Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
настаўнікі. Гэта былі надзвычайна самаахвярныя людзі. Дзякуючы ім, многія дзеці, асабліва з дальніх беларускіх вёсак, атрымалі мажлівасьць вучыцца. (Вучоба была дарагая, а матэрыяльны стан многіх навучэнцаў быў вельмі дрэнны).
3 настаўнікаў, якія выкладалі ў нас у гімна зі і, трэба вылучыць Максіма Гарэцкага. Наш бацька сябраваў зь ім і часта хадзіў на кватэру пісьменьніка, дзе зьбіраліся літаратары. Жонка Гарэцкага Леаніла выкладала ў першапачатковых клясах. Яна была першай настаўніцай Людвікі і запомнілася дабрынёй і шчырасьцю. Алена Сакалова вучыла беларускай мове. Была яна вельмі прыгожая і ўмела зацікавіць сваім прадметам.
Антон НэкандаРэпка выкладаў фізыку. На сваіх занятках ён стараўся даць як Mara болей практычных ведаў. Вучыў хлопцаў, як зрабіць лыжы, як лепш навастрыць канькі. Часта ён браў вучняў на розныя выстаўкі. Памятаем выстаўку, дзе дэманстравалася гісторыя разьвіцьця радыё. Выстаўка пакінула надзвычайнае ўражаньне, бо мы пабачылі, з чаго пачыналася радыё, якія посьпехі былі зроблены на працягу некалькі гадоў.
Настаўнікі выкладалі ня толькі на лекцыях, але і паза імі. Пасьля заняткаў і абеду яны зноў прыходзілі ў гімназію і працягвалі займацца з вучнямі. Віленская Беларуская Гімназія працавала з ранку да вечара. Калі нехта хацеў чамунебудзь навучыцца, ён заўсёды меў такую мажлівасьць. Настаўнікі мяняліся, але пераважная боль
46
47
шасьць зь іх заставалася і выкладала гадамі. Клясы былі перапоўненыя, таму было некалькі паралельных клясаў.
Першыя гады ў гімназіі былі складаныя. He хапала падручнікаў. Памятаем, як настаўнік матэматыкі Астроўскі раздаў вучням па пару лісткоў з падручніка па арыфметыцы ў расейскай мове і папрасіў, каб кожны вучань пераклаў свае бачынкі. Так, калектыўна, з дапамогай вучняў і настаўнікаў зьявіўся ў Віленскай Беларускай Пмназіі свой беларускі падручнік арыфметыкі. Цікавы успамін пакінуў мастак Драздовіч, які выкладаў мастацтва. Ён быў сапраўдным падзьвіжнікам: езьдзіў па вёсках, рабіў замалёўкі вясковых хатаў, будынкаў, краявідаў. Мастак быццамбы адчуваў, што пройдзе яшчэ нямнога часу, і гэтыя мясьціны захаваюцца толькі на яго малюнках. Аднойчы ён намаляваў сьвіран, вельмі над звычайны, і Людвіка, пад ўражаньнем пабачанага намалявала свой варыянт. Драздовіч, зьдзіўлены, схапіў малюнак і панёс ягопаказвацьбацьку, кажучы, што Дюдвіка мусіць адводзіць больш часу для маляваньня. Бацька, які сам быў вельмі здольны да мастацтва, падтрымаў Драздовіча. Мы сталі браць прыватныя лекцыі ў мастака,але яны працягваліся нядоўга. Пад уплывам бацькі Дюдвіка пачала распісываць вялікодныя яйкі. Мастаку Сяргіевічу вельмі падабаліся вузоры , і ён часамі прасіў, каб мы падаравалі яму яйка. Адно яйка, зробленае пад Вялікдзень, было асабліва памятным бацьку. На адной старане быў малюнак і надпіс «Хрыстос Уваскрос!», a на другім баку: «Уваскрэсьне Беларусьі». Бацька прымусіў Людвіку занесьці гэтае яйка да Антона Луцкевіча, які зьмясьціў яго сярод экспанатаў Беларускага музэя імя І.Луцкевіча. (Пасьля мы пабачылі ў адной кніжцы, выдадзенай у БССР, Людвіка
вае яйка. Другая старана, з надпісам «Уваскрэсьне Беларусь!», была неяк прыкрыта, былобачна толькі «Уваскрэсьне». А ў прозвішчы аўтаркі была памылка, замест Будчанка, як клікалі Людвіку ўвесь час у Вільні, стаяла прозьвішча Будченко.)
