Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
Вядома, што такі стан мастацтваў краіне ніяк не задавальняў партыю бальшавікоў. Ёй было патрэбна кіраваць ідэялёгіяй, a калі яе няма, дык трэба разагнаць існуючыя вольныя саюзы, згуртаваньні, групоўкі і стварыць адзіны Саюз савецкіх мастакоў, як ідэялягічнуюарганізацыю. Савецкія MacTaxi павінны былі забыцца, што кожны зь іх належа да сваёй нацыі. Рэалізм павінен быў стаць сацыялістычным, а яшчэ лепей, каб ён быў да таго і партыйным.
Так у 1932 г. заклаўся Саюз савецкіх мастакоў. 3 гэтага часу мастацтва пачало
гінуць. Праз мастацтва ішоў уплыў на стварэньне новай ідэялёгіі. Гвалтоўна навязвалася мастакам нешта такое, што ня мела ніякага дачыненьня да асобы мастака. Усім мастакам, розным па сваёй сутнасьці ў гэтым харастве мастацтва, прапаноўвалася нейкая адзіная тэорыя, якая на практыцы не сумяшчалася з мастацтвам, але добра кантралявалася «хто з намі, а хто супроць нас».
Сацыялістычны рэалізм тлумачыўся, быццам бы проста. «Нацыянальная форма і сацыялістычнае па зьместу» мастацтва забясьпечвае ўвогуле ўсю канцпэцыю ў тэорыі, а таксама і ў практыцы. Мастацтва павінна быць ваяўнічым, стаяць на баку інтарэсаў пралетарыяту за сацыяльную справядлівасьць. А што датычылася формы, дык тут цяжка было зразумець у чым павінна заключацца нацыянальнасьць гэтай духоўнай пазыцыі. Гэтая катэгорыя адносіцца да пачуцьцяў, якіх так многа, як многа мастакоў,якія маюць свой густ, свой сьветапогляд. Штож атрымалася? Дый тое, што застаўся толькі сацыялістычны зьмест без самаго мастацтва. Сродкі выяўленьня засталіся слабыя, няздольныя данесьці да гледача сутнасьць хараства.
Такім чынам, форма ёсьць галоўнае ў мастацтве. Той мастак, які валодае формай, валодае майстэрствам, таму падпарадкоў ваецца і зьмест сам па сабе. Вось чаму творы мастака «фармал іста», які распрацоўвае форму, глядзяцца і без назвы. Адно спалучэньне фарбаў ёсьць ужо і зьмест, які выклікае ў гледача пачуцьці далёкага мінулага дзяцінства ці нейкіх перажытых (гледачом) падзеяў.
Цікава былоб паглядзець, як меркаваў Галубок аб стане выяўленчага мастацтва сёньня, калі мы адмовіліся ад сацрэалізму, ад партыйнасьці ў мастацтве? Сам ён,
50
51
мастак сцэны, жэстаў, рухаў, фарбаў, слова, быў мастаком хараства. I гэтае хараство ён імкнуўся данесьці да сваіх гледачоў. Мне прыгадваюцца расказы Галубка аб ягоных гастролях у раёне, цэнтрам якіх лічылася мястэчка Шацк.
Да самога мястэчка належылі дзьве даволі вялікія вёскі. Так што гледачоў хапала як па ўзросту, так і па роду заняткаў. А па сацыяльнаму стану, дык каго толькі там ні было, бо НЭП быў у той час у разгары. У мястэчку былі дзьве сынагогі, адна царква, разбураны броварны завод, сямігодка ў панскім маёнтку. Нардом разьмяшчаўся ў былым доме тутэйшага сьвятара. У вялікім драўляным доме зьмяшчаліся райком партыі, райваенком ды іншыя ўстановы раённага цэнтра. Навакол рыначнай плошчы цясьніліся крамы, цырульні, пякарня, магазін сельпо і чайная.
Народны дом—гэта і бібліятэка, і глядзельная заля са сцэнай і раялем, і два пакойчыкі паза сцэнай. Электрычнасьці ў мястэчку не было, памешканьне асьвятлалі вялікія газавыя лампы, Зімой ці ўлетку сюды кожны тыдзень наязджалі гастралёры з Менску, рознага роду «артысты» эстрады— куплецісты ці музыкі з маленькім гармонікамі. Выступалі і асілкі, якія лягалі спіной на дошку з цьвікамі і запрашалі добраахвотнікаў з залі пахадзіць па іх. Выступалі і такія, што складалі вершы ў адно імгненьне —са словаў гледачоў або падстаўных асоб, якія выкрыквалі з залі нейкія словы. Атрымоўвалася нешта накшталт: «Возьмнте прнмус, сварнте цннус...»
