сёлага чалавека, якога любіла 1 паважала ўся студэнцкая моладзь. Ян Пазьняк быў майстрам на цікавыя гісторыі з жыцьця беларусаў. Моладзь, якая зьбіралася ў яго ным доме, была пераважна левага кірунку, 1 таму ён расказваў нам пра лідэра эсэраў Тамаша Грыба, пра Антона Луцкевіча. Зараз узгадваецца такая гісторыя пра Антона, які належаў да масонаў. У той час вялікім майстрам масонскай лёжы быў рэктар Віленскага ўнівэрсытэту 'Віталь Станевіч, вельмі прыхільная да беларускай справы асоба. I вось аднойчы Луцкевіч захацеў завесьці ксяндза Адама Станкевіча ў масонскую лёжу. Трэба ска заць, што ў тыя часы для каталікоў быў забаронены ўваход у масонскія лёжы. Асабліва ксяндзам, якіх за належаньне да масонаў маглі пазбавіць сану. Антон Луцкевіч ведаў гэта, алеж прывёў Адама Станкевіча да дзьвярэй ложы і сказаў яму: «Ведаеш, куды мы прыйшлі?» «Не», — адказаў зьдзіўлены Адам Станкевіч. «Зараз адчыняцца дзьверы і ты ўвойдзеш у масонскую лёжу». Станкевіч, як толькі пачуў гэта, завярнуўся назад. Так гэты «жарт» Антона Луцкевіча і ўвайшоў у гісторыю. Вось у такой вясёлай атмасфэры праходзілі нашыя вечары. Пэўна, што ў нас былі ня толькі прыемныя хвіліны, бо паліцыя часам рабіла рэвізыі, прыходзіла ў беларускі дом ноччу, будзіла нас і правярала дакумэнты. Каля 30 разоў паліцыя судзіла «Крыніцу» і забараняла яе выдавецтва. Нарэшце, і нам забаранілі жыцьу доме, дзе разьмя шчалася беларуская газэта. Усе студэнты мусілі разыйсьціся па прыватных кватэрах. Спачатку я пайшоў на кватэру з Валодзям Клімам, мы знайшлі кут у свайго сябры па фізычнай працы. Тоймеў хату, але ў вельмі дрэнным раёне. Пажыў там нядоўга, з Анатолем Бярозкам вырашылі разам наняць кватэру. Той ужо працаваў асыстэнтам прафэсара на кафэдры фізіялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, а я знайшоў часовую працу ва ўнівэрсытэцкім этнаграфічным музэі. Мы пачаліздымацькватэруў Стараверскім раёне. Гэта было вельмі спакойнае, прыемнае месца. Мелі адзін маленькім пакой, дзе стаялі толькі два ложкі і стол, але месца хапала, жылі мы вельмі дружна. У гэтым пакоі Бярозка пасьля лекцыяў і працы рэдагаваў часопіс «Шляхам моладзі», бо фактычны рэдактар Язэп Найдзюк выконваў адміністрацыйную работу. Сюдыж, пры носіў Бярозка на разгляд і пераапрацоўку матар’ялы з часопіса «Калосься», сябрам рэдкалегіі якога ён быў. Тут ноччу ён пісаў свае вершы. У гэтымжа пакоі выдаваўся і рукапісны, гумарыстычны часопіс «3за плоту», у выпуску якога прыймалі ўдзел Анатоль Бярозка як рэдактар. Ян Жэдзік, які тэхнічна афармляў часопіс, і я. Часопіс карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод студэнцтва. Ён хадзіў па руках і студэнты перапісвалі яго ў вольны час. Рэдкалегія выпускала толькі два экзэм пляры, усё астатняе былі копіі, зробленыя студэнтамі. Арыгінал «3за плоту» знаходзіўся ў музэі Івана Луцкевіча. Здаецца, што выйшла два або тры нумары часопіса. Трэба сказаць, што тыя, хто належыў да Беларускага Студэнцага Саюзу, увесь час знаходзіліся пад наглядам паліцыі. Памятаю, як нам з Анатолем Бярозкам прыйшло паведамленьне зьявіцца на Сьвітанскую вуліцу, дзе знаходзілася палітычная паліцыя, званная «двойкамі». Калі мы атрымалі гэтыя павесткі, вырашылі парадзіцца зь Янам Пазьняком. Ён нас супакоіў:«3адок імі падатрыце». Але неўзабаве новыя паведамленьні зноў прыйшлі да нас. Пазьняк нам раіў: «Не ідзіце». Мы яго паслухалі, але знаёмыя паперкі зноў зьявіліся ў на 34 35 шай паштовай скрыне. Я вырашыў параіцца з Міколам Шчорсам, старшынёй нашага Саюзу. «Схадзіце,—сказаў ён,—Нічога страшнага нездарыцца, яныхочуцьзавесьці толькі картатэку на вас». I вось у адзін дзень я пайшоў на