Віленская Беларуская Гімназія ня мела тых датацыяў, якія даваліся польскім ўрадам для польскіх гімназіяў. Толькі аднойчы з Амэрыкі для вучняў была даслана спэцыяльная харчовая дапамога. Адзін раз на дзень у перапынку паміж 2 і 3 вурокамі ў сталовай давалі белыя смачныя булкі і какао. Пазьней амэрыканская дэлегацыя наведала гімназію. Памятаем, што мы вельмі хваляваліся па поваду прыняцьця. Настаўнікі загадалі кожнаму з нас зрабіць амэрыканскі сьцяжок, а мы ня ведалі дакладна, колькі чырвоных, а колькі белых палос мае сьцяг. Нажаль, пасьля гэтага візыту дапамога хутка скончылася. I маткі некаторых гімназістаў заарганізавалі буфет, куды па чарзе прыносілі печыва і прадавалі яго.
У гімназіі працавала многа гурткоў. Калі хто з настаўнікаў валодаў нейкім мастацтвам або меў спэцыяльныя веды ў танцах, балеце, музыцы, стараўся нам дапамагчы.Жонка Астроўскага Антаніна выкладала вышываньне. Ад яе і мы навучыліся вышываць. Вышывалі ня толькі рэчы штодзённага ўжытку, але і канцэртныя блузкі (на белым фоне блакітныя васількі), у якіх выступалі разам з хорам, якім кіраваў РыгорШырма, Рэпертуар хору быў поўнасьцю беларускім, народным. Таксама Шырма навучыў нас царкоўным Калядкам. Час ад часу мы выступалі з канцэртамі: у гімназіі, ва ўнівэрсытэце. Людвіка дапамагала перапісваць ноты. Шырма жыў нейкі час у панадворку гімназіі. 1 яму было вельмі зручна прыходзіць да нас на рэпэтыцыі. У гімназіі была вялікая заля са сцэнай. На
сцэне стаяла фартэп’яна. На вялікім перапынку мы прыходзілі сюды і музіцыравалі. Таксама тут, раніцою мы рабілі пад музыку чімнастыку. У гімназіі часад часу ставіліся пастаноўкі. Артыстамі былі ня толькі вучні, але і іх бацькі, а таксама студэнты. Памятаем, як нашая маці выконвала ролю Агаты ў спэктаклі «Паўлінка». Акрамя нашай Maui ў гэтым спэктаклі прымалі ўдзел яшчэ 2 ці тры старэйшыя жанчыны. Людвіка таксама прымала ўдзел у спэктаклях. Першы раз гэта была дзіцячая пастаноўка, пра хлопчыка, які пайшоў у лес і заблудзіўся. Хлопчык прылёг пад дрэвам і заснуў, a вакол яго праходзілі цікавыя жывёлы і кветкі. Пачыналася пастаноўка словамі:
Мы карлікігномы, Мы дзеці духоў. Жывём у гушчары Пад ценью дубоў.
Першая роль Людвікі была вельмі малая, яна была кветкай, затое у другой пастаноўцы «Пакой у найме» яна выконвала ролю галоўнай гераіні. Гэта была вясёлая пастаноўка, аб тым, як па памылцы адзін і тойжа пакой быў здадзены гаспадыняй і гаспадаром хаты розным людзям: спачатку студэнтцы, а пасьля студэнту. I прыгоды, выкліканыя гэтай памылкай, і ўсе непаразуменьні здаваліся вельмі сьмешнымі і гумарыстычнымі.
Пасьля заняткаў, мы ішлі да хаты абедаць, а затым зноў прыходзілі ў гімназію. Хлопцы сьпяшаліся на гімнастычую пляцоўку, дзе гулялі ў спартовыя гульні, а мы ішлі на розныя заняткі і гурткі.
Зь нецярпеньнем усе чакалі вечарынаў, якія праходзілі ў гімназіі. На вечарыны запрашаліся ня толькі гімназісты, але усе жадаючыя. Загадзя друкавалі праграмкі, якія прадавалі перад пачаткам вечарыны. Часамі, у залежнасьці, які кляс рыхтаваў
вечарыну, перад пачаткам танцаў паказвалася прастаноўка. На танцы вучні прыходзілі звычайна ў гімназісцкай форме: дзяўчаты у сіняй спадніцы з складкамі і сіняй блузцы з белым каўнерчыкам, але без чорнага фартушка, які насілі толькі на заняткі. Трэба сказаць, што ня ўсе вучні мелі формы. Тыя бацькі, што ня мелі грошаў, апраналі сваіх дзяцей, у што маглі. Тое самое датычыцца і гімназісцкіх шапак, якія мелі ня ўсе гімназісты. Гімназісцкая шапка была шэрая, з казырком або без яго. Наперадзе быў бел чырвонабелы трохкутнік і вышытыя літары ВБГ.
У гімназіі, пачынаючы зь першых гадоў яе існаваньня адзначалі дзень 25 Сакавіка, але ў першыя гады гэта было вельмі сьціплае сьвяткаваньне. Мы хадзілі маліцца ў беларускія сьвятыні. Праваслаўныя ішлі ў царкву, каталікі—у касьцёл, гэбрэі—у сынагогу. У гімназіі не было моцнага рэлігійнага падзелу, які склаўся на эміграцыі. 3 гадамі сьвяткаваньні 25 Сакавіка набылі мацьнейшы размах, але з паступовым наступам палякаў на ўсё беларускае, сьвяткаваньні зноў сталі больш цішэйшымі.
