Нягледзячы на тое, што ў гэтым бараку былі ад’яўленыя бандыты — прайдзісьветы розных нацыянальнасьцяў, усе яны слухал і і вельмі добра разумелі беларускую мову. Раніцай я стаяў у дзьвярах з шапкаю у ру ках і кожны, хто слухаў, адламваў крышку хлеба ад сваёй пайкі кідаў мне ў шапку. Адбыць свой тэрмін у БУРы мне поўнасьцю не давялося. На лесапале патрэбны былі такія павальшчыкі, як я. Мяне зноў адклі калі ў брыгаду, паставілі брыгадзірам. Аднойчы загадчык прырэльсавага складу Жалязінскі прайграў мне ў карты дзьве тысячы кубаметраў лесу. Лес быў у яго ў запасе. Справа ў тым, што пры загрузцы вагонаў поўнасьцю вагон не загружалі. a толькі насупраць дзьвярэй, Пісалі, што пагрузілі 70 м3, а на самой справе, трохі больш за 20 м3. Усё гэта праходзіла таму , што тыя, хто разгружаў вагоны, былі такімі самымі вязьнямі, як і мы. Увесь час хацелася, каб меньш папрацаваць. а больш атрымаць. Яны маўчылі, а руднічную стойку ад нас адпраўлялі ў маскоўскі вугальны басэйн. Там вагон разгрузяць. пайку атрымаюць, а колькі стойкі было ў вагоне — усе маўчалі. Маючы такую форму працы, можна было паўгода не працаваць цэлай брыгадзе колькасьцю 30 чалавек. Неўзабаве ў наш лягерны пункт прыйшло папаўненьне а акупаванай Усходняй Нямеччыны, 35 колішніх афіцэраўадлейтэ нантадамаёра. Начальніклягернага пункта загадаў мне: «Прымай брыгаду колішніх афіцэраў, і каб усе яны засталіся жывыя. Што залежыць ад мяне, я дапамагу.» Так зь перадавой я перайшоў у брыгаду на вічкоў, якія па нашаму лягернаму закону былі кінуты на выміраньне. На наступны дзень нарадчык аб’явіў на прахадной прыбыўшым што я буду ў іх брыгадзірам. Я прывёў іх на дзялянку, пасадзіў усіх у два рады, як у войску. Пачалося знаёмства. Палова з афіцэраў трапілі сюды за згвалтаваньне маладых немак. У той час мне было 25 гадоў, але насіў бараду, вусы і доўгія валасы, як у бацюшкі. На грудзях у мяне вісеў крыж з чачоткавай бярозы. Я сказаў, што было ў мяне вайсковае званьне старшына. А прыйшоў я да іх у брыгаду для таго, каб яны пасьпяхова перажылі карацін і ўсе засталіся жывымі. Яшчэ я папярэдзіў: «Неба высока, а Сталін далёка. Хто мяне не будзе слухаць, адлічу з калектыву». Цэлы тыдзень мы хадзілі па лесасецы, зьбіралі й елі зайцаву канюшыну й іншыя спажыўныя травы і лісьце. Самыя смачныя былі маладыя сасновыя парасткі. Травы можна было наесьціся толькі на лесасецы. У лягерным пункце ёй не давалі вырасьці. Тут ўсё зьядалі з карэньнем. Праз тыдзень мы прыступілі да навукі. Першы дзень былі тэарэтычныя заняткі з павальшчыкамі. Астатнія былі слухачамі і гледачамі. Спачатку я паказваў і расказваў пра лучковую пілу, як пілаваць, якой вышыні павінен быць пень. Пасьля кожны кандыдат у павальшчыкі падыходзіў да дрэва і рабіў тое, як я паказваў. Па чарзе па кожнай спэцыяльнасьці мы праводзілі заняткі кожны дзень на працягу тыдня. Толькі праз паўтара месяца мы пачалі пілаваць лес. А праз два адпараўляць на склад нашую норму 40 м3. Праўда, я прымусіў хлопцаў адпраўляць лесу крыху меньш, бо у мяне яшчэ быў лес у запасе. Хлопцы пасябравалі, згуртаваліся. Прабыў я зь імі тры месяцы і ў апошні дзень, на разьвітаньне аб’явіў Стаханаўскую вахту. У гэты дзень мы, з дапамогай загадчыка складам, выканалі па дзесяць дзённых норм. На прахадной сустрэлі нас з аркэстрам. Карміл і на сцэне спэцыяльна прыгатаваным абедам. Калі мы скончылі есьці і вылезлі зза стала, на стол наляцелі, як каршуны, дахадзягі і ў бітве за лепшы кусок паміж сабой даядалі нашую ежу. Аднаго дня прыехаў да мяне бацька. У гэты дзень у