У 1413 г. у замку Горадлі над Бугам былі сабраны некаторыя польскія фэўдалы і 47 фэўдалаўкаталікоўВКЛ. У выніку былі выдадзены тры граматы (прывілііі: польскіх фэўдалаў аб тым, што яны згодны падзя ліцца з фэўдаламікатолікамі ВКЛ гонарам насіць гербы. Фэўдалаў ВКЛ, якія прымалі гербы польскіх фэўдалаў, тым самым уступаючы зь імі ў гербавае пабрацімства. Трэці ж прывілей, выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, ўяўляў сабой дакумэнт адкрытай каталіцкай агрэсіі, меў на мэце не саюз дзьвюх дзяржаваў, а ўмацаваньне і пашырэньне каталіцызму, ідэалягічнае падаўленьне і падпарадкаваньне народу каталіцкаму і духавенству. Дзеля гэтага ў прывілеі былі словы пра ўключэньне ВКЛ ў склад Польшчы. Так, у артыкуле першым хлусьліва сцьвярджалася, штозтаго часу, як была прынята польская карона «з мэтай пашырэньня хрысьціянскай веры «прыс* воены, уключаны, злучаны, перададзены» польскаму каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяраў ВКЛ. Далей гаварылася ад ІмяЯгайлы і Вітаўта, што землі, якія заўсёды да гэтага часу яны мелі і маюць у поўным уладаньні на падставе права спадчыны як законныя гаспадары, з згоды і волі паноў, шляхты, баяраў другі раз інкарпаруюць, далучаюць, унядраюць у каралеўства Польскае, прысвойваюць яму, залучаюць і аб’ядноўваюць зь ім, зьвязваюць саюзам і назаўсёды замацоўваюць. Адпаведна з гэтым запісам, ВКЛ павінна было ў самы бліжэйшы час перастаць існа ваць як самастойная дзяржава, але ў аргы куле П гэтага прывілею гаварылася, што «паны і шляхціцы пасьля сьмерці Аляксандра Вітаўта... нікога ня будуць мець або вы біраць вялікім князем і гаспадаром Літвы,як толькі каго кароль польскі й яго наступнікі, параіўшыся з прэлатамі і панамі Польшчы і земляў Літвы, палічаць за неабходнае выбраць і паставіць. Гэтаксама і прэлаты, паны і шляхта каралеўства Польскага, калі памрэ польскі кароль не пакінуўшы нашчадкаў I законных спадчынцаў, не павінны выбіраць сабе караля I гаспадара бяз ведама і парады нашай, г. зн.вялікага князя Аляксандра, паноў I шляхты названых вышэй земляў Літвы. 3 гэтага артыкула вынікае, што ня гледзячы на ўжываньне ўсіх магчымых дзеясловаў аб далучэньні, Вялікае княства ня толькізахоўвае сваю самастойнасьць, але ў выпадку сьмерці Ягайлы ка ралём Польшчы можа стаць толькі асоба, пажаданая фэўдалам княства г.зн., што прывілей у даным выпадку мае раўнапраўны характар, I няма нават намёку на ліквідацыю I далучэньне земляў княства да Польшчы. Такім чынам, усе напышлівыя словы прывілею аб зьліцьці дзяржаваў ня мелі ў той час новага дзяржаўнаправавога зна 18 чэньня — заставаўся той самы саюз дзьвюх дзяржаваў у форме пэрсанальнай вуніі. Саюзныя адносіныазначнааслабіліся пасьля паражэньняў крыжаносцаў у 14141422 гг. і заключэньні зь імі міру. Пасьляж абраньня на вялікакняскі пасад у 1430 г. Свідрыгайлы, прыхільніка самастойнасьці ВКЛ, адносіны настолькі сапсаваліся, што справа дайшла да ваенных дзеяньняў супроць Польшчы. У 14321433 гг. адносіны крыху наладзіліся, але становішча было няўстойлівае, а ў 1434 г, пасьля сьмерці Ягайлы, вунія была поўнасьцю скасаваная. Гаворачы пра вынікі гэтага першага этапу саюзу ВКЛ з Польшчай, трэба адзна чыць, што вунія спрыяла збліжэньню на родаў Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, умацаваньню і разьвіцьцю ўзаемных ган длёвых і культурных сувязяў. Асабліва важнаезначэньнемела аб’яднаньне ваенных і матэрыяльных сіл абедзьвюх дзяржаваў у барацьбе зь нямецкай агрэсіяй. Дзякуючы вуніі былі прыпынены