Полацак №2, 1993

Полацак №2, 1993

42.01 МБ
Этамалёгія слова «Пагоня» павінна была сьведчыць пра тое, што ў якасьці эмблемы князёў або дзяржаўнага гербу Пагоня магла ўзьнікнуць толькі ў славянскім моўнапалітычным асяродзьдзі. Вось што азначала пагоня, як пра гэта была гаворка ў Ягайлавай грамаце 1387г. На жаль, даводзіцца цытаваць вытрымку з гэтай граматы ў сучасным рускім перакладзе, бо пад рукой мы ня маем арыгіналу: «Согласно древнему абычаю, —гаварыласяў той Ягайлавай грамаце,— военный поход остается обязанностью, котарая осуіцествлятся собственнымн затратамн н расходамн. В томже случае, еслн предетсяпреследоватьврагов, непрнятелей нашнх, которые бы убегалн с нашей лнтовской землн, то для этогорода преследовання, которое понародному на зывается погоней, обязуются отправляться не только рыцарн, но н каждый мужчнна, какого бы он нн был пронсхожденпя нлн состояння, только бы он был способен носнть оружне».™
Гэтая грамата вялікага князя і ў тым часе ўжо польскага караля Ўладыслава Ягайлы была датаваня 20 лютым 1387 г. У сілу гэтай Ягайлаўскай граматы князь і баяры ВКЛ, якія прыймалі каталіцызм, ат рымлівалі наўзор польскіхмагнатаўадмысловыя прывілеі і больш асабістых правоў. Упершыню ў пісьмовай форме гэтай граматай акрэсьлівалася сымболіка Пагоні, a Пагоняй, як можам канстатаваць, называлася ў народзе паспалітае рушэньне або ўсенародны абавязак збройна абараняцца ад ворагаў. I тут ня гэтак важна пытаньне, калі і пры якім князі Пагоня сталася дзяржаўным гербам ВКЛ. Важнейшым зьяўляецца факт, у мове якога народу Пагоняй было названае тое паспалітае рушэньне. Нагадваем, што ў іншай Ягайлавай грамаце, датаванай 22 лютым 1387 г, была гаворка
пра асобную «нацыю ліцьвіноў», якая паводля забавязаньня караля ЎладыславаЯгайлы, павінна была прыняць хрышчэньне каталіцкага абраду.
Да гэтага можна дадаць, што, напрыклад, у ХІУ ст. пячаткамі з адлюстраваньнем на іх Пагоні карысталіся ня толькі князі Гедымінавічы. У якасьці княжай эмблемы Па гоню ўжывалі таксама Друцкія князі, што паходзілі ад колішняга Полацкага князя Рагвалода Барысавіча. Мы ўжо гаварылі пра пагадненьне, якоекнязь Вітаўтаформіў 30 студзеня 1384 г. зь вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Канрадам Цёльнерам. Якраз тое Вітаўтава пагадненьне замацоўвалася таксама пячаткай Друцкага князя Льва, на якой, як і на пячатцы самога Вітаўта, аднолькава фігуравала выява Пагоні.
Для вызначэньня нацыянальнага характару дзяржавы важныя ня толькі паходжаньне дзяржаўнага гербу і мова якога народу была дзяржаўнай мовай. Ня менш важнае значэньне мае ў гэтым выпадку таксама назва сталіцы дзяржавы. Ад па* чатку свайго заснаваньня сталіца Вялікага княства Літоўскага звалася якраз Вільняй і ніколі Вільнюсам. Прачытайма хоцьбы лацінскамоўныя акты, якія пісаліся ў канцылярыі вялікага князя Гедыміна і датаваліся 1323 або 1324 годам. Яны былі равесьнікамі самога акту заснаваньня гораду Вільні. Дык у тых Гедымінавых актах, уключаючысюды і ягоныя пасланьні, паўтарался: «Datum in ci vitate nostra Vilпа».175
Калі чытаеш матарыялы расейскіх і летувісцкіх дасьледчыкаў, прысьвечаныя тапаніміцы і праблемам лінгвістыкі, дык ствараецца ўражаньне, быццам уся тэрыторыя Беларусі пакрытая тапанімічнымі назвамі пераважна балцкага паходжаньня. 176Тычыцца гэта і рэкаў Вільлі і Вільні дый нават і назвы гораду Вільні. Быццам, рака

Вільля (Вілія?) сваю назву не магла аіры мацьад стараславянскіхлексемаў «велій» (вялікі) або «віляті» (віляць, круціцца)? Другое, горад Вільня быў заснаваны пры ўпадзеньні рэчкі Вільні ў раку Вільлю. Адсюль узялася і назва Вільні. Назва горада, перанятая ад назвы рэчкі, званай Вільняй. Інакш кажучы, у назьве Вільні нічога жамойцка летувісцкага няма. Сваю назву горад атрымаў на ўзор назваў іншых беларускіх гарадоў: Бабруйск, Вілейка, Віцебск, Менск, Мерач, Пінск, Полацак ці Гародня.
