22 студзеня—сустрэча зь пісьменьнікам і дасьледчыкам гісторыі беларускай літаРатУРЫ Генадзем Кісялёвым. Тэма выступленьня «Пошукі аўтарства ананімных паэм «Анеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». У сувязі з набліжэньнем 150годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 125годзьдзя паўстаньня 1863 г. было прынята рашэньне зрабіць зварот сяброў клюбу «Спадчына» у ЦК КПБ, Саўмін, Вярхоўны Савет БССР, ва ўсе творчыя саюзы, грамадзкія арганізацыі рэспублікі з заклікам аб ушанаваньні памяці К. Каліноўскага і стварэньня музэя героям паўстаньня 1863 г.,а таксама перавыданьні твораў К.Каліноўскага. 5 лютага—сустрэча з прафэсарам гісторыі права Белдзяржунівэрсытэта Язэпам Юхо. Тэма выступленьня: «Раньнекласавыя фэўдальныя аб’яднаньні на тэрыторыі Беларусі і Кіеўскай Русі. Стварэньне Вялікага княства Літоўскага. Статут Вялікага княства Літоўскага». 19 лютага—сустрэча з гісторыкам культуры Генадзем Каханоўскім. Тэма выступленьня: «Калекцыі культурных каштоўнасьцей у Беларусі ў XIX ст (Радзівілы, Тышкевічы, Жыркевіч, Плятэр, Кіркор, ІванЛуцкевіч і інш.) Іх лёс, праблемы вяртаньня, пошукі». Напрыканцы выступленьня Ге надзю Каханоўскаму была ўручана грамата клюбу «Спадчына» за плённы клопат аб спадчыне. Граматы таксама былі ўручаны Аўгену Гучку і Галіне Прыме як самым актыўным сябрам клюбу. Пасьля паседжаньня быў зачытаны канчатковы варыянт звароту аб ушанаваньні 150х угодкаў з дня нараджэньня К. Каліноўскага і 125годзьдзя з дня паўстаньня 1863 г, у Беларусі. Абмеркавалі і вырашалі, што ўсе жадаючыя могуць паставіць свой подпіс пад зваротам. Было надрукавана 16 зваротаў. Пры падліку аказалася, штоадзін з экзэмпляраў «зьнік» (Пасьля ён апынуўся у ворганах КДБ). Усе лісты былі накіраваны 19 сакавіка—сустрэча з доктарам гістарычных навук, загадчыкам сектара архэо MW* Выступленьне перад сябрамі клюба Алеся Барскага. Сядзяць' Генадзь Тумаш (зьлева) і Анатоль Белы па назначэньню. Толькі 26 верасьня 1986 г. у «Ліме» быў надрукаваны гэты зварот. 12сакавіка—сустрэча зь беларускапольскім паэтам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Варшаўскага ўнівэрсытэта Алесем Баршчэўскім (Барскім). Тэма выступленьня «Беларускі культурнаасьветніцкі рух у Польшчы». У часе выступленьня быў зроблены перапынак.каб пабачыць па тэлебачаньню перадачу Уладзіміра Содаля «Роднае слова». 60 61 лёгіі Інстытутагісторыі АН БССР Юрыям Штыхавым. Тэма выступленьня «Менск у сьвятле новых архэолягічных дасьледаваньняў». 2 красавіка—сусчрэча з гісторыкам беларускай старажытнасьці Міколам Ермаловічам. Цікавасьцьда выступленьняапальнага ў тыя часы гісторыка М. Ермаловіча была надзвычай вялікай. У клюб прыйшло звыш 100 чалавек. Людзі стаялі ня толькі ў залі, але і ў калідоры, і фоталабараторыі. На вечар інкогніта прыйшла загадчык аддзела прапаганды й агітацыі Менскага ГК КПБ Ядзьвіга Юферава (праз некаторы час яна стане вядомай у сувязі зь ейным загадам воінамафганцам пабіць беларускіх