Выданьне беларускага культурнаасьветніцкага цэнтру Кліўленд ЗША №3 (33), 1994 Polateak Editorial board: Svetlana Belaia (EditorinChief), Michael Bielamuk (Secretary), Members Yanka Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Jan Solowianiuk Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (Галоўны рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры — Янка Ханенка, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Салавянюк. Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Рыгор Барадулін,Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо. Старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» Зянону Пазьняку споўнілася 50 год! Часопіс «Полацак» шчыра віншуе юбіляра з днём народзіўнаў і зычыць багата сіл, здароўя і вытрымкі для далейшай барацьбы за адраджэньне Беларусі. ■ Здымак зроблены пад час сустрэчы Прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Біла Клінтана і Зянона Пазьняка у Курапатах, 15 студзеня 1994 г. Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. & Fax. (216) 6513451 Зьмест Віншаваньне часопіса «Полацак» з Вялікаднём............... 3 ЗРрцало Жнтнж Васіль Супрун. Гістарычны арэол Жыровіцкай сьвятыні..................... 4 Наша гісторыя Леў Мірачыцкі. Абарона Айчыны. Да 200х угодкаў Вызвольнага паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі..................................................... 12 Міхась Белямук. Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў. Гомельская вобласьць. 16 3 архіваў КДБ Уладзімір Міхнюк. Якаў Паўлаў. Як вынішчалі генафонд беларускай нацыі...23 Паказаньні арьпптаў А. Смоліча..........................................28 Роднае слова Міхась Кавыль. Із агню ды ў полымя..................................... 34 Ванкарэм Нікіфаровіч Жывы подых гісторыі................................37 Аўген Гучок. Сэрцам і думкай........................................... 40 Памяць зямлі Анеля Катковіч. Mae ўспаміны............................................41 Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць........................ 45 Людвіка Бяленіс. Ірэна ПануцэвіЧ. Віленская Беларуская Пмназія......... 47 Успаміны Яўгена Ціхановіча..............................................50 Згукі з Бацькаўшчыны Сьвятлана Менская. Памяці Галубка...................................... 54 Пачынальнікі Храналёгія культурнаасьветніцкага жыцьця клюбу «Спадчына» 57 3 жыцьця эміграцыі............................................................. 63 Андрэй Карпук. Распрацоўка макету рубрыкаў і заставак. На першай бачынцы вокладкі: Франьціск Скарына.Тытульны ліст кнігі «Прэмудрасьць Божая» На чацьвёртай бачынцы вокладкі: Франьціск Скарына.Гравюра «Сьвятой Троіцы» кнігі «Быцьцё» На развароце: Групавы партрэт «Дзяржаўнай Беларускай трупы пад загадам «Галубка». Фота рабілася, мабыць, у 1927 г. а роўна праз 10 гадоў у 1937 г. увесь тэатр быў разагнаны, як «гняздо нацыяналістаў». На фотаздымку Ул.Галубок сядзіць у цэнтры, у белай кашулі (касаваротцы). Другая зьлева ад Галубка —ягоная жонка Ядзьвіга. У нізе сядзяць тры дачкі Галубка: Багуслава, Вільгельміна й Эмілія. Хрыстос Уваскрос! Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе ўсіх сваіх чытачоў з Вялікаднём! 