консульскіе і дыпляматычныя арганізацыі зачынены, але што асобныя дыпляматы засталіся жывымі і спадзяецца, як спадзяюцца і ўсе сябры дырэкцыі, што гэтыя людзі вядуць там працу на карысьць Латвіі, і што ў гэтых адносінах усё будзе ў парадку. Тым больш, што дыпляматаў патрымліваюць і прадстаўнікі прамысловасьці і латышскіх тарговых фірм і арганізацыяў, якія прочна ўсталяваліся ў Лёндане і маюць тут свае капіталы. Тоеж самое ён сказаў мне і аб літоўцах, і аб эстонцах. Прозьвішчаў і адрасоў я не запісываў , так якгэта былі папярэднія, і практычна мелі малы сэнс, бо Брач мне сказаў, што праз Швэцыю і Швэйцарыю ён спрабаваў зь імі скантантавацца зараз жа па прыезьдзе ў Берлін, але адказаў пакуль яшчэ не мае. : «6 елой ? Паэты вонках плыні Масей Сяднёў У 1985 г. ў каледжы Ля Гвардыя ў Нью Ёрку адбыўся сымпозыюм, прысьвечаны пытаньню: «Паэты вонках плыні». Меліся на ўвазе паэты, што жывуць у ЗША і пішуць на мовах краінаў свайго паходжаньня. Падаем ў перакладзе ў беларускую мову выступленьне Масея Сяднёва. Я хацеўбы коратка спыніцца на паняцьці, што азначае быць «вонках плыні», на тэме сёньняшняга сыпозыюму. Парадаксальна, мне падабаецца быць «вонках плыні» ці больш дакладна, я прывык да такой сытуацыі. Нават набыў моц, знаходзячыся ў такім палажэньні. Даўно, калі я быў студэнтам і пачынаючым паэтам, быў я выключаны з галоўнай літаратурнай плыні ў маёй роднай Беларусі — выключаны сіламоць. Пазьней я выключыў сябе сам з гэтай плыні — добраахвотна. Вызваліў сябе. Я прыбыў у ЗША. Я грамадзянін гэтае краіны, Гэта і краіна маіх дзяцей — яны ў ёй нарадзіліся. I ўсёж я застаюся вонках плыні.Чаму? 3 гледзішча логікі гэтадзіўна. Але, нажаль, няма логікі ў такой галіне, яктворчасьць. Да плыні ня так ўжо й цяжка далучыцца ў сэньсе палітычным ці сацыяльным, але не ў сэньсе творчым? Я маю сумлеў. Нават такі пісьменьнік, як Набокаў, я ’ сказаўбы, застаецца вонках плыні, бяз глыбокіх каранёў у сваім новым асяродзьдзі. Адам Міцкевіч, Іван Бунін, застаючыся фі зычна ў краінах свайго новага пасяленьня, духоўназаставаліся дома. Яны ўзялі зсабой ўсё: зямлю, неба, паветра, гукі, пахі. Яны тварылі пераважна не з рэальнасьці, што іх акружала, а з памяці...Як адшчапенец, я твару таксама з памяці. Цэлая плеяда, паэтаў і пісьменьнікаў, што прыбыла ў гэтую краіну з Расеі й іншых рэспублікаў Савецкага Саюзу, застаецца таксама вонках плыні. Як творцы, яны жывуць за кошт набытага там. Яны твораць таксама з памяці. Нехта можа сказаць, тварыць з памяці — пакутная зьява. Пэўнаж што так. Але што застаецца для творцы, што апынуўся пазамежамі сваёй прыроднай Бацькаўшчы ны? Думаю, паэту, лірычнаму паэту, тварыць з памяці ўсёж лягчэй, чымся празаіку, хоць тойжа Бунін сваёй практыкай запярэчвае такое маё цьверджаньне. 1 гэтакяк паэт, я надта ня сумую, што я вонках плыні. Фактычна, у такім ста новішчы я можа нават выйграю. Як—бы там ні было, маё становішча, якое мы вызначаем як «вонках плыні» — гэта, калі хочаце, мая цытадэль. Гэта якразтое, што даемнема гчымасьць функцыяваць, як паэту, быць паэтам. Знаходзячыся «вонках плыні», ты лепш бачыш самую тую плынь. Гэта дае мне некаторую перавагу. Калі б я жыў сёньня ў маёй роднай Беларусі, на вонках плыні, я ня мог быць самім сабой. Вось такая тут дыялектыка. Канешне, з практычнага гледзішча ёсьць тут і свае цяжкасьці: хто цябе будзе друкаваць? Дзе твой чытач? I іншае, і іншае. Ды я хацеўбы цешыць сябе думкай, што можа калінебудзь мой верш знойдзе свайго чытача. 