ВЫДАНкШ ЬЕЛАГУСХЛГА КУЛЬТУРНА АСЬвЕТНІЦКАГА ЦЭНТГу КЛІЎЛЕНД
ЗША
№2 (22), 1993
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябрыСяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк.
WHXHSICb
TO ECTS, . НД^КА СТЛРОЛЛШН хпстілнь СКЯЫ 60 СВЕТОГО ПНСМЛАЛН П? 0= стыха аьЛЕй ьвыклга СКОГОЛ2ПЫТяНіШмО=
„ КЯЗШбЗбРЛНЯ*
С0ПЕРШГ0 GBSTOrO 4П0СТ(Ш ГІЕтрдпослані’А Зачаао £•
Гото^м прнно кгФв%т^8САком\[ взлрош^Юфім^еы > сло«о OFflurtMT йпо€*нім сг^і’ОтоСп’ію м ^да
CorUmtHMA^E Блп{ м п^оій*
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), MembersSerge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott),Lydia LazarChanenka,Yanka Chanenka, Jan Solowianiuk
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Язэп Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Два гады..................................................................3
Васіль Быкаў: «Беларусі патрэбнае кожнае сумленнае слова».................4
Нашая гісторыя
Міхась Белямук. Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў.......................7
I.Saverchenko. Olga McDermott Golden Age Gleam...........................11
Язэп Юхо. Кароткі нарасы гісторыі дзяржавы і права Беларусі............. 15
Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці ліцьвіноў...............21
Мікалай Сташкевіч, Расьціслаў Платонаў. Прарыў у трагічную будучыню......26
Памяць зямлі
Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць......................... 30
Далёкае і блізкае
Антон Шукелойць Некалькі штрыхоў да партрэта Анатоля Бярозкі............ 34
Мацьвей РэпкаўСмаршчок. Крыху пра Язэпу Пушчу і ягоныя «Лісты да сабакі» (Успаміны)................................... 37
3 архіву КДБ
Уласнаручныя паказаньні Езавітава Барыса Канстантынавіча.................43
Роднае слова
Масей Сяднёў. Паэты вонках плыні........................................ 49
Чалавек іпрырода............................................50
Сьвятлана Сачанка. Слухаю музыку восені..................................51
Сяргей Лепін. Мая рака імкнецца па каменьнях.............................51
Васіль Супрун. Стогн душы................................................52
Міхась Кавыль. 3 агню ды ў полымя........................................53
Нашыя карані
Сьвятлана Белая. Туды, дзе нашыя карані................................. 56
Згукі Бацькаўшчыны
Адам Мальдзіс. «Беларусы ў сьвеце».......................................59
3 жыцьця эміграцыі...................................................... 60
а. Міхась Страпко. Вялікі пост...........................................61
На развароце: Анатоль Крывенка. Партрэт Анатоля Бярозкі
На першай бачынцы вокладкі: Мікалай Стома. Партрэт Сымона Буднага
На другой бачынцы: Тытульная бачынка «Катэхізыса» (Нясьвіж, 1562)
На трэцяй бачынцы: Тытульная бачынка Бярэсьцейскай Бібліі (1563)
На чацьвёртай бачынцы: Сьвятлана Белая. Помнік Сымону Буднаму
Васіль Быкаў: «Беларусі патрэбнае
—Шаноўны спадар Васіль Быкаў. Вы зьяўляецеся пастаянным чыта чом часопіса «Полацак», за два гады існаваньня якога выйшлі 21 нумар. Ці набыў часопіс «Полацак» свой твар? Ці заняў адпаведную нішу ўнашым незалежным друку? Што Вас як чытача задавальняе і штонезадавальняе ў ім?
—Я думаю, што «Полацак» мае свой твар і сваёзначэньнеўсправеадраджэньня беларушчыны. Канешне, пра ягоны зьмест ды афармленьне можна гаварыць многа і падрабязна, але тут мне хацеласяб адзначыць найперш тое, што мне спадабалася. Гэта матэрыялы на гістарычныя тэму (амаль усе), публікацыі лістоў незабыўнага Ул. Караткевіча, успаміны Я.ІДІхановіча, і асаб ліва ўсё, што тычыцца К.Езавітава.