Сьві танскую вуліцу. Прыйшоў, паказаў сваё кліканьне, запытаўся, у якой справе мяне паклікалі, і пачуў у адказ: «Мы такой карткі да цябе не пісалі, ідзі ў наступны па кой». Зайшоўў кабінэт, на які мне паказалі, пачаў гаворку: «Паслухайце, панове, я маю поклік. Да каго мне трэба зьявіцца?». Чыноўнікпаліцай, уважліва паглядзеўшы на мяне, сказаў: «Ня ведаю, але ва ўсякім разе пакліканье ня з гэтага адзелу. Зайдзі джэньня На здымку: (зьлева направа) Лявон Луцкевіч і Анатоль Бярозка. Фота з архіву Антона Шукелойца ў суседні кабінэт». Там—тая ж самая гісторыя. Абыйшоў я некалькі кабінэтаў, пакуль, нарэшце, нейкі паліцай ня вывеў мяне на вуліцу. Як мы з Анатолем Бярозкам пасьля зразумелі, нас паклікалі, каб па бачыць, хто мы такія, запомніць, як вы глядаем, можа ў міжчасе былі зроблены і нашыя фотаздымкі. 3 Анатолем Бярозкам я пражыў да канца сваёй вучобы, да 1940 году. Далей нашыя шляхі разыйшліся. Ён паехаў працаваць лекарам БрэстЛітоўскай чыгункі, я ў Ашмяншчыну, арганізоўваць беларускае школьніцтва. У маёй памяці ён застаўся як вельмі рамантычны чалавек, паэт і змагар за агульную справу беларускага Адра Крыху пра Язэпа Пушчу ды ягоныя «Лісты да сабакі» (Успаміны) Мацьвей Рэпкаў—Смаршчок Трывожны быў 1939 год ў Вільні. Хоць і пачаўся ён зусім ціха, сонна і шэра. Як заўсёды, старыя ўнівэрсытэцкія пабудовы ды Базыльянскія муры туліліся ў зацішшы касьцельных ды царкоўных вежаў, а ў Вострай Браме старыя бабулькі стаялі на каленях ды цярпліва, набожна лічылі пацеркі ружанцаў. На Антокалі, панад вялікімі ўваходнымі дзьвярыма касьцёла Пятра іПаўла, паранейшаму віднеў лацінскі надпіс з словамі малітвы за мір: 'Regina pads funds nos in pace". Але няўстойлівы мір пасьлявэрсальскай Эўропы ўжо крышыўся. Зьбіраліся чорныя хмары, чутны былі далёкія громы, хоць яшчэ і без маланкаў. Толькі нядаўнаГітлер далучыў Аўстрыю да «Вялікае Нямеччыны» ды заняў Судэты. Яго віталі горача судэцкія немцы. I нават Польшча не паграбавала шматком зямлі ад былой Чэхаславаччыны: «Сьлёнск Заальзян скі» вярнуўся да «Мацежы». 1 нямала было герояў—добраахвотнікаў сярод студэнтаў Віленскага ўніверсытэту Сьцяпана Баторыя, што рваліся ісьці на вайну, каб вызваліць гэтыя «карэннапольскія землі».Але нешта цяжкое, злавеснае вісела ў паветры. Як казаў хтосьці ў рукапісным студэнцкім выданьні «3за плоту»: Дні што надыйдуць, што ідуць, цяжкія раскрытым небам, загубаю эксплёзый... Трывожна было ў рэдакцыі «Крыніцы» на вул. Завальнай 1, у той час ужо адзінае беларускай газэты ў Заходняй Беларусі. Рэдактар Янка Пазьняк наракаў, што цэн зура завострылася, налёты паліцыі, часта ноччу, не давалі яму супакою. А на бачынах «Крыніцы» ўсё часьцей зьяўляліся вялікія белыя плямы: цэнзура канфіскавала цэлыя артыкулы. Польскія акупацыйныя ўлады, як відаць, чуліся няўпэўнена, нэрвова: ўсюды яны бачылі палітычную ненадзейнасьць і «Жыда камуну».Шмат хтозьбеларускай інтэлігенцыі ў Вільні быў пад наглядам паліцыі, a некаторым нават было загадана зьяўляцца ўпаліцыю штотыдзень.Усе чагосьці чакалі. Я быў студэнтам мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту, на апошнім трымэстры. Стараўся як мага хутчэй здаць апошнія эк замены ды атрымаць лекарскі дыплём. Галава мая была ахутана рамантычнымі думкамі пра службу нядужым ды няшчаснымсяродбеларускага сялянства. Магчы масьць вайны мяне палохала, вайны я не хацеў. Алеж часамі ўсёж думалася: ці ня будзе гэта вайна, пра якую маліўся калісьці Адам Міцкевіч: Вайны ўсеагульнай за волю народаў мы просім ў цябе, Гаспадару! Трывожна было і ў рэдакцыі «Калосься» —літаратурнаграмадзкага часапісу, што ў той час выходзіў у Вільні. Адказны рэдактар