Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
леньня беларускай культуры ад традыцыяў і уплываў расейкай культуры, зьявілася тэндэнцыя ідэялізацыі культурнай спадчыны беларускага народу (ЦПА КПБ, ф.4. оп. 3. ст. 31, лл. 300301).
Тое, што Жылуновіч не адмежаваўся «от вредных полнтнческнх установок Глыбоцкого» было расцэнена як салідарнасьць зь яго думкамі і меркаваньнямі. Пастанаўленьнем Бюро ЦК КП(Б)Б Жылуновічу была аб’яўленая вымова «за то, что он как кандндат в члены ВК н руководнтель Главнскусства Наркома просвяіцення, выступая в печатн по прннцнпнальным вопросам, решенным партней, не осветнл в свонх статьях нмеюіцнхся пос гановленнй по этому вопросу ЦК КПібіБ» (ЦПАКПБ, ф 4. оп. 3. сп. 31, лл. 300301).
17 сьнежня 1928 г. Парткалегія ЦКК КП(б) аб’явіла Д.Жылуновічу вымову за нявытрыманасьць, спробу ўціску крытыкі недахопаў Дзяржархіву, ў якім ён быў за гадчыкам па сумяшчальніцтву. Штуршком для новага уколу паслужыў ліст у газэту «Зьвязда» супрацоўніка архіва Ярмаловіча, Гэты ліст меў адбітакасабістайнепрыязьні да Д.Жылуновіча (ЦПА КПБ, ф.15, оп.2, сп. 520)
У абстаноўцы, калі пачалася кампанія барацьбы з нацыяналдэмакратызмам, 27 чэрвеня 1929 г. на пасяджэньні ЦК КП(б)Б артыкул Жылуновіча «20 год назад (успамінызьмінулага)» быўаддадзены пад вагонь крытыкі. Таксама было вырашана даць у друку крытыку шэрагу палажэнь няў, якія мелі месца ў артыкуле. Д.Жылуно віч быўзволены з працы ў рэдакцыі часопіса «Полымя» ( ЦПА КПБ, ф.4, оп.З, сп.ЗЗ), a 11 верасьня 1929 г. —ад пасады намесьніка наркомаадукацыі і загадчыка Глаўмастац твам.
Крытычны націск у адносінах да яго
нарастаў. ПарттройкаЦКК КП(б)Б 16 верасьня 1929 г. аб’явіла Д.Жылуновічу вымову за «няўважлівыя адносіны і несур’ёзны падыход пры абгаворваньні кандыдатур, прад стаўленых да ўзнагароджаньня ордэнам Працоўнага Сьцягу» (ЦПА КПБ, ф. 15, оп. 3. сп 1031. л.100)
У час новай чысткі партыі 13 лістапада 1929 г. Камісія праверкі і чысткі складу ячэйкі КП)б) Б Наркомасьветы, прыгадаўшы Д. Жылуновічу ўсе ягоныя грахі (большай часткаю неіснуючыя, надуманыя), выключыла яго з партыі «за снстематнческое высказыванне взгядов, обьектнвно направленных протнв партнн н соцналмстнческого стронтельства, бюрократнзм і оторванность от партнйной жнзнн» ( ЦПА КПБ' ф.15, no 1. сп 160, л 333)
Асноўваючыся на вульгарызатарскім тлумачэньні асобных ацэнак, якія мелі месца у публікацыях і выказваньнях Д. Жылуновіча, не выключаючы і прамыя паклёпы, якія рабіліся яго ворагамі, праверачная камісія па сутнасьці негатыўна ацаніла агульнапалітычныя, навуковыя погляды Д.Жылуновіча, кваліфікавала іх як «нацыянальнадэмакратычныя », што ужо само па сабе разглядалася у той час як вялікая крамола. Ён абвінавачваўся ў ідэялізацыі беларускага нацыянальнага руху, дакастрычніцкага пэрыяду, у быццамбы неправільным адлюстраваньні гісторыі утварэньня Савецкай Беларусі, у тым што пасапраўднаму не раскрываў ролі КП(б)Б у стварэньні БССР, перабольшваў значэньне беларускіх камуністычных сэкцыяў РКП(б) у ажыцьцяўленьні нацыянальнай палітыкі ў Беларусі.
Жылуновіч, як публіцыстгісторык стаў адной з першых ахвяраў канцэнтраваных атак, напраўленых наперагляд канцэпцыяў, у якіх находзілі то або іншае адлюстра
12
ваньне нацыянальныя ідэі. Безумоўна, у гістарычнай літаратуры 20х гадоў многае патрабавалася ў крытычным перасэнса ваньні: у ей меліся асобныя вульгарна сацыялістычныя палажэньні, тэорыі самага рознага толку. Але часта крытыка іх вяла ся далёка не па навуковым мэтадам.