3 нагоды гэтага вялікага сьвята зычым Вам радасьці. Прыміце нашыя найлепшыя пажаданьні Вам і Вашым блізкім. Хрыстос Уваскрос! Жч™ »А Гістарычны арэол Жыровіцкай сьвятыні Васіль Супрун 3 даўніх часоў беларусы мелі свае сьвятыя мясьціны, прытулкі веры, куды сьцякаўся абдзелены доляй люд, шукаючы душэўнай літасьці і радасьці. Адным з найбольш славутых куткоў у Беларусі былі Жыровічы (Жырава) з вядомым манастыром і «цудатворным абразом Маці Божай Жыровіцкай». Даўняя легенда сьцярджае, што абразок гэты прыблізна ў 1470 г. быў знойдзены пастушкамі на лясной грушы. Зьдзіўленыя і напалоханыя яго праменным зьзяньнем, дзеці паведамілі аб усім мясцоваму памешчыку, які на тым сьвятым месцы збудаваў невялікую драўляную цэркаўку і зьмясьціў у ёй яўлены абразок.Каліж з часам цэркаўка згарэла, а дзіўны абразок аб’явіўся на вялікім камені побач з суседняй крыніцай, новая царква была пабудавана над каменем там, дзе цяпер узвышаецца Яўленская царква, вымураваная ў 1672 г. Усе згаданыя падзеі зьвязваюцца з імём мясцовага памешчыка Солтана Аляксандравіча. Ён і лічыцца заснавальнікам існуючай да нашых дзён праваслаўнай Жыровіцкай сьвятыні, якая ў мінулым, ды і сёньня прыцягвае велізарныя масы вернікаў. Шырока вядомай была яна ня толькі ў Літве (Беларусі), але і ў Польшчы, на Украіне. На сьвяточных службах у Жыровічах бывалі многія знакамітыя вяльможы былой Рэчы Паспалітай і, нават, каралі.Так.напрыклад, у 1644 годзе тут на багамольлі прысутнічаў кароль Уладзіслаў ІУ з жонкай, у 1651 г.—кароль Ян Казімір, у 1684 г —Ян ПІ Сабескі з каралевічам Якубам, у 1744 г,—Аўгуст 111, у 1784 г —Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Амаль усе з магнатаў і манархаў, якія наведалі сьвятыню, ахвяроўвалі на яе нямалыя сродкі ці надзялялі прывілеямі. Найбольшай вядомасьці дасягнулі Жыровіцы ў ХУП— ХУШ стст. Але давайце паспрабуем паглыбей заглянуць у мінулае гэтага цікавейшага рэлігійнага цэнтру краю, каб хоць крыху наблізіцца да сваёй духоўнай спадчыны. Сучасная вёска Жыровічы з комплексам старых камяніцпомнікаў разьмешчана за 10 км на поўдзень ад г.Слоніма, пры так званым Быценьскім тракце, на невысокіх пагорках, прымыкаючых да шырокага поплаву левабярэжжа ракі Шчары. 3 поўдня, захаду і поўначы вёску акружаюць пясчаныя ўзвышшы, паросшыя лесам. Нямала тут цудоўных чысьцюткіх крыніц, зь якіх бярэ пачатак прыток Шчары Іарданка. Архэолягічныя абследваньні ваколіц, праведзеныя аўтарам, сьведчаць аб тым, што ў раньні фэўдальны пэрыяд у межах тэрыторыі манастыра, дзе цяпер узьведзена Крыжаўзьвіжанская царква, было ўмацаванае гарадзішча з ровам і валам. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што дзесьці ўпалове ХУ ст. ваколіцы Жыровіч належалі нейкім Гайцэвічам. А пасьля сьмерці апошняга спадчыньніка, адыйшлі на ўласнасьць вялікага князя, які сваёй граматай ад 20 сакавіка 1493 года падараваў памесьце ў спадчыннае валоданьне вядомаму тады рэлігійнаму і дзяржаўнаму дзеячу Солтану, месцам жыхарства якога ў асноўным сталі Жыровічы і Вільня. Валодаўжа Солатан Аляксандравіч і дваром Вербскім, Шэшкінскім, мястэчкам Волчынам, Нясьвіжскім дваром, фальвакамі Руднікі і Юрцаў. 3 чаго відаць, што гэта асоба гістарычна вядомая валодала вялікімі зямельнымі надзеламі. Паведамляецца, што згодна з воляй караля і вялікага князя літоўскага Казіміра, у 1468 г. Солтан наведаў Італію і Рым, у 1469 г.—Англію, затым аб’ехаў усю Эўропу, паломнічаў у Іерусалім меў тытулы: Рыцара труны Божай, носьбіта Залатога стрыха. Ён быў падскарбіям каралеўскім, маршалкам Вялікага княства літоўскага, займаў пасады намесьніка слонімскага (верагодна з 1483 г ), наваградскага (з 1486г.), бельскага (з 1494 г.). Памёр Солтан Аляксандравіч недзе ў другой палове 1494 г. Намесьнікам слонімскім у гэты час ужо быў яго блізкі родзіч Літаўр Храбтовіч, які зьяўляўся і апякуном малалетняга сына Солтана—Аляксандра Солтанавіча. 