Я ўжо адрозьніваў твары людзей, якія да нас падыходзілі. Наперадзе йшоў нейкі высокі мужчына ў цывільнай вопратцы. За ім — з двума паліцыянтамі па бакох — той, каго польскі ўрад абменьваў на мяне, Браніслаў Тарашкевіч. У гэты мамэнтяадчуў ня толькі духовы, але й фізычны кан трастпаміжнамі. Вязень «капіталістычпага гаспадарства» меў на сабе прыстойны фі льцовы капялюш, добра скроенае восеньскае паліто, безаганна вычышчаныя боты . Савецкі вязень ішоў у старэцкім падзёртым кажуху на салавецкім «бушлаце"... 50 Ён ішоў зь нявыразнай усьмешкай на гвары , а я, гэтулькі гадоў ня бачыўшы яго, з зацікаўленьнем ўглядаўся на гэтага чалавека, які, хоць у добрай веры, усёж гэтулькізламаў чалавечых жыцьцяў, кіруючы вочы сваіх землякоў на міраж за памежнымі слупамі... Цэрэмонія абмену. Аддача чэсьці, паклон капялюшом, пацісканьне рук, падпісваньнеактуабмену.Імы, колішнія прыяцелі, а цяпер — чужыя сабе людзі, шляхі якіх разыходзяцца ў процілежныя бакі, падалі адзін аднаму рукі. Звычайныя вастрожныя камплімэнты: «Добра выглядаеш», «Ты таксама», «Дзякуй, але сумняваюся»... Пасьля — колькі горкіх слоў пра манлівыя міражы, якія разьвеяліся, а ў канцы — апошні халодны поціск рук. —Бывай здарой! Мы разыйшліся ў розныя бакі. Ён з вастрогу пойдзе туды, дзе ўся вялізарная краіна ёсьць адзін вялікі вастрог, дзедумка чалавечая сьцісьнена ў абцугох савецкага абсурду, дзе ня толькі дзеяць і гавараыць, але й думаць і дыхаць трэба паводле аднаго, для ўсіх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў краіну белага нявольніцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, ая кіруюся на Захад, да «капіталістычных» гаспадарстваў, дзе буду прынамся спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьці з ГПУ не пастукаюцца да мае кватэры.... (Ф.Аляхновіч. «У капцюрах ГПУ») Аляхновіч жыў у Вільні, пад час вайны ў Менску. Тарашкевіч так і загінуў у кап цюрах ГПУ. Быў ён вядомым грамадзкім дзеячом. Нейкі час дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі. (Было гэта нядоўга. Тарашкевіч прыступіў да гэтай пасады пасьля М. Кахановіча у 1922 г., але у сувязі з выбраньнем яго ў гэтымжа годзе ў Польскі сойм, дзе ён стаў старшынёю Бе ларускага клюбу, сваю дырэктарскую па саду перадаў інжынеру Антону Нэканду Трэпку. — С.Б.) Вучні Віленскай Беларускай гімназіі былі ў асноўным сялянскага паходжаньня. Інтэлігенцыі было зусім мала, толькі дзеці настаўнікаў. Ніякіх палякаў у нас не было. Толькі беларусы, а яшчэ шмат жыдоў. У гімназіі вучылася каля 200 чалавек, сярод іх 40 жыдоў. Як я зразумеў, усе яны былі зь сем’яў гандляроў. Іхнія бацькі ўмелі добра прытасоўвацца да ўладаў. Калі быў расейскі ўрад, і ім было патрэбна ведаць расейскую мову, то яны аддавалі сваіх дзяцей у беларускую гімназію. замест польскай. Калі ў апошнія гады сытуацыя зьмянілася і павароту да расейшчыны не чакалася, яны пачалі аддаваць дзяцей у польскія вучэбныя ўстановы. У Віленскай Беларускай гімназіізасталіся толькі адзінкі, якія былі змоцным беларускім настроем. Размаўлялі яны на добрай беларускай мове і пачуваліся патрыётамі Беларусі. Усе прадметы ў гімназіі выкладаліся толькі пабеларуску. Нават замежная мова і латынь тлумачыліся на ёй. Гэта было ня проста, бо беларускіх падручнікаў амаль што не было. Асноўнымі падручнікамі, па якіх ву чыліся вучніБеларускайВіленскай гімназіі, былі «Беларуская Граматыка для школаў» Тарашкевіча, (1918 г.), «Псторыя беларускай літаратуры» Гарэцкага,(1920 г.