Віганд Марбургскі яшчэ сцьвярджаў, што Русь знаходзілася і каляТрокаў. Знаходзілася там, дзе недалёкаад Валкінікаў над ракой Мерачанкай калісьці існаваў замак Дрэўнікі .У 1372 г. гэты замак зьведаў напад крыжакоў, 1 ён, паводля Віганда, знаходзіўся на тэрыторыі Русі. 184 (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія 172 Petri de Dusburg Chronica terre Prussie. pp. 354355, 400401. 173 Henryk Lowmianski, Polityka Ludnosciowa Zakonu niemieckego w Prusach i na Pomorzu.gdansk BydzoszczSzczecin, 1947 174 Хрестоматпя no мсторнн Белорусснн, C древнейшмх времен до 1917 г. Составнтелн: А.П. Нгнатенко, В.Н. Сндорцов, Мн., 1977, №3, с.2425. 175 Посланмя Геднмнна, №№ 3, 6,8,16, с. 35, 53, 75, 171. 176 Балтославянскне нсследованпя 1986 Сб. научных трудов. Отв. ред. Вяч. Нванов. М., 1988 177 Codex Eccleslae, Vllnensis, Nr 23, p. 39 178 Codex epis to laris Vito Idi, Appendix,IV, pp. 9721000 I7® Die Chronik Wigands von Marburg, p.478, Fussnote 162. 180 Ibidem, pp. 471, 483. 181 Ibidem, p. 645 482 Ibidem, p. 559 183 Ibidem, p. 623 184 Ibidem, p. 571 25 24 Прарыў у трагічную будучыню (Да пытаньня аб стварэньні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці Мікалай Сташкевіч, Расьціслаў Платонаў jj^ Рада прымае Ш Устаўную Грамату J^ 24 сакавіка і»18 г. зьбіраецца сэсія Рады БНР. Для ўдзелу ў ёй запрашаюцца прадстаўнікі Віленскай беларускай рады, якая ўтварылася 27 студзеня 1918 г. на канфэрэнцыі прадстаўнікоў беларускіх грамадзкапалітычных арганізацыяў, якія заставаліся на тэрыторыі першай нямецкай акупацыі. Тадыж яна абвесьціла аб «раз рыве сувязяў паміж Беларусьсю і Расеяй» і насуперак волі Усебеларускага Кангрэсу аб зацьвярджэньні рэспубліканскага ладу на ўсёй тэрыторыі Беларусі, як часткі Расейскай Фэдэрацыі, выказанай дакумэнтавана 17 сьнежня 1917 г., абвесьціла «незалежную БеларускаЛітоўскую дзяржаву». Такая ідэя былаадразужадхілена Летувісцкай тарыбай, якая атрымала ад нямецкага ўраду дарованую «незалежнасьць» Літвы. Якжа абмяркоўвалася гэтае пытаньне на паседжаньні Рады 24 сакавіка 1918 г.? Зьвернемся да пратакольнага запісу паседжаньня: «III паседжаньне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі адкрылася заявай старшыні Я. Серады аб тым, што паседжаньне Рады БНР наведала делегацыя Віленскай беларускай рады ў асобе АЛуцкевіча, I. Луцкевіча, Я. Станкевіча і О.Туркевіча. Рада вітала гасьцей апладысментамі. Затым заступнік старшыні Я.Варонка меў прамову, прысьвечаную значэньню Вільні ў гісторыі беларускага нацыянальнага па літычнага адраджэньня і заслугам пачынальнікаў беларускага руху братоў Луцкевічаў. «Беларусы,— сказаў прамоўца, — сёньня ў нас Вялікдзень. Сёньня зноў спалучаюцца духоўна Вільна і Менск — душа і цела. Сёньня беларус ўваскрос». Урачыста вітаючы братоў Луцкевічаў, прыхільнікі поўнае незалежнасьці Беларусі тым самым спрабавал і аказаць псыхалягічны ціск на апазыцыю, якая выступала супраць падобнага разьвіцьця падзеяў. «У адказ на вітальную прамову Я. Варон кі старшыня Віленскай беларускай Рады Антон Луцкевіч зрабіў падрабязны даклад аб дзейнасьці беларускіх арганізацыяў на Віленшчыне і Горадзеншчыне, які выклікаў працяглыя пытаньні, на якія вычарпальна адказваў шаноўны госыдь. Пасьля дакладу Антона Луцкевіча...