Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
Адразуж узьнікла пытаньне, а чагож баяліся суседнія манархі і частка сваіх рэакцыйных магнатаў і шляхты? Аказалася, 12
іх непакоілі перш за ўсё прагрэсыўныя рэформы, якія былі накіраваны на ўмацаваньне палітычнай і эканамічнай магутнасьці дзяржаваы, яе сувэрэнітэту і незалежнасьці. Палохала іх Канстытуцыя Рэчы Паспалітай —першая ў Эўропе і другая ў сьвеце дэмакратычная канстытуцыя пасьля абвешчанай ПаўночнаАмэрыканскімі Злучанымі Штатамі. Яна, бяспрэчна, магла ўплываць на ўстоі імпэрскіх манархіяў Расеі, Прусіі й Аўстрыі, бо несла перадавыя ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі, была яе працягам. У гэтай краіне, нягледзячы на ўнутраныя непаладкі, ужо шырылася Асьветніцтва й ажыўлялася грамадзкапалітычная думка. Адкрываліся пэрспэктывы ліквідацыі фэўдальнай манархіі, надыходзіў канец свавольству міністраў з магнацкай пыхлівасьцю. Было бачна, што Канстытуцыя Трэцяга Траўня абарняе інтарэсы сярэдняй шляхты, мяшчан, вернікаў усіх канфесыяў, —каталіцкага, вуніяцкага, праваслаўнага мусульманскага, гэбрэйскага.Былі ўведзены зьмены ў арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня. Улада падзялялася на заканадаўчую і выканаўчую. Паспаліты (просты) люд знаходзіўся пад абаронай права і ўрада8. 3 гэтагавынікала, штосялянеатрымоўвалі грамадзянскія і людзкія правы.
Мяшчане, а іх было каля 20 працэнтаў, мелі права ўдзельнічаць у палітычным жыць ці дзяржавы. У Канстытуцыі адзначалася, што ўсе грамадзяне зьяўляюцца абаронцамі нацыянальнай цэласьці і свабоды Рэчы Паспалітай.9
Такім чынам, згодна Канстытуцыі Трэцяга Траўня, прызнаваліся правы ўсіх саслоўяў, адкідаваўся прынцып аднагалоснага прыняцьця пастаноў сойма, выбарнасьці караля і вялікага князя,а гэта спрыяла стабільнасьці краіны, павышала яе аўтарытэт,згуртоўвала яе грамадзянаўпаля
каў і ліцьвіноў (беларусаў), русінаў (украінцаў), татараў, гэбрэяў.Канстытуцыя і рэформы вялі краіну да росквіту. Праціўнікамі імпэрскія дзяржавы, якія бачылі небясьпеку і таму былі зацікаўлены згубе Рэчы Паспалітай.
Прысяга на вернасьць
Надыйшоў дзень 24 сакавіка. Ён выдаўся па вясноваму сонечным і вельмі ціхім. На агромістым пляцы Кракаўскага рынку сабралася шмат людзей розных станаў. На фоне старадаўніх камяніц і маўклівых вежаў сьвятынь прыгожа выглядаюць іх сьвяточныя ўборы. Непадалёку ад Сукеніцаў—гандлёвых радоў, насупраць сьвятыні Капуцынаў ўрачыста застылі ў параднай форме вайскоўцы мясцовага гарнізона. На перадзе іх начальнік генерал Вадзіцікі. 3 правага боку стаялі ратнікі на чале з прэзыдэнтам места Ліхоцкі. Бліжэй да Флёрыяньскага завулка красаваліся шэрэнгі рамесьнікаў са сваімі цэхавымі штандарамі, на якіх можна было прачытаць: «Вольнасыдь або сьмерць», «Права і волю». 10
Але вось на вежы марыянцкага касьцёлу трубач пратрубіў дванаццатую гадзіну. У гэты момант з вузкай вулачкі Сьвятой Ганны выехаў генерал Тадэвуш Касьцюшка ў суправаджэньні Рафаіла Калантая і генерала Заёчака, за якімі сьпяшылі штабныя афіцэры і людзі ў цывільным.
Люд розных станаў і вайскоўцы на пляцы сустрэлі іх бурнымі воклічамі: «Віваті», «Няхай жыве вольнасьць», «Касьцюшка з намі!»
Генерал Вадзіцкі страявым адмераным крокам накіраваўся да Касьцюшкі й аддаў яму рапарт.
Пачалося прыняцьцё прысягі на вернасьць Айчыне. Прысягалі ўсе жаўнеры 13
—шэрагоўцы, кавалерысты—уладны, афіцэры мясцовага гарнізону.Кожны зь іх прысягаў, што будзе верны свайму народу і падпарадкоўвацца Тадэвушу Касьцюшку, найвышэйшаму кіраўніку паўстаньня, пакліканым Айчынай на абарону вольнасьці і незалежнасьці Рэчы Паспалітай." А калі запанавала цішыня, ля дзяржаўнага штандару «Арла і Пагоні» спыніўся Тадэвуш Касьцюшка, сын Тэклі і Людвіка Касьцюшкаў, наш літвінбеларус зпад мястэчка Косава, ужо пасьпеўшы стаць нацыянальным героем Амэрыканскіх Злучаных Штатаў.дзе ў 17761783 гадах прымаў удзел у змаганьні за
вольнасьць і незалежнасьць краіны.	зумам.
