Аднойчы на працы я ўдарыў бервяном нагу. Яна апухла, і я застаўся ў зоне на бальнічным. Знайшліся сябрукі, якія выцыганілі на кухні вядро бульбяных лушпаек. Бульбу чысьцілі толькі для абслугі і кіраўніцтва. Усім астатнім варылі ў мундзірах інават гнілую не выкідалі. Зварылі гэтыя лушпайкі, але захацелася заправіць іх маслам. У тых, хто працаваў у зоне, быў абед. У повара стаяла міска з посным мас лам, якое ён напёрсткам ліў у кожную міску кашы. Я падыйшоў да раздачы, забраў гэтую міску. Повар даведаўся маё прозьвішча і ў якім бараку я жыву. Калі яго «прыціснулі» з маслам, ён вымушаны быў назваць маё прозьвішча. Адміністрацыя лягера мела дваццаць здаровых адборных мужыкоў. На працу ў лес яны не хадзілі, а займаліся толькі тым, што выганялі нас на працу.А калі на глядальнікі не спраўляліся ўладзіць якінебудзь канфлікт, яны наляталі з палкамі і наводзілі парадак. 1 х кармілі асобна, разам з кіраўнііцтвам. Гэта былі быццамбы апрычнікі пры цары Іване Грозным. Вось яны і заляцелі ў наш барак, паднялі мяне з нараў іпачалі біць палкамі. А калі дасталі ў мяне зза пазухі нож, які я зрабіў сабе з напільніка, то біць пачалі яшчэ больш. На чале зь імі быў сам начальнік рэжыму. Ён сказаў: «Вядзіце яго ў ізалятар». Але як толькі я падымаўся на ногі мяне зноў пачыналі біць. Ляжачага ня білі. Так, я на пузе дапоўз да ізалятара. Мяне, ужо зьнясіленага, падцягнулі да дзьвярэй камэры і кінулі туды праз парог. Я праляжаў без прытомнасьці да самай раніцы. Калі я ачнуўся, то ні рукамі, ні нагамі ня мог варухнуць. Вельмі хацелася піць. На спіне падсунуўся да акованых жалезам дзьвярэй і пастукаў галавой. На мой стук адгукнуўся загадчык ізалятарам Мірон Ісакавіч, былы начальнік лягера на будаўніцтве Бал тыйскага канала. За зьдзекі над вязьнямі суд асудзіў яго на дзесяць гадоў. Але крумкач крумкачу вока не дзяўбе. Ён і тут, у лягеры, жыў за зонай, трымаў карову і ў зону прыходзіў толькі на працу. Загадчык ізалятара прынёс мне збан сывараткі, і я ўсё выпіўў зь яго рук, пась ля чаго зноў страціў прытомнасьць. (Як пасьля мне стала вядома, ён па маім прозь вішчы прыняў мяне за свайго). Апамятаўся я ў стацыянары на апэрацыйным стале. Доктаріваніванавічісёстры міласэрнасьці вялі паміж сабой спрэчку — выжыву я ці не. Але ёсьць на сьвеце Бог. Праляжаў я ў стацыянары шэсьць тыдняў. Усе мае раны зажылі і зьніклі сінякі. Мяне выпісалі й адправілі у брыгаду брыгадзіра Шчарбака Паўла. Першы дзень, калі я выйшаў на працу, брыгадзір даў на прахадной сякеру і па казаў дзялянку, дзе ляжала шмат не спаленых сучкоў. Я злажыў іх у кучы, разьвёў агонь, і калі, седзячы каля агню. саграэўся ды задрамаў. Скрозь дрымоту пачуў, як па дзялянцы затрашчала гальлё Да мяне зь вялікім калом падляцеў бры гадзір. Ён крычаў, што aaffe мяне на месцы, таму што я не працую. Я пасьпеў падняць сякеру і крыкнуў яму: «Давай хто каго!». Той спыніўся, патрабуючы ад мяне кінуць сякеру. Я сказаў, што кіну яе толькі пасьля таго, як ён пакіне кол. Мінуты тры мы глядзелі адзін на аднаго. Пасьля ён кінуў палку, а я паклаў сякеру каля сваіх ног. Брыгадзір прапанаваў закурыць і паміж на мі пайшла гаворка. Ён, за свой 20гадовы тэрмін зьняволеньня, яшчэ не сустракаў чалавека, якіб адважыўсяб падняць на яго руку. Мы пачалі знаёміцца. Я расказаў яму сваю гісторыю, ён паведаміў сваю. Нарэшце, сказаў: «Які ты малады, прыгожы мужчына, я так і быць бяру цябе на парукі. Станеш днявальным у секцыі, дзе жыве наша брыгада. Такія зьвяры мне патрэбны». Ітак, на працягу месяца я на лесасеку не хадзіў. За гэты час я адгадаваўся: з 65 кілаграмаў стаў важыць 80. Але аднойчы брыгадзір сказаў: «Хопіць дурня валяць, заўтра пойдзеш на лесасеку». Зь першага дня ён уручыў мне фінскую лучковую пілу і пачаў вучыць, як валіць лес з корня. Курс навукі праходзіў пасьпяхова і праз тыдзень я ўжо мог яго замяніць .