3 боку нямецкай дыпляматыі (старой) «Балтыйскі блок» таксама, мажліва, не сустрэўбы перашкодаў, бо гэта аднялоб ад Польшчы Захадняю Беларусь й далучыла яе да Беларускай Рэспублікі і «Блокубалтыйскага», у якім немцы, пэўна, магліб разьлічваць на свой уплыў, эканамічны і палітычны. Бачна гэта таксама з таго, што прыакупацыі 1941 і наступных гадоўнемцы стварылі так называемы Остланд або ўсходнюю вобласьць, у якую ўключалі Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію, у якой нем цы кіравалі з Рыгі, дзе быў «Рэйхскамісарыят», «Остланд» і Гбнеральный камісарыят Латвіі, а ў Коўна —Генеральны камісарыят Літвы, у Менску— Генеральны камісарыят Беларусі,у Ревеле —Генеральны камісарыят Эстоніі. Гэтыя 4 генеральныя камісарыяты складалі амаль туюж тэрыторыю, што і «Балтыйскі блок», але тэрыторыя Беларусі была значна паменшана, так як Беластоцкую вобласьць немцы забралі сябе і далучылі да Усходняй Прусіі, Палесьсе далучылі да Украіны і зрабілі некалькі іншых тэрытарыяльных абмежаваньняў. Характэрным зьяўляюцца абставіны, што ў некаторай частцы шавіністычнага латышскага таварыства пасьля таго, як была ўпершыню апублікаваная карта «Остланд», былі галасы задавальненьня тымі абставінамі, што тэрыторыя Беларусі зьменшана і што такім чынам удзельная вага Беларусі — і па велічыні тэрыторыі і па ліку насельніцтва—настолькі паменшыўся, што не зьяў ляецца страшным для ўсіх іншых тэрыторыяў і народаў Балтыкі. Такім чынам бачна, што падрыхтоўка старой ідэі «Балтыйскага блока» да ідэі прыцягненьня ў яго склад яшчэ і Беларусі у якасьці 4 сябры зьявілася ў Латвіі ўжо ў 1941 г. Ідэя гэ тая ў тыя часу не магла быць зьдзейсьнена, так як усе 4 народы цалком былі ў руках немцаў і ня мелі ў сваім апараце самакіраваньня ніякага воргану для міжна родных зносінаў. Паступовае разьвіцьцё ідэі 4 х сяброўскага балтыйскага блоку, прывяло да жаданьня мець у сваім складзе тэрыторыю з чыстым насельніцтвам, адкуль можна былоб атрымаць рабочыя рукі для сезонных палеткавых працаў,(у Латвіі ёсьць мясцовасьці, у якіх налічвалася ўсяго па 17 чалавекнаквадратны кіламетр, а ў Беларусі былі воласьці, у якіх налічвалася па 75 чалавек і вышэй, на квадратовы кіламетр), а таксама і свабодныя працоўныя рукі для прамысловасьці. Даволі важнае значэньне мела для ўсіх 3х Балтыйскіх краінаў беларускі сыравец: лес—для лесапільных заводаў, паперных і запалкавых фабрыкаў, лён—для тэкстыльнай прамысловасьці, скура—для гарбарнай прамысловасьці, асабліва даволі разьвітой у Латвіі, і неабмежаваныя запасы топліва—у тарфяных балотах Беларусі, яшчэ вельмі мала распрацаваных. 44 45 3 гэтага бачна, што Беларусь у «Бал тыйскім блоке» павінна была зьяўляецца чымсьці накшталт унутранай калёніяй. Таму я ў сваіх перамовах асабліва падкрэсьліваў поўную неабходнасьць раўнаправія ўсіх 4 краін. I ў 1945 г. мне гэта было абяцана. Было абяцана і Брачам, ад імя усіх 3 краінаў, і Бангерскім і Мезісом, што Беларусь атрымае: папершае, свабодны траньзіт ва ўсе партыі Балтыкі дляўвозуі вывазу.