі, Аляксандр Жукоўскі й іншыя. Некаторыя зь іх з падарваным здароўем памерлі ўжо выйшаўшы з-за дроту.
Самастойна, але амаль адначасова з названымі арганізацыямі, узьнікла і патрыя-тычнае падпольле ў гарадах Глыбокім і Паставах. Студэнты Глыбоцкага педвучы лішча па ініцыятыве Васіля Мядзельца, Аляксандра Юршэвіча й Антона Фурса ў 1946 годзе заснавалі пры педвучылішчы падпольную беларускую патрыятычную групу, якая ставіла перад сабой мэту: будзіць патрыятычныя пачуцьці сярод студэнцтва й інтэлігенцыі Беларусі, клікаць народ да змаганьня за волю, супраць любо-га акупацыйнага гвалту.
Ужо ў канцы 1946 году глыбоцкая група патрыётаў налічвала значна больш за дзе-сяць чалавек і прыняла падпольную назву Саюз беларускіх патрыётаў (СБП). У гэты час з Пастаўскага педвучылішча прыбыў студэнт Мікола Асіненка. Высьветлілася, што там таксама існуе аналягічная падпольная гру-па. Кіравалі ёю Мікалай Асіненка і Валян-тын Лагунёнак. Пастаўскае падпольле так сама налічвала каля дзесяці сяброў. Было вырашана аб’яднацца пад адной назвай Саюз беларускіх патрыётаў і дзейнічаць супольна. Акрамя асноў най мэты Саюз шу-каў сувязі з замежжам. Гэта і вывела іх на правакатара.
Нявопытнасьць Ў падпольнай працы і канспіратыўныя промахі далі магчымасьць
чэкістам лёгка пранікнуць у пастаўскую групу, а затым і ў глыбоцкую. На працягу некалькіх месяцаў групы дзейнічалі фактычна пад наглядам чэкістаў і нават з удзелам «падсадкі», які абяцаў зьвязаць групыз замежжам. Арыштыбылі праведзены адначасова ў названых раёнах Мала дэчанскай вобласьці (Пастаўскім і Глы боцкім) у пачатку лютага 1947 года. Праўда, некаторым членам глыбоцкага падпольля ўдалося схавацца і прабыць на нелягальным становішчы яшчэ некалькі месяцаў. Таму падпольле праходзіла два судовыя працэсы: першы і асноўны — у ліпені.у Менску, другі значна пазьней — у Полацку.
Мне вядомы прозьвішы болый чым пяці-дзесяці падпольшчыкаў 1946-1947 гадоў, але гэіа толькі частка з таго патрыятыч нага руху, часгка ахвяр сталінізму.
Вось іх імёны:
Аляксандр Барэйка, Міхась Ракевіч, Міхась Чыгрын, Аляксандр Гардзейка, Мі-хась Агейка, Вячаслаў Краскоўксі, Мікалай Макарэвіч, Мікалай Ждановіч, Уладзімір Салавей, Уладзімір Кернога, Антон Кабак, Сяргей Яноўскі, Леакадзія Кавальчук, Кастусь Альшэўскі, Аляксандр НІапавал, Аляксандр Жукоўскі, Генадзь Казак, Аўген Лішко, Майсей Стома, Фёдар Даўгач, Адам Шабоцька, Самсон Пярловіч, Міхась Кап-ціловіч, Васіль Мядзелец, Аляксандр Юр-шэвіч, Антон Фурс, Леў Бялевіч, Альберт Бацяноўскі, Алег Табола, Лявон Казак, Мі калай Пачопка, Пятро Спірковіч, Леанід Баговіч, Павел Шуман, Іван Бабіч, Марыя Бабіч, Алена Барсук, Ларыса Барсук, Мікола Асіненка, Валянтын Лагунёнак, Аляксей Дзікі, АўгенСІдаровіч, АленаБароўка, Ніна Асіненка, Краснадубская, Несьцяровіч, Адамовіч, Лысенка. Лях, Сапежка, Лазіцкі. Мікола Ляскавец і іншыя.
