Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
Пушчы таксама сьніліся гэтыя сны, ён баяўся за будучыю свайго народу. Таму і пісаў ён, вернаму сябру на вёсцы: «Вартуй, вартуйжа хату да расьсвету, вуглоў каб не разьнесьлі людзі вуліц».
Людзі вуліц—пралетары—тыя ў кога няма Бацькаўшчыны. Пушча бачыў таксама
41
40
адкуль ідзе пагроза: «Вартуй, мой дружа, родны ганак — пішу аб гэтым я табе з Расіі». Гэта было не да ўспадобы бальшавіцкім імпэрыалістам—драпежнікам. Пушча, таленавіты паэт эўрапейскае меры, «ведаў агоніі» і мог бы ўславіцьБеларусь. Гэтагаж нельга было дазволіць, не маглі гэтага сьцярпець самадзяржаўцы. I пачынаецца нагонка на паэта — ён абвешчаны «нацдэмам», «ворагам народу». Бо ў пралетарыяту няма Бацькаўшчыны —акрамя мо маскоўскае імпэрыі.
Алеж ніхто чамусьці не падумаў абвесьціць Маякоўскага расейскім нацыяналістам, калі той заявіў, што кожны «ха хол» павінен навучыцца расейскае мовы — таму толькі, што гэта была мова Леніна. He, Маякоўскі ня быў расейскім нацдэмам, ды ці чуў хтосьці наогул пра расейскую «нацдэмаўшчыну»? Яе ня было, была толькі ленінская ідэялёгія, што ў сапраўднасьці служыла верна інтарэсам маскоўскага каляніяльнага імпэрыялізму. Партыя на магалася ўдаўбсьці ў галовы масаў, што будуе яна сацыялізм і бязклясавае грамадзства. У сапраўднасьці будавала яна новую клясу бальшавіцкіх бюракратаў, клясу новых эксплуататараў, што ўзьнеслася на карку тыхжа «пралетарыяў», ды трымался пры ўладзе з дапамогаю брутальнай апрыччыны ды крывавага тэрору. Пабачыў гэта і сам Маякоўскі, штозаклікаў кожнага увайсьці «во царствне мое, земное, ненебесное», які сам усёю істотаю «бросал ся в соцналнзм», «потому, что нет мне без него любвн». Аднак і ён, пабачыўшы новую клясу, расчараваўся і скончыў жыцьцёса магубствам, бо, як кажа яго перадсмяротная запіска, «любовная лодка разбнлась о быт», ілюзыі ягоныя разьбіліся на каменьнях бальшавіцкае сапраўднасьці.
Бачыў гэтую клясу і Пушча. Ён, верны
сын свайго гаротнага народу, стаў ахвярай абвінавачаньня з боку тых, што, як кажа Золак «цьвёрда стаялі на перадавых ідэялягічных пазыцыях», прадаўшы душу бальшавіцкаму ідалу—вялікаму, мудраму бацьку ўсіх народаў. Пушча абвінавачваецца ў тым, што ён адступіў ад «сталбавой дарогі пралетарскай літаратуры», хоць і намагаўся ён часамі «ісьці дарогаю каля слупоў, каб ня ўхіліцца ўправа, а ці ўлева». Алеж калі ў 1929 г. выйшлі ягоныя «Лісты да сабакі» ды зборнік вершаў «Песьні на руінах» (руінах таго «Народнага дому»), партыйная крытыка тых гадоў рэзка абрушылася на паэта за яго «ідэйныя зрывы». Пушча апы нуўся ў кіпцюрах «гулагу» ў далёкай Сыбіры. 24 ліпеня 1930 г. паэт запісаў у сваім дзёньніку: «Пакідаю Беларусь на доўгія гады». I толькі 19 ліпеня 1958 г. вярнуўся ён ў Менск, пасівелы і нядужы. Пражыў ён пасьля гэтага нядоўга. Як піша Золак «наш добры друг, наш малады сучасьнік, поўны энэргіі, творчых імкненьняў, высокіх і чыстых ідэалаў, ...заўчасна ўросквіце творчых сіл пакінуў жыцьцё, і пяро выпала зь яго рук, не дапісаўшы шырока задуманага, галоўнага ...»
Але тое, што напісаў ён «у росквіце свайго юнацтва», усё яшчэ актуальна і мае поўную сілу і сягоньня.
Чужыя людзі ўсё яшчэ ходзяць каля склепу, намагаючыся павярнуць кола гісторыі назад...
«Вартуй, мойдружа, хатуда расьсвету.»
