Заканчэньне. Пачатак у №6(16), 1992—1(21), 1993 14 15 На Люблінскім сейме 1569 г. фэўдалы ВКЛ аспрэчвалі сапраўднасьцьтэксту Крэўскага пагадненьня, заяўляючы, што гэтыя запісы наогул ніколі не існавалі.Апроч таго, акт, які фігуруе як арыгінал пагадненьня, ня мае неабходных рэквізітаў (подпісаў і пячатаю, хоць іх маглі падрабіць. Магчыма, таксама, што падроблены быў ня ўвесь акт, а толькі асобныя месцы. He выключана і тое, што акт, вядомы цяпер як афіцыйны дакумэнт, быў прыватным запісам, зробленым кракаўскім біскупам ці якім іншым канонікам, варожа настореным супраць ВКЛ. На гэтую думку наводзіць той факт, што вядомы нам тэкст захоўваўся не ў архіве дзяржаўнай канцылярыі, дзе трымаліся ўсе дзяржаўнаправавыя акты, а ў архіве кракаўскай капітулы. Вывад аб тым, што вядомы акт Крэўскага пагадненьня фальсыфікаваны, пацьвярджаецца ўсім далейшым ходам гісторыі. Узыйшоўшы на польскі пасад, Ягайла захаваў за сабою вярхоўную ўладу і ў ВКЛ, хоць і назначыў туды вялікім князем свайго братаІвана(Скіргайлу),а потымстрыечнага брата Вітаўта (Юрыя, Аляксандра), штозусім ня шкодзіла княству, не вяло да яго лікві дацыі, а толькі ставіла ў саюзныя адносіны з Польшчай пад верхавенствам Ягайлы. Пытаньнеж аб ліквідацыі княства пачалі ўзьнімаць польскія фэўдалы і каталіцкае духавенства толькіпраз шматгадоў пасьля сьмерці Ягайлы. Праўда, словы аб уключэньні Вял ікага княства Літоўскага ў склад Польшчы былі ўнесены ў Гарадзельскі пры вілей 1413 г„ але тутжа гаварылася пра захаваньне ўлады вялікага князя і адасобненасьць ўсёй дзяржавы. Ягайла, увесь час клапоцячыся аб прызнаньні яго вярхоўных правоў у Вялікім княстве, разам з тым імкнуўся ўмацоўваць цэласнасыдь і дзяржаўную адасобненасьць яго. На працягу амаль 50 гадоў свайго праўленьня ў Польшчы ён пастаянна быў у курсе ўсіх падзеяў у абедзьвюх дзяржа вах і актыўна ўплываў на ўнутраную і вон кавую палітыку княства і не было за ім ніводнага дзеяньня, якое можна былоб растлумачыць жаданьнем ліквідаваць самас' тойнасьць Вялікага княства. Адасобненасьць княства падкрэсьліва лася і тым, што адразу пасьля ўступлень ня Ягайлы на польскі пасад і назначэньня вялікім князем літоўскім 1 вана (Скіргайлы), Ягайла ня зьняў зь сябе паўнамоцтваў гла вы ВКЛ, а адначасова ўзначаліў дзьве дзяр жавы. Тым самым была ўстаноўлена перса нальная вунія паміж гэтымі дзяржавамі. Польскія фэўдалы і каталіцкае духавен ства ўжотады ўсімі сіламі стараліся ліквідаваць ВКЛ. У працэсе прымусовага актал ічваньня насельніцтва Беларусі, Літвы й Ук раіны былі створаны каталіцкія біскупскія кафэдры і касьцёлы, духавенства атрымала багатыя ахвяраваньні і шмат ільгот. Характэрна, што рымская курыя, падтрымліваючы агрэсыўныя пляны польскіх фэўдалаў і духавенства, не вылучыла новаўтвораныя біскупствы ў самастойную цар коўную правінцыю зь непасрэдным падпарадкаваньнем Рыму, а ўключыла іх у склад польскай Гнезненскай царкоўнай правінцыі з падпарадкаваньнем новых біскіпаў польскаму духавенству. Гэтым яшчэ раз падкрэсьлівалася варожае стаўленьне рымскай курыі і ўсяго каталіцкага духавенства да насельніцтва Беларусі. Гэтая варожая палітыка каталіцкага духавенства асабліва яр ка праявілася ў яго імкненьні апалячыць усё насельніцтва Вялікага княства, лік відаваць нацыянальныя культуры гэтых народаў, пазбавіць іх нацыянальнай самасьвядомасьці. У некаторых выпадках дзеля аховы каталіцкага духавенства і падтры маньня парадку ў месцах, дзе праводзіла ся масавае акаталічваньне насельніцтва, былі ўведзены ўзброеныя атрады салдаткатолікаў, набраных у Польшчы. Прымусовае акаталічваньне, узмацьненьне фэўдальнай