нас на лесасецы зрабілі пабег чатырнаццаць чалавек. Як пазьней мы даве даліся, з нашага лягера зьбегчы было немагчыма. Ва ўсе навакольныя вёскі не давалі ў продаж солі, і калі вяскоўцы на сваёй тэрыторыі заўважалі незнаёмца, то яго ўсёй вёскай лавілі і здавалі ўладам. За гэта іх узнагароджвалі мехам солі. А пакуль за гэтымі 14 чалавекамі наўздагон пайшлі сабакаводы зь нямецкімі аўчаркамі. Калі сабака даганяў уцекача, то адразу затры моўваў яго, абрываючы на ім адзежу, праўда, не кусаючы за цела. Тым часам падспяваў сабакавод, прыстрэльваў ах вяру, адразаваў дзетародны ворган і клаў у сумку у доказ таго, што ўцякач ня ўцёк. Такі ж лёс чакаў наступных. Толькі апошняга не стралялі, а прыводзілі голага (у любую пару году) на прахадную. Ставілі замерзлага, абарванага каля брамы, каб зэкі, ідучы з працы, глядзеі на гэта і ім не павадна было рабіць пабег. Назаўтра астат нія трупы прывозілі на прахадную, каб паказаць, што ніхто ня ўцёк. Бацька мой таксама стаяў непадалёк ад гэтай брамы й усё бачыў на свае вочы. Mae статканьне з бацькам далі на 3 гадзіны у прысутнасьці надзірацеля. Дазвалялася гаварыць толькі аб здароўі сваіх родных і блізкіх, шаптацца забаранялася. Калі надзірацель убачыць ці пачуе , што не пра тое гаворка, сустрэча прэрывалася і пера дачы не прыймалі. У майго бацькі прынялі перадачу, бо ён падзяліўся ёю зь надзіра целям. Перадачу маю паклалі ў капцёрцы побач з прахадной. Калі ходзіш на працу, можаш 41 40 кожны дзень атрымаць адзін сухар. Я і сам усёй перадачы ня ўзяўбы. Таму што за гэтыя сухары мяне галодныя людзі ў зоне разарваліб на кавалкі. Тое самое рабілі із пасылкамі. Калі ў адрас вязьня прыходзіла пасылка, лепшае наглядальшчыкі забіралі сабе ў падарунак, частку дазвалялі зьесьці вязьню ў гэтай загародцы. А ўжо самыя рэшткі клаліна паліцу, перагароджаную клеткамі. Калі ходзіш на працу , то маеш права атрымаць ў дзень адзін сухар. Аднаму нашаму хлопцу.які быў у нашай брыгадзе, матка прывезла мяшок сушонай бульбы, нарэзанай скрылькам і. Па яго згодзе мы ўсёй брыгадай забралі гэтую бульбу з прахадной і прынесьлі ў барак. Як толькі зьявіўся мяшок, усім гэта стала вядома. Мы ўзброіліся палкамі і падселі да мяшка. Пяцьмінутпалавінабрыгады ела, адругая з палкамі ахоўвала нас. Так мы мяняліся некалькі разоў. Астатнія сядзлі на нарах і глядзелі, як мы ядзім. Калі яны ўбачылі, што ў мяшку засталося мала, як па камандзе саскочылі з нараў, і рынуліся на нас. Адбіралі сухары нават з роту. Пасьля мяшок быў парваны на шмацьцё, а людзі поўзалі па падлозе і языком зьлізвалі крошкі. Вельмі цяжка было пражыць зімой. Летам было лепш. Усётакі грэла сонца і быў на лесасецы падножны корм. Аднойчы зімою, калі маразы дасягалі да 50 градусаў да мяне ў брыгаду прыслалі пажылога грузіна. На лесасецы разьвялі брыгадны агонь і грэліся. Кожны брыгаднік ведаў сваё месца каля вагню. Бліжэй да вогнішча сядзелі больш выдатныя члены брыгады, якія заслужылі сваёй працай больш спажываць цяпла. Менш працавітыя стаялі толькі ў трэцім радзе, куды агонь менш даставаў. I вось наш грузін, калі пачаў замярзаць, стаў хлопаць рукамі па бёдрах і плячах, а потым вытанцоўваць, прыгаворваючы «асааса». Я пашкадаваў яго — пасадзіў пагрэцца каля сябе. Хлопцы далі яму закурыць. Закурыўшы, ён расказаў нам наступнае: «Як я папаўся яшчэ ў Грузіі, мне трэба было адразу напісаць пісьмо дзядзьку. Ён са Сталіным быў у адной бандзе і асабіста блізка знаёмы зь ім». Я яго асадзіў: «Ты гэта кінь Сталіна абзываць бандытам. За такія словы цябе сашлюць яшчэ далей на поўнач». Грузін стараўся даказаць, што гэта праўда, пачаў мяне прасіць, каб якімнебудзь чынам адправіць дзядзькуліст. Маўляў, дзядзька атрымае ліст, і яготады вернуцьзьлягера. Я сказаў яму прыгатаваць пісьмо. Ён неяк нацарапаў яго, мы паклалі ліст у паштовы канвэрт, напісалі парасейску адрас. Канвэрт закруцілі ў чырвоную паперу, на пісалі на ім просьбу, каб той, каму ён пападзе, апусьціў у бліжэйшую паштовую скрынку. Калі адгружалі маламерную руднічнуюстойку туды ліст і паклалі.