Галаўныя дзявочыя ўборы XI XII ст. Малюнкі Вольгі Аввакумавай Дзявочыя вяночкі рабіліся зь бяросты ці лубу й абцягваліся тканінай ці скурай. Сустракаюцца і вяночкі толькі са скуры або з тканіны. Бывала, што замест вяночка насілася золататканая бізантыйская тасьма. Каля в.Аўсянікі (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) знойдзены вяночак з драўлянага абадка, які быў абшыты скурай і тканінай ды ўнізаны пацеркамі на дроце. Вяночак дапаўняўся бранзалетападобнымі кольцамі. Паблізу в.Пуцілкавічы на Ушаччыне (Ві цебская вобласьць) знойдзены вяночак з шаўковай тканіны, на якую былі нашыты пазалочаныя бляшачкі. Венчык з шыцьцём срэбранай каніцельлю быў у кургане каля в.Гарадзілаўка паблізу Наваградка. У Бе ларусі, асабліва на Віцебшчыне, часта насіліся ітакзваныявайнагі —тыповабалцкія вяночкі з бронзавых спіральных пранізак у спалучэньні збронзавымі пласьцінкамі. На патыліцы датакіх вяночкаў прымацоўваліся бронзавыя ланцужкі, якія заканчваліся званочкамі або трапецыяпадобнымі пад вескамі. Сустракаюцца і пласьцінчатыя бронзавыя ці срэбраныя вяночкі. На канцах такой мэталічнай ленты рабіліся адтуліны для шнурка. Напрыклад, такія вяночкі знойдзены каля Наваградка, Лунінца і каля в.Відагошч на Лагойшчыне. Уборамі за мужніх жанчынлічыліся чапцыабо шапачкі. Аснова іх рабілася з лубу, скуры ці лямцу. Галаўны ўбор такога тыпу добра захаваўся ў адным з курганоў каля в.Юдзічы на Па сожжы. На чэрапе знойдзены луб, пакрыты тонкай палатнянай тканінай. На ілбе тканіна была ўпрыгожана дробнымі шклянымі пацеркамі жоўтага колеру і прадзюраў ленымі вішнёвымі костачкамі. На правай скроні да чапца былі прымацаваны тры сяміпрамянёвыя і чатыры пярсьценкападоб ныя скроневыя кольцы. Каля левай скроні кольцы захаваліся разам з скураной стуж 19 18 кай, да якой яны прымацоўваліся. Стужка была складзена ўдвая, чатыры кальцы былі праткнуты ў яе адно над другім, а ніжняе кальцо падвешанае ў месцы згібу стужак. Паверх венчыкаў ічапцоў насілася намітка, павой (шаль) або хустка. Такія пакрывалы ўпрыгожваліся вышыўкай, a бывала абшываліся (асабліва ў крывічанаю мэталічнымі бляшкамі. Мужчынскімі галаўнымі ўборамі ў пачатку II тыс. былі лямцавыя шапачкі, якія па краю ўпрыгожваліся мэталічнымі бляшачкамі або спіральныміпранізкамі. У тыя часы насілася вельмі шмат упры гожваньняў. Акрамя скроневых калец гэта былі каралі пацерак (шкляных, сердалікавых, крыштальных, бурштыновых, мэталіч ных, гліняных і інш.), часта ў спалучэньні з бразготкамі або іншымі падвескамі, шыйныя грыўны, разнастайныя фібулы (зашпількі для адзеньня). Упрыгожваньнямі рук былі бранзалеты і пярсьцёнкі. Бранзалеты адначаснанасіліся па 1,2, 3, або і 4 , а пярсьцёнкі ад I да 10. Асабліва частымі знаходкамі зьяўляюцца шкляныя пацеркі.у тым ліку золаташкляныя і срэбрашкляныя. Шырока ўжываліся сінія і жоўтыя пацер кі. У кампаноўцы караляў прытрымліваліся прынцыпу сімэтрыі. Каля Чарневіч на Глыбоччыне караль быў спераду ў 9 радоў з жоўтых бісерных пацерак, а ззаду сыходзіўся ў адзін рад. У адным з радзіміцкіх круганоў вядома сем нізак пацерак, сярод якіх былі нават амяціставыя і з горнага крышталю. Мужчыны, асабліва крывічы, таксама насілі шмат упрыгожваньняў. Гэта фібулы, спражкі, бранзалеты, пярсьцёнкі. Мужчынскае адзеньне таксама абшывалася бляшачкамі і сьпіральнымі пранізкамі. Рэканструкцыя касыдюма мужчыны. XI—XII ст.Касьцюм, характэрны для ўсей Беларусі. Мал. В.