Беларусь мая—хлеба бохан— Рэж яе папалам ці як— I ня ўчуюць ні крыкаў, ні вохаў Hi сама, ні маскаль, ні паляк. Гпмміі Mae ўспаміны Анеля Катковіч Пішы на стол, пішы ў стол. Пішы і мала, й многа. Але сярод тваіх радкоў Хай будзе хоць адзін для Бога. Скарына ведаў, што нашчадкі Да кніг яго не дакрануцца; Але рабіў іх без аглядкі, Каб у сэрцы Бога адгукнуцца. Няма ніякіх тут сакрэтаў Сярод усіх часоў, гадзін, Калі адзін я —я з Сусьветам, Калі я з вамі — я адзін. Манголататарская сіла He канула ў магілу, Яна ў маскаля ўвайшла I далей па сьвеце пайшла. Бяру звычайна жменю слоў, Слоў, бы паветра, простых I пачынаю прасяваць, Як прасяваюць проса. А сетку ў рэшаце маім, У адрозьненьне ад іншых, Складаюць думкі і пачуцьці, Што высьпелі ў цішы. I вось, калі ператрасу Я жменю тую слоў, Глядзіш — і ў рэшаце на дне Верш сам сабой —гатоў. Мяне зь Верай судзілі завочна. Ня прысутнічалі мы на сваім судзе, не бараніў нас ніякі адвакат, не маглі сказаць ані воднага слова ў сваёй абароне. Ды якая была тады розьніца, на колькі, 10 ці 25 гадоў, засудзілі? Пакуль жыў Сталін, з палітычных вязьняў ніхто з такога лягера дамоў не варочаўся. Большасьць памірала, не адбыўшы кары, a тыя, хто ператрываў, ішоў на «вольное поселенне». Іх выпускалі зь лягера, не дазваляючы аддаляцца далей як 100200 км. Пачынай жыцьцё як хочаш. Выходзячы зь лягеру, кожны быў інвалідам, няздольным да працы. А адсядзеўшы тэрмін, трэба было шукаць сродкаў да жыцьця. Якжа дрыжэлі вязьні, думаючы аб прыбліжэньні заканчэньня кары. У лягеры мелі яны месца дзе прылегчы і міску аўсянкі, а там, паза лягерам, што каго чакала? Так, выпушчаная на волю адна полька Горссэк Гэнрыка з Львова родам, якая была зусім няздольная да працы, села пад плотам і не пайшла нікуды. Убачыўшы яе, нерухомую, нехта з вольных заапекаваўся ёй. Удалося нават адправіць яе ў Польшчу, бо тады ўжопазвалялі туды ехаць. На Бацькаўшчыне яна хутка памерла. Забралі мяне этапам разам зь Верай і Славікам. He далі для малога ані чыстых полак, ані харчоў адпаведных. He дазволілі паведаміць родных аб нашым лёсе. Ніхто да нас ніколі не прыехаў, ніхто не перадаў ніякай перадачы, бо ніхто нічога пра нас ня ведаў. Завялі нас у цягінік з вагонамі, прадназначынымі для перавозу вязьняў. Народу было многа. Веры загадалі сесьці з сынам на верхняй паліцы, на якой фактычна сядзець ня можна было, бо вельмі мала месца і галава ў столь упіралася. Трэба было ўвесь час ляжаць. I дзіця мусіла ляжаць. Славік плакаў, бо было вельмі горача, а ён ляжаў мокры, ня мела Вера, у што яго перавіць. Карміла Вера яго грудзьдзю, але гэта нязручна было рабіць ўсьцяж у ляжачай позе. У дарозе давалі сухія сухары і ваду. На вярху задыхаліся ды ў ва ўсім вагоне было душна. А Славік плакаў і плакаў, хацеў на паветра. У такіх умовах даехалі да Масквы. Там нас завязьлі ў перасылачную турму на Бутырках, мяне зь Верай разлучылі, але на гарачыя просьбы Веры пасьля дня ці двух нас злучылі. Пакуль я была адна, мела магчымасьць убачыць,у якіх жахлівых умовах знаходзіліся праз цэлы дзень вязьні ў пачакальні. Шчасьлівай пачулася я, калі мяне прывялі да Веры. Яна сядзела ў камеры, вызначанай для матак з малымі дзяцьмі. Тут магла я забаўляцца з Славікам, які ў тым часе быў вельмі пацешным хлопчыкам. He абмінуў яго ўвагай ніводны надзірацель, які правераў камеру. Падыйшоўшы да Славіка, мусіў абавязкова ўзяць яго на рукі. Меў хлопчык белыя валаскі, блакітныя вялікія вочы і рэгулярныя рысы твару.