1985 г. 1945 г. Фота з калекцыі Раісы Галяк 49 48 Чалавек і прырода (практыкаваньне ў філязофіі) Слухаю музыку восені... Сьвятлана Сачанка Масей Уявім сабе такую недарэчнасьць: што былоб, каліб у Прыродзе ня было Чалавека? Адзіна магчымым адказам на пытаньне былоб: ня былоб самое Прыроды. Яе ня былоб у нашай сьвядомасьці. Прырода для нас не існавалаб. Мы нічога ня ведаліб пра яе. Яна існуе, паколькі мы яе ўсьведамляем. Насжа Прырода не ўсьведамляе, ня ведае, нас, у яеж бо няма сьведамасьці. Ёй ўсё роўна: ёсьць, мы ці нас няма. Ёй мы не патрэбны. Гэта яна нам патрэбна. Мы сказалі, Прырода ня мае сьвядо масьці, адсюль Яна ня мае і болю, нават, ка лі мы нішчым яе. Гэта толькі ў нас боль за яе, Прыродзе былоб лепей бяз нас. Але хто тады ўспрыймаўбы яе? Ніхто. Ды вернемся зноў да пытаньня: «што былоб, каліб нас ня было ў Прыродзе?» Філязофіі Масея Сяднёва на прыродзе. 1991 г. Сяднёў Дзеб мы тады былі? Адзіна магчымы адказ: нідзе. Гэта значыць, нас ня былоб наогул. Мы можам быць толькі там, дзе мы ёсьць. Мы ёсьць у нашым сьвеце — у іншым нас нельга ўявіць. У нас няма прарыву—мы заклятыя быць толькі ў гэтым, нашым сьвеце. Прырода—гэта і ёсьць наш сьвет. Але мы самі ня Прырода. Каліб мы былі Прыродай, мы зьлілісяб зь ёю і ня быліб здольнымі ўспрымаць Яе. Мы выдзеленыя з Прыроды і стаімо над ёю. Мы ў ёй пануем. Мы можам нат сказаць: Прырода бяз нас —нішто. Але ці можам мы сказаць, пра сябе, штомы — Нішто? Вось гэтага, нажаль, нам ня дадзена знаць. Адно толькі пэўна: на працягу ўсёй сваёй гісторыі чалавецтва вядзе няспыннае змаганьне, каб сцьвердзіць сябе, каб узьняцца над тым «Нішго». 1992 г. Слухаю музыку восені. У зьнерухомелай просіні Сумная песьня гучыць: Лісьцік шупаты, паморшчаны 3 шэлестам ціхім ляціць... Засьпявала дарога Каменьнямі й жвірам Травою й лістамі Вецер, як нейкі сьмерч, Сьмецьце панёс прэч, Прахалодай акутаў ноч, Дробны пасыпаў дождж. Іду Да каханага. Было кароткім нашае спатканьне, Мы разьвіталіся на доўгі час. Але застаўся ў памяці сьвітаньнем Аблічча задуменнага выраз... Нямоглы хістаўся, Няпэўны вагаўся, Нягеглы сьмяяўся, Няварты хваліўся, Разумны губляўся, Паэта застаўся, Адзіны застаўся, Як верны прарок. Мая рака імкнецца па каменьнях... Сяргей Лепін Мая рака імкнецца па каменьнях, На старане няведамых куткоў, Зямлі пакінутай, зямлі памерлай— Паміж глухіх дрыгвяністых лясоў. Ніхто, ніколі нават не сустрэне Ніводную людзіну ў тых краях. Тут цішыня — ўночы зоркі зьзяюць, I тут нікога, толькі люты жах. Вада ў рацэ, як горкая жалоба, Па жвіру сумнаму цячэ, I не аднойчы скаргай ды журботай Да Бога раптам заякчэ. Мая рака імкенцца па каменьнях.... 51 50 Стогн душы Стогн, браточкі мае, змардаванай душы не падобны на песьні лірычныя. Хоць старайся як хочаш, як хочаш пішы,— Вершы тыя усёж непрывычныя. I ня гледзячы нат на маю маладосьць на натуру размашыставольную, смутку ў іх і тугі, і нянавісьці досьць, —ўсё пра горыч маю неадольную. А яна і турэмнаэтапнай была, заглянула і ў камеру смертную. I па шахтах Інты, Варкуты правяла з справай «ворага» нават сакрэтнаю. Інта, 1955 г. Чаму так бязвольна? Мы спадчыну нашу і гонар народу бяздумна раздарваем воляй чужою. Ва ўсім вінавацім другіх, ці прыроду, А самі, нібыта, стаім за мяжою. Нат