Адказу чакалі 3 месяцы. Аднойчы вясною грузіна выклікалі ва ўпраўленьне лягерным пунктам, а мяне абавязалі апрануць яго ва ўсё новае. На наступны дзень наш Кацо адправіўся ў Сухабязводнае, дзе атрымаў пашпарт і паехаў на радзіму. Пасьля гэтага я атры маў ад яго тры пасылкі з каўказкімі фруктамі і ласункамі. Пра сябе ён нам нічога не пісаў. 3 1950 г. наш лягер перавялі на гаспадарчы разьлік. Накармілі досыта чор ным хлебам, а вось з жанчынамі раззлучылі, зрабілі мужчынскія і жаночыя лягерныя пункты. (Працяг у наступным нумары) ESSSSgSSSSS У час, калі да БССР далучыліся захо днія землі нашай Радзімы, з Варшавы ўцякала ў Беласток шматмастакоў яўрэйскай нацыянальнасьці. Першы час яны не маглі зразумець, чаму ў адной дзяржаве існуе два кіраўніцтва Савеіы і партыя. Потым яны сталі жаліцца, што па два тыдні ня бачаць цукру.Для мастакоў БССР гэта была не навіна. Успамінаецца, як нашы людзі ехалі купляць шынкі ды кілбасы ў бліжэйшы да нас Ракаў. I як не маглі надзівіцца яны заможняму жыцьцю сялянаў панскай Польшчы, дзе кожны двор меў па дзьве і болей кароў, каня, некалькі галоў авечак, парсюкоў, статкі гусей, іншых птушак і жывёл, зусім наадварот нашай прапагандзе, што часта лаяла на польскі лад ў часопісах і газэтах. Мастакам з Польшчы не падабалася жыцьцё ў новых умовах у Беларусі. Але што рабіць, калі Польшча пад пратэктаратам вялікай Нямеччыны, у якой яўрэяў чакаюць крэматорыі. Частка з гэ тых мастакоў засталася ў Беластоку, a другая перабралася ў Менск. Былі сярод іх жывапісцы, графікі й майстры па металяпластыцы. Пачалі яны зарабляць грошы у розных напрамках ў Менскім мастацкім камбінаце, а ў Беластоку арганізавалі свой мастацкі камбінат, дырэктарам якога быў менскі фатограф. сябра Кампартыі Прывальскі. (Пачатак у № 52(12) Мастакі.які заставаліся ў Менску, пачалі разамзнамі рыхтавацца да першай дэкады літа ратуры і мастацтва ў Маскве, якая павінна была адбыцца ў травені 1940 г. На выяў ленчае мастацтва як і на нас, мастакоў ўсклада лася вялікая за дача: паказаць «багатую» гісторыю рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў яе разьвіцьці. Сама назва выстаўкі «Ленін і Сталін — арганізатары Беларускай дзяржаўнасьці» адкзавала на пытаньне, які зьмест або пад якім дэвізам павінна прахадзіць выстаўка. Нам было даручэньне: абраць па сьпі су адну з тэмаў або этапаў рэвалюцыйнай дзейнасьці кампартыі бальшавікоў. Напрык лад, Арджанікідзе высупае ў памяшканьні дваранскага сходу ў Менску на II франтавым зьездзе. Менавіта гэты эпізод даручылі мне сябры камісіі пры разьмяркаваньні тэмаў між мастакамі. Назначэньне адбывалася, каб не было паўтораў, а таксама, каб не прамінуць важную тэму з тэматычнага спісу падзеяў на беларускай зямлі. Гэта быў рэдкі выпадак, калі партыя рабіла якбы сацыяльны заказ мастакам савецкайБеларусі. Каштоўнасьцям зьместу адводзілася перавага над формай. Адным словам, мастацкі твор павінен быў пра цаваць на карысьць партыі, яе аўтарытэт і болей за ўсё на карысьць вялікага Сталіна. Да выстаўкі ў Маскве быў арганізаваны