Полацак №3, 1992

Полацак №3, 1992

39.06 МБ
Пра Літву, як славянскую краіну, пісалі таксама Гартман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» 37, Ян Коклес ў «Апісаньні Гер маніі» 38 і Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў»39. Мову ліцьвіноў яны аднолькава залічалі да сям’і славянскіх моваў. Але гэтыя аўтары, уводзячы ў свае трактаты новыя моманты, усётакі пераклікаліся з Энэем Сільвіем Пікальміні. Таму не будзем тут паўтарацца.
Дарэчы, грунтуючыся на архівных матэрыялах, нямецкаі гісторык ХУІІ ст. Хрыстаф Гарткнох даказваў, што мова старажытных прусаў была славянізаваная, зьбліжалася з мовамі ліцьвіноў, палякаў і рускіх 40.
Адносна аўтараў хронікаў ХУІ ст. мы абмяжуемся да агульных заўвагаў. Бо, напрыклад, польскія храністы Мацей зь Мехава41 і Марцін Кромэр42 свае канцэпцыі чэрпалі ў асноўным з працаў Яна Длугаша. Ведамы Мацей Стрыйкоўскі, які сваю «Хро ніку польскую, літоўскую .жмудзкую і ўсёй Русі» апублікаваў у 1582 г„ у Кёнігсбэр гу 43, увогуле быў фантазёрам і кампілятарам. Усьлед за Длугашам ён пахо джаньне ліцьвіноў іжамойцаў выводзіў ад італьянцаў, называючы міфічных князёў накшталт Палемона ці Лібона.44
Гэтак і хочацца прыгадаць « Аналы» крыклівага ў свой час польскага палітыка і пу бліцыста Станіслава Ажэхоўскага, якія ён апублікаваў у 1554 годзе і прысьвяціў іх Жыгімонту Аўгусту. Фантастычнасьць канцэпцыі «Аналаў» палягала ў тым, што паходжаньне славянаў Ажэхоўскі выводзіў ад ваяўнічых македонцаў часоў Аляксандра Македонскага. Даказваў, што палякі, хоць яны і былі «славянскай нацыяй», на лежылі да «народу грэкаў». Пісаў, нарэшце, што ў славянскім сьвеце Польшча была «пупам і цьветам ўсяго славянства» 45.
Якраз падобную вартасьць мелі таксама канцэпцыі Мацея Стрыйкоўскага, адносна «рымлянскага» ці іншага паходжаньняліцьвіноў і жамойцаў. Дарэчы, у адных мясьцінах сваёй хронікі Стрыйкоўскі радніў ліцьвіноў з жамойцамі, а ў іншых мясьцінах адрозьніваў іх як асобныя народы. Так, паведамляючы, да якога веравызнаньня («грэцкага» ці «рымскага») належалі паасобныя славянскія народы, вось гэтых ліцьвіноў Мацей Стрыйкоўскі проста залічаў якраз да сям’і славянскіх народаў ^.
Міхалён Літвін (ён жа Міхал Тышкевіч), які ганарыўся сваёй «Харобрай Літвой» і свае «гістарычныя фрагменты» напісаў дзесьці неўзабаве пасьля 1555 г., вельмі ня кідаўся ў фантастычныя разважаньні. Быў больш канкрэтным і проста пісаў, што маўляў: «Мы, Ліцьніны, паходзім ад італьянцаў і ў нашых жылах цячэ італьянская кроў. Маем ці мелі рымлянскія звычаі і абрады, маем уласную, напалову лацінскую, мову, што адрозьніваецца ад русінскай мовы» 47.
Паводля М. Літвіна, яшчэ за часоў імпэратара Гая Юлія Цэзара Актавіяна (Аўгуста), рымлянскія каляністы маглі апынуцца ў Жамойці, калі рымлянская флатылія, якая накіроўвалася ў Брытанію. была адкінутая штормам у Балтыйскае мора 48
Сымон Будны, таксама «ліцьвін», у сваім «Катэхізісе», у прадмовепрысьвячэньні кнігі князям Радзівілам пісаў:«А тому тежь л для того.абы ся вашм княжацскне мнлостн не только в чужоземскнх языцех кохалн, але бы ся тежь вашн княжацскне мнлостн н того здавна славного языка словеньского розмнловатн н оным ся бавмтн рачнлн. Слушная бо речь ест, а бы вашн княжацскне мнлостн того на роду язык мнловатнрачнлн, в котором давьныепредькнн мх княжацскме мнлостн панове отцн вашнх княжецскнх мнлостн славне преднейшне преложеньства несуть» 49
Можна прыгадаць хроніку Тамаша Гіёр на, бо адным зь першых гэты аўтар слушна крытыкаваў прыгадваныя канцэпцыя наконт «італьянскага» або «рымлянскага» паходжаньня ліцьвіноў. 3 паходжаньня швед Тамаш Гіёрн быў урадоўцам у той частцы Лівоніі, якая знаходзілася пад уладай Швэцыі. Сваю хроніку ён напісаў дзесьці пасьля 1649 году.
