Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
Мы стараліся сабраць інфармацыіаб цэрквах, пабудова якіх адбылася да карана цыі Ягайлы ў Кракаве. Ягайла пасьля кара нацыі пачаў ужываць пячаткі з эмблемай рыцаракнязя на кані і гэты рыцаркнязь мае шчыт з крыжам.
Паколькі на пляне1664 г. паказаны Ўзгорскі замак ў Віцебску, на тэрыторыі якога пабудаваныя цэрквы Ўвядзеньня прэсьвятой Багародзіцы і Спаса
Прэабражэньня на сутыку ХУІ—ХУІІ стст. купалы іх увенчаны шасьціканцовымі крыжамі, што б сьведчыла аб захаваньнітрадыцыі ставіць шасьціканцовыя крыжы на купалах беларускіх храмаў.(70.6.34,71,6.648 649)
3 далучэньнем нашых земляў да Масковіі і пастановамі маскоўскай патрыярхіі ў справе беларускіх цэркваў «воздвнзать на мх кресты только осьмнконечные»У 1746 г. у Віцебску збудавалі Ільлінскую царкву,
але не падпаракаваліся загаду і купалы ўвенчалі традыцыйным шасьціканцовым крыжам (70, 6.%^)
Дзеля гэтага, калі М.Каргер на верхнім замку ў Полацку раскапаў рэшткі царквы з
XII ст„ то пад кіраўніцтвам Г.Штыхава рас
кого нзучення Пскова. М. 1983.
Бібліяграфія
58.	ПСРЛ, т. ХХУ, М.Л. 1949
59.	Ворннн Н.Н. Зодчество северовосточной Русн. АН СССР. М.. 1962
60.	ПСРЛ, т. ХУ, СПб, 1863
бІ.	Тронцкая летопнсь, рэконструкцня текста М.Д. Прнселкова AH СССР, М. 1950
62.	Архімандрыт Макары. 0 формах крестов на главах хрмамов н колоколен. йзвестня Нм.Археологнческого обшества, т. 2, вып. 3, М. 1860
бЗ.СементовскнйА.М.Белорусскнедревностн. СПб 1890
64.Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX —XIII вв .М. 1966
65.	Левко 0. Внцебск ХІУХУІІІв. Мн. 1984
66.	Батюшков П.Н. Белоруссня й Лнтва. СПБ 1890
67.	Батюшков П.Н. Памятннкн русской старнны в западных губ. нмпернн, вып 6, Внльня 1874
68.	Лабутнна Н.К. Летопнсныеданные ХІУ в.о крепостных
сооруженнях Пскова СА, вып. 2, М. 1970
бЭ.	Белецкнй В.Храм н некоторые вопросы атрнбуцпн церквей Довмонтового города. Сборннк Археологнчес
Цэрквы: 1. Праскевы Пятніцы ў Полацку 2. Барысаглебская ў Полацку 3. Благавешчанская ў Віцебску 4. Мікалаеўская ў Берасьці 5. Прэабражэнская з пляну 1664 г. Узгорскага замку 6. Увядзенская з пляну 1664 і. Узгорскага замку 7. Ільнінская 1764 г ў Віцебску
30
М®
3GMI
Сьвяты Кірыла Тураўскі
Міхась Дубок
У гэтым годзе прыпадае 810 гадавіна сьмерці япіскапа Тураўскага, Кірылы, якому праваслаўная царква устанавіла 11 травеня сьвята.
Дакладны год нараджэньня яп.Кірыла невядомы. Падаецца ўмоўна, штоённара дзіўся каля 1130 г., бо ў тыя часы хіратанізавалі ў япіскопа не маладзей за 40 год, але Кірыла, мог быць на некалькі гадоў ма ладзейшы. Ён, будучы япіскапам, напісаў ліст кн.Андрэю Багалюбскаму ў справе яп. Растоўскага Хведара, які быў у канфлікце зь мітрапалітам Канстантынам. Гэты ліст захаваўся. На ім няма даты, але летапісы падаюць дату канфлікту 11681169 гг.
Дата сьмерці сьв.Кірылы таксама дакладна невядомая, але прыпушчаюць, што ён памёр у 1182 г. У Іпатаўскім летапісу пад 1182 г. ёсьць апісаньне, якпячорскіяманахі ў пятніцу абралі сабе «папа Васнлня» ігуменам. У нядзелю ў манастыр прыехалі мітрапалітНікіфарзьяпіскапамі Лаўрынам Тураўскім і Мікалаем Полацкім. Мітрапаліт папа Васіля «пострнже своею рукою». Такім чынам, ў 1182 годзе тураўскую кафэдру ўзначальваў не Кірыл, а Лаўрын. Прыпушчаем, што мітрапаліт запрасіў полацкага япіскапа на хіратонію Лаўрына ў япіскапа тураўскага, а пазьней разам паехалі ў Пячорскі манастыр.
