Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
Фронт у гэты час ізноў бязьлітасна ка
ціўся праз Беларусь, гэтым разам у заход нім напрамку. Пачаліся паветраныя налёты на Баранавічы, і людзі гінулі пад бомбамі. Я вырашыў выехаць у Польшчу, у Пазнань: там жылі сваякі маёй жонкі. Я ня ведаў, што адзін з гэтых сваякоў быў ахвіцэрам польскай «Арміі Краёвай», і яго шукала гэс тапа. Як толькі я апынуўся ў Пазнані, гэста па арыштавала мяне за «сувязь з польскім нелегальным рухам» і саслала пад канвоем у канцлягер Нордгаузэн у Турынгіі.
Перад тым як пакінуць Бацькаўшчыну, я узяў з сабой на няведамы лёс даручаныя мне кнігі, бо ведаў, што пакінуць іх бальшавікам нельга. Але ў Пазнані, пры арышце гестапаўцы.перабіраючы ўсемае рэчы, знай шлі іх. ‘Russische Bucher" заявіў старэйшы з ахвіцераў ды адлажыў іх на бок, як доказ мае віны. Як я не пераконваў, што гэта не камуністычная прапаганда, яны не паверылі мне,а чытацькірыліцайніхтозь іх няўмеў.
Гэтак загінулі кнігі, што перажылі шмат бедаў і нягодаў, паноў і камісараў. Я да гэтай пары не магу пазбавіцца пачуцьця цяжкае віны перад рэдактарам «Калосься» Шутовічам ды і перад усім беларускім на родам, што няздолеў выратаваць і захаваць гэтыя шматкаштоўныя і рэдкія матар’ялы, калі яны былі мне давераны.Сягоньня я рад што кнігі гэтыя усёж перахаваліся, што творы Пушчы ды іншых нацдэмаў ды пакутнікаў за беларускі народ будуць перавыдадзены ў незалежнай цяпер Беларусі. Хацела сяб толькі, каб перавыдадзены яны былі не ў цяперашнім правапісе, пакалечаным русы фікатарамі.дзенават характэрны для белару скай мовы мяккі знак «вычышчаны», а тым правапісам, якім яны сапраўды пісаліся.
Але я адыйшоў ад Я. Пушчы ды ягоных «Лістоў да сабакі», сапраўды нязвычайнага твору. Восьштонапісалапра ягоі. Багдановічу прадмове да твору: «Багацьцевобразных
сродкаў, глыбіня зьместу, дасканаласьць формы дазваляе лічыць «Лісты да сабакі» Я.Пушчы шэдэўрам рамантычнай лірыкі 20х гадоў.»
А твор гэты сапраўды незвычайны. Толькі ўчытайцеся ў гэтыя радкі.
Лісты да сабакі
Жыву цяпер я ў шумнае сталіцы, далёка ад цябе, мой любы дружа. Ляжыць акраец хлеба на стальніцы, а ў збане на вакне юнацтва ружа. Вятры павеюць хутка золкай сьцюжай, I ліст крывавы свой яна ўроніць. Праходзіцьме натоўп, з душой няўхлюжай 1 ў гразь утопча, апусьціўшы скроні.
I толькі я адзін, паэт бяздомны, над ім схілюся й акраплю сьлязамі. Тады забросьнеюць душы затоны, калі ў грудзёх мой дух зусім мне займе. А покуль: б’е жывой вады крыніца і хваля творчая гарачым пульсам. Наштож мне падхалімам быць, крывіцца і ў хмары ўрэзвацца чырвоным буслам! Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў. і супраць ветру размахнуць крыламі. Хто хоча— кпіце над пясьнярскім лёсам I бэсьце, лайце ў гандлярскай краме. Трывожнасьць рытму песьню агартае,— нязнанавостры боль у адчуваньнях. Мне лепей быць звычайным бы ратаем, чым грэх зь сябе змываць ў атрутнай ваньне. Даруй, што я пішу табе аб гэтым— Тваё нутро гатоў яшчэ расчуліць.
Вартуй, вартуй лепш хату да расьсвету, Вуглоў каб не разьнесьлі людзі вуліц. Я ведаю—цяпер у вас там восень і ночы чорныя жуду калышуць.
Вятры лісты ажоўклыя разносяць 1 намятаюць гурбамі ў зацішак. I ты адзін правёў у ноч такую, правёў мяне ў далёкую дарогу. Гадзіну гэту кожны год сьвяткую і слухаю, ці ў дзьверы хто не дрогне. Ніхто, ніхто! Зацяты ланцугамі... Хтось рукі заламаў у далях сініх. Вартуй, мой дружа, родны ганак— пішу аб гэтым я табе з Расіі.