і «Геаграфія Беларусі» (1919 г.) Смоліча. (Працяг у наступным нумарьо «6 СЛ08Л Паэзія Масей Сяднёў _ 0 паэзіі Масея Сяднёва Музыка — кажуць— гэта тое, чаго нель га выказаць словам. Паэзія, аднак, спрабуе, хоць і непасьпяхова, спаборнічаць з му зыкай, спрабуе пры дапамозе слова выказаць нявыказнае, спрабуе, як і музыка, спасьцігнуць, адтварыць шматстайнасьць душы, усю ейную супярэчлівую прыроду, ейную канфліктнасьць і драму. У беларускай паэзіі толькі паэзія Максіма Багдановіча (уключна зь ягонымі перакладамі) дась ледавала душэўны вопыт чалавека, заглядала ў непасьцігнае, падсьведамае, даставала для нас пэрлінкі з артэзіянскай студні душы і такім парадкам узбагачала нас эмацыянальна і духоўна. Сучасная беларуская паэзія не займаецца ці бадай не займаецца гэтым. Душэўная дзейнасьць чалавека, душэўная драма — гэта як бы забароненая для яе зона. Сучаснаму паэту дастаткова толькі задэкляраваць сваю гэтак званую грамадзянскую пазыцыю, не надта турбуючыся мастацкім уцелаўленьнем гэтай грамадзянскай пазыцыі. У беларускай паэзіі адсутнічае магутнае «я» паэта. Дзеля гэтага сучасную беларускую паэзію можна назваць безасабовай паэзіяй. У ёй адсутнічае музыка душы. Я не гавару тут пра адзінкавых паэтаў, што твораць гэтую музыку душы, заглядаюць у адвечнае ў ёй. Але гэтыя адзінкавыя творцы яшчэ не ствараюць клімату ў нашай паэзіі. Яны толькі рыхтуюць грунт для сапраўднай паэзіі іў гэтым іх гістарычная місія. Прыемную навіну атрымалі мы нядаўна з Бацькаўшчыны. Увыдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга Масея Сяднёва пад назовам «Патушаныя зоры». У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы паэта і раман 1 той дзень надыйшоў* Рэдакцыя часопіса «Полацак» сардэчна віншуе паэта Масея Сяднёва з выхадам ягонай кнігі, першай кнігі беларускай эміграцыі, выдадзенай на Бацькаўшчыне Дзяржаўным выдавецтвам. Жадаем Вам творчых посьпехаў ды спадзяемся, што наступныя Вашыя кнігі, будуць таксама перавыдадзеныя ў Беларусі. Падаем аднастрофны верш Масея Сяднёва, напісаны ім у сувязі з выхадам кнігі і прысьвечаны дырэктару выдавецтва спадару Андраюку. У вершы алюзія на вядомыя радкі М.Багдановіча: «Я не самотны, я кнігу маю з друкарні пана Марціна Кухты Тужыў я па Радзіме—сваім краю— He шкадаваў я для яе свайго радка. I вось я не самотны ўжо, я кнігу маю 3 друкарні Спадара Андраюка. 53 Вольга Куртаніч Каралі Дзе на нітцы пацеркі самлелі Ад гарончкі цела, ад зьліцьця,— Сонца Дух пазначыў крэйдай белай Ракавікі, зерне...О, каралі, Здольныя яшчэ дапамагці! Варта вам на міг які сыйсьці— I загіне тое, што ядналі... След пакуты ў кола небыцьця. He пазбавіць светлай рысы мора, He ўратуе шыю сонцапал. Частку цела пацеркам аддам Як жанчына, што хавае сорам. Хай яшчэ ня час, яшчэ зарана! Хтось прабачыць, грэшную. мяне, ^ Што калісьці захлыска спаўе Нечакана, прагна, апантана... Пачакайце...ракавінкі, зерне... Здольныя вы мне дапамагці— Бо вяроўцы месца не знайсьці, Покуль вы злучоны ніткай вернай... Маўклівы сон бясконцай летаргіі Спакойна хвілю з хвіляю злучае. I ў гэтым неапраўданым маўчаньні Зазвоняць гукі першай літургіі. ...Над берагам паўднёвым рэюць чайкі... У вочы зацячэ халодны промень Той зоркі, што япошнімі начамі Мой небасхіл пакутліва страчае. Было даўно... і я яе не помню. ...Над берагам паўднёвым рэюць чайкі... Адсутнасьцю астудзіш сквар пачуцьцяў. Злучоны будуць помарак з адчаем. Адзінае, што мы не прычакаем: Любошчаў прагных... зьненавідна чуйных.... ...