прыбыўшыя беларусы скарысталі гэтую нагоду і пабудавалі сваехаты. Іншыя імкнуліся прыдбаць кавалак зямлі з мэтай будаваць сапраўдны дом. 3 гутарак між собку сябры ЗБА даведвал іся, дзе хто працуе ды якія мае заробкі. У большай колькасьці беларусы працавалі на будове. Нават паўстала свая кампанія, якая брала кантракты ды самастойна будавала шкілеты дамоў з жалезабэтону. Некаторыя працавалі ў тэкстыльнай і мясной індустрыі, а маладыя жанчыны ў швэйных майстэрнях. 3 пераходм у сваю кватэру Ўправа ЗБА пачала распаўсюджваць беларускую прэсу, якую атрымоўвала з Эўропы: «Бацькаўшчыну», «Божым Шляхам», «Зьніч», «За волю», «На шляху» ды іншыя выданьні, якія прысылаліся. У 1950 годзе ЗБ А зарэгістравала прыезд сям’яў А.Пмпеля, М.Лазюка й іншых. У сакавіку вярнуўся назад у Англію пратаярэй Мікай Макарэвіч з матушкаю. Загадам іміграцыйнайдырэкцыібыў выселены з Аргентыны япіскап Панцелейман з Расейскае Зарубежнае Царквы, а пару месяцаў пазьней—Саланевіч, знаны расейскі манархіст, які выдаваў сваю манархісцкую газэту ў Буэнос Айрэс. Яшчэ ў 1950 годзе сталася дзьве цікавыя падзеі. Ігар Гузенка, працаўнік савецкай амбасады ў Канадзе, захапіўшы шпіёнскія дакумэнты, перадаў іх канадзкай паліцыі, a сам застаўся жыць у Канадзе. Ён прыехаў у Аргентыну, каб зрабіць канфэрэнцыю ды выступіць з прамовамі на сходах адносна Савецкай шпіёнскай дзейнасьці. Улады гэтага зрабіць яму не дазволілі, і ён вяр нуўся назад у Канаду. Другая падзея была тая. што Аргентынскі ўрад разьвязаў 32 родныя арганізацыі і палітычныя партыі. 1951 год распачаўся традыцыйным Ка лядным сьвятам, на якое сабралася ня малая колькасьць беларусаў з гораду і ваколіцаў Буэнос Айрэс. Увагу гэтага вечара заслугоўваў канцэрт з багатай пра грамай. Упершыню выступіў хор ЗБА пад кіраўніцтвам I. Гейхроха. Былі дэклямацыі Н.Нядзелькі, дуэты В. і М. Бычкоўскіх, Соні Хрось і А.Грынкевіча пад акампанімэнт 3. Лойкі і Р. Кужаля. 33я угодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі абыходзіліся угорадзе Беразатэгі і ў Буэнос Айрэс. У Беразатэгі на 25 сакавіка ў праваслаўнай царкве быў адслужаны а. Васілём Вячоркам малебен за беларускі народ. Пасьля на сяброўскім прыняцьці быў прачытаны рэфэрат аб гістарычных па дзеях ды Акце абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Сьвяткаваньне ў Буэнос Айрэс адбылося 1 красавіка 1951 года. Служба божая адбылася ў Украінскй Праваслаўнай царк ве, а ўрачыстая акадэія ў Летувіскім клюбе. На акадэміі была прынятая рэзалюцыя адносна генацыду беларускага народу, які праводзіўся савецкім урадам у Беларусі. Разам з кніжкаю М.Абрамчыка «Я абві навачваю Крэмль у забойстве майго народу » рэзалюцыя была высланая да Аб’ еднаных Нацыяў у Нью Ёрк, на рукі генэральнага сакратара Трыгве Ліе . 20 травеня 1951 году адбыўся 4ты агульны сход ЗБА, на якім была выбраная новая ўправа ў наступным складзе: Ула дзімір Другавец—старшыня, Аляксандр Літвінскі—заступнік старшыні, Лявон Петраш —сакратар, Васіль Казлоўскі—скарбнік і Мікалай Ланкевіч — сябра ўправы. Із справаздачы старшныні К.Мерляка за тры гады дзейнасьці, якім закончыўся арга нізацыйны пэрыяд, прысутныя даведаліся што беларуская грамадзкая арганізацыя 57 нацыянальнага характару ЗБА была за кладзеная 4 красавіка 1948 году з мэтамі: Памагаць нашым суродзічам эміграваць з Эўропы ў Аргентыну. Памагаць уладкавацца прыехаўшым ў Аргентыну на працу. Арганізаваць беларускую калёнію для грамадзкакультурнага жыцьця, каб за бясьпечыць абарону сваіх правоў і ахову нацыянальнае культуры. Мець беларускае нацыянальнае прадстаўніцтва ў Аргентыне. —Гэтыя даручэньні,—адзначыў К.