Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
42
43
іншыя хлеба ці цукру. Брыгадзіры ўсьцяж на мяне крычалі. Бывала, ледзь дабяруся да нар сваіх пасьля работы, толькі выцягнуся на сеньніку, каб адпачыць.як тут прылятаебрыгадзір і загадвае ісьці на разгрузку вагонаў. Часта паднімалі нас да гэтай работы ноччу. Трэба мяхі насіць, якія я не магла скрануць з месца. Ізноў на мяне крычэлі і страшылі карцарам Схудала я, высахла, зрабілася непадобная да сябе. Аднага дня распух мне нос, зрабіўся чырвоны і ўсе сказалі, што гэта рожа. Вось і пайшла я ў санчасьць прасіць звальненьня з працы. Прыходжу і пытаюся: «Ці я магу ісьці на працу марозам з такім носам?» А мне медсястра латышка Петэрсон адкзавае. «Вы же носом работать не будете». Тэмпэратура таксама была ў мяне павышаная. Але ўсё роўна я пайшла працаваць. Мела я пазьней нарыў у вуху, павышаную тэмпэратуру і сільную галаўную боль. Усю ноч не спала ад болю, а раніцою пайшла прасіць зваль неньня. He далі. Сколькі разоў мела я запаленьне вуха, цякло зь яго, але ў лягеры не было ларынголага і з работы не звальнялі. Толькі медсястра, навіўшы на палачку ваты пхала яе ў вуха і так прачышчала. Пась ля такога «лячэньня» я стала вельмі Kenexa чуць.Сказала я сабе, што паміраць буду, а ў санчасьць больш не пайду, і больш ніколі ня буду прасіць звальненьня.
Працягвала я далей валіць лес, карчаваць яго і адкідваць сьнег. Працавалі мы без адпачынку, без ніякіх сьвят. Працавалі і на Каляды.і на Вялікдзень.За невыкананьне нормы памяншалі порцыю хлеба. Мушу тут сказаць, што і пры нармальнай порцыі адчувала заўсёды голад.
Аднойчы мне зусім не далі хлеба. Стаю я каля печкі і ўздыхаю. Божа, божа, да чаго я дайшла, што і хлеба мне не хапае. Калі я пачала маліцца, гляджу, падыходзіць да
мяне адна руская жанчына зь Ленінграда, Надзея Іванаўна Цімафеева і дае сваю пайку хлеба, кажучы: «Я слышала, что вы на штрафном, так возмнте мою пайку». He хацела я браць, але яна ўпіхнула сілай. Добрая была жанчына. У часе блякады Ленінграда страціла яна адзінага сына. Пасылак яна не атрымлівала.
У лягеры я вельмі многа малілася. Старалася дружыць зь людзьмі, якія глыбока верылі ў Бога.
Падтрымлівала мяне на духу Зофія Эйсмонт, масквічка, якая была паўполька, паўфранцужанка. Сядзеля яна за рэлігійныя перакананьні. Па прафэсыіі была піяністка. Жанчына вельмі інтэлігентная, мудрая, начытаная. Умела вельміпрыгожа гаварыць. I сама яна была прыгожая, вельмі зграбная, высокая. Мела вялікія блакітныя вочы, густыя чорныя расьніцы, рэгулярныя рысы твару н чорныя валасы. Сядзела яна другі тэрмін. Як толькі мне станавілася цяжка на сэрцы, я бегла да яе і знаходзіла супакой. Такойжа добрай была і яе прыяцелька Кузьняцова. Яна была зь Ленінграда, і таксама сядзела за веру.
На дзевятай калоне я не была доўга. Прыехала лекарская камісія і залічыла мяне да кволых. Перавялі тады мяне ў другі лягерна «адпачынак». Адпачывалі мы, ходзячы два разы да абеду ў лес пад дровы і два разы пасьля абеду. Ішлі мы ў адну старану 3 км. У лесе пілавалі дровы, бралі калодкі на плечы і зь імі вярталіся ў лягер. Дзённа праходзілі 24 км. Я хадзіла ў пары з старэйшай украінкай, настаўніцай рускай літаратуры. Цэлыя вершаваныя творы яна ведала на памяць. Па дарозе яна іх мне дэклямавала і рабіла даклады зь літаратуры. Ад яе я многае навучылася і пачула цікавага. Яна была таксама вельміпрыгожая. Паходзіла зь Кіева.
Віленскія беларусы расказваюць...
Сьвятлана Белая
1 лютага Віленскай Беларускай Гімназіі споўнілася 75гадоў. Лёс гэтай адной з найважнейшых беларускіх установаў, якая адыграла вялікае значэньне ў росьце самасьвядомасьці беларускага народу, падобны на лёс іншых беларускіх істытуцыяў.
