Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
ВЫДАНЬНЕ ЬЕЛАГУСКАГА КУЛЬТУРНА АСЬвЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД ЗША
№ 3 (13), 1992
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія:Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры  Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members  Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Рэканструкцыя касьцюма дзяўчыны XI ст. в.Ворань, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць.
Барыс Данілюк. Пачуй ,о, Ласкавая Маці	3
ЗБрцало жнтнж
Ядзьвіга Дзьвінская. Ён памёр за нас	5
3 архіваў КДБ
Аляксандр Цьвікевіч: «Ліквідацыя БНР не была манэўрам»	7
Мікалай Сташкевіч. Юры Смірноў. Палітычны партрэт
Зьміцера Жылуновіча (Працяг;	10
Лісты з Бацькаўшчыны
Ігар Бараноўскі, Юрась Сьцяпанаў, Анатоль Старадарожскі
Навіны нашага жыцьця	14
Наша гісторыя
Людміла Дучыц Як апраналіся нашыя продкі	17
Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў (Працяг)	23
Міхась Белямук. Эмблема на шчыце герба «Пагоня» (Працяг)	28
Асьветнікі
Міхась Дубок. Сьвяты Кірыла Тураўскі	34
Памяць зямлі
Лявон Шыман. Мая няволя (Працяг)	36
Успаміны Яўгена Ціхановіча (Працяг)	43
Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць	48
Вітаўт Тумаш. Віленская Беларуская гімназія	50
Роднае слов
Масей Сяднёў. Паэзія	53
Вольга Куртаніч. Каралі	54
Далёкае і блізкае
Кастусь Мерляк. Беларусы Аргентыны	(Працяг)	56
Чарнобыльскі шлях
Панацэя ад радыяцыі	59
Вобразы Бацькаўшчыны
Андрэй Карпук. «Мураванка»	60
Валентына Мароз. «Па сонца, па долю!»	62
3 жыцьця эміграцыі	63
На развароце: Міхась Басалыга. Кірыла Тураўскі
На першай бачынцы вокладкі: ікона Прэсьвятой Багародзіцы з амафорам над Жыровіцкім манастыром
На чацьвёртай бачынцы вокладкі: Маламажэйкаўская царква
Пачуй, о, Ласкавая Маці...
Барыс Данілюк
Пачуй, о, Ласкавая Маці, Маю Ты шчырую прасьбу Ды памажы ў маім няшчасьці, Збаўной дарогай накіруй. Блуднымі сьцежкамі ступаю Здалёк ад Божага шляху, Крамя Цябе я ўжо ня маю Надзеі выйсьці, каб з граху. Ты ўсіх гаротных Апякунка, Ўпрашальніца за нас адна, Дык не адмоў і мне ратунку— Руку паможную падай.
Ўпрасі мне ласку ў Твайго Сына Адрозьніць блага ад дабра, Жыцьця майго, каб каляіна Ў дагодны Богу бок пайшла. Каб быць слугою Божай Волі Як доўга жыць мне застае Й дабра ўчыніць яшчэ даволі Ў вадплату за грахі мае.
Было каб лёгкім разьвітаньне, Калі канец жыцыдя прыйдзе, Й маёй душы каб зьмілаваньне На Канцавым здабыць Судзе. 0, ўваж Прабачлівая Маці 3 трывожным сэрцы як прашу: Ня дам у блудзе мне прапасьці, Ад згубы выратуй душу!
Малітва «Пачуй, о, Ласкавая Маці» прысьвечаная Жыровіцкае Божае Маці, заступніцы беларускага народу (сьвяткуецца 20 травеня). Гэта ёсьць адна з 16 пабожных і сьвяточных песьняў, якія ўваходзяць у падрыхтаваны Барысам Данілюком зборнічак пад назовам «Душыныя пасьпевы», музыку да якога апрацаваў кампазыгар Уладзімер Бучэль.
3
Пачуй ,о, Ласкавая Маці
Словы й мэль. Б. Данілюка	Гарм. Ул. Бучэль
^а^ о М J  Т2.
ЗДДО ЙТЙ
Ен памёр за нас
Ядзьвіга Дзьвінская
Дарагі, любы сэрцу СпасаЕўфрасінь неўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага. шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася.
Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася нам у сваім першапачатковым выглядзе. Сёньня мы аглядаем дзіўныя старажытныя фрэскі XII ст. Тут, у гэтай царкве, нарэшце, спачывае наша матуля, наша князёўна, наша патронка, наша прэпадобная Еўфрасіньня.