II
Успомніў восень я пятнаццатага году, I уваччу змяёй узьвіўся чорны шлях. Ніводзін дзень ня ведаў ласкавай пагоды— за навальніцай навальніца сьмерці йшла.
38
39
У гэту восень стаў народ наш сіратою— ўздыхнулн цяжка хвалі віленскіх вазёр. Ў капліцы дзён жахлівых брат сканаў з сьястрою; у слёзназолкім небе згасла радасьць зор.
Ніхто з людзей не мог адчуць наш боль трагічны; была страшная зяб—рыпелі косьці дрэў. карэньні іхніх ног былі ў крыві крынічнай, Выгнаньня дзень, бы злодзей, краўся па дварэ. 1 ты стаў бежанцам у гэты дзень закляты— пайшоў па шчасьце ў чужацкую зямлю. Ты выць, пачаў пад крыжам і пад хатай I вочы сьлёзныя закатываць ў імглу.
Ты познай восеньню ў палёх глухіх брадзяжыў, знайсьці прыстанішча сабе ніяк не мог. імгліліся жудою хмары сыпкай сажы, а ты пад імі выў 1 грыз балотны мох.
I ты і гаспадар твой сталі жабракамі; каліж вас людзі праганялі зпад вакна, тады чало сьціскаў ты лапамірукамі і церні вырываў з пакутнага вянка. Ішлі гады, міналі дні падзей суровых, вяртацца сталі ўсе ў асірацелы дом. Зьмянілі шум даўнейшы свой лясы, дубровы, і поле зарасло бадыльнікам кругом.
Ад мяса і крыві набухлі жылы глебы; да іх вярнуцца ты ня змог, ня здолеў больш. Твой гаспадар цябе зьмяняў на бохан хлеба, па целе па тваім тады прабегла дрож. Пайшоў ты ад сваіх, галоў на дол схіліўшы, да бацькі да майго, дзе я цябе сустрэў. Падумаў ты: у сьвеце гэтым многа лішніх. 1 смагла сьлёзы піў, што падалі са стрэх. Былі ці не былі ў нас родныя натуры, а толькі мы адзін другога сталі разумець. Замоўклі рэвалюцыі вялікай штурмы, атрэсьлі клёны ўсінь лістоў ажоўклых медзь. I я пайшоў у горад за нязнанай славай, а ты астаўся тамжа пад страхой старой, Ліста мне ад цябе ні разу не прыслалі, хоць ты й пісаў яго вячэрняю зарой. Туга і боль душу пабілі мне на раны, 1 я пачаў успамінаць цябе часьцей. пачаў выходзіць на шляхі дарогі раньнем і запрашаць к сабе няведамых гасьцей. Успамінаў аб табе ўсёж нікому не расьсеяць; і знаю я, калі вярнуся ў родны дом, адно спазнаеш ты, спазнаў як Адысея: прыміж ты ад мяне гарачы мой паклон.
III
Ці я ўт эатры, ў рэстаране п’яным, дзе радасьць расьпіваюць пад джазбанд; усюды зрок вачэй блакітных вяне, I ўсюды бачу я жалобны бант.
Няхай сабе я сёньня й страшна хворы, не трэба ўсёж рэцэптаў для душы. Сталецьцямі гараць і сьвецяць зоры, і іх вятры не ў сіле затушыць.
Няхай, няхай гаворць так I гэтак, а я пішу табе ўжо трэці ліст. няхай сабе аблаюць і ў газетах, мо ўспомніць часам хто калісьць. Мой дружа, ціж у гэтым рытмы песень I смутак нашай сонечнай красы?
Калі паэт галоўна грудзі зьвесіць, няўжо краіне ён тады не сын!
Мне часта зябка й холадна бывае, I ўсёж ніхто ні разу не сагрэў, не цалаваўжа здраднымі губамі ніколі я лістоў, апаўшых з дрэў. Стаю вось перад Зімнім тут палацам I ўвесь, ня ведаю й чаго, дрыжу.
I сам ня ведаю, чаго так плачу... Хто там? Прыйдзі хутчэй і ўкрыжуй!.. Канец хай будзе ў ім маім цярпеньням; няхай лісты разьвеюцца з асін, з чала краіны вырву ўсюж я церні, каб болю іх ня ведаў болей сын. Няўжо мне ранаў песьня не загоіць, што гэтакі трывожны б’ецца пульс? Паэт, які ня ведае агоній, ня здолее ўславіць Беларусь.
Ой, гэта слова, слова дарагое!.. Ах, дружа мой, заўсёды рытм саб’е! Яж напісаць хацеў зусім другое, хацеў у госьці запрасіць цябе.
Адно вось толькі думы непакоіць: ці ўдасца ўсёж даехаць да мяне? Ну, скажам, адвязуць к чыгунцы коні, аж бліснуць зоры ў полі зпад саней. А там білет, і ты ў вагоне спальным; ты сьнедаць зможаш ў рэстаран зайсьці, у ім зімою зелянеюць пальмы, I думаеіп, зімы няма ў жыцьці.