Акрамя таго.што нарадзіўся ў турме.і адразу пась Працяг. Пачатак у №2(32), 1994 40 41 ля нараджэньня выглядаў, як малы старычок, бо ўвесь быў паморшчаны, але дзякуючы.што Вера мела многа малака,ён прыйшоў да сябе. Маючы сем месяцаў, быў вялікім, ружовенькім, прыгожым хлопчы кам. (Родзячы яго Вера, тры дні мучалася, муселі рабіць царскі разрэз, і лекары ня мелі надзеі на яе жыцьцё). Былі мы ў Маскве цэлы тыдзень разам. Марылі аб тым, каб паслалі нас у адно і тое самае месца. Разам мы даехалі з Масквы ў Горкі. Пасьля прыезду туды, пагналі нас у лазьню, забіраючы рэчы ў пражарку. У гэтай пражарцы зусім спалілі Верынае каракулевае футра. Але ня гэта было для нас найважнейшае. Многа нэрвау каштавала нам лазьня, у якую мусілі ісьці разам са Славікам. Лазьня была так перапоўнена, што не было дзе прытуліцца, а мы мелі з сабою дзіця. Паставілі нас пад халодны душ. Было поўна дыму і пары. Славік увесь час плакаў, а мы разам зь ім, бо прадчувалі нешта кепскае. Пасьля лазьні нас разлучылі. Веру з сынам павялі ў адну турму, а мяне ў другую. Веру яшчэ раз павялі са Славікам у лазьню, аб гэтым яна мне расказывала, калі мы спаткаліся ў Будславе. Больш мы не ўбачыліся зь ёй. Яе накіравалі ў Казахстан, а мяне ў Іркуцкую вобласьць.Некалькі дзён сядзела я яшчэ ў Горкім. Пасьля лазьні была моцна прастуджаная. Мела вялікі цяжар на грудзях, ня мела чым дыхаць. Быў закладзены нос і горла. Павысілася тэмпература.У камерыбылостолькі народу, што нельга павярнуцца. Да тагож ад Менска не пераставала балець галава. Пакульдаехала я ў Іркуцкуювобласьць затрымлівалася ў многіх гарадах і перасылачных турмах. Усюды поўна было народу. Ехалі жанчыны і мужчыны, палітычныя вязьні і крымінальныя, людзі навукі і злодзеі. Памешаныя былі ўсе разам. На нарах не хапала месца. Ехалі цягніком таварным цэлымі месяцамі, дзьверы былі замкнутыя. Адкрываліся, калі прыносілі есьці. У вагоне былі толькі жанчыны. Са мною ехала многа масквічак, жонак вялікіх ураднікаў. Былі гэта багата апранутыя жанчыны і пачувалі сябе лепшымі, чым іншыя. Яны пазанімалі лепшыя месцы на нарах і зручна спалі ў той час, як многія ноч і дзень сядзелі скор чыўшыся на мокрай падлозе вагона. Сама я мела месца да спаньня сярод грузінак. Гледзячы, як мучацца іншыя на зямлі, я ноччу ўставала і ўступала сваё месца каторайнебудзь жанчыне з падлогі. Гэтым нажыла ворагаў сярод грузінак, бо, устаючы, часта іх разбуджвала. Між намі было найбольш украінак. Астатнія розных нацыянальнасьцей. Мела я з сабою пару прыгожых рэчаў.асабліва быў прыгожы шляфрок японскі, які адразу падгледзілі блатныя і пастанавілі мяне абакрасьці. У Маскве далі мне целагрэйку, бо з сабою мела я толькі летнія рэчы. I верх, і падшыўка целагрэйкі былі такія брудныя, што ня можна было пазнаць, які яна мела калісьць коляр. На адой з перасылак, памяняла я свой новы, шыты ў Бэрліне касьцюм на паліто.бо было ўжо холадна.Хусткі цёп лай у мяне не было. Калі мяне арыштавалі ў Варшаве, я пасьпела ўзяць з шафу п. Тірбах світар, штаны, ручнік і закапанскія капцы, пакінула распіску на гэтыя рэчы з тым, каб яна ў Бэрліне ўзяла нешта для сябе з маіх пакінутых там рэчаў. Прапала я бы зусім, каб гэтага ня мела. Калі мыпрыехалі ў Іркуцкуювобласьць, быў такі вялікі мароз, штоадаразу некалькі жанчын адмарозілі сабе насы. Накіравалі мяне ў Тайшэцкія лягеры, Іркуцкай вобласьці.