фракцыя Беларускай сацыялістычнай Грамады ўнесла на абмеркаваньне прапанову аб абвешчаньні неза лежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прапанова гэта выклікала пратэст адной часткі Рады, але ў далейшым большасьцю галасоў была прынята. Даклад аб становішчы Беларусі на сучасны час і прычынах, якія патрабавалі абвешчаньня Беларусі незалежнай Народнай Рэспублікай, зрабіў старшыня фракцыі А.Смоліч». Барацьба на сэсіі накалялася. «Спрэчкі па дакладу пасьля перапынку працягвал іся на працягу 10 гадзінаў. Настаў рашаючы момант. Рэзалюцыя, прапанаваная «незалежнікамі», была наступная: «РадаБеларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае Рэспублі ку незалежнай, аб чымстварае адпаведную Устаўную грамату». Прынята рэзалюцыя пераважнай колькасьцю галасоў, прычым група Рады рэспублікі, якая была выдзе леная Усебеларускім Кангрэсам (рада зьез ду), галасавала аднагалосна за незалеж насьць, а гарадзкая група I старшыні Бунда —супраць гэтай рэзалюцыі (але застал іся ў Радзе), земская група осэры—аўт.), у ліку 9 асобаў пакінулі Раду (пакінулі Злобін, Ярашевіч, Матюш, Шіманскі, Жілінскі, Мілановіч і ішныя). Размежаваньне, такім чынам, ішло па тамуж самому прынцыпу, што і на Усебе* ларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 г. Эсэры і падтрымліваючыя іх палітычныя групоўкі, галоўнае меншавікі і яўрэйскія сацыялісты, якія арыентаваліся на сваіх аднадумцаў у Расеі, пагаджаліся на аўтаномію Беларусі толькі ў рамках дэмакратычнай Расейскай дзяржавы. Земская група, у якой эсэры дамінавалі, абвінавацілі «незалежнікаў» у тым, што яны дзейнічаюць па ўказцы немцаў і палякаў. Сваю пазыцыю яны аргументавалі тым, што пастаноўка пытаньня аб не залежнасьці Беларусі ёсьць супраць фэдэральнага ладу Расеі, які зацьверджаны Устаноўчым сходам. «Незалежнікі» не згаджаліся з гэтым, у сваю чаргу прымянілі так тыку ціску на апанентаў. Да чаго ўсё гэта прывяло—вядома. «Рэзалюцыяаб незалежнасьці» прынята ў 6 гадзінаў раніцы 25 са кавіка. Рэзалюцыя горада, якая ануліравала толькі Брэсцкі трактат, была адхілена. Пры галасаваньні ўстрымаліся прадстаўнікі Аб’еднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі,БСДРП, «Поалей—Цнон» ісацялістырэвалюцыянеры. Прыняцьцё рэзалюцыі Рада вітала шумнымі авацыямі і абвесьціла: «Няхай жыве незалежная Беларуская Народная Рэспублікаі». Пасьля прыняцьця рэзалюцыі паседжаньне на 6 гадзінаў было прыпынена і адбылося ў 12 гадзінаў дня 25 сакавіка пад кіраўніцтвам Я .Варонкі. Паседжаньне было прысьвечана выключна прыняцьцю па пунктах тэкста 3 Устаўной граматы. 3 Устаўная грамата была загадзя падрыхтвана фракцыяй БСГ і ўзгоднена з групай АЛуцкевіча. На думку беларускіх сацыялістаў, яна павінна была якбы завяршыць працэс самаазначэньня і канчаткова сканструяваць стварэньне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці. Але не гэта стала асноўным у 3й Устаўной грамаце. Галоўнае зьяўлялася тое, як будаваць узаемаадносіны з Расеяй. Грамата ўказвала на поўную самастойнасьць і незалежнасьць БНР і адначасова абвяшчала: «Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і не залежны край». Грамата таксама дэкля мавала: «Самі народы Беларусі, у асобе свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі». Узьнікае пытаньне, з кім меркаваліся такія сувязі? Адказ думаецца адназначны: толькі не з Расеяй. Дзеячы 25 Сакавіка вы ступілі за разрыў усякіх адносінаў з Ра сеяй, узахаваньні такіх сувязяў яны бачылі небясьпеку. Аб гэтым пазьней пісаў адзін зь лідэраў БНР Я. Лёсік:«У пачатку нашай дзейнасьці, прыблізна ў 1918 г., у нас востра стала пытаньне аб палітычнай арыентацыі. Беларусь нямоцная, патрэбная сталая сувязь з моцным палітычным арганізмам. На каго арыентавацца: на Расею або на Поль шчу? Большаць «незалежнікаў», у тым ліку і я (Тарашкевіч, Уласаў, Іваноўскі, Смоліч, Гарун, Левіцкі) схіляліся ў бок Польшчы, матывуючы гэта перш за ўсё тым, што Польшча сама перажыла нацыянальную няволю і зь ёй лягчэй будзе дамовіцца». 