Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
Калі настаў час займацца сваімі справамі, то перш наперш я расшукаў той музэй, штославіўся на ўсю Беларусь, заснавальнікам якога быў Іван Луцкевіч. Але тое, што давялося пабачыць мне, была толькі можа сотая частка музэя.
Зараз я бачу адну залю, дзе ўсягобыло навалам. Пэўна, больш з рэчаў матэрыя льнай культуры беларусаў—кросны, пралкі, маслабойкі, сохі ды граблі, бораны ды разьбічы, драўляны посуд, ганчарныя вырабы.розныя ступы, вопратка, нацыянальныя строі беларусаў, лапці ды горы посьцілак, дываны і шмат чаго іншага. Але вось убачыць слуцкія паясы ды мэталічныя вайсковыя рэчы, грошы розных часоў мне так і не прыйшлося. Я ўжо не кажу пра вырабы з срэбра ці залатыя мастацкія рэчы. Усё, што было больш каштоўным, захапілі літоўцы. Захапілі яны і тое памяшканьне, дзе знаходзіўся раней музэй. А замест яго далі вось гэтую залю, у якой яшчэ не пасьпелі зрабіць экспазыцыі.
Яшчэ раней я ведаў, што ў Вільні жыве беларускі мастак Пётра Сяргіевіч і што ён працуе ў гэтым краязнаўчым музэі, Вось, падумаў я, з каго трэба было пачаць. Я таксама ведаў, што Сяргіевіч ужомеўдва варыянты карцін на тэму Кастуся Ка ліноўскага.
(Працяг у наступным нумары)
(ЬМЕРЦЬ КАСГУ<Я КАЛІНОУСКАГАІ
Пётр Сяргіевіч.
Вокладка паэмы Міхася Машары »Сьмерць Кастуся Каліноўскага«.
1934 год.
46
47
Сьвятлана Белая
Да др. Вітаўта Тумаша я дабіралася доўга і з прыгодамі. Таваркі шафёр, мусіць трэці раз выехаў на шырокую,поўную рэклямных вагней вуліцу начнога Нью Ёрку, у пошуках невялічкай і малавя домай яму Талер стрыт.
—Можа адложыце паездку на заўтра? — нарэшце, прапанаваў ён — Паедзем да іншых вашых знаёмых.
Пераносіць паездку ніяк не выпадала. Доктар чакаў мяне з раніцы. Але зьмяненьні ў маршруце аўтобуса КліўлендНью Ёрк прымусілі мяне спазьніцца на дорбыя пару гадзінаў.
Нарэшце, мы знайшлі ягоны дом. Высокі трохпавярховы, заціснуты такімж самымі хатамі—блізьнятамі. Дом быццамбы імкнуўся вырвацца на свежае паветра з гэтага неўгамоннага ні днём, ні ноччу Бронкса.
Гаспадар выйшаў адразу на мой голас. Тады гэта мяне не зьдзівіла, бо я яшчэ ня ведала, што спусьціцца зь яго пакоя пад стольлю па вузкай крутой лесьвіцы, займае нямала часу. Доктар ішоў павольна
і паважна, горда адкінуўшы галаву, Ішоў з надзвычайна прамой спіной, якая амаль не сустракаецца ў людзей цывільных, што набліжаюцца да свайго 80гадовага юбілею. Твар яго здаваўся крышку суровым. Такія, падумалася мне. малявалі раней на ста~ ражытных шляхецкіх партрэтах. Так вось ён які, Сымон Брага, дасьледчык і прапагандыст творчасьці вялікага Скарыны, ў мінулым ды рэктар Беларускага Інстытуга Літаратуры і Мастацтва, рэдактар «Запісаў».
Пакуль дачка Яраслава з Валяй Пар хоменка ставілі на стол, мы, зручна уладкаваўшыся ў крэслах вялі размову. Спачатку праВіленскуюБеларускую гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт, пасьля перайшлі да ўспамінаў абЛарысе Геніюш, вершы якойёнпадрыхтоў ваў да друку ў Бэрліне, у беларускай газэце «Раніца». За сталом доктар таксама неспыняў гаворкі. Жартаваў, расказваў старажытныя віленскія анекдоты. Бяседа скончылася далёка за поўнач. У той дзень я так і не пабачыла вялікай бібліятэкі доктараТумаша, ў якой на самым бачным месьце вясіць каляровы вялікі партрэт Франьцішка Скары
ны, выкананы мастаком Пётрам Мірановічам. Партрэтаў такіх не пабачыш у сучасным мастацтве. Няма стракатага фону за спіною Скарыны. Няма сьветлых колераў. Але твар Скарыны жывейшы, чым у жывых і такі сучасны, блізкі, нягледзячы на старажытны строй, у якім вялікі палачанін апрануты.
