Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
нікаў), які прабыў на гэтым пасту да закрыцьця духоўнеай сэмінарыі ў 1963 г.
У 1989 г. пры Жыровіцкім СьвятаУспенскім манастрыры зноў пачала працаваць Менская духоўная сэмінарыя, рэктарам якой зьяўляецца япіскап Наваградзкі Канстантын. Сэмінарыі вернута часткаканфіскаваных калісьці будынкаў, хоць у канцы 50х гадоў на тэрыторыі манастыра быў узьведзены новы корпус сэмінарыі.
Жыровіцкая сьвятыня з комплексам храмавых і манастырксіх пабудоваў, якія захаваліся да нашых дзён, цікава ня толькі як унікальны рэлігійны асяродак, але й як помнік архітэктуры і гісторыі, як сымбал складанага і нялёгкага лёсу беларусаў. Гэта цудоўны вастравок нашай яшчэ не раскрытай да канца духоўнай спадчыны.
Успенскі сабор збудаваны ў 1565161 бгг. як галоўны храм сьвятыні. Гэта вялікі цагляны трохнефавы крыжовакупальны аб’ём, даўжыня якога каля 55 і вышыня —40 метраў, з паўкруглай алтарнай часткай ступенчатага контуру. Пачаткова галоўны фасад быў двухвежавы, пасьля разбурэньняў у 1655 г. быў адноўлены, як аднавежавы са спрошчанай купальнай архітэктурай. Сучасны выгляд храм набыў пасьля рэкаструкцыі,распачатай у1821г. і закончанай у 1867 г. Былі ліквідаваны вежы, зьменена форма сьветавога барабана і купала. У афармленьні галоўнага фасада выкарыстаны дарычны ордэр і нізкае франтоннае завяршэньне, a таксама класычныя элементы бізантыйскай архітэктуры. Найбольш эфектнай сілуэтнай часткай збудаваньня зьяўляецца яго купальнае афармленьне, якое над дахам узвышаецца на 10 метраў і надае грувасткаму аб’ёму лёгкасьць завяршэньня.
Інтэр’ер сабора захаваў пачатковыя барочныя формы. Нефы падзелены высокімі аркадамі 1 перакрыты цыліндрычнымі скля
пеньнямі з распалубкамі і стукавым арнаментам. Манументальная конха цэнтральнага двухсьветлавога нефа прарэзана люнетамі й аздоблена фрэскай «Спас Пантакратар». Вялізаны авальны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масыўныя слупы крыжовага сячэньня. Шырокія хоры разьмешчаны на манумэнтальнай трохпралётнай аркадзе, што разьмяшчаецца ў паўночнайзаходняй частцы храма. Лесьвіца на хоры праходзіць у тоўшчы сьцяны галоўнага фасада. Акрамя багатага архітэктурнадэкаратыўнагаафармленьня, падкрэсьленай лёгкасьці канструктыўных рашэньняў і выдатнага асьвятленьня, інтэр’ер упрыгожвае разьба і росьпіс. Увагу прыцягвае драўляны разны трох’ярусны іканастас.Яго канструкцыйную аснову складаюць паярусныя каланады карынфскага ордэра з крапаванымі антаблеманетамі і фігурнымі франтонамі. Гірлянды, херувімы, ракавіны, расьлінны арнамэнт падкрэсьліваюць стыль барока. Жывапіс іканастаса захоўвае сьляды ХУПІ ст.
Галоўнай рэліквіяй сабора зьяўляецца каменны абразок «Маці Божай Жыровіцкай», узяты ў чаканны сярэбраны аклад.
Сабор спэцыяльнымі мураванымі пераходамі злучаны з жылым корпусам і шматпавярховымі збудаваньнямі былой семінарыі. Пад абсіднай часткай сабора— падзямельле.у якім калісьці разьмяшчаліся грабніцы з астанкамі багатых і заслужаных вяльмож Вялікага княства Літоўскага.
У час рэканструкцыяў да сабора з паўднёвага боку прыбудавана заглыбленая ў зямлю так званая зімовая, цёплая царква сьв. Васіля, цяпер Мікольская. Астанкі з падзямельля перанесены і пахаваны ў агульнай магіле побач з Крыжаўзьвіжанскай царквой.
Успенскі сабор— помнік архітэктуры, які
ўключае рысы барока, ракако і калсіцызму.