анямечваньне поль скага народу і калянізацыя Польшчы, a Грунвальдская перамога на стагодзьдзі стрымала прасоўваньне немцаў ва Усходнюю Эўропу. У Польшчы пачалося адраджэньне роднай культуры і мовы. Без перабольшаньня можна сказаць, што дзякуючы Крэўскай вуніі, народы ВКЛ выратавалі Польшчу ад нямецкай калянізацыі. Гэтая вунія была важным паваротным рубяжом ва ўсё гісторыі Польшчы. Але ў той самы час з пашырэньнем каталіцызму на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны атрымала свабодны достут катал і ц кае духавенства, зьягодагматычнай ідэялёгіяй, якая стаяла асновай самага рэакцыйнага сьветапогляду. Да тагож гэтае духавенства падпарадкоўвалася іслужыла іншаземным інтарэсам, і ўся яго дзейнасьць была варожая народам княства і самой дзяржаве. Яно ўсімі сіламі імкнулася душыць і зьнішчаць народную культуру, рас пальвала рэлігійную варожасьць у ася родзьдзі беларускага народу. Каталіцкая прапаганда царкоўнага касмапалітызму таксама вяла да таго, што значная частка фэўдалаў, стаўшы католікамі, больш клапацілася пра інтарэсы рымскай курыі, чым сваёй дзяржавы і народу, і ня здольна была процістаяць захопніцкім памкненьням польскіх фэўдалаў, якія доўгічаспадрывалі і стараліся зьнішчыць саюзнае Польшчы Вялікае княства. Гэтая неразумная й антынародная палітыка польскіх фэўдалаў і каталіцкага духавенства прывяла да таго, што з аслабленьнем ВКЛ былі падарваны і сілы самой Польскай дзяржавы. Другі этап саюзных сувязей ВКЛ з Польшчай пачаўся з абраньня ў 1447 г. на поль скі пасад вялікага князя літоўскага Казі міра (сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай), пасьля чагоён стаўначале дзьвюхсамастойных дзяржаваў. Зноў ўстанавілася пэрсанальная вунія, якая шмат дзесяцігодзьдзяў служыла трывалай асновай саюзу дзьвюх дзяржаваў, кожная зь якіх мела сваю эканоміку, фінансы, армію, закана даўства, дзяржаўны апарат і вяла самастойную ўнутраную і вонкавую палітыку. Разам з сьмерцю Казіміра ў 1492 г. ву нія была перапынена, але ў 1501 г. зноў аднавілася, калі каралём Польшчы быў абраны вялікі кароль літоўскі Аляксандр. Пасьля сьмерці Аляксандра польскія фэўдалы зноў абралі сваім каралём вялікага князя літоўскга Жыгімонта I, і вунія заха валася. Яна захоўвалася і пасьля ўступленьня на польскі пасад Жыгімонта II Аўгуста. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці ^* старажытных ліцьвіноў *^ Паўла Урбан Яшчэ перад Янам Длугашам паганскія вераваньні ліцьвіноў апісаў італьянскі гуманіст Энэй Сільвій Пікаламіні. Апісаў, грунтуючыся на зьвестках, пачэрпнутых з расказаў чэшскага тэоляга Яна Гераніма з Прагі, які асабіста браў удзел у масавым хрышчэньні ліцьвіноў і там зьнішчаў усялякія культуры й атрыбуты паганства, уключаючы сюды і сьвяцілішча зь вечным і сьвятым агнём. Але пра ліцьвіноў Энэй Сільвій Пікаламіні пісаў як пра народ славянскай мовы, а польскі гісторык Ян Длугаш тыхжа ліцьвіноў залічаў да славянізаваных балтаў, гэтак званага«італьянскага паходжаньня». Пётра Дузбург так сама пісаў пра паасобных ліцьвіноў, якія валодалі, паводля яго і польскай мовай. Пісаў пра гэта пад 1290 г„ апісваючы эпізод, як быў абхітраны на Нёмане водны разьведвальны патруль крыжакоў. Гаворка ў гэтым выпадку была пра замак Калайна і ягоны гарнізон, якім камандаваў каштэлян Сурмін. Каб заманіць гэты крыжацкі патруль падыйсьці бліжэй да берагу ракі, сярод абаронцаў замку быў абраны чалавек, што ведаў польскую мову і які, прыкінуўшыся палоненым хрысьціянінам, павінен быў прасіць паратунку: забраць