3 м ш
Уласнаручныя паказаньні Езавітава,
Канстантына Барысавіча
Калі ў «Блок Нацыянальнасьцей Усходу Эўропы» ужо ўвайшлі 8 або 10 нацыянальнасьцей, Астроўскі даручыў мне пагутарыць з латышамі, літоўцамі й эстонцамі, каб іх далучыць у БНУЭ г.зн. у «Блок народаў».
Я наведаў П. Брача і расказаў яму аб даручэньні таму, што Брач быў ня толькі начальнікам кіраваньня інфармацыі Латвіі, але і старшынёй «Таварыства літоўскалатышскага збліжэньня» і сябрам праўленьня «Таварыства эстонскалатышскагазбліжэньня». Ён абяцаў мне пагутарыцьз ўсімі латышскімі дзеячамі, а затым пагутарыць яшчэ і з літоўцамі, і эстонцамі, што і выканаў.
Адказ яго быў такі. Латышы, літоўцы й эстонцы ўжо здаўна маюць свой «Балтыйскі блок», і яны настолькі гібкія ў сваім пры вычным блоку, што ў вялікі «Блок Народаў Усходняй Эўропы» ім няма сэнсу пакуль уваходзіць. Але затое янызрабілі контрпрапанову, каб беларусы і Беларусь увайшлі ў «Балтыйскі блёк» і тады змагліб разам змагацца за незалежнасьць гэтых 4х краінаў.
Я перадаў гэты адказ Астроўскаму, але той быў захоплены «Блокам Нацыянальнасьцей Усходней Эўропы» і адказаў мне: «У два блокі адразу мы ўваходзіць ня будзем. Таму мы пакуль павінны заставацца ў «Блоку Народаў Усходняй Эўропы». Больш таго, ствараецца вялікарасейскі камітэт, які згадзіўся ўсе культурнанацыянальнатэрытарыяльныя патрабаваньні беларусаўі іншых нацыянальнасьцей палагодзіць (калі, зразумела, гэтыя прэтэнзіі абаснаваныя,
напрыклад, зрабіць Нарву беларускім горадам было для іх немажліва, бо Нарва ўваходзіла калісьці ў склад Эстоніі). Але я сказаў яму, што такі адказ непажаданы Неўзабаве я захварэў, і аб ходзе далейшых перамоваў я ня ведаю, як я ўжо і казаў раней. У меня нават склалася пераканаўчае ўражаньне, што пасьля майго другога візыту да Брача перамовы былі перапыненыя і ўжо не ўзнаўляліся.
У прамежку часу паміж першым і другім маім візытам да Пётра Брача, я бачыўся з генералам Бангерскім (камандуючым латышскім легіёнам), ад якога атрымаў сьведчаньні аб тым, як гэты легіён збудаваны, каб узяць яго за ўзор для стварэньня беларускага легіёна, бо штурмавая брыгада павінна была быць толькі 1 й брыгадай, a затым зьявіласяб 2я брыгада, якія, былі б зьведзены ў дывізыю, як гэта было і ў латышоў. Генерал Бангерскі ветліва мяне праінфармаваў, і мы прагутарылі зь ім каля двух гадзінаў. Затым я размаўляў зь сяб рамі Латышскага ўраду, якія зайшлі ў тойжа пакой. Гэта быў Мезіс (які ведаў у латышоў фінансамі і ў свой час быў міністрам фінансаў, а зараз быў дырэктарам фінансавай дырэкцыі). Затым падыйшлі яшчэ некаторыя, прозьвішчы якіх я ня памятаю, так як не здагадаўся адразу запытацца і запісаць іх. Гэта былі кандыдаты ў склад новага ўраду, які латышы плянавлі стварыць пасьля Дрэздэнскага кангрэсу, куды яны ў гэты дзень зьбіраліся паехаць. Калі я даведаўся, што ў іх спешныя справы, я заразжа адкланяўся і пайшоў, каб не перашкаджаць іх зборам.
Працяг. Пачатак у №6(16), 1992—№1(21), 1993
43
42
Разам са мною быў маёр Касмовіч, які, пакуль я гутарыў з генералам Бангерскім, адказваў на тыя пытаньні, якія яму паставіла сьвіта генерала Бангерскага — аб ходзе фарміраваньня беларускіх адзінак, аб БЦР, аб Другім Усебеларускім Кангрэсе і аб бягучых навінах. Маёр таксама прагута рыў амаль 2 гадзіны ў куту таго ж невя лікага пакою вэстыбюльных кабінэтаў, у якіх працавалі ў гатэлі «Аглонь» латышскія міністры.