He разглядзела я тады і шматлікія каляровыя партрэты, краявіды, нацюрморты, якія малявала калісьці жонка др. Тумаша, адна, як мне казалі, з найпрыгажэйшых студэнтак мэдычнага факультэту былога Віленскага ўнівэрсытэту. Карціны, як памяць аб ёй, упрыгожваюць кватэру, але вісяць без асобага парадку. Партрэты дзяцей ўперамешку з кветкамі сланечніка, краявідамі беларускай прыроды. Усе гэтыя творы, быццамбы намаляваныя учора, здавалася, яшчэ выпраменьвалі пах сьве жых фарбаў.
На здымку зьлева направа: Антон Шукелойц, Алесь Казак, Валентына Пархоменка, др. Вітаўт Тумаш Фота аўтара, 1991 г.
49
He дакранулася і да піяніна, на якім калісьці гралі дзеці доктара, а зараз практыкуецца Волечка Казак. Усё гэтае прыйшло пазьней, як і разуменьне доктара Тумаша, чалавека, зь няпростым чалавечым лёсам і адсюль характарам...
Пры зычэньні добрай ночы, доктар з усь мешкай у голасе, але захоўваючы крыху суровы выгляд спытаўся ў мяне:
— Дык калі Вы думаеце пачаць мучыць мяне зь інтэрвью?
—Заўтра, адразу пасьля сьняданьня, — у тон яму адказала я.
Вось~жа гэтыя журналісты, — толькі і сказаў доктар і ўпершыню за весь вечар,як мне здалося, паюнацку ўсьміхнуўся.
Так, 22 кастрычніка 1991 года і пачаліся «мучэньні» др. Тумаша.Частку зь іх мы пра пануем Вашай увазе .
48
Беларуская Віленская гімназія
Вітаўт Тумаш
Гімназіі ў Вільні былі двух тыпаў: гуманістычнага або гуманітарнага, дзе пера вагу аддавалі вывучэньню гуманістычных навукаў, і клясічнага, дзе аснову праграмы складалі латынь і грэцкая мова.
Першая Віленская Беларуская гімназія была гуманістычнага тыпу. (На жаль, задума аб стварэньні Другой Беларускай гімназіі так і ня зьдзейсьнілася, і паступова назоў «Першая Віленская Беларуская гімназія» ператварыўся ў Віленская Беларуская гімназіяС.Б.) Яна знаходзілася ў Базыльянскіх мурох, на Вострабрамскай вуліцы № 9.
Спачатку Віленская Беларуская гімназія, як і многія прыватныя гімназіі, ня мела дзяржаўных правоў. Гэта азначала, што атэстат сталасьці, выдадзены гімназісту пры яе заканчэньні, не прызнаваўся пры паступленьні ва ўнівэрсытэты. Для гэтага трэба было экстэрнам, пры дзяржаўнай камісіі, здаваць спэцыяльныя экзамэны за ўвесь гімназійны курс, каб даказаць, што навучэнец мае пэўны багаж ведаў. Калі міністэрства прызнавала веды гімназіста, ён меў права паступаць ва ўсе вучэбныя ўстановы Польшчы за выняткам асобных факультэтаў, у тым ліку і на мэдыцынскі.
Каб паступіць на клясычныя факультэты ўнівэрсытэтаў трэба было канчаць клясычныю гімназію, бо ў ёй даваліся больш грунтоўныя веды па грэцкай і латынскай мовах. У Польшчы клясычных гімазіяў была пераважная большасыдь. Тое тычылася і Віленчшчыны, якая Польшчай ў той час называлася «Litva Srodkowa».
Праз усе гады свайго існаваньня Віленская Беларуская гімназія старалася матэ
рыяльна утрымацца і колькасна разьвівац ца. Зь цягам часу яна набыла правы дзяржаўнай гімназіі.
У Віленскай Беларускай гімназіі ву чыліся вучні зь усіх раёнаў Віленшчыны. Пры гімназіі быў інтэрнат, у якім жылі тыя, хто прыехаў зь іншых мясьцін.
Я паступіў у другі кляс Віленскай Бе ларускай гімназіі ў 1923 годзе. Спачатку жыў у інтэрнаце, потым, калі стаў вучыцца ў старэйшых клясах, пайшоў на прыватную кватэру. У інтэрнаце жыло прыблізна 50 вучняў.