(Працяг будзе)
48
49
Мы пісалі ўжо пра Галубка, што ён вучыўся дзетолькі можна як мастакпейзажыст і як артыст, калі наездамі бываў у Маскве ці Ленінградзе. Яму не падабаўся Меерхольд тым, штоён якрэжысёр спрошчаваў сэнс п’есаў Астроўскага, даводзячы іх да абсурду.
У п’есе «Лес» не было ніякіх дэкарацыяў, ніякіх падвесных заднікаў. Сцэна стаяла пустая, як шалупайка ад яйка. Між тым, на фанэрнай скрыне з прыступкамі сядзелі Аркашка ды Несчасьліўцаў— лавілі рыбу. Hi вудаў, а ні іншых прыналежнасыдей у гэтых рыбакоў не было. Адной толькі мімікай ды жэстамі дасягалася ўражаньне лоўлі. Быццамбы жывы вялікі лешч трапятаўся ў руках Аркашкі.Трымалася п’еса толькі таму, што выканаўцамі роляў былі знакамітыя артысты, якія быццам трымал і экзамен перад журы ў тэатральным інстытуце, дзе без ніякіх прыладаў трэба «сыграць роль» заўзятага рыбака. Калі мы глядзелі гэты спэктакль з Галубком, ён увесь час ірваўся пакінуць глядзельную залю і бегчы дадому, гаворачы. «Што гэта за відовішча, калі глядзець няма чаго».
У той час існавала шмат якіх тэатральных гурткоў. Былі «Сіняя блуза», «Трам»— тэатр рабочай моладзі. Тадыж узьніклі канцэртныя ансамблі, групы эстрадных і цыркавых артыстаў. Усё гэтае рушыла з Працяг. Пачатак у № 5(5)9(19), 5(25)9(29)
цэнтру на ўскраіны, не мінаючы шматлікіх мястэчкаў. Нейкія куплетысты, чачотачнікі, асілкі, гіпнацізёры і фокусьнікі выступалі перад пачаткам кінафільмаў. Тое самое было і ў літаратуры. Зьявіліся розныя імажэністы, акемісты ў Беларусі таксама
ўзьніклі «Узвышша» і «Маладняк».
Гэтыя літаратурныя згуртаваньні ня толькі адстойвалі свае пазыцыі, але яшчэ і вялі барацьбу з тымі згуртаваньнямі ці з асобнымі пісьменьнікамі, якія не спавядалі ідэі сваіх супраціўнікаў.
Так было і з Галубком, якога «крытыкавалі» за меладрамнасьць, адсутнасьць у ягонай драматургіі наватарства, быццамбы ён не разумеў сучаснасьці і цягнуў назад, губляў рэвалюцыйнасьць у кожным сваім творы.
Неяк пад ціскам маладнякоўцаў на Галубка, ён, прыйшоўшы дамоў са сходу, ускрыкнуў: «Маладняк , каб ты ня ўзрос!» A між тым, праз нейкі час ён падаў заяву ,каб яго прынялі ў гэтае літаратурнае згуртаваньне:
«У Мінскую філію Усебеларускага літаратурнага згуртаваньня.
Маладняк. Заява Галубка Уладзіслава Іосіфавіча. Лічыўбы за вялікі гонар быць маладня
коўцам—прашу залічыць мяне ў склад сяброў гэтага згуртаваньня.
1.10.	1926 г.
Ул.Галубок».
Што прынудзіла Галубка ў свае 44 гады зрабіцца маладнякоўцам, цяжка здагадацца, ёнжа ўсё роўна быў рэвалюцыянерам у сваёй творчасьці. Але трэба было каб і вонкава ён лічыўся у шэрагу наватараў, каб усім было бачна, што ён падзяляе свае думкі з маладнякоўцамі і пагэтаму крочыць разам зь імі ў шарэнгах згуртаваньня.
У выяўленчым мастацтве тых часоў было тое самое, што і ў літаратуры. Кубізм і супратэматызм разам з натуралізмам. Розныя групоўкі накшталт «белая роза» ў Маскве, АХР і ОМАХР, розныя нацыянальныя згуртаваньні, а ў Беларусі РОМБ. Што гэта было паказальнікам вольнасьці мастацтва, ніхто не аспрэчваў, наадварот, мы зараз дзівімся, што ў Беларусі быў Пэн і Шагал, Рушчыц і Сяргіевіч, Дучыц і Севрук, Малевіч і Кандзінскі, Мініні і Фогт, Волаў і Эндэ і шмат іншых, хто быў на працілеглых пазыцыях. Але гэтая шматлікая пал ітра фарбаў толькі садзеійнічала разьвіцьцю мастацтва хараства, пошукаў выразнасьці ў нацыянальных мастацтвах.