Прысяга Тадэвуша Касьцюшкі 24. 03.1794 г. Згодна карціны М. Стаховіча
Да асобы Касьцюшкі, яго статнай вайсковай асанкі былі скіраваны позіркі ўсіх прысутных. Жанчыны і дзяўчаты зачараваны былі таксама ягонымі густымі і доўгімі папялістымі валасамі, што прыгожа пераліваліся на сонцы ў гэты пагожы ўрачысты дзень.
I вось да прысутных далятае чаканы ягоны голас: «Я, Тадэвуш Касьцюшка, перад Богам прысягаю ўсяму народу, ... што давераную мне ўладу не выкарыстаю ў чыіхнебудзь інтарэсах, буду карыстацца ею выключна для забясьпячэньня недатыкальнасьці граніцаўаднаўленьнянезалежнасьці нацыі і сьцвярджэньня ўсеагульнай свабоды. Ды дапаможа мне Усемагутны і нявінныя мукі сына Ягонага» 12
Кожнае слова прысягі Тадэвуша Касьцюшкі даходзіла ясным і зразумелым да ўсіх патрыётаў роднай яму Айчыны, у якіх ён шчыра верыў і сваім сэрцам і сваім ро
Пасьля ўрачыстасьць працягвалася ў мясцовай ратушы. Там зачытваўся Акт паўстаньня грамадзян Кракаўскага ваяводства, у якім выкрывалася подласьць і махлярства імпэратрыцы Кацярыны П і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма. Гаварылася, што няма больш ганебнай хлусьні, прытворства 14
і падману, якіміб не зганьбілі сябе гэтыя разбойніца і разбойнік, дагаджаючы сваёй сквапнасьці, жадаючы «распаўсюдзіць панаваньне тыраніі на суседнія народы, царыцы, утойваючы свае далейшыя намеры, небясьпечныя для эўрапейскіх дзяржаваў, прысьвяцілі сябе варварскай і ненажэрнай помсьце. Яна топча самыя сьветлыя правы свабоды, бясьпекі, недатыкальнасьці асобы і маёмасьці грамадзянаў».
Далей гаварылася, што толькі здраднікі Айчыны могуць карыстацца яе прыхільнасьцю і беспакарана чыніць свае злачынствы |3.
У першы дзень паўстаньня Касьцюшка зьвярнуўся з адозвамі «Да войска», «Да грамадзянаў», «Да духавенства», «Да жанчынаў», у якіх заклікаў усіх патрыётаў і патрыётак падтрымаць абаронцаў Айчыны. 14
Асобныя тлумачэньні і бібліяграфія
1	. Коляса Ф.  кіраўнік Польскай дзяржаўнай школы ў гмінным мястэчку Цырын Наваградзкага павету, Наваградзкае ваяводзтва; вядомы асьветнік культурнай працы ў даваенныя гады.
2	. Мантойфэль Б.—настаўнік Цырынскай школы, выкладчык гісторыі, затым у савецкі час—выкладчык нямецкай мовы, фізікі, геаметрыі і школьны бібліятэкар.
3	. Гурыновічвыкладчык гісторыі ў Цырынскай школе, вядомы культурны і грамадзкі дзеяч, падарожнік, у вёсцы Веравічы меў сядзібу і невялічкую узорную гаспадарку тыпу «дацкага» мікрафальварачка.
4	. Сялянскі род Курлютовічаў паходзіць зь вёскі Крынкі, што непадалёку ад мястэчка Карэлічы. У часы Першай сусьветнай вайны, калі родныя мясьціны Наваградчыны былі ахоплены франтавымі дзеяньнямі. Г.Курлютовіч дзяўчнкайбежанкай апынулася ў
Маскве, дзе наведывала публічныя лекцыі вучоных па гісторыі Бацькаўшчыны, што арганізоўваліся ў 1918 г. (ліпеньжнівень) пры Беларускім навуковакультурным таварыстве, і адначасова стала слухачкай заняткаў у Беларускім народным універсытэце.
5	Сладкоўскі Н.—настаўнік школысямігодкі. Пасьля забойства «начнымі гасьцямі» роднага бацькі і бацькоў каханай дзяўчыны Аляксандры Чэчат. Сладкоўскі выехаў , эміграваў у Канаду.
6	Тэрмін паняцьце «Літва» —старадаўняя назва зямлі ў Верхнім Панямоньні і на Міншчыне, у гістарычных крыніцах сустракаецца на пачатку XI ст., а пазьней — найменьне княствадзяржавы. Верагодна, што і радкі малітвы ўзьніклі тут і былі запісаны А. Гурыновічам.