яго з сабою ў карабель. Як выглядае, чалавек, гэты, які валодаў польскай мовай, мог быцьліцьвіном, бо паводля Дузбурга, таксама аднаму ліцьвіну на імя Надам была даручана справа атакаваць пры нагодзе той крыжацкі водны патруль. Дарэчы, замак Калайна знаходзіўся над Нёманам у жамойцкай Каршоўскай зямлі, і ў тым часе ягоны гарнізон мог складацца пераважна з жамойцаў. Працяг. Пачатак у № 1(11), 1992—1 (21), 1993 Аднак больш цікавае паведамленьне, якоеПётра Дузбург занатаваў пад 1302 г. Тут гаварылася пра адзін з нападаў на землі Прускагатэўтонскага ордэну невялікіх рабаўніцкіх казачых аддзелаў, якія пэўна карысталіся падтрымкай з боку ўрадавых колаў. У гэтым месцы сваёй хронікі Пётра Дузбург таксама пісаў, што перад тым як ажыцьцявіць напад на Любаўскую зямлю, ліцьвіны выслалі сюды папярэдняе свайго разьведчыка, і гэты разьведчык ліцьвін валодаў польскай мовай.172 Любаўская зямля з цэнтрам у Любаве знаходзілася ў комтурстве Астэродэ I ляжала, такім чынам, у цэнтры крыжацкай Прусіі. Тады яшчэ польскага элементу там не было, але пасьля супасташэньняў, што былі спрычыненыя паўстаньнямі прускіх плямёнаў і карнымі экспэдыцыямі кры жакоў, сюды завозіліся нямецкія каляністы. Польскіх сялянаў крыжакі пачалі запрашаць на пасяленьне ў Прусію толькі дзесьці пасьля 1310 г. 173 Дык там, у гэтай Любаўскай зямлі, для збору зьвестак ве даньне польскай мовы таму ліцьвінуразьведчыку не было патрэбнае. Можна меркаваць, што, гаворачы пра «польскую мову», Пётра Дузбург меў на ўвазе славянскую мову ўвогуле, у тым ліку I мову «русіянскую». Аднак загадкавасьць гэтага сьцвяр джэньня Пётры Дузбурга хаваецца ў іншым. Сапраўды, калібліцьвіны належалі да сям’і балцкіх плямёнаў, дык I той ліцьвінразьведчык увогуле ня меўбы патрэбы ведаць восьгэтую «польскую» мову. У крыжацкай Прусіі якніяк жылі ягоныя аднамоўныя 21 суродзічы, для кантактаў і паразуменьня зь якімі ён, будучы ліцьвіном, ня могбы мець, здаваласяб аніякіх моўных перашкодаў, бо нельга дапусьціць магчымасьць, што ўжо ў тым часе ў Прусіі, у тым ліку і ў прыгадванай Любаўскай зямлі, дашчэнту было зьнішчанае ўсё насельніцтва старажытных прусаў. На фоне гэткай загадкавасьці зноў прыгадаем выказваньне вялікага князя Вітаўта, паводля якога судаваяцьвяг і за лічаліся да гетаў ці готаў і гэтым самым этнічна супрацьпастаўляліся ліцьвінам. Праўда, тойжа Вітаўт жамойцаў моўна і этнічна радніў зь ліцьвінамі, хоць гэтых жамойцаў зноўжа вылучаў як асобны на род. Ды, мабыць, ліцьвіны належалі да народаў славянскай мовы, былі адгалінень нем колішніх вільцаўлюцічаў? Возьмем для прыкладу адзін з атрыбутаў паганскіх вераваньняў ліцьвіноў, якім быў Зьніч. Гэты «Зьніч», прыгадаў Ян Длугаш, апісваючы эпізод першага хрышчэньня ліцьвіноў і зьнішчэньня ў Вільні ў 1387 г. паганскага сьвяцілішча, дзе гарэўсьвяты і вечны культавы агонь. Ян Дугаш памылкова меркаваў, быццам у мове ліцьвіноў Зьнічам зваўся галоўны сьвятаржрэц, які падтрымліваў гэты агонь і быў адначасна вяшчуном. Гэткім вярхоўным паганскім «капланам» супольным для прусаў, ліцьвіноў і жамойцаў у іншым месцы Ян Длугаш на зываў КрывэКрывэйта. Якраз Зьніч у славянаў паганцаў азначаў вось гэты вечны і сьвяты агонь, і гэткае значэньне таго па ганскага Зьніча яшчэ і сёньня захавалася ў называньні зьнічам алімпійскага факелу па ходні, надмагільнай сьвечкі або агню над магілай няведамага жаўнера. Тэрмін «зьніч» у значэньні сьвятога агню пайшоў, як выгля дае, ад стараславянскага дзеяслова «энетнзннтн», што ўсваючаргу значыла «гарэць».