I нічым нельга было спыніць тую брудную плынь, бо над гэтымі «майстрам сцэны» небыло ніякага кантролю. Нават кіналенты, што прывозілі кінаперасоўкі, не адпавядалі запатрабаваньням сяла ці мястэчка. Паказ карцінаў «Сюркуф гроза морей»
ці «Жйзнь за жнзнь» або «Поцелуй Мерн Пнкфорд» дыктаваўся камерцыйнымі інтарэсамі, які былі не на апошнім месцы пры НЭПе.
Але вось рапотнўна на ўсіх бачных месцах Шацка зьяўляліся адмыслова зробленыя афішы, якія запрашалі жыхароў гораду і навакольных вёсак наведаць Нардом, дзе адбудуцца спэктаклі і канцэрты вядомай трупы пад загадам Ул.Галубка. I усё нібы ажывала ў мэстэчку.Тлумачылася ўсё вельмі проста: тэатр ня першы раз прыехаў у гэты раён. Зноў чуецца родная мова, чыстыя народныя сьпевы А пра спэктаклі і казаць няма чаго —вастрыня канфлікта, яснасьць фіналу... Гледачы захоплены дынамікай дзеі, яна хутка становіцца на бок пакрыўджанага, на бок праўды. I ўсё гэта так адпавядае таму жыцьцю, што яшчэ нядаўна было ў тым месцы, у таго пана, ці ў той вёсцы.
Галубок ведаў вёску і сялян. Гэта ня дзіўна, бо ішлоўсё гэта ад маці, ад яе родзічаў, што жылі на вёсцы. Галубок часта бываў на вёсцы, а яго назіральнаьсць і здольнасьць заўважаць усё цікавае потым станавілася матэрыялам у драмах і камедыях. 1 зыходзячы з гэтага, мы не памылімся, калі назавём Галубка сялянскім драматургам. Аднак ня трэба забывацца, што ўсе тыя намаганьні і турботы Галубка аб добрай сялянскай драматургіі не праходзілі гладка.Знаходзіліся крытыкі, што бесьцілі яго за меладраматызм, за несучаснасьць формы драматургіі. Мелкія уколы і паклёпы перарасталі ўсё ў большыя. I гэта ў нямалай ступэні паўплыло на далейшы лёс Галубка.
Як мы ўжо казалі, лёс Галубка быў вельмі няпростым, Поўная загадак ягоная сьмерць і месца пахаваньня. Доўгі час мы мелі толькі наступныя паведамленьні ад УРаду:
Верховный суд БССР
гор. Мннск, БССР	29 августа 1957 г. №510
Справка
Дело по обвнненню Голубка Владнслава Носнфовнча 1882 года рождення пересмотрено Верховным Судом БССР 26 августа 1957 г.
Постановленне от 22 сентябра 1937 г. в отношеннн Голубок Владнслава Носнфовнча отменено н дело пронзводство прекраіцено за отсутствнем состава преступлення.
Гербовая печать
Верховного суда БССР	н.о. ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ВЕРХОВНОГО СУДА БССР
подпнсь К.Абушкевнч
Копня
Белорусская Советская Соцналнстнческая Республнка Свндетельство о смертн
I—ПЯ №072392
Гр. ГолубокВладнславНосйфовйч умер7 марта 1942 года(тысячадевятьсотсороквторого).
Прнчнна смертн гнпертоння о чем в кннге запнсей актов гражданского состояння о смертн 1957 года декабря месяца 23 чнсла пронзведена соответствуюіцая запнсь за №152 место смертн (не указано) место регнстрацйн Гомель. Гор. ЗАГС	Дата выдачн 23 января 1958 г.
Заведуюшнй бюро запнсей актов гражданского состояння	подпнсь
Гербовая печать Бюро ЗАГС города Гомеля
I вось нядаўна, дзякуючы намаганьнямі многіх людзей, а асабліва кампазітара I. Лучанка, удалося знайсьці дакумэнт, які зьмяшчаем ніжэй. На сёньня, гэта найбольш праўдзівая інфармацыя аб часе і месьце расстрэлу народнага артыста Беларусі У. Галубка.
В Ы П Н С К A
нз копйя протокола £ 32 заседання Коаяссня НКВД к Прокуратуры СССР от 22 сентября 1937 г.
С л у ш а л м :
Постановнля:
37. Г 0 Л У Б 0 К
Р а с,с т р е л я ть.