У ВіленскайБеларускайгімназіі вучьг ліся разам дзяўчаты і хлопцы. (Пераважна, у Польшчы былі асобныя мужчынскія і жаночыя гімназіі). У гімназістаў нашай гімназіі не было нейкіх адмысловых знакаў адрозьненьня ад гімназістаў іншых гім назіяў. Выключэньнем былі шапкі. Іх колер. фасон на працягу існаваньня гімназіі мяняліся не адзін раз. У маю бытнасьць шапкі былі шэрага колеру з казырком. На фронце шапкі быў кут, створаны двума белчырвонабелымі сьцяжкамі. На пра стакутніку былі ініцыялы гімназіі: ВБГ. Дзяў чаты таксама мелі шапкі, але без казыркоў. Шапкі ня былі моднымі ў той час. Таму гімназісткі амаль не насілі іх. У дзяўчаі былі свае ўборнікі. Была так званая свабода ў адзеньні.
Наогул, ніякай муштры ў гімназіі ня было. За выключэньнем вурокаў гімнастыкі. дзе мы рабілі спэцыяльныя праграмы для выступленьняў. Пасьля доўгіх рэпэтыцыяў адбываліся акрабатычныя паказы, якія зьбіралі нямала гледачоў.
У гімназіі быў хор, якім адзін час кіра ваў Рыгор Шырма. Мелі мы і свой тэатр, у якім ставілі беларускія п’есы. У гімназісцкім тэатры гралі ня толькі гімназісты, але і ві ленчукі. Рабілі мы пастаноўкі п’ес вядомага драматурга, аўтара шматлікіх цудоўных п’есаў, такіх як «На Антокалі», «Страхі жыцьця», «Бутрым Няміра», «На вёсцы», «Кал ісь», «Манька», «Базылішак», «Дзядзька Якуб», «Заручаны Паўлінкі», «Птушка шчасьця», «Няскончаная драма», «Дрыгва» й ішн. Франьцішака Аляхновіча. Ён у той часжыўуВільні і частаправодзіўрэпэтыцыі разам з намі. Ставілі мы п’есу «Бутрым Няміра», у якой граў сам аўтар. Зрабілі пры гожую пастаноўку «Страхі жыцьця». Аляхновіч таксама прымаў удзел у гэтай п’есе. Асабліва запомнілася мне «Дрыгва». У ёй драматург паказаўлюдзей, якія апынуліся на дне грамадзтва. Памятаю такую сцэну. За чаркай гарэлкі сядзяць у карчме два героі. Жыцьцё іх шло крыва. Шмат цяжкасьцей выпала на іхнюю долю. Вось яны сядзяць і ўспамінаюць усе перапяціі жыцьця. Адзін так маляўніча апісвае іх, што другі проста радзіць яму: «Так ты вазьмі і запішы ўсё гэтае». А той, выпіўшы, чарку, адказвае: «Ты ведаеш, я ў канцылярыі пісаў ўсё гэтае і нічога не выйшла».
Але Аляхновіч ня доўга быў з намі. Напрыканцы 1926 года ён пераехаў у Савецкую Беларусь, прыняў савецкае грамадзянства, праз некалькі дзён быў арыштаваны ГПУ і высланы на Салаўкі. Аляхновіч выжыў толькі таму, што ў выніку дамовы паміж польскімі і савецкімі ўладамі яго абмянялі на Браніслава Тарашкевіча, які быў схоплены палякамі, і сядзеў у польскай турме. У гурме, Тарашкевіч займаўся справамі, далёкіміад палітыкі. Перакладаў «Ільіяду» Гамэра і «Пана Тадывуша» Адама Міцкевіча. Браніслаў Тарашкевіч меў клясычную
адукацыю, добра ведаў латынь, грэцкі. У той час была вельмі добра распрацаваная сялянская паэзія, сялянская мова, a пераклады з грэцкай было цяжка рабіць, бо ня было патрэбнай тэрміналёгіі, лексычнага запасу. Але Тарашкевіч быў упартым чалавекам.
Абмен вязьнямі адбыўся 6 верасьня 1933 году.
Вось як апісвае яго сам Аляхновіч.
Надворё агіднае. Віхор гудзе ў недалёкім лесе і гоніць хмары, якія лятуць хуткахутка, і грамадзяцца адна на адну, нібыта хочуць хутчэй праляцець над савецкай памежнай брамай, што дзеліць два сьветы. Углядаюся ў надпіс «Соцналнзм сотрет все граннцы», які бачыў гэтак даўно ў лістападзе 1926 году, калі ехаў у савецкае гаспадарства зь верай у магчымасьць бе ларускае культурнае працы там, у БССР. Тады гэтаксама была восень, але я ехаў з надзеяй на вясну ў сэрцы. Сягоньня ва рочаюся, бадзяга, у вастрожным бушлаце, працьвярэзіўшыся на Салаўкох, шчасьлівы, што праз мамэнт нага мая пераступіць мяжу краіны «будаўніцтва сацыялізму» ў адваротным кірунку. I сёньня восень, алеў маёй душы зацьвітае нейкая неапісальная радасьць...