Віленская Беларуская Гімназія была трэцяй нацыянальнаю беларускаю гімназіяй пасьля Слуцкай і Будслаўскай, але лёс ейны аказаўся больш шчасьлівейшы, чым лёс цэлага шэрагу пазьнейшых беларускіх гімназіяў, як Наваградзкая, Дзьвінская, Люцынская, Маладэчынская, Рыская, якія былі хутка зачынены ўрадамі.
Ідэя стварэньня гэтай першай у Вільні беларускай сярэдняй школы зарадзілася ў душы Івана Луцкевіча. Ён быў ня толькі яе арганізатарам і духоўным бацькам,але і выкладчыкам, выхавацелем моладзі, прыкладам для настаўнікаў і вучняў. Нажаль, хвароба і прадчасная сьмерць не далі ў поўнай меры рэалізаваць ягоныя задумы. Але тое, што ён сумеў зрабіць для гімназіі, настаўнікаў і вучняў, тыя асновы, якія ён пасьпеў закласьці, стал і пачаткам добрых традыцыяў Віленскай Беларускай Гімназіі.
Сярдзіна 20—пачатак 30 гадоў прыпадае на пэрыяд росквіту гімназіі. У гэты час тут выкладалі М.Гарэцкі, І.Дварчанін, А. Луцкевіч, кс. Адам Станкевіч, А. НэкандаТрэпка, М.Ільяшкевіч, А. Астроўскі й інш. Гэта былі надзвычайныя людзі. Усе былыя віленскія гімназісты, зь якімі мне давялося гутарыць: др. Вітаўт Тумаш, Раіса Галяк, Вольга Сяднёва, сёстры Ірэна і Людвіка Будзькі з захапленьнем апавядалі пра сваіх самаахвярных настаўнікаў і сяброў. Яны прыгадвалі аб сьвяткаваньні 25 Сакавіка і слуцкага паўстаньня, расказвалі пра гімназісцкі хорітэатральныяпастаноўкі. Памяць вяртала да тых незабыўных часоў, калі восеньню і вясной гімназісты хадзілі ўсёй школай за горад на прагулку, маршыруючы пад гукі аркестры. Прыгадвалі, што трэцяя паўза паміж лекцыямі была заўсёды вельмі доўгай: 2030 хвілін, таму у час яе грала аркестра, а гімназісты танцавалі.
Успамінаў сьветлых, як сама маладосьць, было шмат. Але галоўнае, і гэта падкрэсьлівалася ў кожнай гутарцы, Віленская Беларуская Гімназія стала для ўсіх
44
(Працяг будзе)
45
іх сапраўднай школай жыцьця. Гімназія загартавала іх на далейшую барацьбу, накіравала на той нялёгкі шлях змагароў за беларускае адраджэньне, які яны сьвядома выбралі.
Трывожныя прадсаракавыя гады ўнесьлі зьмены у жыцьцё гімназіі.
Справа беларускага школьніцтва ў Польскай дзяржаве пагаршалася з кожным годам. У 1938 г. з 7 беларускіх гімназіяў засталася толькі адна Віленская, каторая зьяўлялася філіяй польскае гімназіі ім. Ю.Славацкага, заціснутай ў цёмныя і цесныя куткі.
Беларуская Гімназія між тым прыцягвала да сябе кандыдатаў з усіх бакоў. У 1939 г. кандыдатаў у першую клясу было больш у два разы, чымсі было прынята.
«Што чакае Віленскую Беларускую Пмназію з боку школьных уладаў нам ня ведама,—пісаўзацікаўлены чытач Я.Н. у №12 часопіса «Шлях моладзі» за 1938г. —Хочам аднак пры гэтым сцьвердзіць факт што ў Dzienniky Urzedowym Kuratorium Okregu Szkolnego Wilenskiego №67 з дня І.ІУ 1938 y афіцыяльным урадавым аддзеле: «Арганізацыяшколаў» (бач. 205) у сьпісе віленскіх гімназіяўна 193839 гг. БеларускаеПмназіі чамусьці няма. Няма такжа гімназіяўпольскіх ім Ю. Славацкага й ім А.Міцкевіча, якія месьцяцца разам у тымжа самым будынку, штоігімназіябеларуская. Непадана, праў’да, такжа, якая гімназія ў Вільні будзе першая, ёсьць толькі нумары гімназіяў: П, III, і ІУ. Знача лёс гімназіяў: беларускай, ім Ю. Славацкага, ім. Ад. Міцкевіча, яшчэ ня I вырашаны і мусіць тут будуць нейкія рэфор мы».