У сувязі з тым, што латышы хацелі стварыць свой нацыянальны камітэт на ўзор Беларускай Цэнтральнай Рады, я падрабязна азнаёміў ген.Бангерскага з той новай структурай, якую выпрабавала БЦР на сваім па седжаньні сьнежня 1945 г. (дзеньне ўказаны — Рэд.), калі была прынята Канстытуцыя БНР. Тады Прэзыдэнт БЦР Астроўскі стаў Прэзыдэнтам Беларусі, а для кіраўніцтва БЦР як парлямэнта быў выбраны асобы прэзыдыюм (Астроўскі, Адамовіч, Кандыбовіч), для кіраўніцтваж аддзеламі БЦР былі па кінуты старыя і назначаны некаторыя новыя кіраўнікі, якія і склалі так называемую калегію БЦР (афіцыяльна для немцаў і СС), адля беларусаў ужоз2галютагалічылася ўрадам Беларусі.
Генерал Бангерскі і б.міністр Мезіс сказалі, што прыблізна такую схэму яны і будуць праводзіць на кангрэсе ў Дрэздэне. Як яны пабудавалі схэму свайго ўраду, я ўжо ня ведаў, так як захварэў і павінен быў пайсьці на апэрацыю, недамаганьне ад якой яшчэ і зараз адчуваю, бо 4 месяцы было гнойнае запаленьне. Генерал бачыў, што я сябе дрэнна адчуваю, і я яму адказаў, што мне патрабуецца апэрацыя.
Астроўскаму я падрабязна расказаў і аб гэтым візыце. Пасьля другога майго візыту да Брача, я ніякіх перамоваў з латышамі, эстонцамі і літоўцамі ня веў, але
яны магліб быць працягнуты ў любы час, так як кантакты былі, і маёр Касмовіч або любая другая асоба, па даручэньню Астроўскага, маглі дамовіцца аб асабістым спатканьні або аб упаўнаважаных на перамовы дэлегацыях. Ці было гэта зробле на, я ўжо ня ведаю, так як да майго ад’езду ў шпіталь перамовы лічыліся спыне нымі на неакрэсьлены час.
У той час у нямецкай і замежнай ней тральнай прэсе, вытрымкі зь якой зьмяшчаліся і ў газэце «Раніца» й у асаблівасьці ў латышскай бэрлінскай газэце «Латвія», узмоцьнена распрацоўвалася пытаньне аб тым, ці не набліжаецца палітычны і вайсковы канфлікт паміж СССР і Амерыкай —Англіяй. Большасьць аўтараў думала, што гэты канфлікт непазьбежны, што пытаньне толькі часу: адныя лічылі, што Ня меччына прыме ўсе ўмовы саюзьнікаў і з імі разам зноў будзе наступаць на ўсход. Іншыя лічылі, што адна вайна павінна закончыцца і «незаўважна перайсці у 3ю» і пачаткам 3 вайны будзе «падзел шкуры медзьведзя», г. зн. калі пачнуцца спрэчкі аб падзеле зон уплыву, тэрыторыяў змешанага этнаграфічнага складу, а галоўнае прамысловасьці Нямеччыны, яе банкаў і акцыяў паміж пераможцамі. Другі пагляд быў найбольш распаўсюджаным у нейтральнай прэсе, а першы пагляд быў адзінай надзеяй на шчасьлівае вырашэньне вайны для немцаў.Але гэты пагляд яны выказвалі даволі асьцярожна, напіраючы на тое, што мажлівасьць 3 вайны нявыключана, адначасова ўдзяляючы шмат увагі прапагандзе сваёй веры ў сваю перамогу, так як гэта было неабходна і для падтрымкі свайго асабістага «вайсковага духу», а таксама для прыцягненьня да сябе новых сілаў, што павялічалаб «вайсковы патэнцыял» Нямеччыны.
У сваім дакладзе Астроўскаму аб ходзе перамоваў з Брачам, а таксама аб поглядзе Мезіса наконт «Балтыйскага блоку», я ўка заў Астроўскаму, што самым рэальным для дадзенага эміграцыйнага пэрыяду, была мажлівасьць выкарыстаньня дыпляматычным апаратам і корпусам латышоў. Так як ведаў, што Астроўскаму не ўдаецца навязаць сувязі з замяжой, нягледзячы на тое, што ён і спрабаваў пасылаць туды людзей зь ліку свайго бліжэйшага асяродзьдзя, a таксама зь ліку бліжэйшых студэнтаўкарпаратараў беларускай студэнцкай карпа рацыі Віленскага ўнівэрсытэта, якая называлася «Скарынія» і на чале якой стаяў сам Астроўскі і студэнцкае праўленьне карпарацыі. Я асабіста меркаваў, што гэта ёсьць самае рэальнае з таго, што гэты блок могбы даць Беларусі.