Над берагам паўднёвым рэюць чайкі. Яны тапелец зараней страчаюць *** I вось той дзень — нішчымны, богам кляты, Калі і келіхбразь! I стогн—няўсьцерп! 0, зразумей! Зірні! — за даляглядам На сходзе сонца— мой таёмны герб. I стома —госьць, і муж мой —госьць няісны, I воля — госьць, і лёс як госьць сляпак. I радасьці сустрэчы лучначыстай Ім з майго боку не счакацьме знак. Яны адны... і правяць мной.... Астыла! Нудзьга і сум — іх нематлівы плён. У павучэньні, сварках дом няжылы. Іне мільгне хадыка паўз вакон. А я шчэ ёсьць: змагаюся няўцямна. Ды не спявацьму больш, як шчыры птах. Падлога, стол— У аркушах прывабных... Зайдзі праз год і зьдьмі з паперын прах... 55 54 д»Ш2Ш Беларусы Аргентыны Кастусь Мерляк Важнымі момантамі сьвяткаваньня 25 Сакавіка 1950 г. былі: рэфэрат К.Мерляка пра жыцьцё й дзейнасьць генэрала Сан Мартына ў гішпанскай мове і рэфэрат Г.Юзэфовіча пра 25 сакавіка пабеларуску. Мастацкая частка складалася з дэкля мацыяў патрыятычных вершаў у беларускай і гішпанскаймовах. Выступілі В. і Н.Фаміны, Н.Нядзелька і Г.Юзэфовіч. Прыгожа сьпявалі дуэтамі А.Грынкевіч і Л. Дземідзенка, В. і М. Бычкоўскія. Але асаблівую ўвагу заслугоўвала аргентынская артыстка Нэлі Гомэз, якая прасьпявала дзьве песьні: адну пагішпанску, а другую «На выгнаньні» пабеларуску. Пра адзначэньне Дня незалежнасьці Беларусі былі памешчэныя артыкулы і зацемкі ў 4х аргентынскіх газэтах. У міжчасе бібліятэка і канцылярыя ЗБА памалу была ўладжаная. Сп. Сымон Камар падараваў у сьвятліцу радыёпатэфон для беларускае музыкі. У адным з пакояў быў уладжаны бар, які працаваў бяз прадаўшчыка. Адказны за бар сябра раз у тыдзень забіраў грошы, рабіў новыя закупы, а рэшту здаваў у касу арганізацыі. У сьвятліцы часта адбываліся сяброўскія сборкі, на якіх абгаварваліся розныя прыватныя й агульнага характару справы. Уладкавацца на кватэру пасьля вайны было вельмі цяжка. Наплыў эмігрантаў з Эўропы й перасяленьне мясцовага жы харства з аддалённых пасёлкаў у горад спрычыніліся да кватэрнага крызысу. Каб аблегчыць становішча з кватэрамі правін (Працяг. Пачатак у № 1(11) 2(12)1 цыяльныя ўлады адпусьцілі вялікі кавалак зямлі паза межамі фэдэральнае сталіцы Буэнос Айрэс каля Мілітарнае фабрыкі. адкульможна было браць ваду, ды аб’явілі: «Калі ласка, будуйцеся, зямля даецца вам бясплатна». Эмігранты й мясцовае насельніцтва кі нуліся будаваць сабе хаты. Так як ня было ніякага пляну распадзелу пляцоў, дык кожны займаў кавалак зямлі й пачынаў будавацца. Мясцовыя рабілі свае хаты вель мі хутка. Яны прывозілі бляху, ставілі сьцены, накрывалі іх, а замесг дзьвярэй ужывалі занавес з тканага матэрыялу. Эмі гранты рабілі інакш: зямлю мясілі з сало май і засушвалі у форме пустакоў. Калі сьцены былі гатовыя, то іх тынкавалі, каб дождж не размываў. Іхнія хаты мелі стрэхі, вокны й дзьверы, яны выглядалі даволі ўнушальна. Будова ішла хуткім тэмпам, так што за кароткі час уся зямля была занятая й для новапрыбыўшых ня было месца, дзе бу давцца. У такім выпадку, новапрыбыўшыя. асабліва «гаўчо» прывозілі матарыял і пачыналі будаваць сабе хату на вольным месцы ранейшага пасяленца. Нярэдка здаралася. што недалёка ад увахода ў ха ту стаяла будка суседа, якая служыла за прыбіралью. 3 часам стварыўся такі ля бірынт, што цяжка было дайсьці да свае хаты. Аднак было характэрным тое, што людзкіх канфліктаў і праступстваў не было. толькі ў нядзелю можна было спаткаць сямтам падпіўшага чалавека. Многія нова