Фрагменты фільм вярталі нас да тых часоў, калі Галубок натхненна і самааддана працаваў з сваёй групай. Дзякуючы Галубокскаму таленту знаходзіць нават у самых глухіх беларускіх вёсачках здольных людзей і рабіць зь іх сапраўдных артыстаў, калектыў трупы быў на рэдкасьць моцным Граў на скрыпцы ў трупе Галубка і бацька кампазітара Ігара Лучанка. Галубок рабіў усё мажлівае, ня толькі, каб выявіць талент народных майстраў, музыкаў, акцёраў, але пасьля і разьвіць яго, даць мажлівасьць для далейшага творчага росту. Аб тым, які гэта быў незвычайны чалавек і якім суровым стаўся ягоны лёс, — аб гэтым казалі на вечары кампазітар Ігар Лучанок і пісьменьнік СяргейГрахоўскі. 3 патрыятычнай прамовай выступіў таксама старшыня грамадзкаасьветніцкага клюба «Спадчына» Анатоль Белы. I як вянок на магілу першага народнага артыста, стаў канцэрт, у якім разам з сьпевакамі Беларусі: Анатолем Ярмоленка і групай «Сябры», Віктарам Вуячычам, Уладзімірам Палупанавым, Галінай Смоляк, Аляксеем Ісаевым, Віктарам Пакудзюком сьпявалі артысты з Расеі—Людміла Талкунова і з Украіны—Валянтын Зяркевіч. Сапраўдным сюрпрызам для гледачоў 54 55 стала выступленьне студэнтаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры, якія падрыхтавалі сцэну з спэктакля Галубка. Вяртаньне да Галубкоўскай клясыкі сёньня, у наш складаны час, гэта яшчэ адно сьведчаньне аб неўміручасьці Уладзіслава Галубка. I яшчэ адна дэталь. Праглядаючы фрагменты кінафільма, з рэдкімі здымкамі Галубкоўскай трупы пад час гастроляў, успомніўся ліст дэлегатаў батрацкага зьезда Галубку пасьля паказу спэктакляў у Бягомлі Ліст быў надрукаваны ў газеце «Голас Беларуса» за 25 верасьня 1925 года. «Наш наказ табе, братка! Няма таго батрака ў нашымраёне, які не знаўб тваіх твораў, якія так многа кажуць абба трацкім жыцьці. Можа іх, хто не знае, бо яны далёкіяім, алеж ты, братка, сумеўулавіць яго і дадаў яму пекнату, выліваючы на сцэне. Можа ты і не быў батраком, алеж шчасьця» ня быў « У часе канцэрту. Зьлева народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч, справа кампазітар Ігар Лучанок. ты батрак запраўскі. Батрак, бо ты з намі ў сваіх думках. Мы шчыра дзякуем табе! Жыві з сваёй трупай і будзі батрацкую сьвядомасьць!» У знак пашаны і любові да Галубка, сяляне падарылі яму лапці. Сьціплы дар батракоў быў незабыўным падарункам для Галубка. Прайшлі годы і нашчадкі, у гонар павагі і любові да першага беларускага народнага артыста, у памяць драматурга і настаўніка правялі гэтую першаю афіцыйнаўрачыстую вечарыну памяці. Вечарына, якая, як думаецца пакладзе пачатак сапраўднаму вяртаньню беларусаў да духоўнай спадчыны Уладзіслава Галубка, да сьветлага духу ягоных твораў, якія вучаць нас, берагчы сваю Бацькаўшчыну, каб ніколі боль на нашай зямлі не пралілася «Бязвінная кроў», каб ніколі ў Беларусі, «Праменьчык » Кожны народ у сваёй гісторыі мае такія падзеі, якія не пазначаны чырвоным колерам у календары,але ёсьць этапамі на шляху разьвіцьця нацыі. Ад іх пачаліся зьмены ў нацыянальным усьведамленьні рэчаіснаснасьцяў, у нацыянальнай самасьвядомасьці. Даты гэтыя ня ёсьць такія велічныя, як, напрыклад, 1863 г,—выданьне «Мужыцкай праўды» К. Каліноўскім або 1906 г,—выхад газэты «Наша ніва». Аднак пры ўсёй сваёй непрыкметнасьці, яны паказальнікі зьменаў у жыцьці. Такой ёсьць і гэта сьціплая дата —1984 год, год калі зарадзіўся Менскі грамадзкаасьветніцкі клюб «Спадчына». У чым знамянальнасьць гэтай