Гісторыя не павінна забыцца іх1

Аляксандр Цьвікевіч:
«ЛіквідацыяБНРне была манэўрам»
25 Сакавіка
^PQUHAo
Ён быў адзін з гых, што ішоў па справе Саюза Вольнай Беларусі. На допытах у ад дзеле ГПУ яму пасгавілі ў віну ўсё. 1 тое, што ён быўадным зь ініцыя гараў абвяшчэнь ня БНР. I тое, што ў 1925 1929 гг. працаваў сакратаром Інбелкульта істаршынёйкамі сыі па вывучэньню адукацыі ў Беларусі. Сьледчы залічыў у папку з справай Цьві кевіча нават ягоныя навуковыя працы псршую кнігу з гісторыі БНР «Кароткі на рыс узьнікненьня Беларускай Народнай Рэспублікі» (1918) 1 Лападнорусізмд 1929)
1. БПСФ абвесьціла сябе спадчыніцай Грамады і ставіла мэтай вызваленьнебеларускага народа ад лю бых форм нацыянальнага прыгнёта, стварэньня су сьветнай фэдэрацыі, у рамках якой Беларуская рэспубліка павінна стаць сувэрэннай дзяржавай)
Канчатковымрашэньнем судзьдзі было: АляксандрЦьвікевіч, народжаны ўБерасьці, у ліпені 1888 г., адзін з заснавальнікаў Гра мады, удзельнік Усебеларускага зьезду ў сьнежні 1917 г., сябра кіраўніцтва Бела-рускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў (БПСФ),1 міністр юстыцыі ўраду БНР, кі~ раўнік дыпляматычнай місыі ўраду БНР на Ўкраіне й у дзяржавах Заходняй Эўропы, прэмьер-міністр ураду БНР у 1923-1925 гг у Празе, абвінавачваецца ў тым, штоз 1925 г., з часу вяртаньня з Прагі ў Менск, па дзень арышту 14.7.30., уваходзіў у кіраўні-чы цэнтр контррэвалюцыйнай арганізацыі СВБ 1 выконваў яе асноўныя задачы.
АляксандрЦьвікевіч быў асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пражываў у г. Пермь, затым у г. Саптул Удмурцкай АССР. Пасьля тэрмін быў працягнуты яшчэ на 2 гады.
Арыштаваны паўторна 117 сьнежня 1937 г. прыгавароны да вышэйшай меры пака-раньня, у сутнасьці за тыя-ж «правіны». 30 сьнежня 1937 г. расстрэляны ў Менску.
Аляксандр Цьвікевіч быў рэабілітаваны ў першым прыгаворы 30 чэрвеня 1988 г. Вярхоўным судом БССР, у другім—указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР «Аб дадатковых мерах па адраджэньню спра-вядлівасьці ў адносінах да ахвяр рэпрэ-сіяў, якія мелі месца ў пэрыяд 30-40-х і пачатку 50-х гг.»—31 травеня 1939 г.
Сёньня мы знаёмім чытачоў часопіса «Полацак» зь следчымі паказаньнямі Аляк-сандра Цьвікевіча. Іх перадаў нам дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру дакумэнтазнаўства і рэтраінфармацыі Уладзімір Міхнюк.
Пры знаёмстве з паказаньнямі А. Цьві-кевіча, трэба ўлічваць тыя абставіны, што адяго па трабавалі абавязковага прызнаньня памылковасьці ягоных поглядаў, падганялі іх пад вульгарную схэму прымата кляса-вага над нацыянальным, прыклейвалі па-лпычныя ярлыкі. Любы нацыянальны рух ус-прымаўся як нацыяналістычны. Але нягле-дзячы на ўсе мэтады прымусовага прыз-наньня, А. Цьвікевіч застаўся патрыётам. Аб чым сьведчыць ягоная «споведзь».