Авакумавай Аб касьцюме гараджан атрымаць ўяўленьне цяжэй,чым аб касьцюме вяскоўцаў, таму што не так шмат маем зьвестак аб гарадзкіх некропалях. Знаходкі культурных пластоў гарадоў разрозненыя іне ўяўляюць сабой комплексаў, але некаторыя тыпова гарадзкія рысы гарадзкога касьцюма прыкметныя. Як вядома, гарадзкая культура зь першых жа крокаў свайго існаваньня разрывала рамкі пляменнай замкнёнасьці. Гарады былі цесна зьвязаны гандлёвымі сувязямі паміж сабой і ўспрымалі ўплывы як Захаду, так і Ўсходу. Даволі цеснымі былі сувязі зь Кіевам. У гарады сьцякалася насельніцтва розных зямель. Яно напа чатку трымалася свайго пляменнага касьцюма, але зь цягам часу склаўся і свой адметны гарадзкі касьцюм. Характэрнай рысай гарадзкога жаночага касьцюма стал і сукенкі, які я часта насіліся па дзьве (ніжняя доўгая і вернхяя кароткая з шырокімі рукавамі). Тыпова гарадзкімі ўпрыгожваньнямі сталі шкляныя бран залеты. Ёсьць падставы гаварыць аб вытворчасьці такіх бранзалетаў у Полацку і Друцку, але значная частка бранзалетаў прывозілася зь Кіева. Найбольш распаўсюджанымі колерамі бранзалетаў былі сіні, зялёны,бірузовы, карычневы, жоўты, фіялетавы, чорны. Па форме бранзалеты былі літыя, гладкія, кручаныя й інш. Мода на колер I форму бранзалетаў часта мянялася. Напрыклад, У Менску у канцы ХІпачатку XII стст. у модзе былі чорныя, сінія і блакітныя бранзалеты, a пасьля іх зьмянілі зялёныя I карычневыя. Гарадзкімі ўпрыгожваньнямі лічацца і скроневыя ўпрыгожваньні — колты. Яны падвешваліся на ланцужках або стужках да галаўнога ўбору. Колты ўнутры былі полымі і туды ўкладаліся тканіны, змочаныя пахучымі вадкасьцямі. У гарадах пачала распаўсюджвацца мода на завушніцы. Першыя завушніцы рабіліся ў выглядзе пытальніка, на канец якога надзявалася пацерка. Для замацаваньня пацеркі сьцержань абвіваўся дротам, a кончык завязваўся пятлёй. Больш разнастайнымі ў гарадах былі бранзалеты і пярсьцёнкі. Толькіў гарадах вядомы знаходкі каменных абразкоў і каменных крыжыкаў, якія часта рабіліся ў срэбранай або залатой аправе. Асабліва шмат у гарадзкіх слаях рэшткаў скуранога абутку. Гэта чаравікі, туфлі, паўбоцікі,боты. Абутак упрыгожваўся вышыўкай шарсьцянымі ці шаўковымі ніткамі. Узор уключаў розныя элементы — пляценкі, завіткі, кругі ,прошвы, трохкутнікі і ромбы. Асаблівую цікавасьцьўяўляе пахавань не знатнай мінчанкі, знойдзенае ў 1949 годзе пры раскопках храма XII ст. Гэта была дзяўчынка 1417 гадоў.На нябожчыцы захаваліся рэшткі шарсьцяной тканіны ад верхняга адзеньня і такіж пояс разам са спражкай, абцягнутай гэтайжа тканінай. Вакол шыі быў стаячы каўнер на жосткай аснове з гузікамі па разрэзу. Вакол галавы былі ўкладзены дзьве касы. На галаве было два вяночкі—аднін зь кветак птармікі, a другі з палатна. На нагах былі апрануты мяккія скураныя чаравікі з адваротам і прадзёркай, упрыгожаныя вышыўкай з эсападобным узорам. Некалькі пахаваньянў знатных жыхароў Гародні раскапана таксама ў Ніжняй царкве. Напрыклад, у мужчынскім пахаваньні пад патыліцай знойдзены фрагмэнты плотнай золататканай арнамэнтаванай павязкі, якая была расшыта пэрламі I па залочаным дробным бісэрам. Каля вуха знойдзены абломкі ажурных філігранных завушніц, а на ключыцах мэталічныя бляшачкі. На пальцы левай рукі быў залаты 21 20 пярсьцёнак зь неграненым чырвоным камнем, які па баках трымалі ільвіныя галовы. Уяўленьне аб касьцюме знаці даюць таксама скарбы і каштоўныя рэчы, знойдзеныя ў гарадзкіх слаях. Гэта былі ўпрыгожваньні з срэбра і золата — плеценыя бранзалеты