даты? Клюб «Спадчына» дае нам адлік пачатку правядзеньня ў Беларусі легальнай асьветніцкай працы па выхаваньню моладзі, па гартаваньню дзеячоў Адраджэньня. Каліб усю тую энергію і баевы запал, які быў у спадчынцаў перадаць іншым дзесяткам сотняў беларусаў і сваечасова накіраваць у бок змаганьня за умацаваньне незалежнасьці Беларусі, накіраваць на далейшае паглыбленьне сваёй нацыянальнай культуры,—дык якіміж . моцнымі быліб мы зараз! I як высока стаялаб сёньня нацыянальная беларуская культура і дзяржава! Несумненна, у будучыні гісторыя клюбу «Спадчына» зьверне ўвагу гісторыкаў і дасьледчыкаў. 19841994 гады — гэта цэлы пэрыяд у гісторыі нашай Бацькаўшчыны, на працягу якога Беларусь ад усясільнай камуністычнай дыктатуры падступова пераходзіць да дэмакратыі. Як у гэтых умовах дзейнічалі незалежныя грамадзкія арганізацыі, як яны змагаліся з старой сытэмай — усё гэта мусіць вывучацца, бо барацьба яшчэ не закончана. Прапануем вашай увазе храналёгію жыцьця клюбу «Спадчына», складзеную яе старшынёй Анатолем Белым. У ёй у інфармацыйнай форме адлюстравана гісторыя жыцьця беларускіх змагароў з 1984 па1994 ,год. 56 Храналёгія культурнаасьветніцкага жыцьця клюбу «Спадчына» Гісторыя клюбу «Спадчына» сваімі каранямі уходзіць у сакавік 1984 году. Так, 10 гадоў назад выканкам Партызанскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Менска прыняў, нарэшце, рашэньне аб перадачы нежылога памешканьня па вул. Мендзялеева 3 клюбу «Спадчына». 21 сакавіка 1984 г. у «Настаўніцкай газэце» за №28 было надрукавана паведамленьне, што пры ЖЭС23 Партызанскага раёна адкрываецца клюб «Спадчына», у якім будуць праходзіць заняткі, сустрэчы з мастакамі, дасьледчыкамі гісторыі і кульТУРЬІ Рэспубліккпры гэтым адзначалася. 20 лютага 1985 г Адкрыцьцё клубу «Спадчына» Купава, мастак і мастацтвазнавец Віктар Шматаў 58 што «Спадчына» запрашае ўсіх жадаючых. Нежылое памешканьне, якое выдзяліў ЖЭС—23 для клюбу, было зусім непрыдатнае для прыему наведвальнікаў. Рамонт двух пакояў заняў багата часу, бо ўсё прыходзілася рабіць самім. Калі апошнія будаўнічыя працы, нарэшце, скончыліся, была падрыхтавана экспазыцыі выстаўкі «Сыны зямлі беларускай» з калекцыі старшыні клюбу Анатоля Белага. На маленькай плошчы было разьмешчана больш за 300 мастацкіх твораў жывапісу, графікі, скульптуры і прыкладнога мастацтва. Клюб яшчэ ня быў афіцыйна адкрыты. але інфармацыя аб ім пачала< распаўсюджвацца ў Менску. Пэўна, што гэтаму ў немалай ступені паспрыяла выстаўка «Медальернае мастацтва Беларусі (з калекцыі старшыніклюбу «Спадчына» А. Белага», якая адкрылася 21 чэрвеня 1984 г. у Палацы культуры Белсаўпрофа. Выстаўка, прысьвечаная даволі маладому беларускаму медальернаму мастацтву, праводзілася ў рэспубліцы ўпершыню. На ёй было прадстаўлена звыш за 180 твораў медальернага мастацтва рэспублікі. 20лютага 1985годуадбылося адкрыцьцё клюбу «Спадчына» ў памешканьні па вул. Мендзялева, 3. Адкрыцьцё было ўрачыстае. Невялікія пакоі клюбу не маглі зьмясьціць усіх жадаючых. I гэтазразумела. Упершыню ў рэспубліцы адкрываўся клюб, які ставіў сваёй мэтай вяртаньне нашай гісторыі і памяці, забытых імёнаў беларускага народу і адраджэньне сапраўднай гістарычнай праўды. 6 ліпеня на радзіме Янкі Купалы каля в.Вязынка клюб «Спадчына» правёў Купальле. 28 верасьня перад школьнікамі сярэдняй школы №133 і таксама перад сябрамі клюбу «Спадчына» выступаў мастацтвазнаўца і калекцыянер народнай творчасьці Яўген Сахута. Тэма даклада: «Праблемы збору і захаваньня народнага мастацтва». 