Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
устаноўкі? У тым, што я ў сваёй крытыцы не рабіў рэзкай розніцы у тым. як, пры якіх умовах, якімішляхмі ізьякімі цяжкасьцямі будуецца беларуская нацыянальная куль тура. Было, што я сьвядома смазваў рэзкую клясавую пастаноўку ў гэтым пытаньні, думаў, напрыклад што сялянскія матывы і настроі ў літаратуры—рэчы нармальныя, што максімальнае разьвіцьцё нацыяналь нага пачуцьця — небясьпечна для сацыялістычнага будаўніцтва і т.д. На самой справе гэта ня так. На самой справе тут патрэбна вялікая выразнасьць і асьцярожнасьць, патрэбна вялікая клясавая насьцярожанасьць, бо нацыянальныя тэндэнцыі і сутнасьці супрацьпастаўлены інтэрна цыянальным, бо яны прама і непасрэдна перарастаюць ва ўмовах БССРўнацыяналдэмакратызм, у контррэвалюцыю.Ці разь віваў я ў сябе гэтую насьцярожанасьць, ці падыходзіў да пытаньня аб будаўніцтве беларускай нацыянальнай культуры менавіта з гэтым унутраным пострахам, застаўляючы і сябе, і сяборў вакол мябе быць за прэваліраваньне інтэрнацыянальнага пачатку над нацыянальным, падпарадкоўваючы сябе й іншых рашэньням партыі і тактыкі партыі ў нацыянальным пытаньні? He. Я не застаўляў і не падчыняў сябе гэтаму, а значыць, перашкаджаў справе, ускладняў цяжкасьцямі г.зн, зноўтакі займаў контррэвалюцыйную пазыцыю. Бо тут поглядаў і пасрэдніх пазыцый не было. Адно з двух: або з партыяй, згодна яе рашэньняў, або супроць яе рашэньняў, а значыць, супроць сацыялістычнага будаўніцтва. Такі закон агульнай працы, усеагульнай цьвяр дзейшай дысьціпліны. безь якой на другіж дзень сыстэма ўлады і барацьба за сацыялізм разьвінціцца і замест акрэсленай і цьвёрдай лініі ў цяжэйшых умовах зойме месца расхлябанасьць, найлепшая глеба
дляпосьпехаў усякіх контррэвалюцыйных ухілаў і выступленьняў. Тут неабходна сьвядомае самаабмежаваньне крытыкі індывідуальнае абмежаваньне перад тва рам кіруючага кляса, з чым я, інтэлігентіндывідуаліст, заражаны дробнабуржуазнымі нацыянальнымі настроямі не згаджаюся.
Як жа я ўяляў сабе заўтрашні дзень БССР? Ці падымаў я ў сваіх думках руку за зьвяржэньне савецкага ладу? На гэта я павінен прама і катэгарычна адказаць: не, не падымаў. У данным выпадку ўва мне ка заў не нацыянал, а палітык. Будучы незадаволены перажываемым этапам культурнага разьвіцьця будаўніцтва БССР. я баяўся думаць аб якойбы то ні было спробе перамены ўлады, бо разумеў, што ліквідацыя Саветаў азначае пераход Беларусі пад уладу белай Польшчы або пад уладу белай Масквы, што адно і тоеж. У абодвух выпадках бе ларускі рух чакаўбы поўны разгром і былаб згубленая на доўгі час надзея на якоенебудь культурнае й эканамічнае адраджэньне краю. У гэтым выпадку, мы былі бы адкінутыя назад, да умоваў царызму або да умоваў сучаснай заходняй Беларусі, бо я за мяжой меў мноства выпадкаў упэўніцца, як ставяцца да нацыя нальнага пытаньня былая расейская эміг рацыя. Для мяне такі вынік уяўляўся безумоўным. Пры гэтай ўмове надзеі на сялянства або на кулацкую вярхушку яго, як на аснову эвентуальнай беларускай дэмакратычнай ўлады. здаваліся мне бессэнсовымі. Я ведаў. што. папершае, сялянства наогул, хаця і прасякнута моц ным нацыянальным пачуцьцём (як, напрыклад, польскае сялянства). ніколі ня зможа стварыць дзяржаву, па другое, спробы і надзеі слабой праслойкі беларускай інтэлігенцыі стварыць «незалеж
ную» Беларусь — ёсьць палітычная авантура, вяртаньне да БНРаўшчыны, у якой я варыўся 67 гадоў і якую пахаваў сваімі рукамі.
Пры гэтым цьвёрдым перакананьні маім выяўлялася мая незадаволенасьць тэмпамі й умовамі будаўніцтва беларускай нацыянальнай культуры ў БССР, аб якім я казаў вышэй. Калі ўдумацца і прыняць пад увагу, што мая пазыцыя ў гэтым пытаньні зрывала лінію партыі, зрывала жалезную дысьціпліну сацыялістычнага будаўніцтва, то атрымаецца, што мая пазыцыя, настроі і незадаволеныя «размовы» азначалі зыходжаньне на рэльсы контррэвалюцыі. Гэта я мусіўбы разумець і супраць гэтага я мусіўбы змагацца, але я гэтага не рабіў.