Адносна канцэпцыяў пра «рымскаеітальянскае» паходжаньне л іцьвіноў, Тамаш Пёрн саркастычна пісаў, што несур’ёзна высноўваць паходжаньне народаў ці пля мёнаў, грунтуючыся на некалькіх словах тэрмінах, гучаньне або сэнс якіх штосьці намякаюць на мову лацінскую.
Што тычылася «рымскіх звычаяў» і абрадаў шералічыў іх таксама М.Літвін) дык, адзначыў Тамаш Гіёрн, гэткія, на прыклад, паганскія звычаі й абрады, як спальваньне трупаў памерлых, ушанаваньне сьвятасьці лясоў і зьмеяў, варажба і прад казаньні іпры назіральньні за палётамі птушак), усё гэта было, для прыкладу, ня толькі ў кельтаў, але таксама ў швэдаў і готаў 50.
Спасылаючыся на трактат Яна Ласіцка га, які апісаў паганскіх багоў Жмудзі, Тамаш Гіёрн зацытаваў вытрымку, у якой
апавядалася пра іншую вэрсію «рымлянскага» паходжаньня жамойцаў, паводля якой жамойцы паходзілі ад тых рымлянаў або італікаў, якія за часоў рымскага імпэратара Нэрона за нейкую правіну былі сасланыя на пустынны востраў Гіярас у Эгейскім моры. Імпэратар рыхтаваўся да ваеннага паходу, а таму меўся уключыць у свае легіёны і гэтых выгнанцаў. Тры разы ён пасылаў да іх сваіх эмісараў і караблі. Выгнанцы, нарэшце, згадзіліся ўзысьці на гэтыя караблі, але тутжа перабілі Нэронавых эмісараў, захапілі караблі іпаплылі ў адваротным кірунку — у Чорнае мора.
Адсюль, зь берагоў Чорнага мора і пачалася эпапея вандроўкі тых італікаўжамойцаў на поўнач да берагоў Балтыйскага мора. Паводля паданьня. «італіківыгнанцы» праходзілі праз дрымучыя лясы і дасягнулі ўзьбярэжжа Балтыйскага мора, якое «русіны называюць Баражскім»51.
Польскі храністСтаніслаў Сарніцкі, які свае «Аналы» апублікаваў у 1587 г. прыгадаў яшчэ трэцюю вэрсію, што тычылася ліцьвінаў, паводля якой італікікаляністы, якія жылі ў вусьці Дунаю з сваім правадыром Лібонам прйшлі ў Літву праз Валахію. 52
Аляксандр Гваніні, грунтуючыся на канцэпцыях Яна Длугаша і М. Мяхоўскага, на трактатах нямецкага аўтара Эразма Стэлы53 «рымлянскае паходжаньне » прыпісваў толькі шляхце і магнатам ВКЛ. Продкамі звычайных ліцьвіноў, простага народу ,на яго думку, былі готы54. Прыгаданы нямецкі аўтар Эразм Стэла, старажытных прусаў атаясамліваў з гэтымі готамі, паходжаньне ліцьвіноў высноўваў ад іранскага племяні аланаў, якіх ён аднолькава радніў з готамі. 55. Штож тычыцца Аляксандра Гваніні, які сваю «Хроніку Эўрапейскай Сармацыі» напісаў на лацінскай мове і выдаў яе ў 1578 г., дык ён сьцьвярджаў яшчэ і гэтую тагачас
ную рэчаіснасьць: «... Ліцьвіны, Русіны і Мазуры зьблізіліся з Палякамі... Паза гэ тым, аднак, усе яны хоць разьдзяліліся сярод іншых народаў, гутараць, асабліва ў вёсках, на сваёй роднай, хай сабе адметнай, славянскай мове. 56Італьянец з паходжань ня, Аляксандр Гваніні ў часе напісаньня сваей хронікі ў якасьці чужаземнага наёмніка ўзначальваў гарнізон у Віцебску.
Вельмі цяжка зразумець канцэпцыю на конт этнічнага паходжаньня ліцьвіноў, якую паспрабаваў абгрунтаваць у сваёй хроніцы швед Тамаш Гіёры. У першай кнізе ён пісаў, што латышскія плямёны латгалы, земгалы, куршы, старжытныя прусы. a таксама ліцьвіны, жамойцы і яцьвягі паходзіл і ад аднаго караня. Яны былі адным народам і мелі адну мову 57. Але ў гэтым выпадку доказам для Тамаша Гіёрна былі адпаведныя выказваньні Мацея Мяхоўскага, Марціна Крэмэра, Аляксандра Гваніна і Міхалёна Літвіна, вытрымкі з працаў якіх ён цытаваў. Падкрэслім, што сваю канцэпцыю пра этнічную роднасьць латышоў і ліцьвіноў з тымі люцічамі Тамаш Пёры не разьвіў і пакінуў яе адкрытай.