недалёка да возеру Байкал.Прывялі нас у барак, перапоўнены вязьнямі. Пасярэдзіне яго стаяла печка. Далі месца на нарах, на якіх ляжаў сяньнік, набіты саломай, і марны коц. Падушкі ніякай не было і ня бачыла я яе аж да вызваленьня. Было амаль цёмна. Барак асьвятляла маленькая лямпакапцілка. Дрыжала я ад холаду і заснуць не магла. За парадкам у бараку глядзела днявальная. Яна печку паліла, мыла падлогу.На нач баракі замыкалі. Увесь лягер быў абгарожаны высокім плотам з нацягнутым зьверху дротам.а ў кутах стаялі вышкі для вартаўнікоў. На другі дзень далі нам вопратку: брудные, палатаныя старыя бушлаты, ватныя таксама старыя штаны, шапкі на голаву і валенкі —кожны розны. Адзін быў высокі і шэры, другі цёмны і кароткі. Адзін замалы, а другі завялікі. Бялізну казённую таксама далі і ручнік. Вывелі нас перад баракам і пастроілі ў пяцёркі. Новая вопратка так нас зьмяніла, што нікога пазнаць ня было можна. Раптам чую, нейкая жанчына кліча мяне па імені. Пытаюся, як вы мяне пазналі, а яна адказвае —па паяску. Бушлат свой перавязлала я паяском ад шляфрока. Раней чым мы выйшлі на працу, пасьнедалі ў лягернай сталоўцы: халоднай задымленай, цёмнай, перапоўненай парай. Далі нам кавалачак хлеба і суп аўсяны. Такі суп елі мы тры разы дзённа. Якжа надакучыла мне гэтая аўсянка! Вывелі нас на дарогу адкідаць сьнег. Мароз быў такі вялікі, што сьлёзы замерзалі, мерз нос. Стараліся нос завязаць хустачкай, але яна роабілася жорсктая і замерзала ад дыханьня. У бараках пераважала ўкраінская мова. Мужчын у нашым лягеры не было. Усе мужчынскія працы выконвалі жанчыны. Далі мне першую катэгорую, г.зн. залічылі да найсільнейшых, і паслалі на лесапавал. Трапіла я на калону 9, якая ня мела вады. Прывозілі ваду з ракі, адлеглай 12 км ад лягера. Спэцыяльныя брыгады дзень і ноч разбівалі лёд, які прывозілі ў лягер, тапілі і на такой вадзе варылі стравы, бралі ў лазьню, мылі бялізну, і г.д. Можна сабе ўявіць, як цяжка было здабыць кубачак вады, калі хацелася піць.Тапілі і пілі сьнег. Вельмі доўгі час я ня мела лыжкі і суп піла зь міскі, а калі была якая каша ці бульба, то ела скарынкай ад хлеба. Пачала я хадзіць у лес звальваць вялізарныя сосны, пілаваць іх і ладаваць на машыны. Выходзілі на працу пяцёркамі, акружаныя вартаўнікамі і сабакамі. У лесе прызначалі межы, якія ня мелі мы права пераступіць. Аднойчы сказаў вартаўнік адной з брыгадзіраў пайсьці і прынесьці нейкае дрэва, што ляжала на вызначанай мяжой. Калі яна падыйшла да гэтай мяжы, ён выстраліў і забіў яе. Пасьля сказаў, што яна ўцякала. Куды хто мог уцячы марозам у тайзе, перапоўненай звярамі? Здаралася, што хтонебудь спрабаваў уцячы. Заразжа такога лавілі і расстрэльвалі. Нам часта чыталі прыказы аб расстрэле за пабег. Брыгадзірамі нашымі былі крыміналістызабойцы або зладзейкі. Ня любілі яны палітычных вязьняў і мелі тут аказію над імі пазьдзекавацца. Мне было асабліва цяжка.бо я была хворая, а сама ня ведала якую хваробу маю. У мяне вельмі часта балела галава і наогул, я чулася слаба. Трэбаж было дараўняць фізычна моцным украінкам ці латышкам, якія прызвычаіліся з дзьяцінства выконваць мужчынскія працы. Як аказалася некалькі гадоў пазьней, я была хворая гіпертаніяй— мела вельмі высокі ціск крыві. Нікому не прыйшло ў голаву зьмерыць мне ціск крыві, а я сама пра такую хваробу і ня чула. Маіх скаргаў на боль галавы ніхто ня слухаў. Ня выканаўшы нормы, я даставала менш чым