і шыйныя грыўны, пярсьцёнкі, гузікі, шырокія бранзалетынаручы. Тыповымі ўпрыгожваньнямі княжацкабаярскага асяродзьдзя лічыліся скроневыя ўпрыгожваньні—расны. Яны складаліся з галоўкі, да якой прымацоўваліся ланцужкі, чаргуючыся і заканчваючыся бляшачкамі. Расны, як і скроневыя кольцы прымацоўваліся да галаўнога ўбору і спускаліся да плячэй з абодвух бакоў твару. Дэталі ад раснаў знойдзены ў Полацку, Наваградку. У Менску каля дзіцячага пахаваньня ў храме знойдзены залаты бранзалет вагой 75, 472 грамы. Ён сплецены з драцінак і заканчваецца двума стылізаванымі зьмяінымі галоўкамі. Галаўныя дзявочыя ўборы ХІХІІ Знаходкі залатых пярсьцёнкаў, акрамя згаданага ў Горадні, ёсьць у Полацку, Бе расьці, Віцебску, Наваградку. Полацкі пяр сьцёнак быў з устаўкай з гранату. 3 рэчавых скарбаў найбольш шматлікі Вішчынскі скарб (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласьці), знойдзены ў 1979 годзе. Тутбылі два колты здвухбаковымі выявамі птушак, выкананых у тэхніцы перагародчатай эмалі, зоркавы шасьціканцовы колт і колтзажурнай каймой і выявамі двух птушак і крына, дзьве расны. кручаны з трох жгутоў бранзалет і двустворкавы пласьцінчаты бранзалет з гравіраванымі выявамі птушак, чатыры крынападобныя падвескі ітры сярэбраныя пацеркі, два ланцужкі з паўцыліндрыкаў. Усе вырабы з высокаякаснага срэбра. Два колты, крыжападобная падвеска .пацеркі і пласьцінчаты бранзалет пазалочаны. Рэчы маюць аналёгіі ў скарбах, зарытых на Русі ў часы манголататарскага нашэсьця і датуюцца другой паловай XII першай трэцьцю XIII стст. г. Малюнкі Вольгі Авакумавай 22 Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці ^ старажытных ліцьвіноў ^ Паўла Урбан Энэй Сільвій Пікальміні, італьянскі гуманіст, нарадзіўся ў 1405 г.З 1458 да 1464г. гэта Папа Пій II. Зь Геранімам з Прагі пазнаёміўся падчас Базэльскага царкоўнага сабору, які зь перапынкамі працягваў сваю працу з 1432 да 1439 г. Што тычылася Л ітвы, Ян Геранім з Прагі ня мог быць адзіным інфарматарам для італьянскага гуманіста. Япіскап, а пазьней і каардынал Энэй Сільвій быў знаёмы з каардыналам Ізідорам, былым нашым праваслаўным, a затым вуніяцкім мітрапалітам, які ад імя ВКЛ ў 1439 годзе падпісаў акты ведамай Фларэнцкай царкоўнай вуніі. Калі ў 1454 г. пачалася чарговая вайна паміж Польшчай і крыжакамі Прусіі Энэй Сільвій у якасьці легета Ватыкану браў удзел у спробах замірыць праціўнікаў. А ў 1457 годзе ён стаўся яшчэ япіскапам прускай зямлі Варміі. Так што польскі гісторык Ян Фіялэк ня меў слушнасьці, мяркуючы, нібы пра Літву й ВКЛ Энэй Сільвій Пікальміні мог пачуць толькі здалёку. Дарэчы, будучы ўжо кіраўніком Ватыкану ёй мог мець і напэўна меў непасрэдныя кантакты зь Вільняй. Дык вось што пісаў ён пра Літву. Цытуем у нашым перакладзе з лацінскагатэксту: «Літва з сваімі шырокімі прасторамі мяжуецца з Польшчай... Мова народу ёсьць славянская. Вельмі разьлеглая гэтая мова і падзеленая на розныя разгаліненьні. Сярод славянаў адны належаць да Рымскае царквы, як Далматы, Харваты, Карнійцы і Палякі. Іншыя трымаюцца памылак Грэкаў, як Баўгары , Русіны імнога зь Ліцьвіноў. Зноўжа іншыя выдумалі свае ўласныя ерасі, як (Працаг. Пачатак у № 1(111,2 (12) 1992) Чэхі, Маравы і Басьнякі... Некаторыя дасюль яшчэ жывуць у сьлепаце паганскай, на прыклад, шматлікая зь Ліцьвінаў пакланяюцца ідалам. У нашым часевялікая частка іх прымкнула да вучэньня Хрыста, калі Ўладыслаў (Ягайла), які паходзіў з гэтага народу, атрымаў карону Польшы. 36