У Пінскай прэсе распачалося актыўнае абмеркаваньне праблемы паходжаньня беларусаў палешчукоў. Усё пачалося на сэсі і пінскага гарадзкога савету, калі старшыня раённай Рады ТБМ выступіў з прапазыцыяй прызначыць чалавека, якіб займаўсяб у гарвыканкоме праблемамі беларусізацыі ўсіх бакоў жыцьця. Гэта сустрэла рашучае супрацьдзеяньне некаторых дэпутатаў, якія раптам успомнілі, што нягледзячы на тое, што часьцей яны размаўляюць парасейску, тым ня меньш у сям’і яны кажуць пасвойму (не пабеларуску, на думку іх). «Гэта будзе гвалт над палешукамі, зноў ім будуць навязваць чужое»,—казалі дэпутаты. У палеміку дэпутатаў зь Пінску вымушаны быў умяшацца сп.Ніл Плевіч. Але цяжка сказаць, чым скончыцца гэтая палеміка. Віцебшчьша На пачатку году ў Віцебску зарэгістра ваная рэгіянальная філія Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Будынак акруговага суда (былая сядзіба абкому камуністаў) перададзены Віцебскаму мастацкаму музею. Распачало дзейнасьць прыватнае Агенцтва навін зь Віцебску (АНВ) У абласным цэнтры адбыліся выстаўкі: самадзейнай мастачкі зь Белавежы Тамары Тарасевіч, дасьледчыка беларускае архітэктуры Юрыя Якімовіча.На Якімовічаўскай выстаўцы «Дойлідства Беларусі» быў прадстаўлены жывапіс ды мадэлі рэканструкцыяў. У Паставах выйшла другая кніга альманах мясцовых паэтяўаматараў. Першая — «Рунь»— выдадзеная летам. Своеасаблівая споведзь лепельскай інтэлігенцыі —такможна ахарактарызаваць кнігу вершаў «Запалі імгненьні».Гэты калектыўны зборнік аўтары надрукавалі на ўласныя сродкі ў полацкай друкарні. Зьвялікае колькасьці віцебскіх абласных газэт не засталося ніводнага поўнасьцю беларускамоўнага выданьня. Непрыкмента й ціха зьнік з аднаго зь віцебскіх сквэраў бюст колішняга «Усесаюзнага старасты» Калініна. Уладамі гораду таксама прынята дэцызыя ліквідаваць у парках два помнікі Леніну. Музэй этнаграфіі будзе створаны ў Вор шы ў будынку былога вадзянога млыну, які быў пабудаваны напачатку нашага ст. Адзіны ў Віцебску рымакаталіцкі касьцёл сьв. Варвары перададзены тутэйшай каталіцкай абшчыне. Рэшткі Дабравешчанскае царквы (XII ст) перададзены праваслаўным вернікам. У нішто зза інфляцыіператварыліся складкі новапалачан, сабраныя для пабудовы праваслаўнага храму. Вернікі вы рашылі збудаваць невялікую малельню, але й на яе пакуль што не хапае грошаў. Вялікія фінансаваыя праблемы выкл ікалі сур’ёзны крызіс віцебскага грамадзкага транспарту. Дзясяткі трамваяў ды тралейбусаў прыпыненыя зза працяглай нястачы запчастак і энэргетычнага голаду. Кошт тралейбуса за апошні час вырас у 50 разоў, цана білета ў 8 разоў. 3 новага навучальнага году ў Полацку чакаецца адкрыцьцё нацыянальнай гімназіі зь беларускай мовай навучаньня. Менск 67 красавіка 1992 г. У Менску адбыўся міжнародны «круглы стол» па праблеме «Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім». Яго удзельнікі — вядомыя беларускія, польскія, ангельскія, італьянскія гісторыкі і філёлягіславісты ў выніку дыскусіі прыйшлі да наступных высноваў: Афіцыйная савецкая гісторыяграфія 3080 гг. адмаўляла існаваньне дзяржаўнасьці Беларусі ў эпоху сярэднявечча, зьвязваючы зьяўленьне яе толькі з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пры гэтым з аднаго боку, адмаўляўся беларускі характар дзяржаўнасьці Полацкага й іншых княстваў на тэрыторыі Беларусі ў ІХХІ1стст. Вялікае княства Літоўскае падавалася як чужаземнае беларусам, як дзяржавапрыгнятальнік, з другога боку Маскоўская дзяржава прадстаўлялася як родная для беларусаў, як вызваліцельніца ад літоўскага і польскага прыгнёту. Крыніцы