эксплуатацыі, а таксама парушэньне сувэрэннасьці дзяржавы ўвядзеньнем польскіх войскаў абвастрылі не задавальненьне насельніцтва, яноса зброяй у руках выступіла супраць ураду. Ужоў 1388г. урад Скіргайлы вымушаны быў скарыстаць дапамогі польскіх сіл супраць насельніцтва Віцебскай і Полацкай земляў. Паўстаньне было пераможана, гара ды занялі ўрадавыя войскі, але асобныя выступленьні і напады не спыняліся на ўсёй Беларусі і Літве. Абставіны ў краіне асабліва абвастрыліся, калі апазыцыйныя сілы ўзначаліў і аб’яднаў у адзін рух бе расьцейскагарадзенскі князьВітаўт. У 1390 г. Ягайла зноў быў змушаны пайсьці на дапамогу Скіргайлу ў Беларусь і Літву, бо краіна, паводлясловаўЯ.Длугаша, «цярпела раззарэньне ад міжусобнай вайны і гінула ад уласнага мяча». На першым часе аб’яднаным сілам Ягайлы і Скіргайлы ўдалося заўладаць замкамі Вітаўта ў Бярэсьці, Камяніцы і Гародні, але і пасьля гэтага барацьба не спынілася. Некалькі гадоў урадавыя сілы вялі барацьбу з паўстанцамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, і гэта змусіла Ягайлу пайсьці на кампраміс. У выніку перамоваў у Востраве (каля г. Ліды) 5 жніўня 11392 г. было заключана пагадненьне, паводля якога аслабілася прымусовае акатал ічваньне, не дапускалася ўтрыманьне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы, які скампраметаваў сябе супрацоўніцтвам з польскімі фэўдаламі, вялікім князем літоўскім быў прызначаны Вітаўт,але і ёнпрызнаў верха венства Ягайлы Вострабрамскае пагадненьне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове пэрсанальнай (асабістай) вуніі. У гэтымяшчэ разпраявіў ся палітычны талент Ягайлы: у асобе Ві таўта ён замест праціўніка займаў энергічнага, рашучага і разумнага саюзьніка ў барацьбе з крыжаносцамі. Гэтым пагадненьнем былі юрыдычна аформлены тыя фактычныя ўзаемаадносіны, што склаліся дзьвюма дзяржавамі пасьля ўступленьня Ягайлы на польскі пасад. Адасобленасьць ВКЛ ад Польшчы падтрымлівалася яшчэ і тым, што само княства не было дзяржавай унітарнай, а ўяўляла сабой своеасаблівую фэўдальнуюфэдэра цыю, у якой да цэнтральнай часткі дзяржавы прымыкалі землікняствы са значнымі аўтаномнымі правамі. Фэўдалы гэтых зямель не ўдзельнічалі ў вырашэньні пытаньня аб вуніі і таму нелічылі сябе зьвя занымі ўмовамі гэтага дагавору. Без іхжа ў дзелу нельга было вырашыць пытаньня аб характары саюзу княства з Польшчай. Трэба ўлічыць таксама, што тэрыторыя ВКЛ, колькасьць насельніцтва, а значыць і ваенныя сілы яго, значна перавышал і сілы Польшчы, таму і далучыць княства было немагчыма бяз згоды значнай часткі насельніцтва, асабліва пануючага кляса. Уступленьне Ягайлы на польскі пасад вельмі зьмяніла і зьнешнюю, і ўнутраную палітыку польскай дзяржавы. Ягайла, які вырас і выхоўваўся ў Беларусі, прыбыў у Кракаў зь вялізнай сьвітай сваіх прыдворных і асабістай аховай (каморным атрадам), набранай, у асноўным, зь яго ўладаньняў у Беларусі. I паколькі ні ён сам, ні яго прыдворныя і ахова не размаўлялі ні на лацінскай, ні на нямецкай мовх, то і польскія фэўдалы былі вымушаны пакінуць нямец 17 кую і пераходзіць на беларускую або польскую мовы. Такім чынам, пры каралеўскім двары быў зроблены пачатак адра джэньня славянскай мовы і абмежаваньня нямецкай. Апіраючыся на свае ўзброеныя атрады, Ягайла ўмацаваў каралеўскую ўладу ў Польшчы і тым самым часткова абмежаваў самавольства буйных фэўдалаў і ўплываў вярхоў каталіцкага духавенства на дзяржаўныя справы. Каб мабілізаваць усе сілы абедзьвюх дзяржаваў на разгром крыжаносцаў, Ягайла перш за ўсё хацеў заручыцца падтрымкай шырокіх мас польскага народу і патрыя тычна