мастацкі савет, як першая прыступка перад Выстаўкомам на чале якога стаяў II сакратар ЦК КПБ Кулагін. Сказаць па праўдзе, Кулагіна любілі як мастакі, так I артысты, бо ў яго была сьціпласьць і нейкая павага да творчай інтэлігенцыі, на якую глядзеў не агульна, а бачыў у кожным мастаку творцу, маючага свой твар, сваю манэру і погляды. Ён заўсёды лічыўся з тым, што мастакамі становяцца ня ўсе, a толькі адзінкі. Што датычыцца ведаў у мастацтве, дык Кулагін не сароміўся пытацца ў мастака Зайцава нейкай папулярнай літаратуры, каб быць гатовым разам з сябрамі Выстаўкома,мастакамі абмяркоўваць творы, а не толькі сачыць за палітычным бокам мастацкіх кампазыцыяў. Паседжаньні Выстаўкома цягнуліся па пяць і болей гадзін запар. Калі ўлічыць ,што кожны эскіз праходзіў папярэдні агляд на мастацкім савеце, дзе старшынёю быў Зайцаў, дык можна ўявіць пачуцьці беднага мастака, які прайшоў такі кантроль, пачуў столькі заўваг (што ні сябра савета — свой погялд, свае парады). Вось на мальбэрт ставіць эскіз мастак з Варшавы Цібер. Кулагін зьвяртаецца да Цібера і просіць яго растлумачыць зьмест эскіза. Цібер не находзіць слоў, маўляў, усёбачна. У турэмнай камэры адзін вязень, стоячы на плячах, другога глядзіць у вакенца з кратамі на волю — на турэмны двор —Ну, скажыце, калі ласка, што ён убачыў праз краты? — пытаецца Кулагін. — Убачыў жанчыну, якая прыбірае турэмны двор, —адказвае мастак. —Вязьні доўга не бачылі жанчын, а тут такі шчасьлівы выпадак, каб па чарзе паглядзець. Кулагін на хвілінку задумваецца і прапануе назву будучайкарціны «Чырвоная армія вызваляе палітычных вязьняў». Карціна з такой назвай мае ўжо не бытавы, a палітычны зьмест. Сёньня гэтая парада сьмеху вартая, а тады мы ўсе дзівіліся той находлівасьці старшыні Выстаўкома, які так лоўка даў назву, адпавядаючую часу вызваленьня Заходняй Беларусі. Падрыхтоўка да дэкады ішла поўным ходам. За адзін год пасьля зьяднаньня з Заходняй Беларусьсю мастакі ў цяжкіх умовах павінны былі зрабіць па адной карціне зь гісторыі рэвалюцыйнага руху Беларусі. Зараз я ўспамінаю, як цяжка было даведацца, каліў Беларусі наогул адбывалася рэвалюцыя. Ніхто ня мог назваць ні месяца, ні нават году, калі прыйшлі да ўлады Саветы. Гісторыкі ведалі. але ўдакладняць у іх ніхто не адважыўся. Пра тое, што існавала Беларуская Народная Рэспубліка ніхто ня мог адчыніць рота. 3 гэтай прычыны, мастакі не маглі ставарыць твор, якіб, мог з гістарычнага боку пака заць сапраўдную гісторыю дзяржаўнасьці Беларусі. Сама назва выстаўкі зводзіла ўсе да ілюстрацыі асобных фактаў, на чале якіх былі члены палітбюро, многія зь якіх ўжо нябожчыкі.Чапляліся за нікчэмныя факты, у якіх цяжка было зразумець значэньне асобы ў гісторыі рэвалюцыіў Беларусі. Напрыклад, Лазар Кагановіч абяззброй вае эшалон белапалякаў (мастак Гаўрыленка), ці «Таварыш Сталін у штабе Заход няга фронту» (мастак Красоўскі). На гэтай карціне акрамя Сталіна ёсць яшчэ Арджа нікідзе, які зь іншымі вайскоўцамі сядзіць за сталом і водзіць пальцамі па геаграфічнай карце. Мая карціна мела назву «Высту пленьне Арджанікідзе на II франтавым зьездзе Заходняга фронту». Чытач можа запытацца. няўжо гэтае выступленьне было такім важным, што пась ля яго ўся ўлада перайшла Саветам? He і яшчэ раз не. Толькі, як растлумачылі мне, удзел у прапагандзе й агітацыі Арджанікі дзе быў дастойным таго, каб пісаць карціну і плаціць грошы мастаку няведама за што. Нашыя партыйныя кіраўнікі былі вельмі задаволеныя карцінаю Міколы Пашкевіча,які напісаў палатно «Таварыш Сталін прымае беларускіх партызан у штабе Заходняга фронту». Карціна нагадвала вядомы твор Власкеза «Здача ключоў