Мікольская царква, аб якой ужо згадвалася, прыбудавана да сабора ў сярэдзіне XIX ст. Гэта невялікі напалову апушчаны ў мацерык храм простай мураванай архітэктуры з ступенчатымі ўваходамі, як з над ворнай часткі манастырскай тэрыторыі, так із інтэр’ера сабора. Дэкаратыўнае і мастацкае афармленьне не ўяўляе асаблівай каштоўнасьці. Збудаваньне позняе.
Богаяўленская (Яўленская) царква пабудавана з цэглы ў 1672 г. і адносіцца да бязвежавых адназальных храмаў малога аб’ёму. У плане будынак прамакутны, прыблізна 8 на 20 метраў. Галоўны фасад, аздоблены пучкамі паўкалон і фігурным франтонам з валютамі, нібы выстае за межы асноўнага аб’ёму і закрывае бакавыя сьцены. Над двухсхільным дахам узвышаецца невялікі купал на драўляным барабане. Бакавыя сьцены зь невялікім паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, разьмешчанымі высока, упрыгожаны карнізамі, пілястрамі і высокім цокальным выступам. Яўленская царква—помнік архітэктуры позняга барока.
Крыжаўзьвіжанскаяцарква—кальварыя пабудавана з цэглы ў 1769 г. Гэта высокі адназальны храм са званіцай у выглядзе вежы над галоўным трохярусным фасадам. Такаяж вежачка ўзвышаецца над двухсхільным дахам алтарнай часткі. Заля храма перакрыта цыліндрычным скляпеньнем з люнетамі.Над уваходам на трохпралётнай аркадзе—хоры. Шматступенчатая аднамаршавая лесьвіца займае палову будынка і мае ілюзорны працяг на алтарнай сьцяне, што стварае ўражаньне вялікай глыбіні інтэр’ера. Усходы вядуць да выявы Хрыстовага распяцьця, якое цяпер, на жаль, не захавалася. Крыжаўзьвіжанская царква —помнік архітэктуры ракако.
Юр’еўская царква збудавана ў ХУІП ст.
на старых могілках, у паўночнай частцы мястэчка, на дамінуючым над мясцовасьцю ўзвышшы. Гэта драўляны адназрубны, прамакутны ў пляне храм зь пяцігранным алтарным прыбудам, арыентаваным на захад, пакрыты двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам, завершаным трохкутным усечаным шчытом—фігурная барочная вежачка. Сьцены гарызантальна ашаляваны і крапаваны вертыкальнымі лісіцаміпілястрамі. Апсіда вылучана ўнутраным уступам. Дэкаратыўны акцэнт інтэр’ера—багаты іканастас з накладной разьбой. Храм уваходзіць у манастырскі комплекс, нягледзячы на аддаленнасьць ад яго.
Званіца—гэта асобнае мураванае збудаваньне, якое разьмешчана супраць галоўнага фасада Успенскага сабора, па другі бок невялікай плошчы, збудавана не пазьней ХУПІ ст. і часткова рэкаструявана ў пачатку ХІХст. Гэта цэнтральная квадратная ў пляне капліца, над якой у значна зьменшаным пляне надбудавана масыўная вежа званіцы, завершанай паўсферычным купалам з цыбульнай галоўкай на драўляным барабане, падобнай на галоўны купал сабора. Афармленьне галоўнага фасада званіцы выканана ў формах клясыцызму.Пакрыты I верх двухсхільным дахам. Мураваная вежа надбудаванай званіцы размешчана ў цэнтры капліцы. Ад плошчы званіца аддзелена каменным му рам і грунтова адсыпкай, што падвышае яе.
Жылы корпус манастыра ўзьведзены прыблізна ў канцы ХУІІ—пачатку ХУПІ стст. уключае ў сябе муры былых царкоўных збудаваньняў больш раньніх часоў, але разбураных у час вайны ў 1655 г. Ён злучаны з саборам надбрамнай перахадной галярэяй. Разьмешчаны корпус на поўдзень ад Успенскага сабора, двухпавярховы, ніжні паверх перакрыты скляпеньнямі: цыліндрычнымі з распалубкамі ў калідоры і крыжавымі ў ке
ліях. Архітэктура будынка спрошчаная і рознастылевая, што выклікана ўключэньнем ужо існаваўшых старых муроў. Асаблівую ўвагу прыцягвае ўсходняе крыло корпуса, куды ўключаны мур амаль квадратнага ў плане аднавежавага храма зь вінтавой лесьвіцай на званіцу. Захаваліся сьляды дэкаратыўнай фасаднай лепкі. Будынак корпуса ламанай планіроўкі, дах двухсхільны. Ваконныя і дзвярныя праёмы прамакутныя.