3 чыста журналісцкіх публікацыяў — шмат якія матэрыялы С.Белай. Трэба адзначыць, аднак, не зусім сучаснае афар мленьне (вокладка), хаця ілюстрацыі мастакоў заўжды добрыя, а галоўнае — на беларускія тэмы.
—Якую ролю можа адыграць часопіс «Полацак» усправе сумеснага паяднаньня беларусаў сьвету і нацыянальнага адраджэньня?
—Вельмі вялікую ролю на ўсіх кантынентах, бо ён, як мне здаецца, нікога не паўтарае, а хіба дапаўняе і разьвівае.
—Як вядома, 6 10 ліпеня ў Менску мае адбыцца першы зьезд Беларусаў усяго сьвету. Што Вы чакаеце ад гэтай сустрэчы?
— Спадзяваньні на Кангрэс вялікія, шмат што чакаем ад яго, а найперш — больш цеснага яднаньня беларусаў сьвету для адзінае і самай галоўнае справы — Адра
джэньня Бацькаўшчыны — нашайБеларусі.
— У чым Вы бачыце слабасьць і хібы сучаснага палітычнага жыцьця ў Беларусі?
—Галоўная слабасьць у яго замкнёнасьці, нямасавасьці, часам — у сектанцкім характары шмат якіх палітычных партыяў. Прычына таго адна —пэўнае расчараваньне грамадзтва ў палітыцы, яе безвыніковасьць, найперш у эканамічным жыцьці. Ну і вядома і як заўжды — у недастатковай нацыяналь най сьвядомасьці Беларусаў.
—ці разьлічваеце Вы на радыкальныя зьмены ў палітыцы цяперашняга ўраду ў дачыненьні да нацыянальнай ідэі, да праблемы адраджэньня нацыі?
—Наўрад ці варункі, у якіх апынулася Беларусь, даюць падставы спадзявацца на радыкальныя зьмены ў палітыцы ўраду. Працэс адраджэньня, які меў некалькі доб рых рыўкоў напачатку, затармазіўся, a то і прыпыніўся, ёсьць небясьпека, што ённабудзе рэгрэсыўны характар. Найперш з пры чын эканамічных, але і палітычных таксама.
—На першым сходзе Беларусаў бліжняга Замежжа была выказана думка, што Беларусь павярнулася тварам да нацыянальных праблемаў, толькі ўлічваючы свае стратэгічныя мэты. (Менавіта, каб эмігра^ цыйны ўрад БНР перадаў ураду Рэспублікі Беларусь сваё легітымнае права на ўладу, каб тым самым атрымаць юрыдычнае і ма ральнае аба снаваньне перад усім сьветам на сваю пераемнасьць). Наколькі абаснованыя на вашую думку такія метамарфозы сучаснага ўраду Рэспублікі Беларусь? Ці мэтазгодна для ўраду БНР у сучасных палітычных варунках перадаваць цяпершняму ўраду Беларусі сваё легітымнае права?
—Ня маю дастаткова падстаў, каб мерка ваць аб мэтамарфозах ураду Беларусі, як вядома, я ня маю да яго дачыненьня і не інфармаваны аб яго намерах. Але я думаю, што перад пагрозай крызы, у якой апынулася (й яшчэ апынецца) Беларусь, магчымыя самыя нечаканыя мэтамарфозы аж да самых рэакцыйных уключна. Барацьба супраць прызнаньня ўраду БНР, вядома, будзе працягвацца, і цяперашні ўрад БНР будзе вырашаць, ці перадаваць каму сваё легітымнае права. Апроч яго, такое ра піэньне ня можа прыняць ніхто. Але тут я не раіўбы яму з гэтай справай сьпяшацца.
—У сувязі з арганізацыяй правядзеньня першага зьезду Беларусаў сьвету ўзьнік вядомы канфлікт паміж «Бацькаўшчынай» 1 БНФ за жаданьне быць галоўнай фігурай у справе арганізацыі і правядзеньня гэтага форуму. Гэта можа прывесьці да таго, што йіншыя партыі будуць адхіліены ад удзелу ў гэтым форуме, што можа давесьці да рас колу нацыянальнага руху і нават самой нацыянальнай ідэі. Ці можа пазьбегнуць гэтых канфліктаў?
