Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
Пасьля наведваньня абласной дзіцячай бальніцы ў г.Бярэсьце. Зьлеванаправа: Анатольі Алена Лукьянчыкі, доктар бальніцы Л. Пастаялка, Марыя Несьцер
57
§ »1 ЙІІМННЫ ^
«Беларусы ў сьвеце»
Адам Мальдзіс
ў Наваполацку, дзе жыве яе стрыечная сястра, і ў Менску, дзе жыве другая, і ў Пецярбургу, дзе таксама радня. На сустрэчу зь Марыяй прыехалі яе стрыечныя сёстры з Польшчы, і гэта был і сапраўды незабыўныя сустрэчы. I ня толькі з сваякамі, але, нечакана, з былымі дзіцячымі сяброўкамі.
«Зьмяніліся ўсе мы—успамінала Марыя. Столькіж гадоў прайшло.., але пазналі
Верхні здымкак: Марыя Патапенка (трэцяя справа) ў сваякоў у в. Пастарыньне Ніжні здымак: У Менску сярод стрыечных сясьцёр. Марыя Патапенка трэцяя справа 58
адзін аднаго. Цікава было ўспомніць былыя часы... Наступным разам, хачу паехаць на Бацькаўшчыну з сынам. Завесьці яго туды, дзе бацька яго нарадзіўся».
Так, дзеці мусіць ведаць, адкуль іхнія вытокі. Каб не прыпынялася сувязь пакаленьняў. Каб не забываліся мы пра сваю родную староку. Каб усе мы вярнуліся туды, дзе ёсьць нашыя карані.
Адбылася сустрэча кіраўніцтваНацыянальнага навукова асьветнага цэнтра імя Ф.Скарыны і выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя». Удзельнікі сустрэчы дамовіліся супольнымі сіламі падрыхтваць і выдаць энцыкляпэдычны даведнік «Беларусы ў сьвеце», у якім, акрамя вялікага агляд нага артыкула, будуць шырока прадсдаўлены зьвесткі пра нашых суродзічаў, што ўнесьлі і ўносяць свой уклад у разьвіцьцё гаспадаркі і культуры іншых краінаў і народаў, пра выданьні, арганізацыі іўстановы нашай дыяспары —пачынаючы зь Літвы, Польшчы, Расеі, Украіны і, канчаючы заакія» скім дзяржавамі. Зразумела, выданьнебудзе багата ілюстравана. Слоўнік гэтага даведніка мяркуецца скласьці да Сусьветнага форуму (Сустрэчы) беларусаў, каб яго ўдзельнікі магліб дапоўніць і ўдакладніць прапанаваныя сьпісы. Выказвалася надзея, што нашы суайчыньнікі прымуць удзел у напісаньні артыкулаў, дашлюць у Цэнтр дакумэнтальныя матэрыялы.
Энцыкляпэдычным даведнікам не абмя жуецца работа аддзелу «Беларусы ў сьве це», які мяркуецца стварыць у нашым Цэнтры. Спадзяемся, што ў ім будуць падрыхтаваны комплексныя дасьледаваньні, выданьні мастацкіх твораў, бібліяграфічных прац. Ужо распачата ства рэньне адпаведных Банка інфарамацыі, калекцыі кнігі пэрыя дычных выданьняў, рукапісаў, фотаматэрыялаў. Для экспазыцыі «Беларусы ў свьеце». якая задумана ў Цэнтры, з Англіі, Аўстрыіі, Нямеччыны, ЗША, Латвіі, Літвы паступілі першыя карціны, здымкі, памятныя рэчы. Экспазыцыя разьмесьцілася ваУсебе
ларускім доме—будынку былога Інбелкульту, які^паводля распараджэньня ўра ду, перадаецца Цэнтру (нажаль вельмі марудна, бо дасюль вызвалены нам толькі два пакоі з 27).
Навукоўцы Цэнтру, як і сябры Міжнароднай асацыяцыі беларусыстаў, арганізацыі дапамагаюць «Бацькаўшчыне» у падрыхтоўцы Сусьветнага форуму (Сустрэчы) бслару саў. Вядома, мы разумеем, што яе правя дзеньне — справа няпростая, неадназнач ная. Мы падзяляем трывогу БНФ, што час для такой сустрэчы дужа неспрыяльны. Але, мы таксама разумеем, што іншага можа проста ня быць, для многіх суай чыньнікаў— гэта ці не адзіны шанц наведаць Радзіму, ад якой яны адарваныя доўгія дзесяцігодзьдзі, і якая ў многім вінавата перад імі. I таму пазбаўляць іх гэтага шан цу былоб негуманна, неразумна. На пасяджэньні Навуковай рады нашага Цэнтру, дзе доўга і горача абмяркоўвалася пы таньнепра тое, падтрымаць ідэю «Бацькаўшчыны» аб правядзеньні Сусьветнага зьезду беларусаў ці не, пераважная большасьць прамоўцаўгаварылі пра тое, што кіравацца тут трэба ня столькі палітычнымі, колькі агульнацыянальнымі, непераходнымі інтарэсамі, што пры правядзеньні сустрэчы найперш трэба дбаць пра кансалідацыю акцыі, і ці этычна будзе перакладаць вырашэньне нашых праблемаў на плечы людзей, у іх невінаватых. Таму навукоўцы Цэнтра спадзяюцца на плённае абмерка ваньне навуковых і культурных праблемаў у час ліпеньскай Сустрэчы на беларускай зямлі.