Спачатку я мог зваліць з корня 25 м3 драўніны, а прз месяц ужо валіў 50 кубаметраў. Раней у брыгадзе было два павальшчыкі, але я замняіў іх адзін. Апраналі нас добра і кармілі досыта. Хоць усё было поснае, але есьці можна было колькі хочаш. Я зьядаў тады за адзін раз поўвядра супу, тры кіло кашы. Для таго, каб пацешыць сабе і брыгаднікаў, наладжваў артылерыйскую падрыхтоўку. Падпільваў і падсякаў 25, а то і 50 карнёў цапным мэтадам, робячы такі грукат і выбухі, што, здавалася, гэта рвуцца міны. У дальнейшым я так налаўчыўся валіць лес, што ставілі палку, на яе чаплялі шапку, і я ствалом, а не сучкамі, пападаў па шап цы .Увесь лягер пра мяне гаварыў, і ўсе на мяне глядзелі як на якога зьвера. У той час мне было 25 гадоў. Я адгадава ў цёмнарусую бараду і вусы, ізбоку гледзячы, мне давалі гадоў сорак. Усё блатные і неблатныя мяне баяліся. Вагі дасягнуў 90 кг, меў вялікі жывот, бо шмат еў поснай ежы, але мускулы былі адметныя. 3 двух тысяч чалавек на лягерным пункце было 1 300 славян і 700 чалавек іншых нацыянальнасьцей. Лягер наш пра цягваўся ад станцыі Сухабязводнае па басейну ракі Унжа на 200 кіламетраў на поўнач, захапіўшчы Кастрамскую воб ласьць. На 200 кіламетраў была пабудавана чыгунка. Ад яе адходзілі да кожнага лягеранага пункта вусы. Лягер налічваў прыблізна дзьвесьце тысяч чалавек вязь няў, не лічачы аховы. У наш лягер кожны месяц прыходзіла папаўненьне па 250300 чалавек, але з гэтых людзей прыжывалася ня больш 5 10 чалавек. Людзі не вытрымлівалі каранцін. Паміралі кожны дзень, з морга праз пра хадную ў сярэднім штодзённа вывозілі каля 10 нябожчыкаў. Чаплялі ім да нагі бірку і закопвалі за конскай базай. Зімой, калі была мёрзлая зямля, проста ў сьнег. У красавіку рабілі Сталінскі суботнік. У гэты дзень на працу нас не вывозілі. Усім лягерным пунктам капалі роў, жалезнымі кручкамі чаплялі за рот трупу і сьцягвалі яго ў яму. Потым засыпалі зямлёй. Ахова, майстры і брыгадзіры, каб чым небудзь разьвеяць сваю нуду, аднойчы, калі ўжо ўсе сабраліся ў загарадцы і чакалі цяплушку, якая павінна была адвезьці ў зону, рашылі зрабіць спаборніцвы. накшталі тых, што рабілі ў старажытным Рыме. Праўда, гладзіатараў вырашылі заменіць павальшчыкамі. На адлегласьці 200 м ад агарожды стаялі побач дзвье сасны. Па камандзе судзьдзяў удзельнікі конкурса на лепшага павальшчыка павінны даляцець да аднаго з дрэваў, падсекчы яго, спілаваць і вярнуцца ў агароджу як найхутчэй. Сталі выбіраць «гладыятараў». Славяне аднадушна выбралі мяне, а каўказцы і сярэднеазіяты узьбека. Звалі яго Маткарым. Быў ён за мяне на галаву вышыэйшы і шырэйшы ў плячах. Мая перавага была ў тым, што ў мяне быў большы спрытны фінскі з фігурным зубам лучок. У Маткарыма быў лучок наш, айчынны. Па камандзе з лучковымі піламі і канадскімі тапарамі мы паляцелі да гэтых дрэваў. Ён быў спрытнейшы і ў бегу мяне перамог. Першы даляцеў да сосен і, як мне здалося, выбраў больш тонкае дрэва. Секануў пару разоў і пачаў пілаваць. Я яшчэ бег да сосен. Двухтысячная аўдыторыя падтрымоўвала: кожная нацыянальная групоўка — свайго. Я добра ведаў, што для таго, каб хутчэй сьпілаваць дрэва, падсякаючы ,трэба пастарацца высекчы больш сяродку. Гэта давала 50% посьпеху. Перахрысьціўся, папляваў на далоні і стаў падсякаць. Пілаваць пачаў толькі тады, калі узбек ужо дапілоўваў дрэва да сярэдзіны. Фінскім лучком ня кожны лесаруб можа дасканала валодаць: крыху пакрывіўшыйся рэз, ён будзе засякаць, і дрэва хутка не спілуеш. Паколькі я ведаў нораў свайго лучка і бачыў, як Маткарым падсек дрэва, то быў упэўнены, што спілую дрэва хутчэй. Калі я дапілаваў да двух трэціх дыяметра, сасна ад подыху ветру рыпнула. Я пілануў яшчэ два разы па краях і, не чакаючы, пакуль яна будзе нахіляцца, у развалачку накіраваўся да агароджы. Сла вяне ня верылі, што дрэва паваліцца, і стаялі глуха. А азіяты ўсё крычалі: «вах вах». 