Побач, зь левай стараны Спаскай царквы, стаіцьвелічыныКрыжаўзьдвіжанскі сабор, пабудаваны ў мінулым стагодзьдзі архітэктарам В.Коршыкавым. Сюда сьпяшаюцца людзі палачане на вячэрняе богаслужэньне. Неўспадзеўкі чую галасок:«Штож гэта за сьвята сёньня?» Азірнулася я і бачу маладую дзяўчынку, якая папытала бабульку, апранутую цёмна, жалобна. Тая зласнаватым позіркам глянула на дзяўчынку, тутжа перахрысьцілася, просячы. мабыць, прабачэньня і адказала: «Божа ты мой. Нічога гэтая моладзь ня ведае. Сёньня паграбеньне Гасподне». Яна яшчэ раз перахрысьцілася і хуценька ўвайшла ў сабор.
Я спачувальна ўзяла дзяўчынку за руку. Мы, перахрысьціўшыся, ўвайшлі ў сабор. Мы пабачылі безьліч палымнеючых сьвечак і горку кветак, а туттолькі пачатак вясны, красавік. 3за кветкамі ледзь пры
кмеціла. у цэнтры невысокая.невялікага памеру грабніца, пакрытая пакрывалам, вакол яе палаюць лампадкі і сьвечкі. Перад ёй схіляюць галовы, становяцца на калені, б’юць паклоны. На левым клірасе хор пеўчых. на правым хор манашкаў, гэіых адданых, прачулых слугаў Хрыстовых. На верхніх хорах чуваць прыцішаны сьпеў архірэйскага хору. Сабор напаўняецца людзьмі.
Я спачатку купляю сьвечку і стаўлю перад іконай Міколы цудатворца, шапчу малітву, прашу яго аб застпніцтве перад Богам. Тады стараюся прабрацца да япіскапскай кафэдры, каб вуснамі сваімі пацалаваць пакрывала, для нас, веруючых, была яна Плашчаніца. Я толькі дакранулася яе, як адчула хваляваньне людзей. Адкры лася «царская брама», і на амбонезьявіўся ў парчовым сакасе высокі, прыгожы ў мітры япіскап. Мітра ягоная зіхацела ад камен чыкаў. У ягонай правай руцэ быў крыж, у левай вялікая сьвечка. Вакол япіскапа По лацкага і Віцебскага Дзьмітрыя дзесятак сьвятороў і дыяканаў. Яны зыходзяць з амбона, манашкі чытаюць малітвы ,чуюцца словы: «Простн грехн нашн, яко согршнлн пред Тобой». Уладыка падыйшоў да грабніцы, укленчыў, хрысьціцца. цалуе Плашчаніцу. Я разгублена, немагу адарваць вачэй ад Архіпастыра, хочацца сьледаваць вачымазацаркоўнай цырымоніяй, а ўнутры жаданьне маліцца, маліцца, што даў Ен мне мажлівасьць пабываць у Полацку і ўдзельнічаць у ўрачыстасьці.Бачу Ўла дыка беражна, датыкаецца рукамі да Пла шчаніцы, прыпадымае яе, сьвяшчэн
4
наслужыцелі сьпяшаюцца дапамагчы яму — усе разам уздымаюць яе высока. Уладыка падыходзіць пад Плашчаніцу.сымбалічнае цела Госпада нашага Ісуса Хрыста. Хор сьпявае «Благаобразны Іосіф», працэсія накіроўваецца да выхаду, на дварэ цішыня.
Задухавенствам ідуцьманахіні ўчорных ваўняных расах, у клобуках за імі харысты. а далей палачане. У руках кожнага сьвечка гарыць, і гэты паток людзей абвіў амаль плошчу сабору. Архірэйскі хор гучна сьпявае, яму ня толькі дапамагаюць манахіні, але прыхажане. Прыпушчаю, што ня толькі я, але й іншыя адчулі. што гэта нязвыклая працэсія,штомы ўдзельнікі паховінаў, якія адбыліся амаль два тысячагодзьдзі назад. Першы круг кростнага ходу закончыўся, пачаўся другі, трэці. Працэсія, ўзначаленая япіскапам, уваходзіць у сабор і кладзе Плашчаніцу на сваё месца. Сьвятая вера і надзея ўваскрашэньня адчуваецца ў душы. Я стараюся знайсьці ў памяці адпаведныя малітвы, якіх нас баяліся вучыць.