15 кастрычніка перад школьнікамі сярэдняй школы № 133 і сябрамі клюбу выступіў мастацтвазнаўца Міхась Баразна. Тэма рэферата: «Народнаемастацтва БеларусР. 23 кастрычніка—сустрэча з навуковым супрацоўнікам інстытута філязофіі і права АН БССР Алегам Бембелем. Тэма гутаркі: «Роля мовы ў культурным жыцьці Беларусі». На вечары было праведзена анкеціраваньне і адбыўся збор матэрыялаў. Некаторыя зь якіх увайшлі ў даволі вядомую кнігу аўтара. Адметнасьцю вечара было і тое, што тэлебачаньне зрабіла інтэрв’ю як са старшынёй клюбу, так і з Алегам Бембелем, дзе ставіліся пытаньні аб ролі клюбаў у культурным жыцьці горада. 26 кастрычніка клюб «Спадчына» наведалі слухачы Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. Перад наведвельнікамі выступіў старшыня клюбу А. Белы на тэму:«Работа з моладзьдзю па месцы жыхарства—адна з неабходных частак фарміраваньня яе навуковага сьветапогляду». Правядзеньне падобных лекцыяў для будучай партыйнай элітай быў адным з спосабаў захаваць клюб, які ў горадзе пачаў набыць вядомасьць як клюб нацыяналістаў. 13 лістапада перад сябрамі клюбу выступіла дырэктар літаратурнага музэя Максіма Багдановіча Тамара Кароткая. Яе паведамленьне было на тэму: «Дзейнасьць на вуковых супрацоўнікаў па стварэньню музэя Максіма Багадановіча». 27 лістапада —сустрэча сяброў клюбу зь пісьменьнікам і гісторыкам Кастусём Тарасавым—аўтарам кнігі «Памяць аб легендах». 11 сьнежня—сустрэча з музыказнаўцам, супрацоўнікам рэдакцыі музычная праграма беларускага тэлебачаньня Людмілай Макаранка.Тэма гаворкі: «Беларусхая ста~ ражытная музыка. Канты, Полацкі сшытак». Слухачы мелі мачымасьць праслухаць запісы гэтых твораў. 13 сьнежня—упершыню ў Беларусі ў памяшканьні галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэта адчынілася выстаўка да 500годзьдзя Франьцішка Скарыны (з калекцыі старшыні клюбу «Спадчына» А. Белага). Удзел у адкрыцьці выстаўкі бралі паэт Алег Лойка, пісьменьнік АлесьПетрашкевіч, перакладчык,паэт Язэп Семяжон, дасьледчык Адам Мальдзіс, мастацтвазнаўца і мастак Віктар Шматаў. На выстаўцы было прадстаўлена звыш 70 графічных аркушаў беларускіх мастакоў, прысьвечаных беларускаму першадрукару. Выстаўка працягвалася да сьнежня 1988 г. Адтуль яна перамясьцілася ў памешканьне Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі імя Пятруся Броўкі, дзе экспанавалася да траўня 1986 г. Усе яе экспанаты, а таксама значная частка калекцыі, якія па тэхнічных прычынах не маглі быць выстаўлены на выстаўцы, былі сфатаграфаваны для будучага энцыкляпэдычнага даведніка «Францыск Скарына», які рыхтаваўся у гэты час у выдавецтве БСЭ імя П.Броўкі. 25 сьнежня — адбылася сустрэча з загадчыкам кафедры гісторыі СССР і БССР доктарам гістарычных навук, прафэсарам інстытута культуры Анатолем Грыцкевічам. Тэма выступленьня: «Беларускае служывае саслоўе сялян «выбранцы». 29 сьнежня—вечар, прысьвечаны 500годзьдзю Франьцішку Скарыне, арганізаваны для азнаямленьня іарданскага студэнцкага зямляцтва з жыцьцёвым і творчым шляхам беларускага першадрукара. 3 дакладам на тэму выступіла сябра клюбу «Спадчына» Сьвятлана Белая. 1986 год 3 студзеня —сустрэча зь пісьменьнікам Беларусі, загадчыкам сэктара гісторыі дакастрычніцкага пэрыяду інстытута літаратуры імя Якуба Коласа АН БССР Адамам Мальдзісам. Тэма выступленьня «Задачы вывучэньня гісторыі беларускай літара туры і культуры».