—Паміж «Бацькаўшчынай» і БНФ у гэтай сувязі няма вялікіх разыходжаньняў; тыя разыходжаньні паяўляюцца толькі тады, як у справу скл іканьня Кангрэсу ўмешваюц ца ўладныя структуры, якія шмат што хочуць зрабіць пасвойму. Найперш гэта аз начылася ўфарміраваньні пэрсаналіяў Аргкамітэту, і ў сучасны момант ідзе пэўная праца па прадухіленьню розьніцы ў пазыцыях. He магу сказаць чым гэта ўрэшце скончыцца, бо працэс гэты ў стадыі найбольшага абвастрэньня.
—Зараз ўБеларусі існуе шматпартыйная сыстэма. У свіязі з гэтым маюцца партыйны антаганізм паміж імі. У свой час кіраўніцтвам «Грамады» была зроблена папытка аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы ў рух
«Новая Беларусь», але яна не зьдзейсьнілася. Аднак праблема аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў застаецца нявырашанай і па сёньняшні дзень. ШтобВы маглі сказаць адносна гэтых працэсаў?
—Я сказаўбы, што антаганізм існуе не паміж партыямі, якіх ужо багата ў Беларусі, а паміж блёкамі пэўных партыяў, адзін зь якіх складаюць партыі сацдэмакратычнага накірунку, а другі—камуніс тычнага. «Новая Беларусь» таму і не адбы лася, што зыніцыятывавана была менавіта партыямі недэмактратычнымі, а тымі, якія супрацьстаяць ім, «Грамада» ў гэтым блёку апынулася выпадкова, можа не разабраўшыся ў сытуацыі, а галоўную ролю там займелі намер прысвоіць прафсаюзы, створаныя падэгідай славутага ВПК і закліканыя абараняць ягоныя імпэрскія інтарэсы. Таксама як і некаторыя іншыя далёка не дэмакратычныя фармаваньні. Што ж датычыць аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі, дык увогуле (нават у прынцыпе) яно немэтазгодна ўжо хоцьбы таму, што колькінебудзь працяглае іх супрацоўніц тва немагчыма.
Дэмакратычным сілам найлепш аб’ядноўвацца на часовай аснове, для пэўных палітычных кампаніяў— як гэта і робіцца ва ўсім сьвеце. У іншыж час партыі захоўваюць сваю аўтаномнасьць, і гэта разумна і правільна.
—Як на вашую думку, тыя закалоты, якія існуюць як унутры партыяў, так і паміж імі зьяўляюцца натуральнай зьявай ці вынікам мэтанакіраванага ціску пэўных дзяржаўных структураў?
—Мабыць, тут маюць месца як тое, так і другое. I ўнутраныя канфлікты аб’ектыў нага ды суб’ектыўнага характару, і пэўны ціск з боку ўладных структураў. Пры тым заўважаецца, што гэты ціск пасьля нека
4
торага перапынку (восень 1991 г.) усё ўзмацьняецца. I мабыць, будзе мацьнець, калі будзе паглыбляцца ўсеагульная крыза. А яна будзе паглыбляцца...
—Апошнім часам палітычныя назіральнікі гавораць аб памылках самай уплывовай палітычнай сілы БНФ. Усё больш раздаецца галасоў, што БНФ не найшоў агульнай мовы з незалежнымі прафсаюзамі, не нала~ дзіўдобрых сувязяў з новым клясам —сучаснымі прадпрымальнікамі, не наладзіў выпуску новых пэрыядычных выданьняў і г.д.. Ці абаснаваная такая крытыка БНФ?
—БНФ, безумоўна, самая ўплывовая палітычнаясіла (і самая масавая). Агульная мова з незалежнымі прафсаюзамі ў яго будзе ў той меры, у якой тыя прафсаюзы будуць незалежнымі, і калі тая мова ў іх будзе беларуская.