У Спаскай царкве СпасаЕўфрасіньнеўскага манастыра Фота. А. Марцінкевіча
Я стараюся падшукаць адпаведныя словы малітвы. калі раздаўся гучны барытон дыякана : «Пакі, пакі Госпаду памолімся» Я стаю цяпер і слухаю мілагучныя галасы пеўчых.
Стаю і слухаю, бо зачараваная прыгажосьцю напеву. Бачу на амбон выйшаў Яго Прэасьвяшчэства Дзьмітры, беларускі япіскап наш Полацкі і Віцебскі. Ён жэстам рук сваіх багаславіць нас міран: «Мнр всем!»
Госпадзі, дзякуем, штомыможам маліцца, што можам працягваць традыцыі продкаў нашых. Нас абкрадалі новаідэёлягі, не рабілі гэта зь нявуцтва, але сумысьля. Аднак, боскіх законаў не перамаглі, душу нашу не занячысьцілі, яна прадыктавала нам прысьці сюды ў сабор памаліцца. Мы атрымалі сілы прапаведываць міласэрднасьць, пашану, прыгажосьць.
Перад намі Вялікдзень. калі пачуем ў вялікодную поўнач: «ХрьіСТОС УвасKDOC!
» 3 М КЛБ Й
Аляксандр Цьвікевіч: «Ліквідацыя БНР не была манэўрам»
Як я ўжо сказаў вышэй, я ня зжыў пась ля пераезду ў Менск сваіх нацыянальных настрояў і ўстановак, але імкнуўся прымірыць іх, арганічна зьвязваў з будаўніцтвам савецкай Беларусі. Мне спачатку здавалася, што такое прымірэньне будзе магчымым, калі за аснову прыняць беларускую культуру, пралетарскую й інтэрнацыянальную па зьместу і нацыянальную толькі па форме. Але вось ў гэтым асноўным пункце я доўга сумніваўся і хістаўся, бо бачыў, што крыніцай беларускай нацыянальнай творчасьці зьяўляецца выключна сялянства. Хістаньні былі не такія ўжо іс тотныя, не такія контррэвалюцыйныя, як устаноўка, каб уплыў на беларускае культурнае будаўніцтва рабіла інтэлігенцыя. Гэта была ўжо адна контррэвалюцыя з боку гледжаньня рабочай клясавай дзяржавы, бо пры гэтым быў адрыў ад партыі, супрацьпастаўленьне інтэлігенцыі пралетарыяту й яго дыктуючаму, адзначанаму становішчу. Беларуская інтэлігенцыя, і я ў тым ліку, былі хворыя нацыяналізмам, а гэта вяло несьвядома або сьвядома (ня мае розьніцы) да падрыву дыктатуры пралетарыяту.
Калі пабудаваць пытаньне прама—як я ўяўляў сабе палітчнае «заўтра» савецкай Беларусі, і ці быў я задаволены ягоным
(Заканчэньне. Пачатак ў № 2(12)) 7
сёньня. го я мусіў адказаць, што гэтым сёньня я не задаволены, але палітычнае заўтра я не ўяўляў сабе інакш, як у форме савецкай Беларусі. Я ня быў задаволены сёняшнім днём, але ня ў сэнсе эканамічнага разьвіцьця БССР, якое несумніўна, а ў сэнсе недастатковага разьвіцьця беларускай культуры. Я бы ў упэўнены, што БССР мож на зрабіць, калі можна так сказаць, больш «беларускай», чым яна ёсьць, што беларускі элемент (беспартыйны або партыйны — гэта ўсё роўна) ў БССР недастатковы, што сэнс яго малы, што разьвіцьцё беларусызацыі ідзе марудным тэмпам, зь незразумелымі перапынкамі, што беларуская творчасьць, літаратура, мастацтва, навука разьвіваюцца мала менавіта таму, што на ўсім ляжыць пячатка нейкіх несурьёзных адносінаў да беларускай культуры, што яна чымсьці затрымоўваецца. Незадаволенасьць мая была зразумела акрэсленай ,я не хаваў гэтага сярод сяброў, зьдзіўляўся, чаму такія ўплывовыя асобы, як, напрыклад Ігнатоўскі, Чарвякоў, ня могуць паставіць пытаньне больш цьвёрда. Я лічыў, што ўсе падобныя людзі няшчыр'ыя перад партыяй і баяцца паставіць пытаньні рашуча, што яны «дыпляматнічаюць», г.зн. берагуцьсябе, а не служаць справе. У чым была шкоднасьць, контррэвалюцыйнасьць падобнай