Захавалася цікавая аб’ява, аб тым, што і 17 чэрвеня 1939 г. адбудуцца ўступныя эк t замены ў Віленскую Беларускую Дзяржаў / ную Гімназію.
Варункі прыёма:
У 1 клясу прыймаюцца хлапцы й дзяўчаты, якія: маюць ня менш 12 і ня больш 16 1 гадоў і кончылі шэсьць ці сем аддзелаў пачатковай школы. Пры паступленьні ў 1 і клясу кандыдаты(кі) здаюць праверачны экзамен з польскае мовы, беларускае мовы, матэматыкі, гісторыі, геаграфіі й прыроды, (Пры экзамене зь беларускае мовы трэба ўмець чытаць і пісацы.
Да заявы трэба далучыць метрыку, школь нае пасьведчаньне, пасьведчаньне аб прышчэпе воспы, дэклярацыя аб тым, што кандыдат па нацыянальнасьці—Беларус...»
Прыналежнасьць да Беларусаў і была, як соль на раны.для польскіх урадаўцаў, якія хацелі любой цаной закрыць Беларускую Пмназію. Лёс аднак распарадзіўся інакш.
Гімназія не прыпыніла сваёй дзейнасьці і ў час вайны. У пачатку лютага 1944 г., на сьвяткаваньні 25годзьдзя гімназіі сабраліся былыя выпускнікі і настаўнікі. Адзначэньне юбілею было сьціплым, але сьвяточным. Былі бачныя вынікі працы гімназіі. 25 гадоў працы далі магчымасьць Віленскай Беларускай Гімназіі выпусьціць з сваіх сьценаў цэлы шэраг глыбока сьвядомых беларускіх дзеячоў, паэтаў і настаўнікаў, якія самааддана працавалі ва ўсіх кутках Беларусі, а таксама паза яе межамі, усюды праводзячы традыцыі сваёй Alma Mater і ўсюды пакідаючы жывы сьлед таго нацыянальнага духу і сьвядомасьці, якія запалілі Ў іх душах іхнія настаўнікі.
3 прыходам савецкіх войскаў у Вільню Віленская Беларуская Гімназія была закрыта. Пмназія аднавіла сваю дзейнасьць ў 1993 г., каб і надалей працягваць добрыя традыцыі па выхаваньню беларускай нацыянальнасьвядомай моладзі, якія былі закладзены беларускімі патрыётамі 75 год таму назад.
Віленскія Беларуская Гімназія
Людвіка Бяленіс Ірэна Пануцэвіч
Мы пайшлі у 1 кляс Віленскай Беларускай Пмназіі ў 1920 годзе. Ірэна, якая ўжо за кончыла пачатковую школу, была адразу залічына ў першы кляс, а Людвіка і Часлаў прыняты ў падрыхтоўчы кляс. Мы толькі што пераехалі з Расеі ў Вільню і пасяліліся, як і многія беларусы, што вярнуліся пасьля бежанства на Бацькаўшчыну, на вул. Віленскай 12. Беларусы жылі ў гэтым доме адной дружнай сям’ёй. У адным панадворку з намі кватэравалі Тарашкевіч і ягоная пляменьніца. (Калі Тарашкевіч браў шлюб у касьцёле сьв. Мікалая і кс. Адам Станкевіч вянчаў маладых, усе дзеці з нашага панадворку хадзілі глядзець вянчаньне). Тутжа, у нашым будынку працавала друкарня, вялася вялікая арганізацыйная праца па аб’яднаньню беларусаў.
Ірэна, найстарэйшая сястра, упершыню пайшла ў школу ў Пецярбурзе. У гэтым горадзе нашая сем’я апынулася ў часе першай сусьветнай вайны у сувязі з эвакуацыяй фірмы, дзе працаваў бацька. Часлаў, хаця быў вельмі малы, таксама пасьпеў «пазнаць навукі». Ён пайшоў у школу, ня ўмеючы яшчэ добра хадзіць. Калі маці была занята і ня мела з кім пакінуць брата, то на дапамогу прыходзіў знаёмы настаўнік, які браў з сабой Часлава ў школу, у кляс, дзе выкладаў свой прадмет.
Віленская Беларуская Гімназія была надзвычайная гімназія. Мы зразумелі гэта ўжо пазьней, калі самі сталі выкладаць у Будслаўскай школе й адчулі, якая адказнасьць кладзецца на выхавацеляў моладзі.
У гімназіі перш за ўсё нас зьдзівілі