Мер ляк.—адпавядаюць кожнаму беларусу, незалежна вайсковец ён ці цывільны, бяз розьніцы партыйнага погляду, рэлігіі, часу прабываньня ў Аргентыне, калі ён сапраўды пачуваецца сынам беларускае зямлі. Далей дакладчык коратка спыніўся, аб тым што зроблена. —Атрымана 98 дазволаў на ўезд у Аргентыну зь Нямеччыны. Зложана просьба на дазвол на 300 асобаў эміграваць у Аргентыну зь Нямеччыны й Аўстрыі, але, на жаль, груповыя візы былі ўстрыманыя Урадам. Пра дапамогу прыбыўшым сюды й нямногім ў Нямеччыне асобам вам добра ведама... Грамадзкая дзейнасьць праявілася ў штогоднім сьвяткаваньні Калядаў і сустрэчы новага году, угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, сяброўскіх вечарынках, зборак і культурных вечароў. Распаўсюд жана толькі ў гэтым годзе больш за 1000 экзэмпляраўбеларускаепрэсы. У бібліятэку сабрана больш за 100 кніжак і каля 200 экзэмпляраў розных часопісаў. Навязаная лучнасьць з Аргентынскімі ўладамі, асабліва Коордынасіон Фэдэраль, з іншана цыянальнымі арганізацыямі, у асаблівасьці з Украінай, Славакіяй, Летувой, Харватыяй, Польшчай ды іншымі. Старшыня ЗБА браў удзел у многіх кан фэрэнцыях, ладжаных нацыянальнымі ар ганізацыямі й Коордынасіон Фэдэраль. Дзякуючы нашай актыўнасьці пра Беларусь і пра нас Аргентынская прэса пісала 32 разы. Былі высланы мэмарандумы адносна бе ларусаў у Аргентыне Міністэрству ўнут раных справаў і Міністэрству замежных і культурных справаў Аргентыны. А таксама ліст у дырэкцыю «Голас Амэрыкі» ў справе ўключэньня беларускае мовы ў сваіх пе радачах, прывітальная тэлеграма Прэ зыдэнту Пэрону з нагоды яго выбараў Прэ зыдэнтам Рэспублікі на другую кадэнцыю. 1951 год быў выбарчым годам Прэзыдэнта і заступніка Аргентынскай Рэспублікі. 3 гэтай нагоды былі дадзены неабмежаваныя свабоды дзеяньня як для правых. так і для левых арганізацыяў, з чаго скарыстала суполка «Беларускі очаг», абнавіўшы сваю дзейнасьць. Управа ЗБА заплянавала сяброўскую вечарыну і канцэрт на 30 чэрвеня 1951 году. Таксама на гэты дзень «Очаг» аб’явіў свае танцы. Упершыню ўправа ЗБА выдру кавала вялізарныя плякаты. рэклямуючы свой вечар у Чэхаславацкім клюбе ў горадзе Валетын Альсына. ды ноччу пазаклейвала плякаты «Беларускага Очагу». Вечарына й канцэрт удаліся вельмі добра, на іх прыбылі беларусы з старой эмігрцыі. Управа ЗБА, заахвочаная посьпехам па пярэдняй вечарыны, пастанавіла яе паў тарыць 27 кастрычніка ў гэтым самым клю бе. Гэтым разам таксма былі выдрукаваныя вялікія плякаты і лятучкі, якія рэклямава лі аркэстру «Амэрыка» і канцэрт з выступ леньням і балетмайстра Уладзіміра Катовіча з балярынай Верай Безуглавай. (Заканчэньне ў наступным нумары) шобм іплах Панацэя ад радыяцыі 26 красавіка споўнілася 6 гадоў з пачатку нашай трагедыі, нашага агульнага гора, чорнай навалы—Чарнобыля. Чарнобыль забраў і працягвае забіраць у нас тысячы жыцьцяў. А колькі яшчэ людзей асуджана на пакуты? Пад пагрозай выміраньня апынулася беларуская нацыя. Нават тыя, хто, здаваласяб сёньня яшчэ здаровы, мае 90 працэнтаў шансаў захварэць заўтра. Імунітэтная сыстэма беларусаў аслабленая. А недахоп мэдыцыны, элемэнтарных вітамінаў і антыбіётыкаў, нават для цяжка хворых, зьмяншаюць і без таго малыя шансы на