Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
Што датычыцца нямецкага вайсковага камандаваньня на тэрыторыі Беларусі, які лічыў Раду ў цэлым сацыялістычнай, то яно ўсё больш адкрыта падтрымл івала створанае «Менскае беларуске народнае прадстаўніцтва» на чале з памешчыкам Сірмун там. 3 складу Рады сталі ўсё больш выцясьняцца радыкальныя элементы, якія спрабавалі апеляваць да сусьветнай гра мадзкасьці, пратэстуючы супраць жорст
касьці рэжыму акупантаў, а іх месца занімалі прадстаўнікі буржуазнапамешчычых груповак з «Менскага беларускага народ нага прадстаўніцтва».
He губляючы надзеі ўсеж на зручныя для абвешчанай рэспублікі зьмены нямецкай і сусьветнай палітыкі, Рада стала шукаць узаемаразуменьня з камандуючым X нямецкай арміі генералам Э.Фалькенгаунам па арганізацыі тэрытарыяльнага апарата ўлады. Ужо 27 сакавіка была аб’яўлена дэклярацыя, якой прызнаваліся ўсе краёвыя структуры ўлады. 20 красавіка публікуецца «Часовы наказ мясцовым беларускім радам». Ён адзначыў правіла выбараў у вёсках, валасьцях, гарадах і пасёлках, раёнах і губэрнях дзяржаўных ворганаў БНР і перадачы ў іх рукі з рук акупацыйнай адміністрацыі некаторых адміністрацыйных абавязкаў. Рада дабілася нейкай самастойнасьці ў гандлі, прамысловасьці, адукацыі, аховы грамадзкага парадку. Разьлічваючы атрымацьу асобеРады«пасярэднікапаміж нямецкім кіраўніцтвам і беларускім наро дам», нямецкае камандаваньне дало згоду на стварэньне груп беларускіх дараднікаў пры павятовых камэндатурах з мэтай садзейнічаць у ўрэгуляваньні адносінаў насельніцтва акупаваных уладаў.
У далейшым, пры народным сакратарыя це, з згоды нямецкіх уладаў, ствараецца бюро ў справах напісаньня падручнікаў і таварыства «Асьвета» для іх выданьня. Арганізуюцца курсы для настаўнікаў і школьная інспэкцыя, пашыраецца сеткі пачатковых і сярэдніх школаў. У Менску адкрыўся Беларускі пэдагагічны інстытут, рэктарам якога стаў В. Іваноўскі, выкладчыкамі —В.Ка рскі, В. Тарашкевіч, В.Ігнатоўскі і інш. Працаваў беларускі тэатр, Таварыства драмы і камэдыі, шэраг іншых установаў культуры. Зьявілася некалькі беларускіх газэт
і часопісаў, якія кантраляваліся сакратарыятам.
Забягаючы наперад, скажам, што Народ ны сакратарыят ад нямецкага камандаваньня атрымаў таксама некаторыя правы для дзейнасьці ў сферы міжнароднай па літыкі. Прадстаўніцтвы БНР зьявіліся на Украіне, у Літве. Дыпляматычная місыя была накіравана ў Варшаву, Бэрлін, Берн, Капэнгаген, гандлёвая палата адкрылася ў Кіеве.
Тым ня меньш, усе важныя пытаньні дзяржаўнага ўзроўня вырашаліся нямец кай адміністрацыяй. Дазволжа на свае ўзброеныя сілы, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Сакратарыята, так і ня быў атрыма ны.
(Працяг у наступным нумары)
Пётр Крэчэўскі. Старшыня Рады БНР (13.12. 1919—8.03.1928)
28
29
фШЯ^Мф
Віленскія беларусы расказваюць...
Сьвятлана Белая
«Белы кужаль, на ім чырвоная палоска крыві—гэта сьцяг паняволенае Беларусі», — пісаў у адной з сваіх працаў Антон Луцкевіч. Белчырвонабелы сьцяг, сымбаль, на якім выхавалася не адно пакаленьне беларусаў, быў сымбалем і беларускіх студэнтаў Вільні.