А на вакзал, на сьветлую платформу прыйду я сам, прыйду цябе сустрэць. Адзін другое горача прыгорнем— даўно, даўно ня меў такіх я стрэч. He ўсьпееш з дому перадаць вітаньні, Шчэ вочы будуць ў радаснай жальбе, I тутжа раптам горыч разьвітаньня— ў сталіцы не дазволяць жыць табе. Адзет не будзеш ты ў парадны кіцель, ня будзеш мець заслугі— медаля, зьбягуцца і абступяць цябе гіцлі, і будзе шмат іх: дзе ні стань, ні глянь.
Жыві, жыві, знаць, дома лепей; услухвайся ў таемны шум і шэпт, чужыя людзі ходзяць каля склепу, Пільнуй! Цябе цалуе твой Язэп.
Язэп Пушча зьявіўся на беларускай літаратурнайсцэне ў 1925годзе,калі выйшаў першы зборнік яго вершаў. Гэты вясковы хлапец, а пазьней настаўнік, выкладчык беларускае мовы і літаратуры ды заснавальнік літаратурнае групы «Маладняк» пісаў аб крыніцах свае паэзыі: «Рана, зь дзіцячых гадоў, я стаў пастушком, узыход сонца часта сустрака ў на выгане разам з каровамі, я слухаў у полі і чуў як раніца рыкае. Гэты вобраз пазьней увайшоў у маю паэзыю». I сапраўды, ягоная першая кніга паэзыі, што выйшла ў 1925 годзе — была «Раніца рыкае». Гэта кніга, на маю думку, адчыніла залатуюпаруў беларускай літаратуры, а Пушча неўзабаве стаў шырока ве~ дамым самабытным паэтам, які налажыў глыбокі знак на маладую беларускую паэзыю гэных гадоў.
Але, на няшчасьце, былі гэта гады, калі таталітарная бальшавіцкая сыстэма вырашыла, што «мастацкае слова мусіць служыць зброяй ў клясавай барацьбе». А барацьба гэта, як пісаў Алесь Звонак, адзін з крытыкаў творчасьці Пушчы: «вымагае няпрымірымых адносін да ўсялякіх праяваў чужой ідэалёгіі і праяў буржуазнага нацыяналізіму». Зразумела, ідэалёгіі «чужой» для чырвонага фашызму і маскоўскага шавінізму.
«Лістыда сабакі», Пушчанапісаў уЛенінградзе, калысцы таталітарнага самаўладзьдзя. Паэт, відаць, прадчуваў, што яго ная ружа юнацтва ўроніць сваё лісьцё незадоўга пад сьцюжаю вятроў бальшавізму, і толькі ён адзін над ім заплача, ён —паэт бяздомны: бо бычыць ён, што пабудова «Народнага Дому», у які верылі маладыя
беларускія патрыёты пасьля ўпадку царскае тыраніі — гэта ілюзыя. Замест дому для гаротнага беларускага народу будавалася новая турма народаў ды новая, бальшавіцкая тыранія, што знайшла пазьней свой апагей у «правадырстве» Сталіна, (Der Fuhrer). Верыў Пушча, што не па дарозе яму з тымі, хто ўсё яшчэ верыць, што «пурпуровых ветразей узьвівы трымаюць курс на сонечнае заўтра», а пагадзе не па дарозе з тымі, хто прагандляваў сумленьне за мэдалі, за партыйны білет з доступам да «спэцразмеркавальніка», з тымі, якія лаялі, каб толькі не стаяць у чарзе па бохан хлеба, бэсьцілі Пушчу ды іншых верных сыноў радзімы, крывіліся падхалімна ды «ўрэзваліся ў хмары чырвонымі бусламі». Пушча хацеў «вольным птахам рэзаць шыр нябесаў і супраць ветру размахнуць крыламі». Алеж вецер гэты быў непрымірымы і ня меў літасьці.
За гэтым ветрам стаялі «гіцлі» — гадунцы ката Дзяржынскага ў скураных куртках, за гэтым ветрам стаяла «Магутная Русь» па словах расейскагаж паэта: «Русь Малют, Іванов, Годуновых, хніцннков, опрнчннков, стрельцов, свежевателей жнвого мяса». Перад гэтым ветрам гнуліся нават моцныя людзі А тыя што ня гнуліся, запаўнялі цягнікі ў Сыбір або магілы Курапатаў. Нават Купала пісаў пад гэтым дзікім ветрам: «0, так я пралетар... мне бацькаўшчынай цэлы сьвет: ад родных ніў я адвярнуўся; аднож ня збыў яшчэ ўсіх бед: мне сьняцца сны аб Беларусі».