У 1613 г. Іван Мялешка, падпісанай ім граматай, дадзенай вуніяцкаму мітрапаліту Руцкаму і настаяцелю Жыровіцкага манастыра Іязафату Кунцэвічу, навечна ахвяраваў манастыр з цэрквамі і маёнткам вуніяцкаму ордэну Базыльянаў.Такім чынам, манастыр стаў поўнасьцю незалежным ад памешчыкаў. Прыблізна ў 1616 г. было закончана будаўніцтва галоўнага храма—Успенскага сабора, распачатае яшчэ Іванам Солтанам. Праўда памеры, планіроўка і афармленьне збудаваньня былі часткова зьменены. Перад сьмерцю ( у 1622 г.) Іван Мялешка падараваў манастыру і мястэчка Жыровіцы з навакольнымі землямі, лясным масівам Вікня, вёскай Агароднікі (цяпер Стайкі) і часткай сваіх дворных будынкаў. Недзе раней была вымуравана аднавежавая царква зь вінтавой лесьвіцай на зва ніцу, якая разьмяшчалася побач з сучаснай Яўленскай царквой. Верагодна гэта і быў згадваемы ўжо Багародзіцкі храм, сьцены і часткова вежа якога захаваліся да нашых дзён (ва ўсходняй частцы будынку былога жылога манастрыскага корпуса). Дарэчы, у другім канцы гэтага ж корпуса захаваліся цагляныя сьцены недабудаванага і разбуранага казакамі (1655) каталіцкага касьцёла. Немалы ўдзел у манастырскім будаўніцтве і папулярызацыі славы сьвятыні спрычыніўся слонімскі стараста (з 1586 да 1633 гадоў) канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Толькі адным уласнаручным запісам у напрастольным саборным Евангельлі (так званым Жыровіцкім або Сапежанскім), зробленым 22 жніўня 1616 г. (пры высьвечваньні сабора), ён ахвяраваў манастыру вялікую частку свайго Шылвіцкага маёнтка на левым баку ракі Шчары, карчму з прылягаючымі землямі, багатую царкоўную рызу, поручы, епатрахіль, архірэйскую мітру і посах, сярэбраную чашу і дыскас. Падобныя ахвяраваньні былі не апошнімі. Апякунства Льва Сапегі спрыяла росківту асьветніцкіх і культурных традыцыяў сьвятыні. Пры манастыры існавала вялікая на тыя часы бібліятэка, а таксама архіў. Вёўся летапіс манастыра, перапісваліся рэдкія кнігі, працавала манастырская школа. Папа Інакенцій X у 1647 г. ў Рыме даў індульгенцыю, у якой гаварылася аб ачышчэньні душаў памёрлых ад грахоў і пазбаўленьні ад пакут памянутых імён у Жы ровіцкім манастыры ў адведзеныя дні. Дзесьці з гэтага часу каля сьцен манастыра і ў падзямельлі сабора пачалі хаваць самых вяльможных і багатых паноў Вялікага княства Літоўскага, пры гэтым не без адпаведных прыжыцьцёвых ахвяраваньняў. Ужо ў 1644 г. пасьля візіты ў Жыровічы караля Уладзіслава ІУ, мястэчку было дадзена права называцца горадам. А пасьля візіту караля Яна Казіміра, у 1652 г., яму было дадзена так званае магдэбургскае права—самакіраваньне. У час свайго росквіту сьвятыня таксама зазнала страшэнныя спусташэньні. У 1655 г. казацкія атрады Багдана Хмяльніцкага, якія дзейнічалі супольна з расейскай арміяй супраць Рэчы Паспал ітай, захапіўшы Слонімшчыну, ушчэнт абрабавалі манастыр і перабілі многіх яе служыцеляў. Моцна пацярпела і само мястэчкагорад, асабліва багацейшыя двары. Немалыя страты былі прычынены культурнай спадчыне краю. Зруйнаваным і спустошаным пакідалі край расейскія палкі. Каб падняць з руін манастыр, сойм Рэчы Паспалітай у 1661 г. зьняў з Жыровіч назаўсёды вайсковыя абавязкі, а падаткі зьняў на чатыры гады. Паралельна з аднаўленьнем старых манастырскіх камяніц, вялося і новае будаўніцтва. Ужо ў 1672 г. была ўзьведзена мураваная Яўленская царква, манастыр зноў пачаў дзейнічаць. У сваіх дасьледаваньнях М.Чыстовіч паведамляе, што ўжо недзе ў другой палове ХУІІІ стст. у Жыровіцах існавала манастырская друкарня. 