Брэда». Таленавіты мастак Пашкевіч падаў Сталіна добрым гаспадаром, які ветліва запрашае да сябе жэстам рукі зь вядомай усяму сьвету ухмылкаю партызанаў, што валам валяць у невялікі пакой да яго. За гэтую карціну Пашквіч атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу. А тое, што Сталін ў штабе Заходняга фронту ніколі ня быў, было няістотна. Пры адчныненьні ў Маскве нашай дэкаднай выстаў кі прысутнічала шмат карэспандэнтаў замежных краін. Мы з Давідовічам стаялі разам каля агульнай карціны «Сьвята ўраджаю», калі да нас падскочыў нейкі нямецкі карэспандэнт. Ён зь моцным нямецкім акцэнтам пачаў пытацца ў нас, ці ня маем мы недзе нейкіх іншых працаў акрамя гэтых афіцыйных сьвяточных палотнаў. Ён ніяк ня мог назваць, што мае на ўвазе «нацюрморт з кветкамі», a толькі кляпаў: «Блюмен, блюмен». Сказаць шчыра, мы баяліся замежных карэспандэнтаў і стараліся хутчэй адчапіцца ад гэтага настойлівага немца. А чалавек шукаў сярод прапагандных палотнаў нешта мастацкае, каб адчуць, што ён на мастацкай выстаўцы, а не ў музэі рэвалюцыі. 3 гэтай дэкады пачалася ў выяўленчым мастацтве пагоня за званьнямі, ордэнамі, якія давалі мастакам кірунак, як хутчэй апынуцца сярод вядучых. Усё было проста: трэба толькі пісаць карціны неадпавядаючыя гістарычнай праўдзе, аб тым, што жыць стала лепш, жыць стала весялей. Ужо значна пазьней, мабыць, у I960 годзе ў мяне склаліся цяжкасьці з грашыма. Працы ня было. Здаецца, тады ішла барацьба празьмер насьцю ў архітэктуры ды і наогул у мастацтве. Памятаю, як спынілі ставіць помнікі Скарыне, Калініну і Мясьнікову ў Менску, калі ўжо былі мадэлі, па якіх можна было павялічыць помнікі ў бронзе. Я спытаўся ў сакратара партарганізацыі Саюза мастакоў скульптара Селіханава што рабіць.Той адказаў: «А ты напішы партрэт Сталіна». Штож парада была слушная, не ўпершыню мастакоў выручаў бацька ўсіх народаў. Яго пісалі, ляпілі партрэты ў неабмяжаванай колькасьці. Гэта было тое малярства, якім мы кармілі сябе, а тое сапраўднае мастацтва, да якога зрэдку зварачваліся, на вялікі жаль (не было часу і за яго ніхото не плаціў грошаў), заставала ся ча сьцей нейкай незбыўшайся марай. Неўзабаве, Саюз мастакоў Беларусі пачаў рыхтаваць чарговую выстаўку. На гэты раз давалася магчымасьць тэму абраць па сваім жаданьні. Тэматычнага пляну ўжо ня было, але мастакі павінны былі не на словах, а ў эскізах паказаць сваю тэму перад выстаўкомам (Дагаворы заключаліся ужо пасьля). Ня ведаю, чаму кіраўніцтва па справах мастацтва пры саўнаркоме БССР адмовілася ад тэматычнай выстаўкі падобнай дэкаднай, якая мела посьпех, можа толькі ў кіраўнкоў партыйных. (Па сутнасьці гэтыя выстаўкі былі нецікавымі, немастацкімі. Краявіды, нацюрморты, партрэты, жанравыя кампазыці, не ўва ходзілі ў склад тэматычных выставак. Бра ла верх заўсёды палітызацыя твору — кі раўніцтва партыі дамагалася праз мас тацтва ўзьдзейнічаць на патрэбу дня, як ілюстрацыю чарговых лозунгаў. Так званае чыстае мастацтва лічылася шкодным перажыткам буржуазнага мінулага. 3 мастацтва выкачалі ўсю душу, зрабіўшы зь яго агульны плякат, дзе твар асобнага мастака губляўся у шэрасьці агульнай масы). 44 45 Краявіды, пейзажы нікога з кіраўнікоў не цікавілі, а таму ніхто не замаўляў дагавораў на такую прадуцыю, бо яна не адпавядала задачам часу, не раскрывала барацьбы супярэчнасьцей. Наш таленавіты пейзажыст Віталь ЦьвІрка мусіў пісаць карціны, дзе Ленін і Сталін сядзяць у альтанцы ўГоркахабо Сталін атрымаў ліст адЛеніна. Усё гэта было неўласьціва пэйзажысту, гэта быў прымус, за які, аднак, плацілі. Для новай выстаўкі я выбраў тэму «Пакараньне Кастуся Каліноўскага». Мой Кастусь ідзе праз рынак у Вільні, па Лукішкінскай плошчы. Яго вядуцьжандары сярод сялян, што прыехалі на кірмаш. Яны ведаюць Каліноўскага, спачуваюць яму, гэта бачна па тварах. Яны раступаюцца, даюць дарогу гэтаму эскорту, ідуць за ім да шыбеніцы. Кастусь ідзе з горда паднятаю галавой. Ён непахісны, суровы.