—Чаму беларусы выбралі за сваю харугву белчырвонабелы сьцяг?— запыталася я ў час нашых гутарак доктара Тумаша. Той крышку памаўчаў, зьбіраючыся з думкамі, а пасьля, зь нейкай хітрынкай у голасе, сказаў:
— Вось гэтае самое пытаньне і задалі мы аднойчы ксяндзу Гадлеўскаму на адным зь святкаваньняў 25 Сакавіка ў Беларускім Студэнцкім Саюзе. Гадлеўскі браў удзел у абвешчаньні Акту 25 Сакавіка і не на слыху ведаў аб тым, што рабілася на паседжаньнях Рады, якія пытаньні абмяркоўваліся там і якія праблемы дыскутаваліся. Памятаю, як ён расказваў, што ў Радзе разгарэлася вялікая дыскусыя аб сьцягу. Прапановаў было некалькі, але
Працяг. Пачатак ў № 3((13)—7(17), 9(19), 1992,
дзьве былі найбольш папулярнымі: чыста белы сьцяг і белчырвонабелы. Вельмі многія схіляліся да думкі, што беларусы мусяць мець свой сьцяг чыста белым, які паказваўбы духовую белізну народу (беларусбелы). Іншыя пярэчылі, казалі, што чыста белы сьцяг у гісторыі заўсёды азначаў капітуляцыю ворагу, паражэньне, а таму нельга зрабіць яго такім. Каліж дадаць на белы сцьяг чырвоную палоску, палоску крыві тысячаў беларусаў, што змагаліся за Бацькаўшчыну, што ляглі за яе, то гэта толькі ўзмацьніць сымбалічнасьць сьцягу, падкрэсьліцьчысьціню імкненьняў ягонага народу. Так белчырвонабелы сьцяг і ўвайшоў у гісторыю Беларусі, а аповяд ксяндза Гадлеўскага запомніўся нам, студэнтам, на ўсё жыцьцё.
—Наогул,— працягваў доктар Тумаш,— гісторыя абвешчаньня незалежнасьці Беларусі ў 30я гады перадавалася з аднаго пакаленьня другому. Яшчэ жывы былі ўдзельнікі тых гістарычных падзеяў, і яны дзяліліся сваімі ўспамінамі, думкамі з
маладымі, тымі хто прагна хацеў ведаць праўду аб 25 Сакавіку. Цікавасьць да сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці сярод сьвядомых беларусаў Вільні расла паступова.
Памятаю, што мы пачалі адзначаць 25 Сакавіка, будучы яшчэ ў Віленскай Беларускай гімназіі, але ў тыя 2324 гады сьвята гэтае яшчэ не набыло сваёй папулярнасьці. Больш шырокае сьвяткаваньне пачалося прыблізназ 2526 гадоў. А ў тыя пачатковыя гады мы толькі зьбіраліся ў гімназісцкай залі, і нехта з выкладчыкаў чытаў нам рэферат. У студэнцкія гады да сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці мы пачалі ўжо рыхтавацца. Загадзя ведалі, дзе адбудзецца зборка (спачтаку зьбіраліся ў гімназіі або ў нейкім студэнцкім пакойчыку і толькі пасьля, калі да студэнтаў далучыліся іншыя сьвядомыя беларусы, стала наймацца невялікая і недарагая заля, пераважна мы арэндавалі яе ў літоўцаў, бо сваёй ня мелі). Загадзя для рэферату вызначаліся дакладчыкі. Звычайна, мы запрашалі тых, хто быў удзельнікам тых падзеяў, у Вільні жыло нямала людзей, якія былі іх сьведкамі. (Асабліва запомніліся мне выступленьні Макара Краўцова і ксяндза Гадлеўскага). Напярэдадні сьвяткаваньня ў часопісе «Шляхам жыцьця» друкавіліся невялічкія артыкулы, у якіх расказвалася аб далейшым лёсе беларускіх змагароў. А ў Празе выйшла цэлая кніжыца, прысьвечаная падзеям 25 Сакавіка.
Але ў цэлым сьвяткаваньнебыловельмі сьціплым, бо студэнтаў беларусаў было ў Вільні няшамт. Чытаўся рэферат, пасьля задаваліся пытаньні, затым сьпяваліся нацыянальныя песьні. Мы зьбіраліся, бо ведалі, што мусім распрацоўваць гэтую светлую ідэю незалежнасьці. Мы зьбіраліся, бо хацелі вывучыць усе дэталі тае пары.
К канцу 30х гадоў культ Дня Незалежнасьці ўзмацьніўся. 25 Сакавіка ва ўмовах моцнага прасьледу ўсяго беларускага, набыў новыя рысы і сымбалі. Ён стаў нашым нацыянальным сьвятам, за якое многія з нас маглі аддаць і жыцьцё.
Памятаю аповяд Язэпа Найдзюка, якога ў канцы 30х гадоў пасадзілі ў Вілейкаўскую турму. Ён сядзеў у ёй некалькі месяцаў і адманатоннасьці турэмнага жыцьця пачалі зблытвацца ўжо ня толькі дні, але і тыдні. I вось аднойчы ў адзін хмуры сакавіцкі дзень яго і ягоных сяброў па камэры павялі на штодзённую прагулку. Яны спусьціліся ў цёмны двор, над якім бачылася маленькая латка шэрага неба, зрабілі першы круг і раптам пачулі, як чалавек, што ішоў на сустрач ім ціха сказаў:«25!». Гэтыя шматзначныя для беларускага вязьня словы паўтарыў і другі беларус, і трэці. Для людзей, якія сядзелі ў турме за беларускую справу, яны азначалі вельмі многа. Найдзюк і ягоныя сябры самі пачалі перадаваць: «25!» іншым вязьням, бо гэта быў іх дзень, гэта было іх сьвята. Вось так сымбалічна і адсьвяткавалі яны 25 Сакавіка ў Вілейкаўскай турме.