3 1701 г. пры манастыры пачала працаваць так званая філязофская школа на 300 навучэнцаў. Паступова аднаўлялася і былая слава сьвятыні, яе «зьяўленай Жыровіцкай іконы». Новым страшным няшчасьцем для Жыровіч і навакольля быў мор 1710 г., які вынішчыў значную частку насельніцтва мяс тэчка. Паведамлялася, што са служыцеляў культу тут у жывых застаўся толькі іераманах Мікалай Акулевіч ,які адзін пахаваў каля 600 памерлых. Але жыцьцё не спынялася. Сьвятыняж у цяжкія хвіліны станавілася прытулкам надзей. Новай шырокай папулярнасьці манастыра і мястэчка спрыяла гучная і велічная цырымонія каранацыі дзьвюма залатымі каронамі сьвятой Жыровіцкай іконы. У 1726 г.пастановайпапскай капітулы было вырашана «узлажыць на голаў Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у храме айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскай дыяцэзіі, залатыя кароны». Каранацыя адбылася ІЭверасьня 1730г. Да сьвяткаваньня рыхтаваліся загадзя, урачыстасьці шырока рэклямаваліся. У падрыхтоўцы прымалі ўдзел ня толькі рэлігійныя ўлады, але і сьвецкія саноўнікі. 3 гэтай нагоды ў межах мястэчка, пры падыходах да сабора з боку Слоніма было збудавана сем велічных трыумфальных брамаў амаль праз сто метраў адна ад адной. Першая брама збудавана на сродкі базыльянскага ордэна і Слонімскага павету, другая —на сродкі каранатара іконы Жыровіцкай (ад імя папы рымскага Бенедыкта ХШ каранаваў ікону вуніяцкі мітрапаліт Афанасій Шэптыцкі зь япіскапамі: уладзімірскім Гадэбскім і пінскім Булгаком), трэцяя—на сродкі сьвяцейшага роду Пацеяў, чацьвёртая—дома Радзівілаў, пятая—дома Вішнявецкіх, шостая—Сапегаў і сёмая—на сродкі вялікага канцлера літоўскага Міхала КарыбутВішнявецкага. Самай велічнай была радзівілаўская брама.Яна мела два ярусы з хорамі для аркестры з васьмю аркамі. Пры падрыхтоўцы да ўрачыстасьцей асаблівая ўвага ўдзялялася ўпрыгажэньню сабора. Нанова былі распісаны сьцены і столі, абноўлены абсталяваньне і царкоўная мэбля, аздоблены абразы, уваходы і 7 6 фасады. Падзея сьцягнула на ўрачыстасьці многія тысячы людзей, нават рознага веравызнаньня, кажуць, што прычашчалася каля 140 тысяч вернікаў. Загадзя ў мястэчка прыбыла пяхота, грэнадзёры і коньніца вялікага канцлера і гетмана літоўскага Міхала КарыбутВішнявецкага. Сам працэс каранацыі быў надзвычай трыумфальны і незвычайны. Цырымонія працягвалася некалькі дзён і суправаджалася службамі ва ўсіх цэрквах.Усе гэтыя падзеі нанова, яшчэ большай чым раней, гучнасьцю неслі ў Беларусі і за яе межы вядомасьць і славу аб Жыровічах і сьвятой іконе, штогод прыцягваючы новыя тысячы вернікаў. Манастыр багацеў, разрастаўся, сканцэнтроўваў вакол сябе найбольш вядомыя рэлігійныя і сьвецкія таленты. Тут працавала агульнаадукацыйная школа тыпу гімназіі, стваралася багацейшая бібліятэка, працавалі свае рознага тыпу майстэрні. Вялікі прыток сродкаў даваў магчымасьць весьці і шырокія будаўнічыя работы. Недзе ў першай палове ХУІП ст. збудаваны двухпавярховы мураваны жылы корпус, які ўключыў у сябе сьцены разбуранай казакамі і рускімі войскамі Багародзіцкай царквы, а ў другім канцы—рэшткі так і не дабудаванага каталіцкага касьцёла. У гэтым стагодзьдзі ўзьведзены і велізарныя трохпавярховыя мураваныя будынкі па другі бок сабора, дзе разьмясьціліся службовыя, школьныя, жылыя паверхі й іншыя службы. Пазьней тут разьмяшчалася ўпраўленьне япіскапа і духоўная сэмінарыя. Пасьля трэцяга разьдзелу Рэчы Паспалітай (1795) Слонімшчына была далучана да Расейскай імперыі, Жыровіцкі базыльянскі манастыр страціў былое значэньне. Хоць яшчэ пэўны час заставаўся важным асяродкам рэлігійнай культуры і вуніяцтва.