Паходжаньне Кірыла невядомае, бацькі ягоныя маглі быць баярамі і гараджанамі з Тураўскага княства. Вельмі сумніўна, каб паходзіў зь сялян або бедных гараджан рамесьнікаў. Калі выйшаў ён з гараджан, то з вельмі заможных, бо бацькі змаглі
даць яму добрую пачатковую асьвету, якая так запаланіла яго, што ён пайшоў у ту раўскі манастыр сьв. Міколы.
Манастыр, праўдападобна, меў багатую бібліятэку, у якой напэўна былі кнігі з Бал гарыі і Сэрбіі. Гэта былі пераклады грэцкіх і бізантыйскіх філёзафаў, аратараў, сьв. айцоў царквы і царкоўных архіпастыраў. He выключана, што ў манастырскай біблія тэцы знаходзіліся кнігі ў грэцкай і лацінскай мовах.
Літаратурная спадчына сьв. Кірылы Ту раўскага, якая захавалася да нашых дзён, сьведчыць, што ён ведаў некалькі моваў і дасканала пазнаёміўся з творамі клясычнай грэцкай і бізантыйскай рэторыкі. Быў ён, паводля Г.Федотава, адным з найлепшых бібліяведаў як Новага, так і Старога За паветаў у тагачаснай Русі.
Творчасьць Кірылы можна падзяліць на тры групы: казаньні—павучэньні, лісты і малітвы. Паколькі выкарыстаў ён ірадыцыі антычнай і бізантыйскай аратарскай прозы то ўзьняўся на такую вышыню краса моўства, што ня было яму роўнага на Русі. Ім захапляліся, ім ганарыліся, аб ім гава рылі: «Паче всех восснявшмх нам на Русм». Ён атрымаў тытул —славянскі Златавуст.
КірылаТураўскі выкарыстоўваў у сваім красамоўстве алегорыю, гіпэрбалы. сымба лізмы , рытарычныя звароты, параўнаньні. Ёнстараўся інтэлектуальна й эмацыяналь на ўзьдзейнічаць на слухача і на чытача. Ягонае майстэрства слова было ўзьнёслым, вытанчаным, была гэта паэзія ў прозе. Дасягнуць гэтага майстэрства не было яму
лёгка.Ён паступіў у манастыр, пастрыгся ў манахі, адсэпараваўся ад рэйіты «братнн», збудаваў сабе асобую кель, якую назвалі стаўбом. У гэтым стаўбе аддаў сябе малітвам і студыям, чытаньню кнігаў. Ён стаў аскетам, з часам і прапаведнікам. Калі тураўская кафэдра стала вакантнай мітрапаліт на просьбу жыхароў Тураў скага княства хіратанізаваў Кірылу ў япіскапы.
Дасьледчыкі: япіскап Менскі і Тураўскі Яўген, Е.Галубінскі, Н.Нікольскі, а.А.Надсан і іншыя — лічаць, што ў Пралогу, які з сутыку ХІУХУ стст. «Жыціе» яп. Кірылы ня ёсьць арыгінал, а копія. Самжа арыгінал значна старэйшы. Мажліва «Жыціе» было напісана ў ХШ або пачатку ХІУ стст.
Аскетычны вобраз жыцьця Кірылы, ягоныя глыбокія веды Бібліі, ягонае красамоўства разглядаліся народам як Божы дар і таму ў людзкіх вачах быў ён пасланец.
Царква сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд
Пл, Нью Ёрк
Людзі Тураўскай япархіі, пачалі праслаўляць яго, зьвярталіся ў сваіх маліт вах як да боскага апекуна. У вачах людзей стаўся ён сьвятым. Царкоўная ярархія мусіла ўпісаць ягонае імя ў Пралог. Аднак зрабілі ярархі гэтае неахвотна, калі ббыло адваротнае, то ў Беларусі, асабліва ў ТураваПінскай япархіі быліб пабудаваныя і пасьвечаныя цэрквы Кірылу Тураўскаму. Такіх цэркваў у Беларусі няма. прынамсі нам яны невядомыя.
У далёкай Амэрыцы беларускія эміг ранты пабудавалі цэрквы сьв. Кірылу Тураўскаму. Трэба верыць, што цяпер, калі Беларусь стала незалежнай і пачаўся працэс будаваньня цэркваў, то гэтым разам беларускі япіскапат, які ачолены Яго Вы сокапрэасьвяшчэйнейшым мітрапалітам Філарэтам, паклапоціцца, каб сталі пась вечаныя храмы беларускаму Златавусту, сьв. Кірылу, япіскапу Тураўскаму.