Дасьледчыкі гісторыі ВКЛ маглі заўважыць зьяву, якую можна назваць сьцірань нем этнічнай мяжы паміж ліцьвінамі і русінамі (мы тут абстрагуемся ад пазьней шых ліцьвіноў, скажам, эпохі Адама Міцкевіча або ад той зьявы, што, напрыклад, у Масковіі ўсё жыхарства ВКЛ называлі ліць вінамі). Напрыклад, у «Хроніцы Быхаўца» чытаем пра князя Вітаўта: «а колі русіном остал,далі былі імяемуЮрій», пра князёўну Соньку Гальшанскую: «а з поколеня рус~ кога», пра ўяўнага полацкага князя Барыса: «і будучы ему русіном, был вельмі набожон». У хроніцы гэты князь Барыс называўся ліцьвіном.
Атрымаўшы перамогу ў змаганьні за ўладу, вялікі князь Вітаўт у 1392 годзе выдаў граматунаказ для сваіх намесьнікаў ліцьвіноў. Справа тычылася працэдуры далейшага хрышчэньня ліцьвіноў, і цяпер каталіцкаму япіскапу дазвалялася ажыцьцяўляць абрады хрышчэньня толькі ліцьвіноўпаганцаў. Штож тычылася ўжо пра васлаўных ліцьвіноў, дык забаранялася перахрышчаваць іх з ужыцьцём гвалту. Арыгінал гэтай Вітаўтавай граматы, пісаны на старабеларускай мове, не захаваўся і маецца толькі польскі пераклад, зь якога цытуем адпаведную мясьці ну:« A ktory Rusyn badze a badze chczyal po swey woly szya krczycz,
22
23
ten szya nyechay krczy, a ktory nyechsce ,on badze w sway wyerze» 177
Авосьяшчэ крыжацкі дакумэнт 1409 г. складзены ў выглядзе «Памяткі», якая рас паўсюджавался на Захадзе і мела за мэту скампраметаваць рэлігійную палітыку поль скага караля ЎладыславаЯгайлы і вялікага князя Вітаўта. У гэтым дакуменьце была гаворка пра колішнюю «здраду хрысьціянству» князя Міндоўга, а таксама пра «крывадушнасьць» упамкненьнях ахрысьціць Літву князёў Гедыміна, Альгерда і Кейстута. Такая «крывадушнасьць» адноль кава прыпісвалася Ягайлу й Вітаўту, бо, маўляў, і яны патуралі «русінам», а Ягайла прыняў хрышчэньне толькі дзеля таго, каб стацца каралём Польшчы, каб дзеля змаганьня з хрысьціянствам патэнцыяльна ўмацаваць Літву і Русь. Нарэшце, тая кры жацкая «памятка» канчалася яшчэ гэткім абвінаваўчым акордам: «таксама ёсьць фактам. што праз добрыя 23 гады ўладараньня караля Польшчы ў землях Літвы і Русі вельмі мала ўзрос культ Хрыста. A гэта таму, што там у адной царкве маецца два япіскапы, адзін зь якіх, будучы Хрысьціянінам, існуе бедна і мізэрна, а іншы, Русін, ёсьць багаты і заможны. I там, дзе адзін сярод Ліцьвіноў («літоўскай мовы» ці нацыі)ахрышчаны паводля хрысьціянскага абраду (закону), там магчыма добрая сотня будзе знарок ахрышчаных паводля русінскага абраду, і дасюль у Літве вялікая колькасьць сярод знатных (уплывовых кня зёў і паноў) ёсьць Русіны».178
Можна дадаць, што ў гэтым крыжацкім дакумэньце і брат караля Ўладыслава Ягайлы князь Скіргайла аднолькава залічаўся вось да гэтых русінаў».
Дык чаго было больш у тых акрэсьленьнях ,ужываных у дачыненьні да ліцьвіноў і якія сцьвярджалі: «будучы яму русінам»;
«А хто будзе ўжо русінам, той можа перахрышчваецца згодна ўласнай волі або заставацца пры сваёй веры»! Чаго было больш: веравызнаўчай характарыстыкі і сутнасьці або прыгадванага сьціраньня этнічнай мяжы паміж ліцьвінамі і русінамі? У тыя далёкія часы, напрыклад, ліцьвіноў каталіцкага веравызнаньня ніколі не называлі палякамі. Таксама ліцьвіны пра васлаўнага «рускага» веравызнаньня, напрыклад, князі Гальшанскія і князі Гедымінавічы й Альгердавічы, аднолькава і пераважна заставаліся ліцьвінамі.
