Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
28 лютага атрымалі мы паведамленьне, што Васіль памёр ноччу ад інфаркту. 4 сакавіка ягонае цела прывезьлі ў царкву Жыровіцкае Божае Маці, дзе адбылося адпяваньне і разьвітаньне зь нябожчыкам. Пахавалі яго побач бацькі Яна на беларускім магільніку. Засталіся ў смутку ягоная жонка Дана, маці Надзя, дзяцька Алесь Каспэровіч, хросная маці Тацьцяна Кананчук 1 ўсе кліўлендцы.
Сяргёй Гутырчык першы зьлева
3 сакавіка на 71 годзе жыцьця нечакана па мёр адзін з найбольш актыўных працаўнікоў на беларускай ніве, кіраўнік Задзіночаньня БеларускаАмэрыканскіх Вэтэранаў Сяргей Гутырчык.
Сяргей Гутырчык быў стойкім змагаром, шчырым патрыётам Бацькаўшчыны, ён з радасьцю вітаў любы нацыянальны рух у Беларусі і прыкладаў усе сілы, каб дапамагчы. Калі ён даведаўся, што у Менску сябры клюба «Спадчына» будуць адзначць 75я угодкі Усебеларускага Кангрэсу, ён паслаў віншавальную тэлеграму на імя ўдзельнікаў гэтага форуму.
Пры удзеле Сяргея Гутырчыка пачаў выхо дзіць вэтэранскі часопіс «Зважай». Зь ягонай ініцыятывы быў пабудаваны помнік Беларускім змагарам у Нью Брансьвіку.
За сваю самаадданую і самаахвярную працу Сяргей Гутырчык меў пашану беларусаў. На разьвітаньнезь ім з Кліўленда паехала дэлегацыя ў складзе: М. Белямука, А. Кабякі, Я. Раковіча, Я. Ханенкі.
Пахавалі сьв. памяці Сяргея Гутырчыка на беларускім могільніку ў ІстБрансьвіку. Над яго магілай шматлікія прысутныя прасьпявалі жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў»,
Вечная памяць Сяргею Гутырчыку
64