Па другое, свабодны порт у Лібаве, дзе Беларусь зможа мець склад з сваёй таможняй прыімі свой гарнізону Лібаўскаймарской крэпасьці, дзе зможа мець і сваю марскую школу, і вучэбныя караблі для тарговага мораплаваньня. У трэціх— Беларусь зможа паслаць студэнтаў дыпляматычнага факультэта Беларусі для практыкі ва ўсе консульствы і пасольствы балтыйскіх дзяржаваў, а таксама сваіх паслоў і кон суляў, што пазбавіць ад коштаў на іх утрыманьне. Чацьвертае, у беларускую армію беларусы змогуць атрымаць афіцэраў інструктараў, у той колькасьці, якая Беларусі спатрэбіцца. Пятае, неабходная сыравіна будзе закупацца толькі ў Беларусі і па найвышэйшай цане. Шостае, для сумеснага выступленьня будуць арганізаваны агульныя пасольствы і кансуляты з зьмешаным складам зь беларусаў, латышоў, літоўцаў і эстонцаў. Сёмае, ужо зараз ва ўмовах вайны, інфармацыйныя ворганы ўсіх гэтых краінаў і народаў замяжой, асабліва ў нейтральных краінах (Швэцыя, Швэйцарыя, Турцыя, Пшпанія, Партугалія), а таксама ў краінах акупаваных (Нарвэгіі, Даніі, Галяндыі, Бэльгіі й Аўстрыі) будуць прадстаўлены для асьвятленьня ўсіх беларускіх пытаньняў. Восьмае. Самі беларусы будуць атрымоўваць увесь інфармацыйны матэрыял аб гэтых краінах, заразжа пасьля выхаду адпаведных кнігаў, брашураў, газэт. праспэктаў, часопісаў і бюлетэняў, — з гэтых краінаў у парадку абмену. Гэтыя пункты для праэкта асноўнага дагавора былі срэдагаваны П.Брачам. У размове з генералам Бангерскім і Мезісам зь іх боку былі зроблены яшчэ дзьве канкрэтныя пра пановы да праэкту дагавору аб уваходзе Беларусі ў склад «Блоку Балтыйскіх дзяржаваў», якія, заключаючы гэты блок, мелі мэтай захаваньне сваёй незалежнасьці. Папершае, ўжо ў час перамоваў перакінуць невялікую беларускую вайсковую частку, хацяб толькі адзін полк або нават толькі адзін батальён на нямецкіх караблях у Курляндыю ў Лібаву, каб ужо гэтым фактам паказаць, што беларусы ўва ходзяць у «Балтыйскі блок» і прадсіаў ляюць яму свае ўзброеныя сілы. Гэта, зразумела, вельмі мала, але тут важным было ня колькасьць людзей, а сам факт дасылкі ўзброенай сілы, што былоб сымбалем заключэньня вайсковага, палітычнага, эка намічнага і дыпляматычнага саюзу Беларусі з балтыйскімі краінамі іўваходяе ў «Балтыйскі блок». 3 Балтыкі беларусы, назапасіўшы тут вайсковую сілу, змагліб потым рухацца, пры добрых абствінах, на поўнач і усход — у Беларусь. Як я ўжо пісаў вышэй, аб сваіх перамовах я перадаў Астроўскаму, а сампавінен быў рыхтавацца да апэрацыі. Ці вёў Астроўскі далейшыя перамовымне невядома. Да майго ад’езду ў шпіталь ніякая беларуская часыдь у Лібаву не была послана, хаця і быў праэкт паслаць туды із Кеніг сбергскіх піянерскіх батальёнаў адзін батальён і перавезьці тудыж морам батальён маёра Родзькі з «Дальвіца». Далейшую сувязь з «Латышкім легіёнам» павінен быў трымаць маёр Дзімітры Кась мовіч, а з Брачам, — сябра калегіі БНР інжынер Тамашчык. Беларускім камітэтам у правінцыі былі дадзены адрасы камітэтаў балтыйскіх народаў для устанаўленьня дзелавой сувязі. Наладжаны быў кантакт і ў лягерох, хаця латышы і літоўцы ўжо пасьпелі із агульных лягероў перавезьці большасьць сваіх эмігрантаў у свае асобыя лягеры. Мюнхенскаму беларускаму камітэту быў дадзены адрас ген. Данкерса, які жыў з жаной у Баварыі, і запрапанавана было ўстанавіць зь ім асабісты кантакт. Ці было гэта зьдзейсьнена, я да ад’езду яшчэ не атрымаў сьведчаньняў. Астроўскі зьбіраўся накіраваць да новага латышскага камітэту, які пасьля Дрэздэнскага зьезду зьбіраўся на сваё першае ўрачыстае паседжаньне, асобую беларускую дэлегацыю з прывітаньнем і нават хацеў паехаць сам, але чамусьці абмежаваўвася толькі высылкай кароткай тэлеграмы з прывітаньнем, хаця за дзеньдва да гэтага казаў, што гэта будзе самы зручны выпадак для асабістага знаёмства з латышскімі грамадзкімі дзеячамі. Ён нават прызначыў людзей, якія