3 1495 г. Жыровічы і маёнтак, у які ўваходзілі вёскі Вержбалаты, Літва Заверша, Станева, Русакова, Залесьсе, Акінін і Сколдычым, належалі Аляксандру Солтанавічу, з 1516 г.—«гаспадарскаму маршалку». Памер ён у 1555 г. 3 1555 г. Жыровічы зьяўляліся ўласнасьцю яго сына Івана Аляксандравіча Солтана, які побач зь існаваўшай царквой распачаў будаўніцтва вялікага мураванага храма. Аднак будынак гэты ім не быў закончаны нібы зза прыняцьця гаспадаром пратэстанцтва. 3 гэтага часу былое імя Солтана стала прозьвішчам роду Солтанаў. У «Актах Віленскай Архэографічнай каміссіі» (т.ХХІІ, с. 178) ёсьць весткі, што ў «року сем 1565м, месеца сентебра осмого дня ,в суботу... на день нароженья Панны Маріі» у Жыровічах быў кірмаш. Гэта дае падставы меркаваць, што ў дадзеным паселішчы існавала менавіта Багародзіцкая царква, інакш кірмашы не прысьвячалісяб гэтаму сьвяту. 1 зразумела — царква ўвесь час зьвязвалася зь зьяўленым абразом Маці Божай Жыровіцкай. Пасьля сьмерці Івана Аляксандравіча Солтана ўся маёмасьць была разьдзелена паміж чатырма яго сынамі: Давыдам, Яраславам, Іванам і Аляксандрам. Жыровіцкі маёнтак быў падзелены паміж Давыдам і Яраславам. У 1587 г. Яраслаў прадаў сваю частку Жыровіч з «палавіцаю» манастыра царквы Жыровіцкае брату Івану за 5 тысяч коп. грошай літоўскіх. Сюды ўвайшлі і вёскі Літва, Залесьсе, Заверша, Русакова, Сьценявічы. У 1603 г. новы гаспадар здаў Жыровіцкі маёнтак на чатыры гады ў арэнду яўрэю Іцаку Міхелевічу з горада Хомска. Гэта быў вельмі складаны і цяжкі перыяд гісторыі сьвятой мясьціны і манастыра. Многія манахі адмовіліся падапрадкоўвацца часовым арандатарам і пакінулі манастыр. Арандаваныя вёскі з дазволу Міхелевіча проста навадняліся яўрэямі, прыбываючымі з розных куткоў краю. Яны скуплялі ў насельніцтва курэй, мёд, жывёлу й іншую сельскагаспадарчую прадукцыю, адкрывалі карчмы, крамы, бравары, спойваючы і ашуквачы мясцовае сялянства. Верагодна імі была занесена і распўсюджана страшная моравая хвароба, якая вынішчыла амаль палову насельніцтва, прынесла гаспадарцы вялікія страты. Разазлаваны Іван Іванавіч Солтан 6 студзеня 1605 г. забіў арандатара Іцака і пакалечыў некалькі яго родзічаў. Слонімскі суд сваім рашэньнем пазбавіў яго правоў на Жыровіцкі маёнтак, які, згодна з судовай пастановай, перадаваўся ў карыстаньне жонцы забітага 4 арандатара—Эсцеры. У 1606 г. мсьціслаўскі каштэлян Іван Мялешка адкупіў у яўрэйкі Эсцеры Міхелем Жыровіцкі маёнтак з усёй маёмасьцю і насельніцтвам, таксама манастыр з царквою, даходам ад яе і манастырскім фальваркам. Будучы ўжо прыхільнікам вуніі, ён угаварыў мясцовага сьвятара Рыгора Сулу падпісаць 25 ліпеня 1609 г. забавязаньне падпарадкавацца вуніяцкаму мітрапаліту Пацею. 3 гэтага часу Жыровіцкі праваслаўны манастыр быў далучаны да царкоўнай вуніі, заключанай у Бярэсьці ў 1596 г. Першымі вуніяцкімі настаяцелямі ў Жыровіцкім манастрыы былі: Ізафат Кунцэвіч з 1613 да 1614 г. затым ён быў пераведзены ў Вільню і Полацак (забіты ў Віцебскуў 1623). Яго замяшчаў да 1623 г. ігумен Феакціст, a з 1623 г. настаяцелем стаў ігумен Ян Дубовіч. Жыровічы ў гэты час ужо былі прыгожым і вядомым у навакольлі мястэчкам, дзе, акрамя цэркваў і манастырскіх будынкаў высіліся шыкоўныя мураваныя дворныя збудаваньні, крамы, карчма. Два разы на год тут праходзілі ажыўленыя кірмашы. Праз мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях з Слоніма ў Быцень, Пінск, які зьяўляўся часткай інтэнсыўнай транспартнай артэрыі, што злучала Прыбалтыку з гандлёвым Поўднем.