1 толькі ў наступны падых ветру сас на пачала хіліцца дадолу. Маткарым, дапі лаваўшы да краёў падсечкі, пачаў сваё дрэва піхаць плячом, але яно не паддава лася. I толькі тады, калі падсек паўторна (я яму тады крыкнуў: «Падсячы яшчэ раз!»і рухнула на зямлю. Калі маё дрэва першым пачало хіліцца, славяне, як азьвярэлыя, зараўлі «Ура!» і працягвалі крычаць, пакуль я не заляцеў за загарожу. Тут мяне пад хапілі пачалі гойдаць на руках. Падлятаў уверх, як футбольны мячык. Маткарым, прыляцеўшы у загарадку, ад злосьці аж заплакаў. Адзін брыгадзіраў зь сярэднеазіятаў сказаў: «Спаборніцтвы яшчэ не скончаны. Няхай сапернікі паборацца». Ад барацьбы я пачаў адмаўляцца, гаварыў, што бароцца не ўмею і ніколі гэтым не займаўся. Але мяне выпіхнулі ў круг, дзе ўжо стаяў Маткарым, засучыўшы рукавы. Ён прапанаваў мне ўзяцца за папругі, як боруцца ў іх ва Узьбекістане. Я не згадзіўся. I ўсётакі пачалі мызмагацца, палажыўшы адзін аднаму рукі на плечы — крыжнакрыж. Маткарым, нягледзячы на тое, што быў грузны, выявіўся дужа спрытным. Я падумаў, што вадзіцца мне зь ім нязручна. Вырашыў гэтую спрэчку адным прыёмам. Прысеў і рэзка абхапіў яго за стан. Калі мае пальцы сшчапіліся за яго спіною (у руках я быў прыткі), прыціснуў яго да грудзей, выпрастаў калені й, адарваўшы яго ад зям лі, паціхеньку паклаў на лапаткі. Зноў па чаліся лікаваньні славян. Азіяты не згадзіліся з канчатковай перамогай, га ворачы: «У вас, славянаў, змагаюцца да трох разоў». Я быў вымушаны другі раз выходзіць на круг. Паўтарыў той самы прыём, узьбек быў на лапатках. За трэцім прыёмам, калі ў майго саперніка ногі па 38 чалі адрывацца ад зямлі, ён моцна ўкусіў мяне за грудзі. Ад нечаканага болю я кінуў яго наводмах аб зямлю. На Маткарымава няшчаьсце, ён упаў спіною на маленькі пянёк, з два пальцы таўшчынёй, сьсечаны тапаром. Я пачуў на свае вушы, як у яго хрупнуў пазваночнік. Маткарым пачаў енчыць і качацца па зямлі. Я стаяў воддаль, пакуль яго землякі не кінуліся да мяне з тапарамі. Але славяне ўзялі мяне ў кальцо. Заварылася такая каша, што цяжка было зразумець, дзе свае, а дзе чужыя. Ахоўнікі паднялі ўверх стральбу з аўтаматаў і карабінаў. Бойка прадаўжалася яшчэ і далей, але забітых не было, толькі параненыя. Пасьля гэтага выпадку паміж «чарня вымі» і «бялявымі» адносіны пагоршыліся. Неўзабаве, адбылася бойка, пасьля якой многіх яе ўдзельнікаў некуды адвезьлі, а у лягеры пачалося новае жыцьцё. Мне моцна не пашанцавала: лягерны ўпаўнаважаны, згадаўшы пра бойку яшчэ ў турме, пасадзіў мяне ў барак узмоцненага рыжыму. Барак гэты быў такі, як і камэры ў турме. Кармілі нас праз кармушку. Спалі мы ў адзежы на голых нарах. На працу вадзілі пад узмоцненым канвоем. Давалі самую цяжкую працу. Кармілі гарантыйным пайком, каб толькі не памёр. У дзень — 650 гр. хлеба з кукурузы, a то із вотруб’яў. Перад гэтым я напісаў дамоў ліст, каб прыслалі пару кн і жак мастацкай л ітаратуры. Дзядзька мой вельмі баяўся бальшавікоў і прыслаў гісторыю ВКПб. А сябра Толя «Новую зямлю» Коласа. ГісторыюВКПб я выкінуў, а «Новую зямлю» прыхапіў з сабою у БУР. Вярнуўйіыся з працы пасьля вячэры, два чалавекі на зьменку палілі смаляную лучыну, якую загатаўлялі на працы, а я чытаў у голас паэму «Новая зямля», чытаў да гаго часу, пакуль не засынаў апошні слухач.