настроенай шляхты. Дзеля гэтага ў 1388 г. быў выдадзены Петрыкоўскі прывілей, які пашыраў правы польскай шляхты, арганізаваны паход супраць венгерскага ўладараньня ў галіцкай зямлі, а потым Ягай ла выступіў супроць Апольскага князя Уладзіслава, які, уступіўшы ў саюз з крыжаносцамі, перадаў ім Добжыньскую зямлю і прапанаваў плян падзелу Польшчы паміж крыжаносцамі Брандэнбургскай маркай і сілезкімі князямі. Пасьля гэтага выступленьня сілезкія князі вымушаны былі пайсьці на пагадненьне з Ягайлам. Каб нейтралізавацьабонават прыцягнуць насвой бок хоць частку каталіцкага духавенства, якое падтрымлівала патрыятычныя сілы ў краіне, і ізаляваць ордэн крыжаносцаў, пазбавіўшы яго падтрымкі і заходнеэўра пейскіх дзяржаваў, Ягайла пачаў шырока прапагандаваць свае захады па акаталічваньні насельніцтва Беларусі і Літвы. Праведзеныя Ягайлам захады па ўмацаваньні аўтарытэту абедзьвюх дзяржаваў дазволілі ўрадам Польшчы і ВКЛ дабіцца замацаваньня саюзу: 18 студзеня 1410 г. ў Вільні былі сабраныя найбольш уплывовыя фэўдалы, што прынялі каталіцтва, і яны спэцыяльнай граматай пацьвердзілі саюз з Польшчай. У сакавіку тагож году аналягічнае земнае абавязацельства пацьвер дзілі польскія фэўдалы, якія сабраліся ў г. Радаме, і тады саюз, заснаваны на пэрса нальнай вуніі, быў юрыдычна замацаваны ў ВіленскаРадамскім акце. Гэтым пагад неньнем фэўдалы Вялікага княства літоўскага абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сілам і супраць нападаў якіх бы то ні было ворагаў і ахоўваць поль скія інтарэсы як свае ўласныя, гэтакжа павінны былі рабіць і польскія фэўдалы. Акт ВіленскаРадамскай вуніі пацьвердзіў адасобненасьць і самастойнасьць ВКЛ, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы, вызначыў сутнасьць дзяржаўнаправавой сувязі княства з Поль шчай як пэрсанальную вунію дзьвюх дзяржаваў над верхавенствам аднагогаспадара. ВіленскаРадамская вунія стала юрыдыч най асновай саюзу ўсходнеэўрапейскіх на родаў у іх барацьбе супраць нямецкай агрэсіі.Таму залежнасьць Вітаўта ад Ягайлы мела больш намінальны характар і не была вырашальнай у адносінах паміж абедзьвюма дзяржавамі, бо ва ўсіх унутраных і міжна родных справах яны былі самастойныя. Пацьвердзіўшысаюз абедзьвюх дзяржаваў ВіленскаРадамская вунія стала зыход ным момантам арганізацыі й аб’яднаньня сіл усходнеэўрапейскіх народаў у іх барацьбе з крыжаносцамі. Славутая перамо га пад Грунвальдам у 1410 г. сталася пачаткам поўнага зьнішчэньня гэтага разбойніцкага ордэна, яна зьнішчыла міф аб не пераможнасьці тэўтонскіх крыжаносцаў і на сотні гадоў была зьнята магчымасьць нямецкай узброенай агрэсіі на ўсходзе Эўропы. Разам з тым гэтая перамога павысіла міжнародны аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, стварыла ў іх прадумовы разьвіцьця вытворчых сіл і міжна родных сувязяў. Перамогай пад Грунвальдам была падарвана і магутнасьць каталіцкага духавенства, што ў сваю чаргу паспрыяла разьвіцьцю свабоднай думкі ва ўсёй Эўропе і павышэньню нацыянальнай самасьвядомасьці заходніх і паўднёвых славян, актывізацыі іх вызваленчай бараць бы. Гэтая перамога была яскравым сьвед чаньнем плённасьці дружбы і саюзу народаў усходняй Эўропы ў іх барацьбе супраць агрэсіі 1 засільля рэакцыйнай дагматычнай ідэалёгіі, якую насаджала каталіцкая цар ква. Распальваючы рэлігійную варожасьць паміж новаахрышчанымі католікамі і пра васлаўнымі, катал іцкае духавенства і фэўда лы католікі пачалі весьці палітыку дыск рымінацыі праваслаўнага насельніцтва, што ў канчатковым выніку падрывала жыцьцё выя сілы дзяржавы, вяло да ліквідацыі яе палітычнай самастойнасьці да пагібелі.