сведчаць: вытокі беларускай дзяржаўнасьці адносяцца да часу ўтварэньня Полацкага і Тураўскага княстваў, a пазьней Горадзенскага, Навагарадзкага, Смаленскага. Удзельнікі круглага стала пагадзіліся, што створаная матэрыяльная і духоўная культура гэтых дзяржаваў стала падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў на беларускіх землях у ХІП —ХіУстст. Ва ўмовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяй пад пагрозай манголататарскага нашэсьця у першай палове ХІП ст. у верхнім Панямоньні ўзьнікла гаспадарства з цэн трам у Наваградку, якое стала ядром магутнай эўрапейскай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Да сярэдзіны ХУст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазьней—Вялікім княстам Літоўскім, Рускім, Жамойскім і іншы' 16 зямель. У ВКЛ тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоньня, а пад «Русьсю» разумелася верхняе Падзьвіньне і Падняпроўе. Су часныя заходнія этнічналітоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да ВКЛ ў першай палове ХУІ ст. Ад 2 й паловы XIУ ст. да 60х гг. ХУІ ст. у мяжу ВКЛ уваходзіла частка ўкраінскіх земляў. Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ўяўляла сабой фэдэрацыю зе мляў, у якой вакол першапачатковага ядра (уласна Літва) аб’ядноўваліся абласныя аўтаноміі. Пасьля вуніі з Каронай Польскай 1569 году ВКЛ разьвівалася ў складзе фэдэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай і было ліквідавана ў канцы ХУІП ст. у выніку падзелаў паміж Расейскай імпэрыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У Вялікім княстве на працягу яго існа ваньня разьвіліся клясычныя эўрапейскія інстытуты дзяржаўнай ўлады, заканадаў ства. кадыфікаванае ў слынных статутах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, склалася своеасаблівая фор ма манархіі, шляхецкая дэмакратыя, уста ляваліся талерантныя адносіны паміж царквамі і канфэсыямі, створаны значныя культурныя каштоўнасьці, якія ўзбагацілі духоўную агульнаэўрапейскую і сусь ветную спадчыну. 1 М ІІ»Я 0 Як апраналіся нашыя продкі Людміла Дучыц Першым адзеньнем нашых продкаў былі шкуры жывёл і расьліны. Іх перапляталі, накідваючы на плечы і бёдры. Так зьявіліся два тыпы адзеньня: плечавое і паясное. У нэаліце людзі вучыліся рабіць тканіны, выгляд якіх можна ўявіць на адбітках на гліняным посудзе. У каменным і бронзавым вяках ужо насілі шмат упрыгожваньняў— ажарэлкі з клыкоў і зубоў жывёл, ракавін, буртштыну. У эпоху бронзы ў модзе былі скураныя паясы, упрыгожаныя нашыўнымі меднымі трубачкамі, медныя і бронзавыя скроневыя кольцы ў выглядзе спіралепадобных і акулярападобных падвесак. 3 часоў жалезнага веку, які пачаўся на тэрыторыі Беларусі з УІІ ст да н. э„ аб касьцюме дайшло да нас больш зьвестак. У некаторых пахаваньнях на металічных вырабах захаваліся кавалачкі шарсьцяных і льняных тканін. Ёсьць адбіткі тканін і на абломках гаршчкоў. Усе яны нагадваюць сучасныя хатнетканыя тканіны. Пры раскопках помнікаў раньняга жалезнага веку частыя знаходкі жалезных і бронзавых булавак, бронзавых пярсьцёнкаў і бранзалетаў, шыйных грывен, бразгаток. У паўднёвай Беларусі шмат знаходак гліняных і шкляных пацерак, сярод якіх ёсьць і чырвоныя рымскія з густога шкла. Сустракаюцца й іншыя імпартныя рэчы: рымскія ажурныя і кельтскія фібулы, скіфскія булаўкі. Насілі ўтыячасы й упрыгожваньні зь эмальлю, а таксама срэбраныя рэчы. Больш нам вядома аб касьцюме часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. Наогул, у часы сярэднявечча чалавек удзяляў знач ную ўвагу касьцюму. Пытаньне аб тым, як