дзяцей, якія 21 красавіка гукалі вясну ў Траецкім прадмесыді). На вечары прысутнічаў вядомы гісторык Анатоль Грыцкевіч, які пасьля заканчэньня выступленьня Міколы Ермаловіча зрабіў заяву, ён, Анатоль Грыцкевіч, у сваіх лекцыях для студэнтаў карыстаецца тойжа канцэпцыяй, што і шаноўны Мікола Іванавіч. Але калі апошні распавядаў пра старажытную Беларусь каля двух гадзінаў, то Анатоль Пятровіч мусіць укласьціся ў 20 хвілін, бо студэнцкая праграма не дазваляе выкарыстаць больш часу. I яшчэ, калі Анатоль Пятровіч зьяўляецца доктарам і прафэсарам, то Мікола Іванавіч павінен быць акадэмікам. Праз некалькі дзён Аўген Гучок, пад уражаньнем выступленьня М.Ермаловіча ў клюбе «Спадчына» напісаў верш. У сутарэньні, у «Спадчыне» Белага Няма дзе яблыку ўпасьці. «Што тут сягодня?—пытаю нясмела. «Сёньня сустрэча —бы шчасьце. Тут сёньня Мікола Іванавіч Аповяд вядзе гістарычны; Гартае мінуўшчыну нанава — Дорыць настрой крынічны... ...У век панаваньня антыідэй, Суцэльнай хлусьні і падману Ці многа, радзіма, у цябе дзяцей, Што служыць табе аддана? А яшчэ праз каторы час Юферава запрасіла старшыню клюбу «Спадчына» да сябе ў гарком на гутарку. Пры гэтым папрасіла, каб Анатоль Белы прынёс дзёньнікі і ўсе іншыя дакумнеты, зьвязаныя з дзейнасьцю клюбу. Ядвіга Юферава абрушылася з рэзкай крытыкай навуковых канцэпцыяў Міколы Ермаловіча, аб’явіўшы яго прыхільнікам буржуазнага аб’ектывізму і нацыяналізму. А.Беламу дасталося за тое, што ён, як старшыня клюбу, не даў рашучага адпору варожым выступам нацдэма Міколы Ермаловіча. Дастолося таксама і загадчыку кафедры гісторыі СССР і БССР інстытута культуры прафэсару Анатолю Грыцкевіч (праўда завочна), які замест таго, каб даваць рашучы адпор «враждебным поползновенням» адкрыта выступіў у іх падтрымку, чым нанёс «урон» афіцыйнай гістарычнай навуцы. Стала зразумелым, гаркам КПБ зрабіў вывад.што ў клюбе «Спадчына» фарміруецца гняздо нацыяналістаў. 15 красавіка—сусчрэча з мастацтвазнаўцам, супрацоўнікам Дзяржаўнага музэя БССР, аўтарам арыгінальных кнігальбомаў «Жывапіс Беларусі XII—ХУПІ стст.», «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—ХУІІІ». «Пластыка Беларусі XII—ХУІІІ стст.» Надзеяй Высоцкай. Тэма выступленьня «Старажытная беларуская культура і праблемы яе асваеньня». 23 красавіка —сустрэча з намесьнікам дзяржаўнага музэя народнай архітэктуры і побыту Мікалаем Лукьянчыкам і загадчыкам аддзела гэтага музэя Ганнай Фурс. Як сьвяткавалі 25 Сакавіка ў Кліўленьдзе 76я гадавіна 25 Сакавіка адзначалася ў грамадзкім цэнтры «Полацак». Сьв.Літургія і малебен за беларускі народ адслужыў айцец Міхась Страпко. Пасьля Богаслужбы перайшлі ў вялікую залю. Тут пачалася акадэмія, якую адчыніў і кіраваў старшыня Кліўлендзкага аддзелу БАЗА Янка Ханенка. Напачатку ён прывітаў гасьцей беларусаў з Дэтройту: Л.Бакуновіч, К.Мазуру, М.