7	Мсторыя южных н западных словян Москва, 1969, с. 152156.
8	Тамжа.
9	Юхо Я.А. За вольнасьць нашу і вашу. Мн„ 1990, с.7, 1924.
10	Kopczewski J.S. Tadeusz Kosciuszko, Warszawa 1968, s. 6670.
11	Тамжа
12	Тамжа
13	Korzon T. Kosciuszko, biografia z dokumentow wysnuta, Krakow, Warszawa, 1894, s. 206
14	Юхо Я.А. За вольнасьць нашу i вашу. Мн„ 1990, c.28
15
Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў
* *	Гомельскя вобласьць f
^^	Міхась Белямук	^^
Любеч, Лоеўскі рн
Час знойдзеньня скарбу не ўстаноўлены. На беразе Дняпра знайшлн 7 манэтаў. Рабцэвіч атрымаў адпячаткі двух манэт, былі яны абасыдзкімі дыргемамі, адзін чакананы ў алКуфа (Ірак) 757/8 г. каліфам алМансур, другі чаканены ў Мадынат асСалямБагдадзе 868/9 г. каліфам алМутаз.
Рабцэвіч8 6.6.
Мадора, Рагачоўскі рн
У 1967 г. Г.Салаўёва раскапала 6 курганоў і знайшла сярэбраны драцяны бранзалет, сярэбраны драцяны пярсьцёнак і шклосярэбраныя і шклозалочаныя пацеркі.
У 1978 11979 гг. В.Рабцэвіч з А. Плавінскім раскапалі 7 курганоў, у трох курганах з жаночымі пахаваньнямі былі знойдзеныя шклозалочаныя пацеркі.
Соловьева 7 6.250	Плавінскі 3 6.41 Яніцкая 6. 144 , №84,
ЗПГКБ Гомель 6.304, №№ 1613 А, 1613 Б
Мазыр
У 1946/47 г_, як паведаміў А. Янічэнка Л.Побаля, недалёка вул. Камсамольскай А.Афанасьева знайшла жбан, у якім былі залатыя аздобы. Знойдзеныя рэчы забраў ювелірторг, і там яны прапалі. Што гэта за аздобы, якога стагодзьдзя няведама.
Поболь 2 6.270, №551
Мазыр
У 1951 г. была знойдзена бронзавая рымская манэта Гардыяна III, чаканеная ў горадзе Аніхіала (Фракія) 238244 г. AV манэты: бюст Гардыяна й яго жонкі Транквіліны, зьвернутыя адзін да аднаго тварам. RV манэты: багіня Згоды з пацерай і рогам ўраджайнасьці. Манэта перахоўвалася ў Мазырскім музэі.
Рябцевнч 6. 189, №21, Рябцевнч 8 6. 3, №57, Побаль2 6. 270, №555, Кропоткнн 5 6. 95, №180.
Мазыр
У 1982 г. Залашка на гарадзішчы Кімбараўка, якое на прадмесьці горада на беразе р. Прыпяць, знайшоў падчас раскопкаў арабскі дыргем Абасыдаў, каліфа арРашыда, чаканены ў алМухамедыя (Ірак) 798/9 г.
Залашка 6. 3738, Залашка 2 6: 354, 3 ПГКБ Гомель 6.253, №1266А
Майсеевічы, Петрыкаўскі рн
Перад 1936 г. на селішчы была знойдзена скандынаўскага паходжаньня сярэбраная ажурная падвеска. Захавалася толькі верхняя частка падвескі з выявамі «хапаючых зьвяроў» у стылі Барэ.
Іоў і Вяргей 6. 122123.
Макарычы, Петрыкаўскі рн
Перад 1983 г. Л.Побаль каля вёскі на селішчы знайшоў абломак сярэбранае аздобы.
Поболь 2 6. 278, № 666
Маклашэвічы, Добрушскі рн
Да 1917 г. недалёка станцыі былі знойдзеныя рымскія манэты: бронзавая вялікая імп. Антоніна Пія (138161), медзяная імп. Максенція (307 312), дэнары Фаўстыны (якой ?), Септымія Севера (193211) і другія. Манэты гэтага скарбу атрымаў Турцэвіч у Нежыне (Украіна).
Кропоткнн 2 6. 96, №1377	Рябцевнч 6. 191 №22
Мікулічы, Брагінскі рн
У 1890 г. У.Завітневіч у кургане знайшоў «абломак сярэбранай манэты, здаецца ,што арабскай». Такая інфармацыя знаходзіцца, паводля В.Рабцэвіча, у Архіве Архэолягічнай Камісыі. Хаця У. Завітневіч і ня ёсьць арабіст, але В.Рабцэвіч не сумняваецца, што ён правільна акрэсьліў манэту. Шкада толькі, што яна засталася нерасчытанай.