апранацца, перапляталася з праблемамі сацыяльнага статусу і праблемамі маралі. Для вывучэньня касьцюма гэтых часоў мы маем крыніцылетапісы, манумэнтальныя росьпісы, іконы, мініяцюры рукапісаў, у прыватнасьці Радзівілаўскі летапіс, які, як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі. мог быць напісаны ўПолацку. Алеўсе гэтыя крыніцы знаёмяць у асноўным зь касьцюмам знаці. Уяўленьнеж аб касьцюме вяскоўцаў і простых гараджан даюць архэолягічныя раскопкі, у прыватнасьці раскопкі кур ганоў. Курганны матэрыял дазваляе ўявіць комплексы касьцюма і таму зьяўляецца асабліва каштоўнай крыніцай. Жаночы касьцюм наогул у старажытнасьці быў выразным этнаграфічным індыкатарам. У час архэолягічных раскопак знахо дзяць ня толькі захаваўшыяся ўпрыгож ваньні, але трапляюцца рэшткі адзеньня і галаўных убораў у выглядзе кавалачкаў шарсьцяных, ільняных, канапляных і шаў ковых тканін, кавалачкаў скуры ад паясоў, галаўных убораў і сумачак. У курганах рэштак скуранога абутку амаль няма, што зьвязана зь беларускім звычаем хаваць нябожчыка ў шкарпэтках ці абмотках. У культурных пластах гарадоў скураны абутак вельмі частая знаходка. Вядомыя таксама знаходкі вязаных шкарпэтак і рукавіц. Ёсьць і вышываныя рэчы. 17 Асноўнымі часткамі касьцюма ў тыя часы былі ільняная кашуля, паясное адзеньне (спадніца ў жанчын і порты ў мужчын), сьвіта, кажух і наплечнае па крывала. Жанчыны насілі і фартухі. Прасачыць па курганах пакрой адзеньня сельскага насельніцтва цяжка, але па рэштках тканіны можна меркаваць, што адзеньне шылася з хатнетканых тканін, і толькі больш заможныя людзі маглі ўпрыгожыць свой касьцюм шаўковай тканінай або золататканай тальмай. Звычайна, шоўк ішоў на каўнер, манжэты, галаўныя ўборы. Часта адзеньне фарбавалася, асабліва паясное. Для афарбоўкі выкарыстоўвалі кару і почкі дрэваў, палявыя кветкі, корні расьлін, травы, ягады. На кашулях вышываўся геаметрычны арнамэнт чырвонымі ічорнымі ніткамі. На прыклад, добра захаваліся рукавы ад такой кашулі ў кургане рубяжа XI—XII стст. каля в. Харлапава на суседняй Смаленшчыне, дзетаксама жылі крывічы. Арнамэнтуяўляў сабой спалучэньні ромбікаў, чатырохкут нікаў і кутоў, якія рабілі складаныя крыжы і ромбы. Часта адзеньне расшывалася бісерам, бронзавымі спіральнымі пранізкамі, малюсенькімі бляшачкамі. Значную ролю ў адзеньні, як жаночым, так і мужчынскім, адыгрываў пояс: скураны, тканы, пляцёны, сшыты з тканіны. Многія паясы насілі з пражкамі, дапаясоў падвешваліся розныя амулеты (бразготкі, конікі, ключыкі) або скураныя сумачкі. У значнай колькасьці курганных пахаваньняўзнойдзены на поясе ножыкі, бываюць у скураных чахлах. Асаблівая ўвага ў старажытнасьці ўдзя лялася галаўным уборам. Гэта самы важны этнавызначальны элемент касьцюма. Да галаўных убораў (вяночкаў у дзяўчат і чапцоў у замужніх жанчын) прымацоўваліся або прышываліся мэталічныя скро невыя кольцы, менавіта якія і служылі прыкметай этнасу. Так, крывічанкі насілі дротавыя бранзалетападобныя скронёвыя кольцы, радзімічанкі—сяміпрамянёвыя, дрыгавічанкі—дротавыя пярсьцёнкападоб ныя з напускнымі зярненымі пацеркамі . Галаўныя дзявочыя ўборы XI XII ст. Малюнкі Вольгі Авакумавай У Панямоньні былі распаўсюджаны скроневыя кольцы з сьпіралепадобнымі завіткамі. Носьбіты культуры каменных магіл у Панямоньні насілі скроневыя кольцызшматлікімі гладкімі пацеркамі. I толькі гладкія дротавыя пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы ня мелі ў сабе этнічнай прыналежнасьці, бо былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і ва ўсёй Усходняй Эўропе.