тых, хто ахвярна тварыў нашу славу, хто горда уквечваў імя Беларусі, мы схільны аддаць хоць каму на расправу, каб толькі адстойваць іх лёс не прымусіў. Чамуж так бязвольна, так нізка, нікчэмна, сябе іўсю спадчыну мы зьневажаем? Няўжо пакаленьні адданы дарэмна,— з жывёльнага страху мы іх не прызнаем? Варкута 1955 г. Стогн душы Васіль Супрун 3 агню ды ў полымя Міхась Кавыль Быліца восьмая *** He! Мала слоў, каб наталіць цярпеньне, сьляды ярма і горыч з сэрца змыць, каб з глыбіні душы атрутыя карэньні дашчэту вырваць і нанова жыць. Тут мала слоў, Благаньніж не патрэбны. Хай хныча той, хто траціў толькі раз. А нам, браты, батрацтва шлях ганебны, За новы лёс— наперад — кліча час. Ічта, 1953 г. ЧУ Бацька, не хаваючы незадавальненьня Аляксеявым паступаваньнем, буркнуў: «Бачыў неяк на барахолцы на Чэрвеньскім рынкуВіктараЛабача. Болей нікога». Аляксей абрадаваўся, бо Віктара ён добра ведаў як чалавека бяз жадных прынцыпаў, гатовага служыць хоць чорту лысаму. Лепшай знаходкі Аляксею і ня трэба было. Ідучы да бацькоўскага ложка, Аляксей папрасіў бацьку разбудзіць яго, калі будзе нейкая небясьпека. Бацька сказаў, што ён мусіць ісьці ў царкву, маці таксама, але да бавіў:«Баяцца вельмі няма чаго, бо немцы тут рэдка калі паяўляюцца, а свае паліцаі і падаўна». Клаша ляжала на цёплай чарэні, мацала рукою жывот, думала:«Дзе зараз Язэп? Можа, ён тут, ува мне?... А можа і не. Хутка даведаюся, калі прыйдзе ці ня прыйдзе «свой час». Болей рызыкаваць ня буду. Няхай Аляксей не разьяўляе рот». Перавярнулася на другі бок, паглядзела на крыжык, што вісеў у куце. Тамжа па блісківала кволым агеньчыкам лямпадка. Да гэтага яна не бачыла гэтага «опіюму» для народу, хаця і чытала пра гэтыя «забабоны». Заскрыпелі дзьверы, што вялі ў спальню, а пасьля і надворныялГэта цёмныя бацькі Аляксея пайшлі «піцьопіюм», —падумала абыякава Клаша і пачул a:«I дзі сюды, Клаша». Клаша ўзарвалася: «А хто я для цябе? Жонка? Ты толькі для гэтага прывёз мяне сюды? Памыляешся, даражэньні, Я не із такога дзясятка». Аляксей не абзываўся болей, неўзабаве моцна заснуў. Клаша таксама неяк нечакана заснула і гэтакжа нечакана прачнулася ад скрыпу дзьвярэй і гаманы. Гэта вярнуліся із царквы бацькі Аляксея. Яны нешта казалі пра бацюшку Лапіцкага, пра нейкіх палонных. Што да чаго, не разабралася і ізноў заснула. Праспала ажно да паўдня. Аляксей прахапіўся крыху раней: яму не спалася, як заўсёды, калі трэба было нешта паважвае рабіць, Адразу, як прачнуўся, папрасіў бацьку схадзіцьда Віктара і сказаць, што яго хоча бачыць яго «добра знаёмы сябра». Бацька адмоўна пакруціў галавою, сказаў, што трэба цягнуцца праз увесь горад ажно да вуліцы Розы Люксамбург, але пасьля перадумаў. Чакаючы Віктара, шмат аб чым гутарылі. Аўдоця распытвалаў Клашы, адкуль яна родам, хто яе бацькі. Клаша адказавала, як на іспытах у школе: дакладна і зразумела. На пытаньне пра рацыю:«Што гэта за штуковіна і для чаго яна вам патрэбна?»—даваў тлумачэньні Аляксей. Ён не хаваў ад маці свае таямніцы, бо яна была яго маці. Аўдоця, выслухаўшы сына, пакруціла галавою і сказала:«Не падабаецца мне, сынок, твая гэтая «рацыя» і, як ты кажаш, апэрацыя, не давядзе яна цябе да дабра, а з табою і нас». —Ня бойцеся, мама, — стаў супакойваць Аляксей,—Мы з Клашай тут у вас доўга не затрымаемся. —He пра гэта, не пра затрымку, а пра тое, што ты рызыкуеш галавою.