Перад тым, як паспрабаваць знайсьці адпаведны адказ на гэтае пытаньне,зьвернемся яшчэ да характарыстыкаў прускага храніста Віганда з Марбургу. Ён быў су часьнікам князёў Ягайлы, Кейстута і Вітаўта, а сваю прускую хроніку пісаў у 1393— 1394 гг. Арыгінал ягонай рыфмаванай хронікі, што была напісаная на старанямецкай мове, не захаваўся. Лацінскі пераклад гэтай хронікі, які дайшоў да нас, быў зроблены з пропускамі. Шмат хапае і абагульненьняў, а таму страціліся характарыстыкі і дэталі ў апісаньні падзеяў. Аднак ячшэ напры канцы ХУІ ст. арыгіналам гэтай хронікі Ві ганда Марбургскага карысталіся нямецкія гісторыкі Станіслаў Борнбах і Каспар Шютц, якія жылі ў Гданску. 3 гэтае прычыны выдаўцы лацінскага тэксту той хронікі Вы ганда палічыў патрэбным дапоўніцьейныя адпаведныя мясьціны вытрымкамі зпрацаў вось гэтых гданскіх гісторыкаў.
Напрыклад, гаворачы пра часы вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Лютара з Браўншвайгу (13311335), Станіслаў Борнбах адзначыў, што ў апісаньні Віганда магістр гэты шмат меў збройных канфліктаў з «русінамі», гэта значыць зь ліцьвінамі, а таксама з палякамі».179 Тое самае, і як вынікае ўсьлед за Вігандам, паўтарыў сам Станіслаў
Борнбах. А гэта ў кантэксьце апісаньня саюзных дачыненьняў вялікага князя Гедыміна з польскім каралём Уладыславам Лакеткам і паведамленьня пра сьмерць папярэдняга вялікага магістра Вэрнэра з Арсэльну (1324 1330) ды й абраньне на гэтую пасаду Лютара з Браўншвайгу. 180
Значыцца, паводля Станіслава Борнбаха, вялікія магістры Вэрнэр з Арсэналу і Лютар з Браўншвайгу вараженечылі не зь ліцьвінамі, а з русінамі. Таму цікава яшчэ адзначыць, дзе і ў якіх мясьцінах, паводля Борнбаха, жылі русіны і знаходзілася Русь.
Дык вось, паведамляючы пра спусташэньне ў 1391 г. навакольля Трокаў войскам вялікага магістраКанрада Валенрода, Станіслаў Борнбах пісаў, што магістр гэты напаў наземліРусі. 181 У тым часе Канрад Валенрод быў саюзьнікам і збройна падтрымліваў князя Вітаўта, які, змагаючыся за ўладу ў ВКЛ, меў канфлікт з каралём Ягайлам і ягоным братам вялікім князем Скіргайлам. Паводля тагож Станіслава Борнбаха, Русь гэтая знаходзілася яшчэ далей на поўнач і на захад ад Трокаў. Знаходзілася над Вільлёй і каля Коўна, ахопліваючы таксама паласу правага ўзьбярэжжа Вільлі і Нёману ды ўпадзеньня ў HeMan ракі Нявяжы. 182 Прыгадваныя Борнбахам горад «Койна» — гэта Коўна, а замак Новая Коўна ляжаў на нёманскім востраве насупраць вусьця ракіНявяжы. Названы ў зносцы «брат» Генінг Шындэкопф быў у тым часе маршалкам Прускага тэўтонскага ордэну.
Памяшчяючы Русь у навакольлі Трокаў і над ракой Вільлёй, Станіслаў Борнбах, праўдападобна, ня быў фантазёрам. Зусім дапушчальная магчымасьць, што Борнбах грунтаваўся на зьвестках, якія чэрпаў зь нямецкамоўнага арыгіналу рыфмаванй хро нікі Віганда. Бож і ў лацінскім перакла
дзе гэтай ягонай хронікі захавалася канстатацыя, у сьвятле якой і Вільня характарызавалася як «cicitasRutenica» абогорад, што быў заснаваны «русінамі». Пра гэтаВІганд Марбургскі пісаў у кантэксьце паведамленьня пра аблогу крыжацкім войс кам і спаленьне Вільні ў верасьні 1393 году 183. Тое спаленьне Вільні таксама здарылася пры ўдзеле князя Вітаўта, што было вынікам ягонага «антыягайлаўскага» саюзу з тагачасным вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Канрадам Цёльнэрам.