Пасьля выключэньня з партыі Жылуновіч 13 сьнежня 1929 г. падаў заяву у ЦКК КП(б)Б ( надрукавана ў газэце «Рабочнй» № 291 ад 21 сьнежня 1920 г. у выглядзе артыкула «Мон ошнбкн м нх корнн»). У гэтай несум ненна зробленай пад ўціскам заяве, ён спрабаваў прааналізаваць свае «памылкі». Больш таго, прызнаў, што яны аб’ ектыўна «сослужнлн службу нацноналдемократам». Таксама ён выказаў жаданьне выправіць свае памылкі, застаючыся у радах партыі. (ЦПА КПБ, ф.15, оп.З, сп.1031. лл. .3. 9293).
Прэзыдыюм Менскай акруговай кантроль най камісіі, разглядзеў заяву Д.Жылуновіча, 14студзеня 1930г. і ацаніўпастанаўленьне праверачнай камісіі як правільнае. Але улічваючы, што прызнаньнем сваіх «нацыяналдэмакратычных памылак» як сыстэмы поглядаў, накіроўваемых супроць партыі, друкаваньнем артыкула «Моношнбкн н ііх корнн» выступленьнямі у часчысткі ячэйкі Акадэміі навук ён зрабіў першы крок да барацьбы з нацыяналдэмакратызмам, Прэзыдыюм палічыў мажлівым «тов. Жн луновнча в партнн оставнть, обьявнв ему за ндеологнческне колебання строгнй выговор с предупрежденнем» (ВПА КПБ' д.15, оп. 3. сп. 1031, л 107).
Але гэтае выратаваньне абыйшлоса Д.Жылуновічу вельмі дорага. Ён фактычна аказаўся вымушаным прызнаць тое, з чым ня быў згодны, асудзіць тое, што у душы лічыў правільным. Словам. гэта быў чала век у нечым ужо надломлены. Партыйна
бюракратычная сыстэма ўцягнула яго у сваю арбіту, ператварала у заложнікам ідэялягічных домг, насаджаемых сталінізмам.
Кампанія па абвінавачваньню ў нацыя налдэмакратызме набірала ўсё большую сілу. Дасьледваўшая ў травенічэрвені 1929 г. практку правядзеньня нацыянальнай палітыкі ў БССР камісія ЦВК ВКП(б) пад кіраўніцтвам В.Затонскага у сваім заклю чэньні разам зь іншымі, шмат у чым фальсыфікаванымі сьведчаньнямі памылак, якія дапушчаліся у рэспубліцы ў правядзеньні гэтай палітыкі, зрабіла разбор і рэзка пакрытыкавала працы Д.Жылуновіча й У. Ігнатоўскага за быццамбы існуючыя у гэтых творах тлумачэньня гісторыі беларускага народу у нацыяналдэмакратычным духу.У нагнятаньні ідэялягічнай гістэрыі, ракавую ролю адыйграў кастрычніцкі (1930 г.) пленум ВК КП(Б)), на якім у якасьці абвінавачваемых фігуравалі зноў Д.Жылуновіч, У.Ігнатоўскі, А.Адамовіч і іншыя.
Жылуновіч робіць яшчэ адну спробу адмыцца ад абвінавачваньняў, У 1931 г. у першым нумары часопіса «Камуністычнае выхаваньне» зьяўляецца артыкул Д. Жылуновіча «Нацыянал дэмакраты за «працай». Па яго просьбе яна наперад рэцэнзавалася рэдактарам часопіса Бэнде, чалавекам, які
Надрукаваўшы артыкул, рэдакцыя часопіса адначасова накіравала у рэдакцыю «Советской Белорусснн» ліст Бэндэ (надрукаваны 16 красавіка 1931 г.), у якім сьцярджалася, што Д.Жылуновіч толькі для выгляду крытыкуе нацыяналдэмакратызм, а ў сапраўднасьці замаскіравана вя дзе паклёп на Савецкую уладу.
Абараняючыся ад нападак, якія насілі характар прамога даносу, Д.Жылуновіч зьвярнуўся зь лістом у ЦКК КП(б), у якім
апісаў абставіны падрыхтоўкі, сутнасьць і накіраванасьць артыкула. Рэзалюцыя старшыні ЦКК А.Я. Кал ініна на лісьце казала: «Собрать все матерналы, провернть н дагь свое заключенне. Тут надо хорошо разо браться. Крнтнковать можно н надо ошмбкн, но не шельмовать, когда это неправда.» (ЦПА КПБ, д. 15, оп. 5, сп. 85. ь 1015)
Па вініках дасьледваньняў газэта «Звяз да» ад 19 красавіка 1931 г. зьмясьціла артыкул «Недапушчальны перагіб», у якой дзейнасьць рэдакцыі й яе ліст ў «Советскую Белоруссню» падпалі пад крытыку і былі кваліфікаваныя як нарушэньне пастановаў ЦКК ВКП)б) і наступнага пленума ЦКК н ЦККП(б) .У артыкуле ўказвалася, што рэдакцыя часопіса «Камуністычнае вы хаваньне» пайшла па лініі «цкаваньня, а не дапамогі Жылуновічу».(ЦПА КПБ. ф. 15, по. 5, сп. 85, л. 11).