Янка Шутовіч непакоіўся, бо і за ім пільна сачыла паліцыя, часта выклікаючы на допыты. Чакаў ён, што вось вось адашлюць яго ў канцлягер, у Картуз Бярозу. (Я ведаў пра гэта, бо быў неафіцыяльным сябрам рэдакцыйнае калегіі «Калосься») Хваляваўся Шутовіч, што паліцыя маглаб забраць ў яго беларускія літаратурныя матар’ялы, якія ўдалося яму здабыць для 37 36 рэдакцыі, асабліваж тыя, што былі выда дзены ў падсавецкай Беларусі. Былі яны забаронены і ў Польшчы, бо ўсё што прыходзіла зза савецкае мяжы, лічылася «камуністычнаю прапагандай». Праўда, кнігі гэтыя можна было адшукаць ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы, але доступу да іх ня было нікому апрача тых, хто вёў навуковыя досьледы ды мог атрымаць спэцыяльны дазвол ад уладаў. А дазвол гэтакі беларусу атрымаць было нялёгка. У тойжа час мы ведалі.што кнігі гэтыябылі ўжо забаронены ў «квітнеючай» пад сонцам сталінскае кан стытуцыі БССР, бо ўжо гадоў зь дзесяць прайшло ад таго часу калі сталінскія апрычнікі «разграмілі» г.зв. «нацдэмаў»: беларускіх пісьменьнікаўпатрыётаў, нярэдка нават шчырых камуністаў, што пасьмелі адхіліцца ад генэральнай лініі партыі,якая накіроўвалася на зьліцьцё ўсіх народаў у «рускім моры». Нацдэмы былі абвешчаны «ворагамі народу», якраз таму, што любілі свой гаротны народ ды не сьпяшаліся русыфікавацца. Таму гэтыя кнігі былі нелегальнымі і ў савецкай імпэрыі, і ў панскай Польшчы. Баючыся, што паліцыя іх забярэ ды зьнішчыць, Шутовіч паклікаў мяне аднаго дня да сябе і перадаў мне пачку кнігаў ды часопісаў, якія ёнлічыў найбольш вартаснымі, каб я іх захаваў, на вёсцы, дзе Віленскі ваявода Бацянскі ня так лёгка могбы да іх даступіцца. Між матар’яламі гэтымі былі кнігі вершаў Язэпа Пушчы «Раніца рыкае», «Песьні на руінах», зборнікі Уладзімера Дубоўкі ды часопісы «Узвышша», «Маладняк», «Полымя», «Полымя Рэвалюцыі». Былі між імі і «Лісты да сабакі» Я. Пушчы. У Вільні ўжо пранесьліся чуткі, што Пушча даўноўжозьліквідаваны якраз за гэтыя «Лісты». Бацькі мае жылі ў Наваградчыне. Я адвёз гэтыя кнігі на вёску ды схаваў іх у баць кавым сьвірне. Далучыў я да іх таксама зборнік «На этапах» Максіма Танка, які ён падараваў мне ў Вільні, зь ягоным аўто графам. А ўміжчасепадзеіразьвярнуліся бурна і брутальна. Янка Шутовіч апынуўся ў Картуз Бярозе, і я ніколі яго больш не пабачыў, толькі чуў, што памёр ён шмат пазьней у Вільні. Кнігі засталіся ў схове і тады, калі Чырвоная Армія «вызваліла» Заходнюю Беларусь. Я быў пасланы працаваць лека рам БрэстЛітоўскае чыгункі ўівацэвічы, Янаў Палескі, а пасьля ў Пінск. У красавіку 1941 г. атрымаў загад выехаць у Маскву на спэцыялізацыю, але 22 чэрвеня быў адкліканы тэлеграфічным загадам назад у Пінск. He давялося мне даехаць да Пінска —дабраўся толькі да Воршы. Два тыдні да памагаў абараняць горад ад немцаў, працуючы лекарам чыгуначнае клінікі, праз якую йшлі чароды раненых. Калі бальшавікі пакінулі Воршу на ласку нямецкага акупанта, я, нарэшце, вярнуўся дамоў— га лоўным чынам, пехатою. Працаваў лекарам у Баранавіцкім шпіталі, а калі др. Язэп Ма лецкі выехаў на становішча намесьніка БЦР у Вялейку, я кіраваў мэдычнаю школай у Баранавічах, што мела на мэце забясьпечыць шпіталь сёстрамі ды фэльчарамі. Навучаньне вялося пабеларуску, настаўнікамі былі мясцовыя лекары. Сярод іх асабліва вызначаліся др. Усевалад Кароль і хірург др. Наумік. Сьвятар а.Леў Гарошка быў намесьнікам дэрыктара і нёс галоўны цяжар адміністрацыйнае працы. Школа праіснавала да вясны 1944 году, калі нямецкія акупацыйныя ўлады загадалі вывезьці ўсіх на вучэнцаў на прымусовую працу ў Нямеччыну ды арыштавалі айца Гарошку, калі ён гэтаму перашкодзіў.