Пэўна, што можна было паказаць Каліноўскага, які гаворыць сваю апошнюю прамову, стоячы на эшафоце, калі пятля над галавою, а жандары шчыльна стаяць цесным колам. He, лепш даць той момант, калі ён сярод народу, непарыўна зь беларусамі. На палатне эшафота ня бачым. Ён за карцінаю. Эскіз увогуле быў зроблены, але вось мне невядома, што вакол плошчы, ці ёсьць касьцёлы, ці бачна турма, якая вялічыня плошчы. Усё гэтае трэба бачыць самому і занатоўваць з натуры, каб быць бліжэй да рэчаіснасьці. Патрабавалася камандыроўка ў Вільню. Але туды патрэбны быў яшчэ і візадазвол. Бо ў Вільню зачыненыя межы і вольнага праезду няма. Краўніцтва па справах мастацтва дало мне камандыроўку ў Вільню. Візу на паездку мусіла даваць НКУС. Нехта мне параіў паехаць у Беласток. Адтуль перакінуць ў Вільню абяцаў дырэктар мастацкага камбінату Прывальскі. Аднак ягоныя абяцанкі даць машыну зацягнуліся на два тыдні. За гэты час я скарыстаў шмат грошаў, бо жыў і харчаваўся ў самай лепшай гасьцініцы горада «Рыдз—Сміглы». Там знайшліся яшчэ два чалавекі, якія шукалі магчымасьці неяк апынуцца ў Вільні. Жанчына, надзвыйчай руховая, відаць ужо ня першы раз пера сякала мяжу з гандлёваю мэтаю, узялася кіраваць апэрацыяй, сказаўшы, што мы павінны ехаць ў Баранавічы, а адтуль праз станцыю Беняконе, што на мяжы, мы да сягнем мэты. Так яно і адбылося, як раз зь першага на другое травеня 1941 году. Ужо вечарэла, калі наш цягнік апынуўся ў Вільні. На вакзальнай плошчы я знайшоў міліцыянера і спытаўся ў яго, дзе ёсьць бліжэйшая гасьцініца. Міліцыянер не разумеў маёй гаворкі, таксама як і я не ра зумеў, што ён гаворыць. Нарэшце, я знай шоў нейкую гасьцініцу. Зьмясьцілі мяне побач з кухняй, дзе з раніцы грымелі по судам, громка размаўлялі.Кожную ноч два міліцыянеры з электрычным ліхтарыкам правяралі мае дакумэнты, кожны раз іншыя, кожны раз у гадзіне, тры ночы. Мне гэта было не зразумела. Ніякай павагі і нават элементарнай ветлівасьці да мяне. Шмат чаго дзіўнага пабачыў я ў Вільні. Па гораду ходзяць манашкі, у чорным адзеньні зь вялікімі белымі капялюшамі, неяк закручанымі ў кутах. Каля Вострай брамы кожны дзень на каленях стаяць лю дзі, моляцца пасярод вуліцы. У горадзе шмат цэркваў, касьцёлаў, ёсьць сінагогі, мечэці, і ўсе храмы поўны вернікамі. Людзі стаяць каля ўваходу ў храмБожы, і наваз ня ў сьвяточны дзень, а звычайны. Горад на дзіва чысты, на вуліцах шмат людзей, чулася пераважна польская мова, але назвы вуліц на літувіскай. Усё для мяне тут нова. У Вільні мне трэба было перадаць 200 рублёў сястры менскага мастака М ільчына Ісака. Ён скарыстаў мяне як кур’ера, бо пошта не прымала перасылку савецкіх грошаў па віленскіх адрасах. Прынялі мяне вельмі ветліва. А калі мне трэба было прай сьціся па гораду і зрабіцьзакупкі на апошнія грошы, то маім спадарожнікам згадзіўся стаць пляменьнік Мільчына, малады, але вельмі дасьціпны хлапец. Вось тады я і пашкадаваў, што патраціўся ў Беластоку. Вочы разьбегліся, калі ўбачыў столькі патрэбных рэчаў, на якіх не было ўжо грошаў. Ніякай чаргі я нідзе ня бачыў, як ня бачыў на вуліцах ніводнага пьянага чалавека. Людзі шлі зьнейкай павагай адзін да аднаго, знаёмыя віталіся, здымаючы капялюшы. Так вось яна якая Вільня, былая сталіца нашай дзяржавы, радзіма майго старэйшага брата Валянтына і месца, дзе наш бацька праходзіў вайсковую службу, быў пісарам.