павінныбыліб ягосуправаджаць іпазьней пазнаёміцца і замацаваць сувязі з латышамі, а таксама і літоўцамі, і эстонскай дэлегацыяй, якія таксама павінны былі вітаць і віталі, як я потым прачытаў у газэце. Латышскі Нацыянальны Камітэт на гэтым паседжаньні «Блока Балтыйскіх народаў», як гэта зразумела, вастрыём сваім быў накіраваны супраць СССР і меў мэтай за хаваць незалежнасьць гэтых 4 народаў— беларускага, латышскага, літоўскага й эстонскага. У «Блок Народаў Эўропы» (БлокНародаў Усходу Эўропы) латышы не хацелі ўва ходзіць, так як у той час яшчэ лічылі сваё становішча ў Курляндыі «даволі моцным», як адзначыў гэта ў размове са мною ге нерал Бангерскі і як пацьвердзіў Мезіс, які пасьля кангрэсу ў Дрэздане плянаваў вяр нуцца ў Лібаву, дзе немцы, хаця і трымалі ўсё ў сваіх руках у сэньсе вайсковага ка мандаваньня, але ўжо выдзелілі адзін вучастак фронту выключна латышскаму легіёну, які атрымаў нават нейкія посьпехі, якімі вельмі быў задаволены ген. Бангерскі. Падрабязнасьці аб утрыманых вёсках і баях за іх у меня не захаваліся ў памяці, бо я зьвярнуў увагу толькі на гэтую агульную фразу «даволі моцна». Памятаю, што на краце мне былі паказаны вялікія лясы, пе расечаныя некалькімі вытокамі рэчкі Венты. Гэта быў вучастак, на якім памойму большых баёў прайсці не магло, так як тут маглі дзейнічаць толькі пяхотныя часткі бяз танкаў і цяжкай артылерыі, але аб падрабязнасьцях не было часу пытацца, і было гэта зусім ня прынята ў вайсковых колах, асабліва ў першую сустрэчу. Міністр Мезіс дадаў, што ў «Блок Народаў Усходу Эўропы» ўваходзіць зараз былоб няёмка таксама ў сувязі пагоршаньняў дыпляма тычных адносінаў зь Нямеччынай, якая толькі паступова перадае ў Курляндыі ўсе грамадзянскае кіраўніцтва ў рукі латышоў і ўжо зьліквідавала свой «Генеральны ка місарыят Латвіі», а зараз прыступіла і да ліквідацыі Гебіткамісарыятаў у Лібаве і Віндаве, што для Латвіі даволі важна правесьці без усякіх непаразуменьняў. Самае ж галоўнае гэтае тое, што «Блок Народаў Усходу Эўропы» яшчэ толькі «склеіваецца», а «Балтыйскі блок» ужо даўно працуе і спрацоўвае даволі цесна. «БлокБалтыйскіх Дзяржаваў» ахвотна прыняўбы у свой склад Беларусь, каб Беларусь гэтага пажадала, таму ,што гэта бліжэйшая суседка, і на Балтыцы яе добра ведаюць, а за час акупацыі вывучылі яе яшчэ бліжэй і больш асноўна, чым калінебудзь да гэтага часу, так як тысячы латышоў пабывалі ўБеларусі. Затым ён з асаблівым выразам вачэй і губ 47 46 сказаў мне яшчэ адну вельмі значную фразу: «Акрамя таго, усё будзе ў парадку з «Балтыйскім блёкам», і ў выпадку карэннай зьмены усёй сытуацыі вайсковых падзеяў, паколькі мы маем сваіх людзей здаўна ў Швэцыі і далей, а Балтыйскаемора —адкрытае мора». На гэтым і закончылася нашая бяседа, так як гэты ўрывак размовы адбываўся ўжо пры разьвітаньні, калі я даведаўся, што яны сьпяшаюцца на кангрэс у Дрэздэн, які павінен быў адбыцца на насупны дзень. Размаўляў я з начальнікам інфармацыйнага кіраваньня Латвійскай Дырэкцыі Унутраных справаў Пятром Брагам, аб тым, ці маюць яны свае дыпляматычнае і консульскіе арганізацыізамяжой зчасуЛатвійскайРэспублікі. Ёнмнена гэта адказаў, што па патрабаваньню СССР усе гэтыя (Працяг у наступным нумары) направа) Тодар Лебяда, Масей Сяднёў, Лявон Случчанін, Хведар На здымку: сядзяць (зьлева Ільляшэвіч, Канстантын Езавітаў Натальля Арсеньнева, Уладзімір Тамашчык. Стаяць: у цэнтры Ф. Родзька, імёны іншых двух асобаў рэдакцыі невядомыя