Размоваў, гутарак на тэму аб палітычным разьвіцьці БССР, тым больш аб барацьбе за БНР, за «незалежную дэмакратычную Бе ларусь» я ніколі ні зь кім ня меў. Мне здавалася, што так, як я думаю, думаюць усе мае сябры. Яны таксама незадаволены не палітчнай формай існаваньня Беларусі, а тэмпамі разьвіцьця беларускай культуры. Маё жаданьне было, каб Беларусь былаб у нацыянальнакультурным сэнсе столь разьвітой, як сучасная Расія або будучая савецкая Польшча. Але вельмі далёка да таго часу, калі наш савецкі Менск будзе настолькі беларускім, наколькі расейскім зьяўляецца чырвоная Масква і наколькі польскай будзе будучая чырвоня Варшава. Часам ўзьнікае сумненьне: ці будзе калінебудзьнаогул Менскблізкі да гэтага ідэялу, ці вырасьце настолькі беларуская культура? Тэмпы сучаснага тэхнічнага разгону, тэмпы росту інтэрнацыянальнага эканамічнага абмену і г.д. не перавышаюць ва ўмовах СССР тэмпу культурнага росту, разьвіцья нацыянальнай творчасьці БССР. Ці не спазьнілася наогул Беларусь выйсьці
на гістарычную арэну? Ці будзе пасьпяховай барацьба партыі зьвялікадзяржаўным вялікарасейскім шавінізмам, які мае такі каласальны рэзэрв, як магутная расейская культура? Гэтыя сумненьні, якія атруч ваюць жыцьцё, зьнікаюць тады, калі пра чытаеш паведамленьні, што за справу свайго нацыянальнакультурнага адраджэньня пад кіраўніцтвам партыі і пры яе актыўнай дапамозе бяруцца такія адсталыя народы, як самаеды, татары і г.д. Што датычыцца вялікарасейскага, вялікадзяржаўнага шавінізму, то перамога яго азначалаб пагібель Савецкай улады, г.зн. становішча, пры якім наогул ўся праблема будаўніцтва БССР былаб нізьвергнута.
Што датычыцца паказаньняў Ів. Цьвікевіча' адносна В.Ігнатоўскага, я прыгадаў, што падобная размова мелася у мяне калісьці за мяжой з П. Крэчэўскім. Ён казаў мне калісьці ў Празе або Бэрліне, гадоў 6 8 назад, што ў яго ёсьць сябра ў Менску — Ігнатоўскі—стары сябра па сэмінарыі, зь якім яны разыйшліся ў 1919 годзе па формуле : «Ты ідзі працаваць для Беларусі на Захад, а я пайду працаваць на Ўсход».
1 Іван Цьвікевіч, брат Аляксандра Цьвікевіча. (Аб А.Цьвікевічу глядзі № 2, (12)) Нарадзіўся ў Берасьцеў 1891 г. Скончыў мэдыцынскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту ў 1914 г. У часы I сусьветнай вайны служыў у царскай арміі. 3 канца 1917г. жыў і працаваў у Маскведоктарам і ў Наркамасьвеце. У 1918 1920 гг. вайсковы лекар Чырвонай Арміі. 3 1923 г. працаваў у Беларускім Дзяржвыдавецтве, адначасова Інбелкульце.
Арыштаваны 18 ліпеня 1930 г. па справеСВБ. Прыгавароны да 5 г. канцлягероў. Пасьля вызваленьня зноў арыштаваны. 1 ліпеня 1938 асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Прыгавор прыведзены ў выкананьне.