35
34
пМкШй
Мая няволя
Лявон Шыман
Пасьля бані нас павялі ў барак. У ім зьмяшчалася 140 чалавек. Нары ў два ярусы. Нарадчык загадаў пастроіцца ўдва рады, пералічыў нас і запісаў усіх сабе ў кніжку. Сказаў, што мы 2я каранцінная брыгада. Паколькі я быў самы вышэйшы ростам і крыху выдзяляўся ад іншых, ён спытаўся, кім я быў у арміі. Я сказаў, што старшынёй. «Тады будзеш у іх за старшага. Будзеш іх карміць, атрымоўваць ежу, дзяліць яе паміж брыгадай, вадзіць на працу і трымаць усіх у кучы».
Назаўтра раніцай у наш барак заляцелі зьняволеныя з палкамі у руках і пачалі выганяць нас з барака. Спачатку пагналі ў сталовую, дзе я атрымаў на кожнага па 200 грамаў хлеба , 500 грамаў супу і 300 грамаў кашы. Пасьля сьняданьня ўсіх сабралі на прахадной і пабрыгадна сталі выганяць на працу. Мы праходзілі апошнімі. Назвалі нумар нашай брыгады імаё прозь вішча. Нам далі 4 лучковыя пілы, 4 двухручныя, 12 сякераў і папярэдзілі, калі парушым парадак у дарозе, канвой будзе прыбягаць да зброі без папярэрджаньня. Пешшу мы прайшлі 7 кіламэтраў. Лесасека была агароджана просекай 25 метраў шыры нёй. Цераз кожныя 200 метраў стаяла каравульная вежа.
На складзе лесаматэрыялаў нас сустрэ ў такіж самы вязень, але па чыну майстра. Ён адвёў на старую дзялянку, дзе было шмат неспаленых сухіх верхавін і рознага гнільля, сухастойных дрэваў: «Вось ваша дзялянка, абсякайце і паліце сучкі, a драўніну распілкоўваце на аднаметровыя дровы. Калі палена будзе болей за 16 см у
(Працяг, Пачатак у №1 (11), 2(12»
дыяметры, яго трэба шчапаць». Норма для каранціньнікаў 1м3 на чалавека. Калі выканаем, атымаем па 950 гр. хлеба і залік за 1 дзень —два.
За першы дзень мы ўсе разам напіла валі толькі 8 м3. Норму не выканалі й атрымалі на наступны дзень гарантыйную пайку 650 грамаў хлеба. Яе давалі таму, хто хоць выйшаў на лесасеку. Кармілі нас 3 разы на дзень. Раніцай суп і каша, 200 гр. хлеба, у абед на лесасецы гарачы суп і 250 гр. хлеба, вечарам суп, каша, 200 гр. хлеба.
На наступны дзень мы знайшлі ў сталовую сьнедаць, я атрымаў у хлебарэзцы хлеб і раздаў яго сваім у рукі. Пакуль хадзіў за супам і кашай, нейкія два «жуч кі» падкраліся да стала і зпад рук выхапілі бпаекхлеба. Хлопцы мае, паказаючы на іх, сказалі: «Вунь тыя ў нас вырвалі хлеб з рук». Я ўзяў драўляны паднос, павольна падыйшоў да іх. Яны разгадалі мой намер і пачалі пужаць: калі я іх зачаплю, яны мяне зарэжуць. Каб не было каму мяне рэзаць, я апусьціў паднос спачатку аднаму злодзею на галаву, пасьля другому. Пайкі, якія высыпаліся ў іх зза пазухаў, я па дабраў і вярнуў сваім. Брыгада. убачыў шы маю рашучасьць, яшчэ больш згрурта валася вакол мяне. Мы зразумелі, што ў гэтым пекле ў адзіночку не пражывеш.
Пяць дзён хадзілі мы на працу ўсе, a пасьля па аднаму, па два, па тры чалавекі ў дзень. Сталі ўпадаць у сіле і трапляць у мэдычны пункт, зь якога мала хто выходзіў жывы. На дваццаць другі дзень ў маёй брыгадзе застаўся толькі Саша Кавалёў і я. Праз тры месяцы я ,нягледзячы на тое.
што зьядаў па 950 грамаў хлеба штодзёна, адчуў, што хутка траплю ў стацыянар, бо сілы пачалі пакідаць мяне. Быў я малады і мне вельмі хацелася жыць. Аднаго дня на працы выпрасіў у інструмэнтальшчыка шасьцігранны напільнік. Затачыў на камені, як нож, надзеў яго на ручку і за пазухай пранёс у зону, нягледзячы, што кожны дзень на прахадной нам рабілі шмон, абмацоўваючы ўсё цела. Вечарам, каліўсе павячэралі, я падыйшоў да раздачы, паклікаў поварараздатчыка, паказаў яму нож і сказаў: «Кацо, карміць будзеш— жыць будзеш, як у вас у Грузіі, да ста гадоў. Карміць ня будзеш — ножык гэты будзе тырчаць у тваёй спіне». Повар пачаў давацьмне астаткі кашы і супу. Паціхоньку я стаў ад’ядацца. Але ўсяму бывае канец.