59
J 3 ЖЫЦМ ЭМІГрЛЦЫІ J
Вялікі пост
а. Міхась Страпко
Сьвяты Вялікі пост прыгадвае нам аб цярпеньні Спасіцеля нашага. Яго прабываньне ў пустыні, калі д’ябал стараўся ўсякімі спосабамі спакусіць Яго. Мы, ідучы праз жыцьцё і сустракаючы цяжкасьці або спакусы, павінны мець перад вачыма Ісуса Хрыста, яго зямны шлях і ягоныя цярпеньні.
Пост, асабліва Вялікі пост перад Вялікаднём, нас духова і фізычна аздараўляе. Паўстрымоўваючыся ад мясное ежы, мы сябе духова ўзмацьняем, бо не паддаючыся спакусам, узмацьняем свой характар, падрыхтоўваем сябе да Вялікадня, да сьвятога Хрыстовага ўваскрашэньня.
Праваслаўная Царква ўстанавіла пост, і нашая сьвятая Беларуская Праваслаўная Царква выконвала пастановы гэтае Усяленскае Царквы. Просьба нашая, старайцеся прытрымлівацца пастановаў, каб гэтым самым мы былі ў духовай еднасьці з Усяленскай Праваслаўнай Царквой.
Мы, народжаныя з чалавечымі слабасьцямі, спакушаемся на такое, што не сугучнае з навукаю Хрыста і пастановамі Праваслаўнае Царквы. Пост прыпамінае нам пра хрысьціянскуюмараль, пра паўстрыманасьць у нашых дзеяньнях, пра добразычлівасьць, пра пашану, пра малітву і зварот да Бога. Сьвятое Пісьмо павучае нас, каб мы любілі свайго бліжняга і дапамагалі яму, каб не былі мы фарысеямі. Паколькі мы маем чалавечыя слабасьці, Царква апрача посту ўстанавіла споведзь. Ужо Іаан Хрысьціцель заклікаў да пакаяньня, а споведзь і ёсьць пакаяньне. Праз пакаяньне мы спазнаем самых сябе і набліжаемся да Бога. Падыходзячы да споведзі мы забавязаныя прасіць прабачэньня ў тых, каго мы пакрыўдзілі або прабачыць тым, хто нас пакрыўдзіў. Пост і споведзь ёсьць нашым выпрабаваньнем, ці мы падрыхтаваныя да прычасьція, да прыняцьця Сьвятых Таінстваў крыві і цела Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Ісус Хрыстос пасьціўся і маліўся, узмацьняў сябе, бо прадбачыў, едучы на асьляці ў Ерусалім, і чуючы «асана», што прыбліжаецца Ягоная зямная вандроўка да канца, бо так пісалі Прарокі. Людзі слалі пад ногі асьляці сваю вопратку, усьцілалі дарогу пальмовымі галінкамі, праслаўлялі Яго, але гэта нерасчулівалаЯго, боведаў, штопраз пару дзён Бн пачуе жудасныя абвінавачваньні, а натоўп будзе крычаць: «Распні, распні Яго!»Госпаднашехаўва Ерусалім імаліўся да Айца свайго, каб дапамог Яму вытрымаць зьдзекі і мукі ўкрыжываньня. I нам нельга быць гордымі, зачарсцьвелымі, бонабліжаецца Вялікдзень. У апошні тыдзень перад Пасхай, у панядзелак у Эвангельлі чытаецца пра засушаную смакоўніцу, якая не дала плоду. У аўторак другая прычта пра 10 дзеваў, у сераду пачуеце сьв. Евангельле пра пакаяньні грэшніцы, у чацьвер чытаюцца з Евангельля пра зямное жыцьцё і зьдзекі над Хрыстом. У пятніцу змаўкаюць званы, бо адбываюцца паховіны Госпада нашага, а ў сыботу ў 11.30 начы падымаецца сьв. Плашчаніца, каб a 12й пачуць радасныя словы Хрыстос Уваскрос!»
Маладыя кліўлендцы
Сябрукі, якіх Вы бачыце на здымку, ёсьць маладое пакаленьне беларусаў, народжанае ў Кліўлендзе.
Ян Валюкевіч (першы зьлева) 28 гадоў, пасьля заканчэньня гімназіі, у 1982 г. добраахвотна пайшоў служыць у вайсковую паліцыю на 2 гады. Адбыўшы службу, у 1984 годзе атрымаў ад гарадзкой паліцыі прапанову на пэўнае становішча. Бацькі ягоныя Кацярына і Васіль былі не супрацці Янка ўжо 8 год добрасумленна служыць у гарадзкой паліцыі.