Тым часам у Вільні рух за сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці павялічваўся, і перад выбухам вайны да студэнтаў далучыліся і многія нацыянальна настроеныя беларусы. Пазьней ідэі 25 сакавіка перахоўваліся на эміграцыі I, нарэшце, яны зноў вярнуліся на Бацькаўшчыну.
Некалькі штрыхоў да партрэта ^^t^* Анатоля Бярозкі ^^,!^^ Антон Шукелойць
У па ча тку гэтага году ў кнігарнях Менску зьявілася кніга паэзіі беларускай эміграцыі «Туга па Радзіме». Гартаю гэтае выданьне, перад ва чыма зна ёмыя ўжо імёны: Натальля Арсеньнева, Вінцук Адважны, Алесь Змагар, Янка Золак, Уладзімір Клішэвіч, Уладзімір Дудзіцкі, Рыгор Крушына, Хведар Ільяшэвіч, Янка Юхнавец, Масей Сяднёў, Алесь Смаленец, Алесь Салавей, Сяргей Ясень і Анатоль Бярозка. Якімжа доўгім быў 1х шлях да чытача Бацькаўшчьг ны! Наколькіж нечаканым стала адкрыцьцё іхняй паэзіі для яго.
Няпростае вяртаньне гэтых аўтараў у Беларусь тлумачыцца хутчэйза ўсё іх няпростым жыцьцёвым лёсам паэтаў эміграцыі. Многіязьіхзьведалі сталінскія турмы ілягеры. Усепрайшлі празь нялёгкаежыцьцё выгнаньнікаў на чужыне. Лёс кожнага з паэтаў эміграцыі заслугоўвае вывучэньня і пераасэнсаваньня. I, пэўна, прыйдзе час, калі зьявяцца грунтоўныя агляды творчасьці і жыцьця ўсіх іх. Сёньняж мы хочам расказаць пра аднаго з гэтых паэтаў.
Зьбіраючы ма тэрыялы аб Віленскай Беларускай гімназіі, Беларускім Студэнцкім Саюзе, я захапілася творчасьцю і асобаю Анатоля Бярозкі. У размовах з д. Вітаўтам Тумашам, Раісай Галяк, Антонам Шукелойцам, Вольгай Сяднёвай, Мікалаем Шчорсам, сёстрамі Будзькамі я прасіла расказаць пра паэта Бярозку. Прапаноўваем вашай увазе ўспаміны Антона Шукелойца
Сьвятлана Белая
Я пазнаёміўся з паэтам Анатолем Бярозкам у Беларускім Студэнцкім Саюзе ў 1935 годзе, калі паступіў на першы курс гуманітарнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Анатоль Бярозка вучыўся на другім курсе мэдычнага факультэту і быў актыўным сябрам Саюзу. Жыў я зь ім таксама разам. Спачатку, як і многія студэнты, у так званым беларускім доме, што зьмяшчаўся на вуліцы Завальная 1. Гаспадаром гэтага дому быў Ян Пазьняк. Ёнжа быў і рэдактарам беларускай часьці газэты «Крыніца», рэдакцыя якой разьмя шчалася тутжа. Беларускі дом, акрамя жылых пакояў меў дзьве залі: меншую займаў Беларускі Студэнцкі Саюз, большую— Беларускі ІнстытутГаспадаркі й Культуры. У залі Беларускага Студэнцкага Саюзу ўздоўж сьцен стаялі лавытапчаны. Днём яны служылі як месца для сядзеньня, ноччу студэнты выкарыстоўвалі іх пад ложкі. Звычайна пасьля 10 гадзіны вечара наш «студэнцкі» пакой на Завальнай пачынаў запаўняцца студэнтамі, якія вярталіся зь бібліятэкаў, лябараторыяў, шпіталёў на начлег. Даставалі мы свае пасьцелі, раскладалі іх на тапчанах і хутка заля ператваралася ў спальны пакой.
Гэта быў вельмі цікавы час, бо беларускі дом пачынаў ажываць. Студэнты дзяліліся навінамі, абмяркоўвалі падзеі, творы мала дых пісьменьнікаў, тутжа чыталіся новыя вершы. Усе чакалі на прыход Яна Пазьняка, які жыў у гэтым доме, вельмі цікавага і вя