Якраз Філіп Меланхтан58 продкаў ліцьвіноў, латышоў і прусаў пасяляў на тэ рыторыі колішняй Дакіі або пазьнейшых Валахіі і Малдавіі. Пасяляў паміж рэкамі Днестрам і Дунаем там, дзе побач зь імі жылі валахі і сарматы. Але гэта таксама чыстыя домыслы. Таму важней будзе ад значыць , што Літву, ВКЛ, Філіп Меланхтан залічваў да славянскіх краінаў. У першай кнізе сваёй хронікі ён пісаў пра венедаў і тлумачыў, што пад венедамі разумеў ўсе народы, якія карысталіся славянскай мовай. Канкрэтна Філіп Меланхтан пісаў, што венедамі ён называе ўсе тыя народы. якія «гутараць на польскай мове». Але тутжа ўдакладніваў, што венеды мелі
24
агульную для сябе мову, якая магла адрозьнівацца асабліваьсцямі ў вымаўленьні ў залежнасьці ад мясьцінаў, дзе яны расьсяліліся. У якасьці прыкладу ,у якіх краінах жылі венеды, Філіп Меланхтан канкрэтна вылучыў якраз Русь, Літву і Польшчу 59.
Можна яшчэ дадаць, што ў чацьвёртай кнізе сваёй хронікі Філіп Меланхтан рабіў розьніцу паміж ліцьвінамі і жамойцамі. Этнічнае паходжаньне жамойцаў, якіх памяшчаў побач з куршамі, судавамі і ліцьвінамі ён высноўваў ад лірыйскафракійскага племя готаў 60.
Цяпер выпадае зноў вярнуцца ад Яна Длугаша, якога можна назваць бацькам тэорыі «рымлянскага» паходжаньня ліцьвіноў і жамойцаў. Але ён ня быў арыгіна льным, бо карыстаўся «Хронікай Прускай зямлі» Пётры з Дузбургу і асновы для сваёй тэорыі мог падчэрпнуць якраз зь яе.
Пётр з Дузбургу сваю хроніку пісаў за часоў вялікага князя Гедыміна і закончыў яе ў 1326 г. Ён апісаў паасобныя землі Прусіі, паганскіх багоў старажытных прусаў. Прыгадаў таксама культ паганскага сьвя тара КрываКрывэйта й абрадавы цэнтр гэтага культу на імя Ромаў. Паводля крыжацкага храніста, усё гэта было запазычана ад Рыму і Пётра з Дузбургу яшчэ пісаў.што культ і ўлада прускага «папы Крывэ» распаўсюджваліся ня толькі ў Прусіі, але яшчэ сярод Ліцьвіноў і народаў Лівоніі.61
Інакш кажучы, падмурак для канцэпцыі пра «рымлянскае» паходжаньнестаражытных прусаў, ліцьвіноў і латышоў быў закладзены ўжо Петрам з Дузбургу.
Да праблемы паходжаньня ліцьвіноў і жамойцаў Ян Длугаш вярнуўся ў дзесятай кнізе сваіх хронікаў, прысьвяціўшы гэтай праблеме два вялікія разьдзелы. Длугаш адзначыў,што пра гэтае іхняе паходжаньне мала што ведама, бо ніводзін аўтар не
пакінуў зьвестак, калі й якім шляхам ліць віны і жамойцы прыйшлі ў паўночныя мясьціны. Аднак, зыходзячы з таго, быццам мова «літоўскага і жмудзкага народу» захавала асаблівасьці лацінскай мовы, Ян Длугаш выказаў упэўненае дапушчэньне што ліцьвіны і жамойцы паходзілі ад рымлянаў. Паводля Длугаша, пакінулі яны Італію за часоў рымскага імпэратара Аў густа Актавіяна (у 714 г. Пасьля заснаваньня Рыму) іна новым месцы пасяленьня назваліся «Літаламі», краіна таксама пачала называцца «Літалія». Зьмены на «Літву» і «Літвіноў» адбыліся пад уплывам суседніх народаў—палякаў і русінаў. Тыя італьянскія прышэльцы мелі князя на імя Вілей, скуль і назвалася Вільня. Жамойць атрымала сваю назву ад «зямлі, якая ля жала ніжэй». Былая лацінская мова гэтых прышэльцаеў пад уплывам цесых кантактаў з суседнімі народамі «набыла асаблівасьці славянскай мовы» 62