26 27 Далей ён тлумачыў: «Палінізацыя ня так страшная, бо абсалютная большасьць бела рускага насельніцтва супраць польскай мовы. Між тым, гістарычныя ўмовы склаліся так, што для Беларусі больш небясьпечная русыфікацыя, так як сялянства і гарадзкое насельніцтва ахвотна прымае расейскую мову і русіфікуюцца». У захаваным у архіве запісе маецца і такая думка: «Аднак сярод каталіцкай час ткі беларускага насельніцтва ёсьць нямен шая цяга і ў бок палінізацыі. Тарашкевіч ня раз падымаў пытаньне аб палітычнай ізаляцыі Беларусі ад расейскіх і польскіх нацыянальных уплываў. I мы вырашылі вы карыстаць нямецкую акупацыю, наколькі гэта мажліва.Тым больш, што такая ўста ноўкаўзята была ўжобеларускімі дзеячамі ў Вільні (газэта «Гоман»), Спачатку быў узяты курс на пошук зго ды зь нямецкімі ўладамі, бо многія лідэры БНР лічылі, што пры падтрымцы ўраду кайзера можна будзе рэалізаваць намечаныя пляны. Такая тактыка ў выніку прывяла да расколу фракцыі БСГ—фактычнага арганізатара абвешчаньня незалежнай БНР. He прыняла яе і земскагарадзкая група, якая аб’ядноўвала ўасноўным эсэраў, мен шавікоў і яўрэйскіх сацыялістаў. Ячшэ ня даўна, выступаючы ў якасьці саюзьнікаў БСГ у абвешчаньні БНР, эсэры, 29 сакавіка 1918 г. паставілі пытаньнеаб абмеркаваньні на паседжньні Рады «пажаданасьці фэдэрацыі БНР зь Вялікай Расеяй, Украінай, Літвой», але і на гэты раз прыхільнікі поўнай незалежнасьці не пайшлі насустрач ім, сцьвярджаючы, што патрэбна барацьба за захаваньне тэрытарыяльнай цэласьці Бела русі, парушанай Брэсцкім мірам. Акт 25 Сакавіка 1918 г. пры усім яго зна чэньні і павазе да тых, хто яго падрых таваў і адстойваў, калі аб’ектыўна глядзець на рэчы,толькі прадэклямаваў жадаемую незалежнасьць. Ён застаўся толькі палітычнай акцыяй. Для шырокіх народных мас ён быў ва многім нечаканасьцю, яны не былі падрыхтваны перш усяго да ўспрыняцьця ідэі разрыву з Расеяй. Таму і на акупаванайтэрыторыі і за яе межамі пачалі прымацца многія рэзалюцыі, у якіх удзельнікі розных зьездаў, сходаў, мітынгаў пратэставалі супраць аддзяленьня ад Расеі. He ў карысьць Радзе БНР складываўся і вонкавы фактар. Ва ўмовах працягу вайны зь Нямеччынай і пачатай грамадзянскай вайны ў Расеі, урады краін Антанты і ЗША не праявілі зацікаўленасьці да БНР, бо не жадалі пазбаўляць сябе адчыненай брамы для інтэрвенцыі ў Расею. Безвыніковым аказаўся і дэмарш ўраду БНР, накіраваны ў Кіеў да нямецкага пасла спэцыяльнай дэлегацыі, з просьбай аб прызнаньні самастойнасьці Беларусі і ўстанаўленьні з мясцовымі нямецкімі ўладамі адносінаў, якія дазваляліб БНР стварыць узброеныя сілы для зацьвярджэньня сваёй улады на тэрыторыі савецкай часткі Беларусі. На па сланыя ў Бэрлін тры граматы рейхсканцлер паведаміў Народнаму сакратарыяту, што Бэрлін разглядае Беларусь часткаю Савецкай Расеі, што па Брэсцкаму дагавору без ураду Леніна ён вырашаць гэтае пытаньне ня будзе, і прызнаць зноў створаны Беларускі ўрад ня можа.