Кумэйшу, якія прыехалі на сьвяткаваньне. а таксама палякаў і украінцаў. Янка Ханенка зачытаў прывітаньні, атрыманыя ад беларускіхарганізацыяў урадавых і эміграцыйных. Азнаёміў прысутных зпраклямацыіямі губэрнатара штату Агаё, мэраў гарадоў Кліўленда і Стронгсвіл. Затым старшыня акадэміі перадаў слова Міхасю Белямуку, які прачытаў даклад. —У мінулым годзе беларусы ўрачыста сьвяткавалі ў Менску 75ю гадавіну БНР,— адзначыў М.Белямук,— У гэтым годзе ўрад Кебіча забараніў шэсьце ад плошчы Незалежнасьці да помніка Янкі Купалы і правядзеньне акадэміі. Аднак беларускія патрыёты, ня гледзячы на забарону і надвор’е, сабраліся каля помніка Я.Купалы. М. Белямук падрабязна паведаміў аб выступленьнях на мітынгу каля помніка Я.Купалы, аб сьвяткаваньні рознымі клюбамі, партыямі сьвята 25 Сакавіка. Паколькі ў гэтым годзе супадаюць знамянальныя даты: 480годзьдзе бітвы пад Воршай і 200годзьдзе прысягі Андрэя Тадэўша Касьцюшкі, М.Белямук разгледзеў гэтыя гадавіны й іхняе значэньне для беларускай гісторыі. Дакладчык паведаміў, што «у Менску паўстаў аргкамітэт, у які ўвайшло 27 арганізацыяў, клюбаў і таварыстваў, каб адзначыць гадавіну паўстаньня Касьцюшкі, у арміі якога было каля 40 000 ліцьвіноў (беларусаў). Сам Касьцюшка паходзіць з Берасьцьйшчыны, Кобрынскага раёну. Масква супраць Касьцюшкі накіравала Аляксандра Суворава, які крывава задушыў паўстаньне. Сувораў атрымаў у Кобрынскім павеце 13 200 сялян. У 59 гарадах Беларусі ягоным імём названыя вуліцы, 24 калгасы названыя імём Суворава, у Кобрыне ёсьць музэй Суворава, у Менску працуе кадэцкая школа імя Суворава, але ў Беларусі няма ні вуліцы, ні школы, ні музэю Касцьюшкі. Дня 22 сакавіка 1864 г. a 10.30 раніцы ў Вільні быў павешаны Кастусь Каліноўскі. Імя правадыра паўстаньня да 1984 г. было забаронена ўспамінаць, а пра помнікі, назовы вуліцаў не магло быць і размовы. Сёньня мы адзначаем 130гадавіну сьмерці К. Каліноўскага. За 300 год паняволеньня, асабліва за апошнія 70 год камуністычнага панаваньня —гаварыў дакладчык, —пазбавілі нас нашае мінуўшчыны. Моладзі казалі, што мы ня маем сваёй гісторыі, што мы бездзяржаўны народ. 62 (Працяг будзе) 63 3 1990 г. пачынаецца адраджэнскі ўздым і часопіс «Полацак» падключыўся да нацыянальнага ўсведамленьня, да адраджэньня беларускай самасьвядомасьці. У 1864 г. павесілі К. Каліноўскага, але змаганьне не спынілася. 25 Сакавіка 1918 г. беларускія патрыёты выдалі Трэцяю Устаноўчую грамату. Абвесьцілі Беларусь незалежнай дзяржавай. Ня спыніць Масква і сёньня нашага імкненьня, каб Акт 25 Сакавіка быў рэалізаваны ў Беларусі. Пасьля дакладу адбылася мастацкая праграма. Хор «Васількі» пад кіраўніцтвам Вольгі Лукашэвіч падрыхтаваў новы рэпэртуар. Жанчыны прасьпявалі каля дзесятка песьняў. Пасьля хору выступілі народныя сьпевакі Валя Пархоменка, Алесь Казак і іх дачка Вольга. Іх праграма была настолькі разнастайная, што патрабуе спэцыяльнага артыкула. Прысутныя на залі ня чуліся стомленымі, хаця Валя Пархоменка, Вольга Казак і Алесь Казак давалі канцэрт болей двух гадзінаў. „ Сьпявае Валянтына Пархоменка. Выступае хор «Васількі Андрэй Тадэвуш Касьцюшка 64