У 1810 г. сюды перанесьлі ўпраўленьне бе расьцейскага япіскапа і Успенскі сабор стаў кафедральным. У 1828 г. у Жыровічах пры манастыры адкрылася праваслаўная (вуніяцкая) духоўная сэмінарыя, якая па задуме мітрапаліта Іосіфа Сямашкі павінна была падрыхтаваць сьвятароў для ліківадацыі вуніі. У 1828 г. вуніяцкі манастыр быў пераведзены з Жыровіч у Быцень. 14 ліпеня 1839 г. па ініцыятыве мітрапаліта Іосіфа Сямашкі і групы сьвятароўвуніятаў у Жыровічах быў падпісаны акт аб ліквідацыі вуніі і перадачы вуніяцкай царквы ў падпарадкаваньне маскоўскай патрыярхіі. Вуніяцкая літаратура, абразы, дакументы і г.д. былі спалены на пляцы перад Успенскім саборам. А ў 1845 г. япіскапская кафедра і духоўная сэмінарыя з Жыровіч пераведзены ў Вільню. Славуты гістарычны арэол Жыровіцкай сьвятыні паступова зьнішчаўся і згасаў. Храмы пераходзілі на становішча звычайных прыхадзкіх цэркваў з мізэрнымі даходамі і ахвяраваньнямі, што пазбаўляла магчымасьці весьці рамонт распачатых рэканструкцыяў будынкаў. Для Расейскай імперыі край гэты зьяўляўся бунтарнай калоніяй н ўдушэньне памяці аб былым стала галоўнай задачай улад палітычных і духоўных. Нягледзячы на ўсё, Жыровічы па старой памяці заставаліся ў вачах вернікаў сьвятымі мясьцінамі і прыцягвалі тысячы паломнікаў, асабліва ў вялікія рэлігійныя сьвяты і ў дзень 20 травеня—дзень Жыровіцкай іконы Маці Божай У першую сусьветную вайну амаль усё, што заставалася яшчэ ў сьвятыні, было вывезена ў Маскву, у склепы сабора Васіля Блажэннага. У 1920 г. панастойлівыхпатрабаваньнях вернікаў і духавенства ікона была вернута ў Жыровічы, а ўсё астатняе разам з архівам і бібліятэкай да 30 тысяч царкоўных і манастырскіх кніг страчана назаўсёды. У час нямецкай акупацыі (1915 г.) у апусьцелых манастырскіх будынках пэўны час разьмяшчаліся нямецкія вайсковыя казармы 1 стайні, сад спілоўваўся на дровы. Пасля вайны, калі Слонімшчына апынулася ў складзе Польшчы, сіламі і на сродкі прыхаджан жыровіцкія цэрквы былі адноўлены й адрамантаваны, паступова набыта маёмасьць. Жыцьцё праваслаўнага рэлігійнага асяродка працягвала існаваць. Польскімі ўладамі значная частка былых манастырскіх будынкаў была канфіскавана, у прыватнасьці ў 3х павярховых карпусах колішняй духоўнай сэмінарыі разьмясьцілі польскую сельскагаспадарчую і лясную школу, якой прыдаваліся й іншыя збудаваньні. Крыжаўзьвіжанская царквакальварыя была захоплена католікамі. Вялася барацьба за цудатворную ікону й іншыя будынкі Жыровіцкай сьвятыні. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР сытуацыя ў краі рэзка зьмянілася. Прасьеды сьвятароў, рэпрыэсыі, атэістычны разгул быў паўсюды.Жыровічы аднак працягвалі слыжыць сымбалам праваслаўнай веры.Нават у час II сусьветнай вайны Жыровічы прыцягвалі вернікаў і несьлі надзеі на лепшае. Хоць у мястэчку і разьмяшчаўся акупацыйны апорны пункт, стаялі падразьдзяленьні кабардзінскай коньніцы, але праваслаўную сьвятыню ніхто не чапаў. 3 1945г. пры Жрыовіцкім манастыры былі арганізаваны багаслоўскія курсы, на базе якіх у 1947 г. ўтворана духоўная сэмінарыя (названая Менскай). Кіраўніцтва сэмінарыяй і манастыром ажыцьцяўляў архімандрыт Мітрафан (Гутоўскі), якога ў 1953г. зьмяніў архімандрыт Лявоньцій (Бондар) і пратаярэй Іван Сокаль. У 1956 г. намесьнікам манастыра і рэктарам сэмінарыі быў назначаны архімандрыт Антоній (Мель