Карпусы былой сэмінарыі ўзьведзеныя ў пачатку ХУПІ ст. Гэта двух і трохпавярховыя мураваныя будынкі, аб’яднаныя агульнай планіроўкай, хоць, напэўна, будаўніцтва вялося ў некалькі этапаў. Збудаваньне, пакрытае двухсхільным дахам, мае сіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазыцыю. Фасады рытмічна падзелены буйнамаштабнымі пілястрамі. У галоўным фасадзе пануе барочны шчыт. Аконныя праёмы даволі вялікія, аздобленыя лучковымі броўкамі. Наогулжа архітэктурны дэкор збудаваньня даволі сьціплы і строгі. Зьмячаюць плястыку лапаткі, згрупаваныя ў кутавых частках і высокі цокаль, дзе лапаткі пераходзяць у кантрафорсы. Унутраная планіроўка галерэйная. Пад усім будынкам праходзяць калідорныя падвалы. Пад параднай заляй знаходзіцца паўпадвальная заля, сьцены якой дасягаюць амаль двухметровай таўшчыні. Калідоры і падвалы перакрыты крыжовымі скляпеньнямі. Вянчаюць будынак падстрэшны карніз, рознай формы невысокія франтовы і нізкая страха.
Пэўна, што гэтым нарысам не ахоплены ўсе славутасьці Жыровіцкай сьвятыні. Ды аўтар і ня ставіў такой мэты. Помнік яшчэ чакае сваіх дасьледчыкаў і дэталёвага апісаньня.
Гшшй «ія
Абарона Айчыны jley Мірачыцкі
Да 200х угодкаў Вызвольнага паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі
Яны з намі заўсёды ў жыцьцёвым баі,
Яны побач, яны не мінуласьць.
Ларыса Геніюш.
Шлях да ўсьведамленьня падзеі
Лекцыі настаўнікаў гісторыі, у якіх жыва паўстае наша мінуўшчына, яе падзеі і постаці заслужаных людзей—абаронцаў Айчыны—заўсёды хвалявалі. У думках адразуж згадваюцца шаноўныя педагогі Франьціша Коляса1, Вэрнард Мантойфэль2, Аляксандар Гурыновіч3 і родная матуля Гэлена з роду Курлютовічаў4, якія ўзбагачалі хрэстаматыйнымі ведамі аб нашым народзе, тактоўна прывівалі цікавасьць і імкненьне да праўдзівага спасьціжэньня гістарычнай спадчыны.
Памятаю, спыніўся неяк перад намі ў клясе глыбокапаважаны пэдагог Гурыновіч і нібы перад алтаром пачаўпрамаўляць:
Божа, паратуй Літву ад напасьці.
Край наш каханы і дарагі,
Памажы захаваць наша шчасьце— Вольнасьць нашу, а чужынцаў спыні. Тых, хто йдзе, каб нас зьняволіць, Прымусіць зрачыся традыцыяў I звычаяў свойскіх,
Памажы і ім свой крок запаволіць,
Учынкі ўзважыць і дахаты вярнуцца прыстойна.
Словы малітвы часоў Касьцюшкаўскага паўстаньня з вуснаў настаўніка па гісторыі
западалі ў душы і сэрцы вучняў Цырынскай школы, якая з бласлаўленьня яе дырэктара Барыса Сладкоўскага5 не спыняла сваю дзейнасьць і ў часе Другой сусьветнай вайны да сярэдзіны 1942 году.
Чыталася лекцыя пра Тадэвуша Касьцюшку —кіраўніка вызвольнага паўстаньня 1794 года й яго лёс. Мы ціха сядзелі й уважліва слухалі выкладчыка. Ёнжа спакойна працягваў знаёміць з падзеямі далёкага часу, адказваў на пытаньні, тлумачыў. 6
Зь ілюстрацыяў нам уяўляўся старадаўні Кракаў, куды з эміграцыі вярнуўся наш зямляклітвін (беларус) Андрэй Тадэвуш Бэнавэнтуа Касьцюшка (17461817), каб па даручэньню Эмігранцкага Цэнтру ў Саксоніі непасрэдна ўзначаліць паўстаньне супраць непрыяцельскіх войскаў, якія запаланілі землі Рэчы Паспалітай —аб’яднанай фэдэратыўнай дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага —з мэтай адмяніць Канстытуцыю Трэцяга Траўня 1791 годаіпрысвоіцьвялікіячасткі тэрыторыі краіны. 7