нашае выжываньне. I ўсётакі хочацца спадзявацца, што Бог не пакіне нас ў страшнай бядзе. Дзеж знайсьці панацэю ад радыяцыі? Народны лекар Валеры Бікташеў добра вядомы ў Гомелі, дзе ён ўзначальваў арганізаваны ім Гомельскі фонд Народнай мэдыцыны. Як кастапраў, ён выратаваў ад пакутаў не аднаго чалавека. Аб яго працы неаднаразова расказвалі па былому Цэнтральнаму тэлебачаньню, пісаў беларускі, украінскі, татарскі, расейскі, ангельскі друк. Сёньня Валеры Бікташеў працуе кастаправам у Кліўлендзе. Ён удзельнічае ў сэмінарах кастаправаў ЗША. Валеры Бік ташеў прапануе часопісу «Полацак» адкрыць разьдзел «Парады народнага лекара», у якім друкаваць старажытныя але прызабытыя рэцэпты, што доўгія гады выкарыстоўваюць народныя лекары. У гэтым нумары Валеры Бікташеў прапануе правераны рэцэпт па зьмянь шэньню радыяцыі у крыві і павышэньню імунітэтнасьці арганізму. Для прыгатаваньня цэлебнага эліксіра неабходна мець корнь лапуха, кветкі рамонку, а таксама веру ў выздараўленьне. 1 чайную ложку сухога корня лапуха і 1 чайную ложку кветак сухога рамонку заліць зь вечара 1 шклянкай кіпятку 1 пераліць ў тэрмас , каб настаяўся за ноч. Раніцой раствор трэба працэдзіць і выпіць невялікімі глыткамі, стоячы тварам да ўсходу сонца. У сэрцы павінна быць любоў. У думках — лагоднасьць, удзячнасьць Богу, надзея на выратаваньне. Псыхалягічны фактар адыгрывае значную ролю пры лячэньні. Добры настрой і надзея дапамагаюць выздараўленьню. Піць эліксір трэба 21 дзень, кожную раніцу. Потым зрабіць 7 дзён перапынку, пасьля чаго 21дзённый курс пачаць зноў. Пасьля другога месяца пацыент адчуе, што ў яго палепшыўся зрок, памяць, зьявілася гібкасьць у суставах. Аднак прыпыняць курс лячэньня (21 дзён прыёму эліксіру і 7 дзён адпачынку; нельга. Яго трэба пра цягваць цэлы год. Пасьля 2 гадоў курс трэба будзе паўтарыць яшчэ адзін раз. Увага: Зарыхтоўваць корань лапуха лепшпозьняй восеньню або раньняй вясной пры зьяўленьні першых 58 59 80БВЗЫ БЯЦЬЖЧЫНЫ «мураванка» Андрэй Карпук Царквакрэпасьць у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Горадзенскай вобласьці, вядомая яшчэ як Маламажэйкаўская царква, пабудавана,верагодна, каля 1524 году. Будавалася яна непадалёк ад маёнтка Шымкі МацкевічаШлёнскага, падканюшага Віленскага, як праваслаўная царква на ягоныя сродкі. Гэта вельмі цікавы помнік беларускага дойлідзтва. так званай беларускай готыкі. У гэтым храме рысы аба рончага дойлідзтва зьліліся зь пераасэнсаванымі рысамі позьняй готыкі і нават элементамі рэнесансу. Пабудаваная з цэглы царква амаль прамакутная ў пляне аб’ему, па вуглах мае круглыя шатровыя вежы. ступенчаты франтон галоўнага фасаду і вялікую паўцыркульную апсіду. Чырвоныя цагляныя сьцены зь вялікімі вокнамі і шматлікімі байніцамі, аздобленыя атынкаванымі беленымі нішамі рознай велічыні і формы, пакідаюць вялікае ўражаньне. Ня меньш ўражвае інтэр’ер храма, даволіпросты, але вельмі сьветлы, чысты, нейкі радасны. Васьмігранныя калоны нясуць вабячыя сваім хараством зорчатыя з прафіляванымі нервюрамі і сотавыя ськляпеньні. Інтэр’ер мае вельмі добрую акустыку. 3 канца ХУІ і да ХУПІ ст. царква існавала як вуніяцкая. Яна значна пацярпела пад час расейскапольскай (1569 г.) іруска швэдскай (1706 г.) войнаў. Пасьля доўгага перыяду запусьценьня, рабаваньня. царкву адрамантавалі на пачатку XIX ст. і зноў пераўтварылі у праваслаўны храм. які існуе амаль да 20х гадоў нашага веку.