9
Палітычны партрэт Зьміцера Жылуновіча
кэе;
Мікалай Сташкевіч
Юры Смірноў
<9®>
Палітыка і практыка сацыялізму як ў цэнтры, так і на месцах прымала ўсё болей жорсткія абрысы. Адбывалася сьвярджэньне і кансідэрацыя формаў 1 прынцыпаў арганізатарскай, гаспадарчай, ідэялягічнай працаў, адэкватных прыродзе і патрэбнасьцям узмацьніўшыйся адміністратыўнакаманднай сыстэмы. Усякі рух думкі, а тым больш іншы погляд зачастую траплялі у разрад «подрываюіцнх уклад соцналнзма». Пошукі іншых, ня сталінскіх канструкцыяў, формаў і мэтадаў пераўтварэньня грамадзтва, правядзеньня нацыянальнай палітыкі абвяшчаліся ерасью і траплялі пад шэльмаваньне. А калі патрабавалася практычна ўмацаваць сталінскі тэзіс аб абвастрэньні клясавай барацьбы ў працэсе будаўніцтва сацыялізму, то адміністратыўнабюракратычная вярхушка хутка схапілася за існуючы плюралізм поглядаў у пытаньнях нацыянальнакультурнага будаўніцтва як за выказваньне быццамбы абвастрыўшагася клясавага супрацьборства у беларускім народзе. Усё, што не ўкладалася у канструкцыюсталінскіх установак, абвяшчалася варожым ленінізму. Так, пачынаючы з другой паловы 20х гадоў многіх бачных прадстаўнікаў навукі ікультуры БССР усё часьцей сталі абвінавачваць у «нацыяналдэмакратызме».Гэтым паняцьцем першапачаткова акрэсьлівалася так называемая правая небясьпека ў культурным будаўніцтве. Нацыяналдэмакратызм азначаўся тэндэнцыяй ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй клясаваых, «гадаваць нацыянальную
(Працяг.Пачатак у' № 2(12))
форму культуры ва шкоду пралетарскаму зьместу» (МайзельЮ., Шапавалаў М, Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б. Мн., 1929 , 6.4)
У 1930 г. ацэнкі нацыяналдэмакратызму ўзмацьніліся: пад ім ў партыйных даку мэнтах і друку падводзіліся варожая савецкай уладзе ідэялёгія і практыка контр рэвалюцыйнага нацыяналістычнага руху, які быццамбы ставіў сваёймэтай рэстаўра цыю капіталізму ў Беларусі. (Трэцяя сэсія ЦВКВССРХІ скліканьня. 10 18сьнежня 1930 г. Мн., 1931). I хаця існаваньне, а тым больш якоенебудзь арганізацыйнае афармленьне такога напрамку хутчэй былі палітычным міфам, чым рэчаіснасьцю, аб іх з нарастаю чым накалам страсьцей крычалі на бачынках друку, на сходах, паседжаньнях. Усе мацней праяўлялася імкненьне надаць нацыяналдэмакратызму нацыянальнае гучаньне, г. зн. яго спрабавалі трактаваць як ледзь не прадукт нацыяналізму чыста беларускай афарбоўкі.
У рэзалюцыі па дакладу аб прафсаюзах ХІІзьезду КП(б)Б зьмяшчалася яўна інспірыраваная апаратнымі дагматыкамі формула, згодна якой галоўнай небясьпекай у правядзеньнінацыянальнай палітыкі ў Бе ларусі абвяшчаўся беларускі нацыянал дэмакратызм. Гэты тэзіс, як няправільны і супрацьлеглы рашэньнямХ.ХІІ.ХУІ зьездаў ВКП(б), быў адменены ХІУ зьездам Кампартыі Беларусі у студзені 1932 г.
Тым ня меньш, бічываньне нацыянал дэмакратызму працягвалася. У ролі абві навачваемых усе часьцей называліся такія вядомыя дзеячы, як Д.Жылуновіч.
У.ігнатоўскі, Д.Прышчэпаў, А. Баліцкі, П. ільючонак, А.Ульянаў, М.Кудзелька (Міхась Чарот), П. Галавач, А.Адамовіч ііншыя, асабліва тыя зь іх, хто да ўступленьня ў ВКП(б) належыў да рэвалюцыйнадэмакратычных арганізацыяў.
Д.Жылуновіч, як чалавек пошуку, які не баяўся адкрыта выказваць свае погляды, больш чым іншыя давалі повадаў і матэрыялаў для крытыкі, якая часьцей за ўсё была праўдзятая, і абвінавашчаньняў, шмат у чым надуманных.
У 1928 г. Жылуновіч, будучы загадчыкам Глаўмастацтва Наркомасьветы БССР, пры няў удзел ў тэатральнай дыскусіі, які для яго і некаторых іншых дзеячоў меў цяжкі вынік. У сваім артыкуле, напісаным у час дыскусіі і пад яе уплывам, Жылуновіч выступіў за пашырэньне ў рэпэртуары тэатраў рэспублікі твораў беларускіх драматургаў. Ён быў супраць перакладу на беларускую мову п’ес, якія прайшлі на сцэ не расейскіх тэатраў і былі знаёмыя гледачу. На сваю бяду, ён аднёс да гэтайгрупы і некаторыя п’есы савецкіх аўтараў, у тым ліку і п’есу Іванова «Браненосец 1469». Акрамя таго, ён выказаўся за пераклад і ўключэньне ў рэпэртуар беларускіх тэатраў п’ес, напісаных прагрэсыўнымі зарубежнымі драматургамі, напрыклад. Б.Брехтам. У атмасфэры нарастаючай ідэялягічнай барацьбы гэтыя думкі пазьней былі расцэненыя як нацыяналістычныя, кваліфікаваліся як ухіл ў самабытнасьць і арыентацыя на Захад. Прыхільнікам «клясававытрыманай лініі» асабліва не спадабалася, што Жылуновіч ў сваім артыкуле не асудзіў пазыцыі Т.Глыбоцкага (А.Дудара), хаця ў пастанаўленьні ЦК КП(б)Б ад 17 сьнежня 1928 г. адзначалася, што ў артыкулах Т.Глыбоцкага замененыя спробы абасаб