(Заканчэньне ў наступным нумары)
Яўген Ціхановіч

лш a бадвяйыіы
Навіны нашага жыцьця
I rap Бараноўскі, Юрась Сьцяпанаў, Анатоль Старадарожскі
Берасьцейшчына
У хвалёным бальшавікамі ардэнаносным калгасе «Асьнежыцкі», што на Піншчыне, адбыўся бунт. Упершыню за шмат гадоў на стыхійным сялянскім сходзе ў Асьнежыцах простыя людзі выказалі ўсё, што ім набалела. А набалела шмат: і шматлікія сацыяльна бытавыя праблемы, і незадаволенасьць працай праўленьня калгаса. Нарэшце, і ў Асьнежыцах сяляне захацелі «людзьмі звацца».
Паступова ідзе зьмена камуністычных назваў калгасаў і саўгасаў Берасьцей шчыны. Нядаўна калгас «Шлях да камуніз му» (Лунінецкі раён) быў перайменаваны калгасьнікамі ў «Лунінскі». А трошкі раней на Лунінеччыне зьнік «Маяк камунізму». Зараз ён проста называецца «Маяк». Тым няменш, пракамуністычых назваў яшчэ нямала.
У Маларыце быў адзін дзіцячы садок, у якім дзяцей вучылі размаўляць пабеларуску. Цяпер адчынілі два новыя дзіцячыя садкі, ў якіх 45 дзяцей.
У Бярэсьці з наступнага навучальнага году плянуецца з 1 га кляса пачаць навучэньнедзетак пабеларуску ўбольшасьці школ. Расейскамоўных застанецца столькі школаў, прыкладна які працэнт складаюць у горадзе не беларусы.
У мястэчку Ляхавічы зьявіўся свой герб. На ім адлюстравана стылізаваная ляха віцкая фартэца, што існавала з X ст. Чырвоны колер на шчыце, на думку аўтараў, павінен адлюстроўваць адзін з колераў беларускага дзяржаўнага сьцягу, сьветла
зялёны і сьветлааранжавы азначаюць разьмяшчэньне мястэчка на мяжы марэн нага і нізіннага ландшафтаў. Зьнізу йдзе блакітная паласа ў выглядзе хвалі, што азначае разьмяшчэньне на рацэ. Прынята рашэньне, што выява герба будзе зьмешчана на будынку гарсавета, у памя шканьні, дзе праходзяць сэсіі гарсавету, a таксама пры ўезьдзе ў Ляхавічы.
У ДавыдГарадку некалькі тыдняў была зачынена царква, бо япіскап Пінскі і Луні нецкі Сьцяпан назначыў настаяцелям а.Леаніда, а прыхажане не пагадзіліся і не прынялі а.Леаніда. Вернікі патрабавалі вярнуць ім а.Міхаіла, які быў трактарыстам. але пагадзіўся прыняць духоўны сан і за вочна вучыцца ў духоўнай сэмінарыі. Ён мясцовы, ветлівы, на беларускай мове гаворыць, таму людзі яго палюбілі. Адбылося галасаваньне прыхажан пад наглядам міліцыі і прадстаўнікоў гарсавету.За а.Міхала прагаласавала 1.145 прыхажан, за а.Леаніда толькі 2.
У Пінску праводзіцца збор грошаў на рамонт СьвятаТэадораўскага сабору, што ў мікрараёне Луг.
Жыхары вёсак Зіновічы, Кузевічы. Зелян кевічы, Ярашэвічы, Мазалі, Зельзін, Шпакі. Баяры Пружанскага раёна ўзяліся за адрамантаваньне Крыжаўздвіжанскай царквы ,якую апаганілі й амаль зруйнавалі камуністы.
У вёсцы Воса, Кобрынскім раёне была царква. якой, як сьведчылі старажылы 700 гадоў. Збудаваная яна была не зь пілаваных а зь цёсаных сякераю вялікіх бярвеньняў.
Бярвеньні былі змацаваныя драўлянымі цьвікамі. У 50я гады царкву адчынілі, яе старажытны іканастас, іконы й іншыя царкоўныя прыладызабралі і кудысьці вывезьлі. Царква стала складам, пазьней пры таям нічых абставінах згарэла. Цяпер на яе мейсцы адбудоўваецца новая і хутка будзе аьсвячэньне царквы.