«Перш за ўсё абліквідацыі БНР. Я заявіў, і з поўнай адказнасьцю заяўляю зараз, што ліквідацыя БНР не была манэўрам, які павінен быў абмануць Савецкую ўладу. Гэта быў зусім пасьлядоўны палітычны акт, вынік трох прычынаў: абсалютнага і безумоўнага росту БССР, якая ператварыла ся ў рашучы фактар беларускага вызвален чага руху, нацыянальна-культурнага і дзяржаўнага будаўніцтва; раскол адзінага нацыянальнага фронту ў Заходняй Беларусі у сувязі з падрыхтоўкай Рабоча-Сялянскай Грамады; у незацікаўленасьці суседніх з Беларусьсю буржуазных дзяржаваў у іс наваньні БНР. Тлумачэньне гэтаму я ўжо даваў. Адначасова з гэтым, у асяродзьдзі групы эмігрантаў, якая правяла Бэрлін-скую канфэрэнцыю, вырасла моцнае рас-чараваньне у папярэдніх шляхах беларус кага руху — шляхах БНР. Я асабіста шмат чаго перажыў: і самастойна, і пад уплывам Тарашкевіча. Ліквідаваць традыцыю, якая зьвязвала пакаленьні, ліквідаваць цэнтр, які зьяўляўся свайго роду жывой дэкля
рацыяй беларускага народніцкага руху, убіць асінавы кол у палітычную устаноўку, якая афармляла нацыянальна-дэмакра тычны ідэял гэтага руху, — было не так лёгка, як гэта можа здавацца з боку. Для гэтага і рэба было перажыць цяжкую ўнут раную барацьбу. вырашыцца на папрок у рэнегацтве, у здрадзе нацыянальнай справе папрок, які быў сапраўды кінуты ў твар мне, маім сябрам на наступныдзень пасьля рашэньняў Бэрлінскай канфэрэнцыі. Мы на гэтае пайшлі, і зараз цяжка і дзіўна, калі вашая улада ня хоча гэтаму верыць. Трэба-ж, нарэшце, зразумець нас, што мы пайшлі на разрыў адзінага нацыянальнага фронту, на ліквідацыю БНР не дзеля нейкай палі-тыкі або дыпляматыі. Мы ішлі шчыра, пе-ражыўшы за некалькі гадоў знаходжаньня за мяжой усю трагедыю падзеньня БНР, пе-раўтварэньня яе ў нейкае пасьмешышча, нейкі зьдзек ня толькі над развагай у палі-тычных адносінах, але і над самой ідэяй нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі...
Хачу, каб мяне зразумелі:пастановаБэр-лінскай канфэрэнцыі была прынцыповай ка пітуляцыяй, ліквідацыяй, канчатковайстра-тайстарых «нашаніўскіх» шляхоў — шляхоў народнаідэялягічных, дробнабуржуазных.
Прызнаньне, поўнае і безагаворнае, са вецкага Менску і пралетарскай улады, вы казанае нагэтайканфэрэнцыі, былопоўным разбраеньнем з майго боку і з боку маіх ся броў у палітычным сэнсе. Але ці было гэта поўнае разбраеньне ў сэнсе нацыянальным? Ці была поўная ліквідацыя нашых былых нацыянальных і нацыяналістычных наст-рояў? Вось гэтага сказаць нельга і гэта, пэўна, у значнай меры абясцэньвае ра-шэньнеБэрлінскай канфэрэнцыі. Асабіста я і пасьля гэтай канфэрэнцыі застаўся бела-рускім нацыяналістам, з той толькі розьні
цай, штосвой нацыянальны настрой, імкнуў-ся рэалізаваць і задаволіць ня ў сгарых формах «народнай» Беларусі, а ў новых формах Беларусі савецкай.
Я не магу лічыць сябе скрайнім пась лядоўным нацыяналістам. Факт той, шго у маёй сям’і размаўлялі іразмаўляюць больш за ўсё па-расейску. Дачка пайшла ў ра сейскую школу, за што некаторыя сябры папракалі мяне. Але незалежна ад гэтага я павінен шчыра прызнацца, што нацыя нальныя пачуцьці і нацыянальныя ўстаноўкі былі ва мне жывыя і моцныя ў час прыезду ў Менск.
Чаму-ж паміж мной і асноўнай групай беларускай інтэлігенцыі, якая зьбіралася ў Янкі Купалы, Лесіка й Якуба Коласа ўстанавіліся нейкія нацягнутыя, а калі-нікалі і варожыя адносіны? На мак> думку, вось чаму. Я прыехаў у Менск, як ліквідатар БНР, якаяпублічнакапітулявала і разбраіла сяпалітычна перад савецкім Менскам.Гэта ж група інтэлігенцыі іакой капітуляцыі не перажыла і аб ёй ня думала. У тыя часы я ў гэтым не зусім разьбіраўся і мне былі не прыемныя падазорна недаверлівыя адносі ны да мяне. Я разумеў, што да мяне адно сяцца так таму, што я «здрадзіў» старому Богу, піто я зыйшоў з папярэдніх шляхоў. Я, напрыклад, пасьля прыезду спэцыяльна не рабіў розыііцы паміж сябрамі-партыйцамі расейцамі і партыйцамібеларусамі, паміж «Савецкай Беларусьсю» і «Звездой». Мне здавалася, што паміж імі няма розьніцы, што ўсе служаць адной справе. Але вельмі хутка я ўпэўніўся. што гэта не так, што ў Менску ёсьць два варожыя лягеры. што мне нельга захаваць прамежнай пазыцыі, a трэба пераходзіцьабона бок аднаголягеру, або іншага.