Владяслав Носяфовяч
В е р н о :
м a
СІАРШКЙ СЛЗДОВАТЕЛЬ СЛЕДОТДЕЛА КГВ ПРй CM ВССР м а й о п
52
53
»І БЯЦМЫНЫ
Памяці Галубка
Сьвятлана Менская
Запросіны на вечарыну
Перад арыштам яму сьніўся адзін і тойжа сон. Бяскрайні палетак, блакітнае неба і маленькае сьцяжынка, што вядзе няведама куды. Ён ляціць над гэтай прыгожай зямлёй, бо ведае, што там, за небасхілам, там дзе неба сустракаецца з залатым жытам, яго чакае маці. Ён чуе яе ціхі голас.
Галубок, мой Голуб, Галубок Дзеж лятаў і дзе бываў, мой мілы? Што ты бачыў у краі чужым?
1	чаму вярнуўся нешчасьлівы?
Так, бываў я маці далеко,
Бачыў тэатр прыгожы, сцэну, нівы...
Толькі крок адзін, але ён вёў...
Куды сынок?
Да чужой, няведамай магілы.
Маці зьнікала і замест яе ён бачыў нейкі агромісты катлаван, і ў ім людзі, людзі, людзі... Ён узіраўся ў іх твары, хацеў знайсьці маці, а замест яе бачыў сябе.
Уладзіслаў Галубок ня ведаў, што свой апошні прытулак ён знойдзе на Курапацкай зямлі. Сёньня, дзякуючы стараньням многіх людзей, мы вядаем і дакладную дату ягонай сьмерці 28 верасьня 1937. Аб жыцьці і сьмерці гэтага дзівоснага чалавека, першага народнага артыста Беларусі, драматурга, рэжысёра, мастака і вялася гаворка на дабрачынным вечары памяці Галубка, які адбыўся 25 лютага 1994 у Доме афіцэраў.
У арганізацыі гэтай вечарыны прынялі ўдзел творчыя саюзы Рэспублікі Беларусь, грамадзкаасьветніцкі клюб «Спадчына», таварыста ЛІМІК, міністэрства абароны нашай рэспублікі.
У фае Дома афіцэраў былі зьмешчаны творы беларускіх мастакоў, прысьвечаныя Галубку, фотаздымкі і рэдкія прыжыцьцёвыя выданьні Галубка з калекцыі мастака Яўгена Ціхановіча. Тутжа праводзіўся зборахвяраваньняў на помнік Уладзіслава Галубка. Помнік, якога, на жаль, няма не ў Менску, дзе жыў народны артыст, не ў Гомелі, дзе, у 1932 годзе атрымаў месца прапіскі ягоны тэатр.
Гучала музыка. Шчырыя беларускія мэлодыі ў выканьні Уладзіміра Пузыні й ягонага сына пераносілі ўсіх у атмасфэру Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка, калі перад пачаткам яго спэктакляў заўсёды выступалі музыкі трупы. Музыканты ня толькі настрайвалі гледачоў на тэатральны лад, але вучылі іх не забывацца бацькоўскіх традыцыяў, не адракацца ад матчынай мовы, любіць і шанаваць Бацькаўшчыну. 1 гэтыя вурокі любові да Беларусі працягваліся, пашыраліся у час спэктаклю.
Дабрачынная вечарына пачылася з прагляду фрагментаў фільму «Першы народны... Уладзіслаў Галубок». Тэлепрэм’ера гэтага фільму адбылася 21 травеня 1988 г. Як узгадвае ў сваіх успамінах Яўген Ціхановіч, ад самаго Галыбка ў тэлеперадачы засталося ня шмат. «Атрымалася, што Галубка не расстралялі, а ён памёр свай сьмерцю. Быццамбы і не рабілі вобыску ў Доме спэцыялістаў, дзе жыла сям’я Галубка. I не разагналі, выкарчавалі БДТ3, як гняздо нацыяналдэмакратаў ці шпіёнаў (словы Т.Шашалевіч аб гэтым таксама скасавалі ў
перадачы), бо ім кіраваў вораг народу Галубок. «Выстрыглі» зьперадачы і маесловы аб тым, што ў дзень арышту Галубка ў Гомелі прывезлі мастака Сімкоўскага ў НКВД і прымусілі яго зафарбоўваць прозьвішча Галубка пад кожным краявідам, якія былі зьняты з экспазыцыі ў фае тэатра. Я гаварыў, што з тых краявідаў засталося ўсяго чатыры, і зараз Міністэрства культуры ніяк ня можа перадаць іх літаратурнаму музэю ў Менску, які збірае ўсё зробленае Галубком, як мастаком, так і драматургам.»