Язэп Радзюк (другі зьлева), 23 гады, будучы гімназістам прыслугоўваў у царкве Жыровіцкае Божае Маці япіскапу Андрэю, пазьней пачаў сьпявацьу царкоўным хоры. Ён студэнтКліўлендзкага коледжа, вывучае камп’ютэры, марыць адчыніць сваё ўласнае прадпрыемства. Бацькі Гелена і Васіль спакладаюць на яго вялікія надзеі, бо Язэп працавіты, здольны і добрасумленны хлапец.
Віктар Лукашэвіч (трэці зьлева), 32 гады, пасьля заканчэньня гімназіі паступіў У Калюмбус у дзяржаўны ўнівэрсытэт штату Агаё на інжынерны факультэт. Закончыў студыі ў Кліўлендзкім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1987 г. на выдатна, і NASA запрапанавала яму працу, дзе ён і працуе ужо 5 год. Маці Вольга ганарыцца сынам, і нам таксама прыемна, што малады беларус працуе ў NASA (цэнтр касманаўтыкў.
Даніл Яраховіч (чацьвёрты зьлева), 27 гадоў, закончыў Кенцкі ўнівэрсытэт, будчы студэнтам прыймаў актыўны ўдзел у студэнцкіх арганізацыях. Ветлівы, шчыры, вельмі спаўчувальны да людзей —ён выбраў і прафэсыю, адпаведную характару—мэдычная хуткая дапамога. Бацькі ягоныя Вольга і Астап задаволеныя прафэсыяй сына, бо і яны па характару спаўчувальныя людзі.
Віктар Патапенка (пяты справа), 32 гады, закончыў прафэсыйную школу мэханіка. Працуе ў '<Рыка кампаніі» механікам, дзе яго любяць за дакладнасьць і сумленнасьць. Гэтым летам разам
60
61
У царкве сьв.Кірылы Тураўскага на Рычманд Гіл 21 лютага адбыўся гадавы сход, на якім з прамовай аб прадзеланай працы, а таксама зь фінансавай справаздачай выступіў старшыня царкоўнай Рады Кастусь Мерляк. Адной з апошніх падзеяў у прыходзе, якая нікога з прыхажанаў не пакінула раўнадушным, была сустрэча з мітрапалітам Беларускай Праваслаўнай Царквы і Патрыяршым экзархам Уладыкам Філарэтам.
7 лютага, на павароце ў Менск, Уладыка Філарэт адведаў царкву сьв. Кірылы Ту раўскага. Дастойнага госьця сустрэлі з хлебам сольлю а.ігумен Рыгор, настаяцель прыходу, старшыня царкоўнай управы Кастусь Мерляк, прыхажане ды запрошаныя госьці. Уладыка блаславіў усіх прысутных, а хор прасьпяваў яму «Іспола эці дэспота».
Уладыка сказаў з амбону прывітальнае слова, а пасьля кожнаму, хто падыходзіў пад яго блаславенцтва, падарыў іконку і паштоўку з выяваю Менскай Божай Маці.
Пасьля ў царкоўнай залі адбылося прыняцьцё, на якім зь вітальным словам выступіў Кастусь Мерляк. Ад імя прыхажанаў ён перадаў да Ўладыкі просьбу прыкласьці намаганьні, каб Беларуская Праваслаўная Царква сталася аўтакефальнай. 3 свайго боку прамоўца прыабяцаў маліцца і працаваць, каб гэтае пажаданьне хутчэй збылося. Мітрапаліт запрасіў прысутных ў Менск на сьвяткаваньне 200годзьдзя Менскае япархіі, якое адбудзецца 2527 чэрвеня сёлета, падарыў для царквы кнігі і памятныя фатаграфіі.
63
Сьв. памяці Васіль Каваленка, нарадзіўся 10 кастрычніка 1956 г. У 1978 г. ён закончыў Кенцкі ўнівэрсытэт з дыплёмам інжынера электрыка. Паколькі ў Васіля былі выдатныя адзнакі, ён атрымаў некалькі прапановаў на працу, але выбраў «Повэр компанію» і пераехаў жыць у Кент. Праз два гады меў службовае павышэньне і пераехаў на працу ў Калюмбус. Паколькі нябожчыкбыў працавітым, пунктуаль ным, надзвычай ветлівым, хутка ён стаў узна чальваць адзін з аддзелаў у кампаніі. He забываў ён і кліўлендзкую калёнію. 1 чэрвеня 1991 ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўленьдзе адбыўся шлюб Васіля і Даны, Вясельле, на якім сабралося многа беларусаў, было вельмі вясёлым, хаця мы і сумавалі, што не дачакаўся гэтага дня бацька Васіля Ян, які памёр у 1989 г. Бацька і сын былі актыўнымі, ахвярнымі, працавітымі беларусамі. Васіль добра ведаў беларускую мову, чытаў нашыя газэты і часопісы.